Перамога ценю  Вітаўт Чаропка

Перамога ценю

Вітаўт Чаропка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 1996
95.66 МБ
— Куды так спяшаемся? — запытала дзяўчына.
— А так, едзем з вецярком. Я табе падабаюся?
— У нейкім сэнсе — так.
— Значыць, не супраць правесці са мною вечарок...
— Абяцаеш нешта цікавае?
— Абяцаю.
Пакінуўшы лімузін, яны пайшлі да Суперменавага дома — пяціпавярховага будынка, што нічым не адрозніваўся ад сваіх братоў-блізнятак.
Кватэра Супермена ўяўляла болей склад, чым чалавечае жытло. Відэаі стэрэамагнітафоны, калонкі, пласткі, стосы часопісаў, керамічныя вазы, абразы на сценах. На століку — некалькі замежных выданняў, з вокладак якіх белазуба ўсміхаліся аголеныя дзявулі. Збоку стаялі дзве недапітыя бутэлькі віскі і два крышталёвыя келіхі, гіпсавая попельніца ў выглядзе чалавечага чэрапа. На запыленых паліцах роўнымі шыхтамі пакоіліся кнігі. На падлозе валяліся газеты. Гэты вэрхал як бы падкрэсліваў знявагу гаспадара кватэры да ўсялякага парадку.
— Жыць можна,— вызначыла Вольга, села ў крэсла-
гойдалку, адкінула галаву на спінку і манерна спытала: — Ну і што будзем рабіць?
— He пра Канта ж або Гегеля размаўляць...
Супермен націснуў кнопку відэамагнітафона, і неонавая роўнядзь тэлеэкрана ажыла: замітусіліся ўзброеныя людзі, прагучалі стрэлы, звалілася некалькі забітых...
— Віскі? Марціні? Ром? Гарэлка? Самагонка?.. А можа, чаго рэдзенькага? Шампанскае? Партвейн? Мускат? Лікёр?..— прапанаваў хлопец.
Выпілі. Яна — шампанскага, дробнымі глыточкамі, нібы гарачую каву, ён — келіх віскі, нагбом, нават і не вохнуў. Наліў зноў — выпілі.
— Ну што, секс? — прамовіў Супермен.
У дзявочых вачах ён заўважыў расчараванне, нібыта Вольга чакала традыцыйных рытуальных кампліментаў, ну, на горшы выпадак, размоў пра культуру ці яшчэ пра штосьці адвольнае, а тут — адразу на канапу.
Вядома, хлопец мог пагаварыць пра мастацтва або палітыку. Але даўно ўжо так не робіць. Некалі часта заставаўся сам-насам з якой-небудзь знаёмай і любіў паказваць свой інтэлект — чытаў вершы, цытаваў на памяць выказванні вялікіх людзей... Але аднойчы чарговая дзяўчына, якой ён вечар «дурыў» галаву, развітваючыся з ім, спытала: «А ты што — ананіст?» Супермен тады пачырванеў... ад сораму за яе. Хіба такое кажуць юнаку? ІНто за вульгарнасць? Ён так і не зразумеў, чаму тая спытала. I вось праз колькі часу ўжо другая знаёмая, якая вечар пакорліва слухала яго, сказала тое ж самае. Ён таксама пачырванеў. Непрыемна было, што яго падазравалі ў сексуальных вычварэннях. Рашуча абняў дзяўчыну і пацалаваў, яна адказала тым жа... 3 таго часу хлопец засвоіў сабе: непатрэбна напускаць туману...
Вольга так і не адказала на яго прапанову, адно ўмольна глядзела ў вочы. Боязь перад чужой воляй прымушала яе падпарадкавацца, быць паслухмянай.
Ён падышоў да дзяўчыны, паклаў рукі ёй на плечы. Лёгкая шаўковасць дзявочых валасоў прыемна казытала далоні.
— Галоўная сіла ў свеце — не чалавечы розум, а секс... Забудзем пра ўсе ўмоўнасці, прымхі ды прытворную сарамлівасць, станем свабоднымі гаспадарамі саміх сябе, сваіх учынкаў і дзеяў, як ні пужалі б яны людзей. Толькі тады чалавек будзе весці здаровае жыццё ва ўсім, бо ён нешчаслівы не ад паняверкі ў будучыню ці маральныя ідэалы,
а таму, што стрымлівае свае натуральныя патрэбы. Секс у сваёй вышэйшай праяве становіцца сродкам выказвання самых патаемных жаданняў, эмоцый і пачуццяў. Ён падымаецца над узроўнем існавання,— расшпіляючы гузікі дзявочай кофты, Супермен завучана вымавіў словы з «Плейбоя», якія ён казаў кожнай, каго раздзяваў упершыню.
— Гэта ўжо напісана Фрэйдам,— прашаптала Вольга. — Ведаю,— адказаў Супермен і скінуў з яе кофтачку. Потым ён скінуў і станік, без усялякага ўнутранага хвалявання, нібы рабіў самую звычайную справу, правёў далонню па напружаных дзявочых грудзях. Вольга сарамліва апусціла вочы...
У гэты момант дзверы адчыніліся і ў пакой увайшоў цыбаты вырастак. Ніхто б не паверыў, што вось гэты худы хлопец з хваравіта-жоўтай скурай на твары і адтапыранымі вушамі — родны брат Супермена, настолькі рознымі знешне выглядалі яны.
— I я хачу,— дурнавата ўсміхаючыся, прамармытаў ён.
— Што ты хочаш? — раззлавана спытаў Супермен.
— Сексу.
— Рана табе, падрасці...
— Ну хоць трошкі,— захныкаў той, капрызна надзьмуўшы вусны.
— Добра.
Брат нясмела дакрануўся да дзявочых грудзей. Дурнаватая задаволеная ўсмешка агаліла яго жоўтыя буйныя зубы.
— Пяшчотная,— шчаслівы, прамовіў ён.
Дзяўчына сарамліва тыкнулася тварам у далоні.
— Хопіць,— загадаў Супермен.
Брат неахвотна выйшаў з пакоя, але праз хвіліну вярнуўся назад і, паказваючы пальцам у акно, радасна ўскрыкнуў:
— Парашутысты! Парашутысты! Вунь глядзі!
— Што ты яшчэ выдумаў? — страціў вытрымку Супермен.
Ён таксама падышоў да акна. I сапраўды — парашутысты. Удалечыні ператвараўся ў кропку двухкрылы «кукурузнік», а з нябёсаў апускаліся на белых парашутах людзі ў чорных камбінезонах. Некаторыя з іх ужо былі на даху паліклінікі, што знаходзілася насупраць. «Служба» не дрэмле. Паслалі па мяне. Ну што ж, вечар абяцае прайсці весела»,— падумаў Супермен.
— Ідзі пагуляй на вуліцу,— ён узяў брата за руку і вывеў з пакоя.
Калі вярнуўся назад, яго чакаў сюрпрыз. Вольга паспела апрануцца і цяпер стаяла пасярод пакоя з наганам у руцэ.
— He рыпайся! Рукі ўгору!
— Думаеш, так лёгка забіць чалавека?
— А што тут цяжкага — націснуйь на курок. He падыходзь! Ну, не падыходзь, я прашу цябе...
А ён з усмешкай ішоў на чорнага дула нагана, бо смерць для Супермена — спалохацца і падпарадкавацца дзяўчыне.
— А ты смялей.
— He падыходзь!
Без барацьбы яна выпусціла з кулачка зброю, калі хлопец узяў наган за дула.
— Гэта цацка не для цябе, схавай яе.
Вольга ўзяла з яго рук наган і паклала ў сумачку.
— Ты думаеш, я звычайная?..— у яе голасе Супермен пачуў інтанацыю пакрыўджанай жанчыны, якой не далі сцвердзіць сваю адметнасць.— Я шмат магу. Загадаю — і гэтыя парашутысты знікнуць адсюль.
— I пазбавіш мяне забавы на вечар.
— А хочаш, Леў Іванавіч даруе табе,— яна ўмольна зірнула на Супермена і, убачыўшы, як ён пагардліва скрывіў вусны, прапанавала іншае: — Хочаш, цябе абвесцяць нацыянальным героем.
— О Божа...
— Жлоб! — істэрычна крыкнула Вольга і пад яго смех выйшла з пакоя. 3 помслівай радасцю ляпнула дзвярыма. «Ну, цяпер з нязначнымі справамі пакончана, пачнуцца — сапраўдныя»,— падумаў хлопец.
Паверхам вышэй раптам пачуліся нечыя мацюкі, валтузня і бразганне жалеза. Тут жа ў акно звесіліся ногі ў ботах. Супермен выбег на балкон. Зачапіўшыся, там на стропах павіс парашутыст.
— Які чорт цябе сюды занёс? Ану давай!..— хлопец схапіў чалавека за ногі.
— А ты не адпусціш? — з недаверам спытаў той.
— He было клопату.
Парашутыст дастаў з-за пояса нож, перарэзаў стропы і скочыў на балкон,
— Заходзь,— запрасіў Супермен нечаканага госця.
Яны ўвайшлі ў пакой.
— Можа, пацягнеш чарачку? — гаспадар кіўнуў галавой на бутэльку віскі, што стаяла на стале.
— He магу. Пры выкананні службовых абавязкаў,— сурова адмовіўся парашутыст.
— Ну, чарачку,— наліваючы ў келіх віскі, настойваў Супермен.
— Калі толькі адну...— госць падняў келіх — і на яго доўгай шыі заскакаў коўцік.— А-а,— выдыхнуў парашутыст.
— Палягчэла?
— Нібыта.
— Што здарылася? Чаго мітусімся?
— Забыўся, Супермен, у каго машыну забраў? У адказнай асобы. I сакратарку звёз. Вось і далі загад: «Спыніць нахабніка!»
— Святое, святое...— згодна заківаў галавой хлопец.— Ды ты не саромейся, налівай яшчэ. Калі не падабаецца віскі, пакаштуй чаго іншага.— Супермен наліў у келіх каньяку.— Ты выпівай ды сяброў пакліч.
— Я гэта ўмомант,— жуючы бутэрброд з чорнай ікрой, прагаварыў парашутыст, падняўся з-за стала і выбег на балкон.— Гэй, хлопцы, сюды! — замахаў ён рукамі.
Пакуль тыя збіраліся, Супермен выставіў на стол усё, што захоўваў у бары і халадзільніку. Відовішча ўражвала... Толькі пачаў расстаўляць шклянкі, як у кватэру ўваліліся парашутысты і навялі на яго свае наганы. Супермен налічыў шэсць чалавек, і стала нават крыўдна — так мала паслалі па яго.
— Рукі ўгору!
— Апусціце свае цацкі. Усё жыццё марыў пазнаёміцца з такімі смелымі хлопцамі. Я і стол падрыхтаваў.
— Які стол? Цябе трэба звязеніць,— выступіў наперад сталы мужчына з закручанымі пышнымі вусамі.
— Ды ты што, Сямёныч?! — закрычаў з пакоя першы парашутыст. Твар яго пачырванеў, а ў вачах заскакалі агеньчыкі. I гэта падзейнічала на астатніх — яны пахавалі наганы.— Звязеніць яго мы паспеем заўсёды. А чаму б і не выпіць, калі прапануюць, на халяву і воцат пітво, а тут — каньячок.
Пасля трэцяй шклянкі госці памякчэлі душой, весела загаманілі да гаспадара:
— Клёвы ты хлопец.
— Ідзі да нас працаваць. Лафа.
Пасля нехта з парашутыстаў прапанаваў купіць у яго наган. А Сямён Сямёнавіч, выпіўшы яшчэ шклянку віскі, прамямліў, што Леў Іваныч наслаў іх арыштаваць нейкага
Супермена, але пачуў ад сваіх сяброў, што ён, Сямёныч, п’яны і яму больш не нальюць.
— Сапраўды, мяне трэба звязеніць,— пацвердзіў гаспадар кватэры.
— Кораш, ды мы... за цябе... — першы парашутыст на момант задумаўся, ікнуў.— Мы Льва Іванавіча на пенсію выправім і цябе на яго месца пасадзім. Будзеш нашым начальнікам!
— Ды ну...— засмяяўся Супермен.
— Ты нам не верыш?! Вось табе зуб! Ён нам не верыць, думае, што мы драбяза. Сямёныч, прачынайся! Ды мы... Прэч Льва Іваныча! — загаманілі парашутысты.
I дарэмна адгаворваў іх хлопец. Тыя вывалілі з-за стала і кінуліся адпраўляць свайго начальніка на пенсію. А Сямёныча ўзялі пад рукі і на развітанне запэўнілі Супермена: «Будзеш ты Іван Іванычам. Вось табе зуб. Магіла».
Нацыянальны герой Леў Іванавіч — якая бязглуздзіца. Ха-ха-ха! Але, здаецца, ён крыху ап’янеў. Трэба праветрыцца...
На вуліцы, дзе плаваў смярдзючы туман аўтамабільных газаў, Супермен, пазіраючы на паніклыя ад чорнага пылу дрэвы, раптам захацеў за горад, у лес. «Хачу хацець» — святы для яго прынцып.
Расплаціўся з таксістам, на пероне сеў у першую ж электрычку. Загрукалі колы. За акном праплылі прывакзальныя будынкі, твары людзей, карабкі шматпавярховых дамоў. Потым пацягнуліся сумныя краявіды зжатых палеткаў.
Супермену не хацелася глядзець у акно, ён заплюшчыў вочы, каб падрамаць. Але перашкаджалі суседкі, якія сядзелі побач з ім. Адна паказвала другой кофту і выхвалялася: