• Газеты, часопісы і г.д.
  • Перамога ценю  Вітаўт Чаропка

    Перамога ценю

    Вітаўт Чаропка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    95.66 МБ
    — He веру! He веру! — вырываўся з яе грудзей пакутлівы крык-стогн, і жанчына загаласіла: — Сыночак мой, сыночак родненькі!..
    3-за спінаў людзей Арыель не ўбачыў ні гэтай жанчыны, ні самога нябожчыка. I не адчай, не боль у жаночым голасе ўразілі Арыеля, а вось гэтае суладдзе яе слоў з тымі словамі, якія ён учора ў сваёй фантазіі ўклаў у вусны Ісусавай маці. Паміж гэтымі абедзвюма з’явамі існавала незразумелая яму сувязь.
    — He веру! He веру! — лямантавала жанчына.
    Арыель абышоў пахаванне і цяпер мог убачыць усё, што там адбывалася. У труне, абабітай чырвонай тканінаю, ляжаў вядучы. I, каб не васковы колер твару, можна было падумаць, што ён жывы. Яго вусны знерухомелі ў з’едлівай усмешцы, нібыта вядучы прытварыўся мёртвым і вось не вытрымаў спектакля, які называўся — яго асабістае пахаванне, гэтых слёз на вачах жанчын, панурых твараў мужчын, плачу і ляманту маці,— у шчырасць усяго гэтага ён не верыў і не ўцярпеў, каб не пасмяяцца з прысутных. На каленях перад труной, распластаўшыся на нябожчыку і абхапіўшы яго галаву рукамі, стаяла маці.
    — Сыночак мой, сынулька. Ой, навошта ты пакінуў нас? А хто ж цяпер нас суцешыць? Падніміея, сыночак. Падніміся, зірні. Ой, які ты стаў, сыночак родненькі. He веру! — галасіла жанчына.
    А побач з ёй стаяў бацька вядучага. Просты вясковы мужык. Як чалавек з другой эпохі, адзін з тых людзей, што смела ішлі ў бой, адстойваючы незалежнасць дзяржавы, каго цяпер называлі героямі, ён быў адзеты ў вайсковы кіцель колеру хакі і галіфэ, запраўленыя ў боты. Па яго маршчыністым твары цяклі слёзы. Першы раз Арыель бачыў, як плачуць мужчыны. I не вытрымаў, пайшоў да выхаду. А ўслед, як кулі ў сэрца, білі крыкі жанчыны:
    «Не веру! He веру!»
    * * *
    Дома ён пазваніў у службу сервісу і заказаў прывезці скрыню каньяку і скрыню шампанскага, а таксама закуску. Пасля ўзяў свой тэлефояны нататнік. Старонку за старонкаю гартаў яго. Тэлефоны тых, каго гадамі не бачыў і не званіў ім. Але цяпер набіраў нумары тэлефонаў і, калі заставаў іх уладальнікаў дома, запрашаў да сябе на сем гадзін. Тыя дзівіліся: чаму, навошта? Ён прасіў абавязкова прыехаць: пасядзім, вып’ем, згадаем былое. Пазваніў і Ніце. Яна падняла трубку і бадзёра прамовіла: «Ало, слухаю!» Пачуўшы яго прывітанне, расчаравана выдыхнула: «А, гэта ты...» Доўга не згаджалася прыняць яго запрашэнне, спасылаючыся на нейкія справы. «Прыедзь, я вельмі прашу. Мне так трэба ўбачыць цябе. Гэта вельмі важна». Яна здалася, паабяцала прыехаць.
    А пятай гадзіне прыбылі два агенты службы сервісу. Накрылі ў гасцёўні стол. А там — прабіў гадзіннік шэсць разоў.
    I вось сядзяць за сталом яго былыя сябры і знаёмыя. I сярод іх Ніта. Як ніколі, сёння яна выглядала незвычайна прыгожай і чароўнай. Як ніколі, сёння яна смяялася і жартавала, і ў вачах яе гарэзлівымі агеньчыкамі адбівалася святло крыштальнай люстры. I з Арыелем паводзіла, як са старым добрым сябрам, ахвотна адказвала на яго пытанні. I не сыходзіла з яе вуснаў мілая ўсмешка. I калі ўсе селі за стол, падняўся Арыель, трымаючы чарку з каньяком:
    — Я ўдзячны вам, што вы сабраліся, бо я хацеў бачыць вас. 3 кожным з вас я правёў нейкія імгненні свайго жыцця. Можа, быў да каго несправядлівы, кагосьці крыўдзіў, дык даруйце мне. Я вас люблю...
    Яны пілі і закусвалі. Паставіўшы локаць на стол,
    Арыель паглядаў на Ніту. Ен кахае яе, і немагчыма, здаецца, жыць у будучым без яе. Яна — крыніца яго натхнення, яго святло ў цемры гэтага свету. Як там у моднага цяпер філосафа, яна —. тая, хто далучыць яго да прыгажосці вячыстай жаноцкасці, хто, абняўшы, злучыць іх мужчынскую і жаночую прыроду ў вобразе і падабенстве Божым, каб раскрылася перад імі тайна чалавека. А прасцей, як трэба яму, усемагутнаму, прыпасці да яе пляча, каб яе слабасць усчалавечыла яго. I яна не падазравала пра тое, што ён думаў, піла шампанскае з высокага крыштальнага келіха, смяялася.
    Пілі і закусвалі. За сталом панаваў вясёлы вэрхал. Ніхто не звярнуў увагі, калі Арыель выйшаў з гасцёўні.
    * * *
    Ён ляжаў на канапе ў сваім пакоі. За сцяною гучалі п’яныя галасы ды раз-пораз звікелі ад удараў келіхі. «Я прыйшоў у гэты свет, каб кахаць і быць шчаслівым. Гэта права любога чалавека, і многія гэта права атрымалі, а я вось не. Як добра было раней неразумным хлопчыкам сядзець на беразе рэчкі, глядзець на сонечныя промні на хвалях, як.ія краліся да ног, і марыць пра будучыню. I ўжо тады я прадчуваў цябе, Ніта. Ужо тады мне не хапала цябе. Я прымаў другіх за цябе і казаў ім словы кахання. Але я нарэшце сустрэў цябе. Прыйдзі сюды да мяне. Пачуй душою, як мне зараз пагана, як патрэбна мне твая дапамога. Я слабы перад спакусаю. Я слабы чалавек, але ты дасі мне моцы, каб перамагчы нянавісць ды зло, каб на ўсё забыцца. Прыйдзі ж...» Ён чакаў яе, чакаў, што прыйдзе, прысядзе на канапу і ён возьме яе далонь, пацалуе і прызнаецца: «Я кахаю цябе, Ніта!» Прапануе з’ехаць з гэтага горада, з гэтай краіны, туды, дзе не будуць віжаваць за ім філёры, дзе ніхто не ведае пра яго тайну, дзе забудзецца ён пра тых, хто памёр з яго праклёнаў, дзе пачне новае жыццё. Ён чакаў Ніту. I адчыніліся дзверы. Промень святла ўпаў на падлогу.
    — Вой, тут цемра! — сказала Ніта.
    — I хай.— Арыель пазнаў голас свайго школьнага сябра, крываногага танцора з нейкага народнага ансамбля. Ён не хадзіў, а валюхаўся, як качка, перавальваўся з нагі на нагу.
    Яны ўвайшлі ў пакой і зачынілі дзверы; цемра схавала іх.
    — Ніта, чаму я раней не сустрэў цябе?
    — Значыць, не лёс,— какетліва адказала яна.
    — Едзем да мяне.
    — Непрыгожа. Арыель з комплексамі, пакрыўдзіцца.
    Дык што — вось гэтае «непрыгожа» і стрымлівала яе? Ён, Арыель, ашукваў сябе, бо хацеў быць яе каханым. I каханне да яе было як вера, што надае сілы. Дурань ён. Веру не купляюць за грошы, але ў веры расчароўваюцца. Яго школьны сябра, па мянушцы Гапак, цалаваў Ніту. Цяжкія ўздыхі вырваліся з яе грудзей. Як усё проста і як усё агідна.
    Пэўна ж, Ніта зноў помсціць яму, цяпер ужо за няўдачу ў «Альбе». Жадае выклікаць у яго рэўнасць, тым самым паставіць яго на калені перад сабой, каб зрабіць сваім рабом, які забяспечыў бы ёй заўсёднае свята. А значыць — ён зноў мусіць зарабляць грошы забойствам людзей.
    — Мы звар’яцелі,— задыхаючыся, выгукнула Ніта.— He трэба...
    — Я кахаю цябе!..
    Калі яны выйшлі з пакоя, Арыель яшчэ доўга ляжаў на канапе і тупа глядзеў у цемру. Нянавісць да Ніты пякла яго душу. I ён бязгучна, але цвёрда сказаў: «Праклінаю цябе, Нітачка. Смерць, смерць!..»
    Нарэшце адчыніліся дзверы — у пакой уварваліся гучныя галасы гасцей. Пстрыкнуў выключальнік, і цемру паглынула святло трох лямпачак. Арыель падняўся і ўбачыў Ніту.
    — Ты быў тут? — разгублена спытала яна і, не пачуўшы адказу, ледзь усміхнулася, падышла і прысела на канапу.— Стамілася. Можна, я на хвілінку прылягу? — Зморанымі вачыма паглядала на дыван, што ўсцілаў падлогу. Яе вытанчаныя рукі бездапаможна пакоіліся на абцягнутых спадніцаю каленях.— Нейкая стома... Выключы святло.
    Арыель падышоў і націснуў на пруткі рычажок выключальніка.
    У пакоі запанавала цемра.
    Як цяжка зразумець жанчыну. Можна дзівіцца пераменлівасці яе сэрца, але завалодаць ім наўрад ці гэта магчыма. Арыель прысеў на канапу.
    — Зоркі...— прашаптала Ніта і змоўкла; дыхала яна часта, узрушана. У святле месяца Арыель бачыў, як пады-
    маліся і апускаліся яе поўныя грудзі.— Мне боязна... Дай сваю руку... Толькі што перадалі па радыё: наш прэзідэнт памёр... Мне дрэнна, не хапае паветра...
    — Ну што ты, супакойся...— паспрабаваў суцешыць Ніту.— He бяры да галавы... Прэзідэнты не дэфіцыт, новага выберам...— Ён сціснуў яе невялікую і пяшчотную далонь — самая шчаслівая хвіліна ў яго жыцці. He было ні горада з яго мітуснёй, ні гасцей за сцяной, а было доўгачаканае імгненне лучнасці. Рэдкае і хрыплае дыханне дзяўчыны ўстрывожыла яго.— Ніта, Ніта! — паклікаў. I, не пачуўшы адказу, пахаладзеў ад жахлівай здагадкі: Ніта памірае, яго словы праклёну сталі прысудам. Але ж ён не жадаў цяпер гэтай смерці.— Ніта, Ніта! — у адчаі прыўзняў ёй галаву.
    Ніта прашаптала яго імя, і нечакана цяжкі ўздых вырваўся з яе грудзей. Яна не дыхала. Слёзы пацяклі з яго вачэй, але плач не прыносіў ні палёгкі, ні забыцця. Ён, геній смерці, і сам стаў ахвяраю свайго зла. Ці ж/ёсць яму апраўданне? Як перажыць крах сваіх спадзяванняў? На каго наракаць? Ён пракляў Ніту...
    Паступова незвычайны супакой авалодаў ім — усе яго перажыванні адступілі. Заціхлі за сцяною галасы гасцей. Цішыня павісла ў пакоі. Арыель падумаў, што калі Бог вучыць любіць адно аднаго, дык ён не разлучае закаханых і за парогам смерці. I з’явілася дзіўная перакананасць, што так яно і ёсць. Ён не мог растлумачыць сабе, адкуль такая перакананасць, але яна панавала ў яго галаве і поўніла душу радасцю прасвятлення.
    — Хрысце, супакой і прымі душу рабы твае,— Арыель казаў гэтую малітву шчыра і з каханнем да Ніты.— Божа, ачысці грахі мае. Уладыка, даруй беззаконне маё і ўвядзі ў Валадарства Тваё вечнае. Амін.
    I, не ўключаючы святла, ён сеў за пісьмовы стол. Знайшоў аркуш чыстай паперы і намацаў роўненькія стосы грошай, атрыманых ад Феба. Што з імі рабіць? Выкінуць? Ай, хай ляжаць, спатрэбяцца маці. Хоць за гэта згадае яна яго добрым словам. Напісаў толькі адно слова, склаў аркуш і сунуў яго ў кішэню. Цяпер усё. Стараючыся не шумець, асцярожна выйшаў з пакоя. У гасцінай весяліліся, гучалі песні ўперамешку з п’янымі выкрыкамі. Там ужо забыліся пра яго. Ён адчыніў дзверы і пераступіў парог. Чакаў, што яго хоць цяпер хопяцца, можа, хто выйдзе паглядзець, дзе ён дзеўся. Зачыніў за сабою дзверы — няма вяртання назад.
    Філёры яго пазналі і не здзівіліся.
    — Пайшлі,— прамовіў Арыель.
    — Куды? — спытаўся адзін з філёраў.
    — А ёсць тут месца.
    Месцам гэтым была будоўля. Туды і павёў іх Арыель: сам наперадзе, а яны за яго спінаю.
    Ён нагадаў ранейшае трызненне, калі Хрыстос мовіў яму ўзлюбіць сваё «Я». Можа быць, з-за гэтага і ўсе ягоныя беды. Ён не любіў сябе, а значыць, быў пазбаўлены духоўнай веры ў сябе і пачуцця асабістай ягамосці. Яму давялося даказваць і самому сабе, і астатнім, што ён не горшы за іншых. Адсюль і жаданне, каб Ніта сваёй прыгажосцю сведчыла значнасць і непаўторнасць яго асобы. Адсюль і чорная зайздрасць да тых, хто дамогся ў жыцці большага, чым ён. He дзіўна, што часам ненавідзеў сябе. Але позна зразумеў гэта.