Перамога ценю
Вітаўт Чаропка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 1996
Зараз вось рабі выгляд, што ты яго разумееш, спачуваеш яму. Ды напляваць, што там у цябе дома.
Іх размову перапыніў тэлефонны званок. Арыель падняў трубку — і пазнаў голас вядучага музычнай перадачы.
— Прывітанне! — бадзёра сказаў той.— Ну, скажу, HiTa — майстар на штучкі, такая распусніца... Хораша... Хораша... Ну, бывай.— У трубцы завылі гудкі.
Гэта быў забаронены ўдар. Вядучы ведаў, як біць — ніжэй пояса, каб перацяло дых. I каб не матчын палюбоўнік, Арыель нема закрычаў бы. He, вядучы маніць, хоча выклікаць у яго душы нянавісць да Ніты, прымусіць адмовіцца ад яе, ганьбіць дзяўчыну. Ды толькі ад гэтых супакаенняў Арыелю лягчэй не стала. Лепш не ведаў бы ён і Ніты, і гэтага вылюдка, як лёгка і спакойна адчуваў бы сябе цяпер.
Увечары ён напісаў Ніце ліст. Хацелася неяк аблегчыць душу, даверыцца камусьці, і ён даверыўся паперы.
«Ніта! — вывеў яе імя.— Я кахаю цябе — не падазраваў, іпто так моцна і сур’ёзна. Учора гэта зразумеў. Я не хачу нагадваць пра тое, што здарылася. Тут не рэўнасць і не крыўда на цябе. I не абраза на таго, хто ў плечы выпхнуў мяне за дзверы, каб застацца з табою...»
Ен ні разу не пісаў любоўных лістоў і задумаўся, што яшчэ дадаць. Пераконваць Ніту высокім словам, што ён і дня не можа без яе? He, трэба пісаць проста, шчыра.
«Я зведаў, што такое кахаць жанчыну, якая не адказвае табе. Тое пачуццё я перажыў, мабыць, таму, што не страціў веры ў сваё будучае. Але калі год таму ўсё паўтарылася, у мяне ўжо не засталося веры. Я расчараваўся ва ўсім. I ўжо болей не падманваю сябе. Я стаміўся ад жыцця».
Арыель не стаў пісаць пра сваю няўдалую спробу пакінуць гэты свет. Выглядала б гэта як скарга на лёс або самалюбаванне.
«Так, я сустрэў цябе. I баяўся, каб тое самае не паўтарылася ўжо з табою. Бог сведка, я гнаў кожную думку пра цябе. Наўмысна не вітаўся, пазбягаў сустрэч, насміхаўся з цябе, уцякаў. Толькі аднойчы ўначы прачнуўся і адчуў, што ты недзе блізка і зараз падыдзеш да мяне. Я ляжаў і думаў пра цябе, і на душы было прыемна. Прысуд мне быў вынесены. Памятаеш, калі я сустрэў цябе ў горадзе і сказаў: «Каханая». Я не жартаваў. Аднымі думкамі пра цябе я шчаслівы. Але лёс забірае цябе, а я не магу расстацца з табою. Мяне палохае будучыня, бо яна без цябе. Я кахаю цябе. Што мне рабіць?»
Але ён не ведаў адраса. I куды слаць гэты ліст?
3 Нітай на гэтым тыдні так і не сустрэўся. Кожны раз, калі ён тэлефанаваў, яна адказвала, што ў яе або госці, або няма часу з-за спраў, або прасіла перазваніць. А калі ён гэта рабіў, то ўжо не заставаў яе дома. Нарэшце зразумеў: яна пазбягае яго. Злаваўся на Ніту, кляўся забыць пра яе.
Навошта ён сябе падманвае? Знайшоў прыгажуню. Ды
такіх прыгажуняў... Адно што вочы — вабныя. Ці ж яна культурная і выхаваная, як пахвалялася? Проста ўмее міла ўсміхацца, прыгожа рухацца... I маўчаць, калі чаго не ведае. Навошта Ніта яму? Яна дачка нуварыша, а для іх, як бяльмо на воку, іх плебейскае паходжанне. 1м трэба хоць кропля высакароднай крыві, таму любы пародзісты стане мужам Ніты, але ні ў якім разе не просты рабочы, хай яна нават і пакахае. Так што ў яго, простага рабочага, ніякіх шансаў.
Мінала колькі гадзін, і цягнула пачуць яе голас, убачыць яе. Ён зноў з пяшчотаю думаў пра яе. Зноў набіраў нумар тэлефона і зноў чуў у адказ ветлівыя прабачэнні: не стае часу... спяшаецца... госці ў яе. Пакутуючы, напісаў ёй другі ліст.
«Ніта, мой дарагі і родны чалавек!
Я мару пра сустрэчу з табою. Калі каханне да цябе — падарунак лёсу, дык я ўдЗячны лёсу. Калі гэта мая кара — значыцца, я прыму яе.
Нічога не зменіцца ў свеце? Хіба так? Кожны чалавек нясе зло ці дабрату людзям. Я веру, што ты нясеш добрасць і пяшчоту. I за гэта я кахаю цябе больш, чым за твае чорныя вочы, наіўную дзіцячую ўсмешку. Была б мая воля — стаў бы тваім анёлам-ахоўнікам, суправаджаў бы цябе, ахоўваў бы твой сон, каб хоць аднойчы пачуць з тваіх вуснаў словы ўдзячнасці. Але я бяссільны. Я кахаю цябе».
I гэты ліст, як і першы, Арыель паклаў у шуфлядку пісьмовага стала.
* * *
Пра смерць вядучага музычнай перадачы Арыель прачытаў у газеце. У некралогу гаварылася, што культура панесла цяжкую страту. Як гэта робіцца звычайна, пра нябожчыка кажуць толькі добрае: прызнаваліся яго вялікія заслугі, згадвалася пра яго сціпласць і высакароднасць. Ад чаго ён памёр — Арыель ведаў: значыцца, праклён яго збыўся. He, гэта не супадзенне... Яго праклёны заўсёды збываліся, і гаму яшчэ адно пацвярджэнне. Першы раз такое здарылася ў маленстве, калі ён прыязджаў на лета ў вёску да сваёй бабулі. Рукі ажно свярбелі, каб учыніць якую пацеху. Часта са сваімі хаўруснікамі ён дражніў немаладую кабету Фросю, якую ў вёсцы лічылі за вядзьмарку, казалі, што калісьці прыспала сваё дзіця-немаўля.
Хадзіла яна апранутая ва ўсё чорнае, маўклівая і панурая, з нацягнутай на вочы чорнай хусткай і ў гумавых ботах, не заўважаючы людзей і не адказваючы на іх прывітанні. Сапраўды нешта вядзьмарскае было і ў яе паглядзе, і ў суровым маўчанні, і ў гэтай чорнай вопратцы. Каб не спасаваць перад іншымі, Арыель крычаў ёй услед: «Ведзьма!» 1, мабыць, уеўся ёй у сэрца, бо аднойчы, калі праходзіў паўз яе хату, адчынілася брамка і з двара да яго выскачыла Фрося — чорныя вочы злосныя, ніжняя губа прыкушаная. Ён аслупянеў ад нечаканасці. Фрося ўдарыла яго ў бок бярозавай палянякаір. I не ад болю ён заплакаў — ад абразы і крыўды — і, як пабіты сабака, уцёк.. «А каб ты падох, выблядак»,— крыкнула ўслед яму Фрося.
Вось тады, зусім з недзіцячай нянавісцю ён агрызнуўся: «А каб ты сама здохла». Калі Арыель наступным летам зноў прыехаў у вёску, дык даведаўся, што Фросю знеслі зімою на кладзішча. Пачуў і не мог падумаць пра нейкую сувязь паміж яго праклёнам і гэтай заўчаснай Фросінай смерцю. Ну памерла — значыцца, надышоў час. I другі раз, калі пракляў чалавека і той памёр, Арыель не звязаў яго смерць са сваім праклёнам. Здарылася гэта ў юнацкія гады. Аднаго вечара яго акружыла хеўра п’яных хлопцаў. Кожнага з іх Арыель ведаў, але ж вось не чакаў... Біў яго Сыч — так клікалі высокага плячыстага юнака з дзёрзкім паглядам блакітных прыгожых вачэй. За што? Бязлітасна, з радасцю пераможцы і пахвальбой майстра наносіў Сыч удары: у твар, у пераноссе, пад дых. Арыель не супраціўляўся — пачні абараняцца, як гэтая п’яная хеўра ўся накінулася б на яго. Ен толькі сагнуўся і прыкрыў рукамі твар. Чуў, як нехта фальцэтам верашчаў: «Дайце, дайце мне ўдарыць». Увесь збіты, у сіняках, харкаючы крывёю, ішоў Арыель дадому і кляў Сыча.
Мінула некалькі гадоў. Пра Сыча Арыель нічога не ведаў. Аднак, мабыць, яму было ўдагоду яшчэ раз сустрэцца з ім. Арыель прысутнічаў на пахаванні супрацоўніка са свайго цэха. He любіў пахаванняў. Іх гнятлівая атмасфера містычна дзейнічала, і ён з адчаем думаў, што жыццё — гэта ўсяго толькі павольнае паміранне і што чалавек, па сутнасці, жывы нябожчык. Каб не бачыць, як убівалася над памерлым мужам жонка, як плакалі яго дзеці і блізкія, Арыель блукаў сярод могілак і наткнуўся на мармуровы помнік. 3 партрэта на помніку паглядаў на яго з дзёрзкім выклікам у вачах Сыч. Арыель прачытаў надпіс. Трагічна загінуў. He, не радасць адчуў Арыель, а шкадобу да гэтага
хлопца. Былая крыўда забылася. Пра свой праклён ён і не згадаў. I толькі два месяцы таму здарылася тое, што прымусіла Арыеля задумацца. На працы ён пасварыўся з электрыкам Гукам. Звадка з-за дробязі — сапсаваўся станок, на якім працаваў Арыель. Гук наладзіў. Аднак станок зноў спыніўся. Раззлаваны, Гук выпаліў: «Я не павінен стаяць каля цябе». А тут яшчэ майстар са сваім: «Давай норму». Так, слова за слова — счапіліся. Гук схапіў Арыеля загрудкі: «Зараз як суну ў лыч, дык і канькі адкінеш». Ды Арыель таксама не вытрымаў: «Ты сам канькі адкінеш». Іх разнялі. Майстар у крык — нормы не выканаў, гультай. Амаральныя паводзіны, безадказнасць перад працоўным калектывам. Па дарозе дадому ў перапоўненым аўтобусе ў галаве чамусьці засела лічба восем. Вось раптам бах — і восем: ці то ўбачыў праз аўтобусную шыбу гэтую лічбу на нейкай афішы, ці то гэта быў час пачатку футбольнага матча, які хацеў паглядзець, ці то яшчэ штосьці... Праз тыдзень, восьмага жніўня, ён працаваў у другую змену. Дзень выдаўся спякотны. He ратавала і газіраваная вада, якую — шклянка за шклянкаю — пілі рабочыя, вентыляцыя гнала ў цэх распаленае сонцам паветра. I праца не ладзілася. To ламаліся станкі, то стаяў канвеер, a то сапсаваўся маставы кран. Гук палез рамантаваць. Арыель стаяў у тупіку, куды загналі кран, таму ўсё, што здарылася, бачыў на свае вочы. Ужо па тым, як ішоў Гук, злёгку хістаючыся, Арыель здагадаўся, што электрык выпіў. Той залез на кран і нечага там корпаўся ў маторы. Нібы прадчуваў Арыель — зірнуў на кран і ўбачыў, як моўчкі, распластаўшы рукі, ляцеў долкі Гук. Арыель кінуўся туды, куды ўпаў Гук. Электрык нерухома, тварам уніз, ляжаў на кучы жалезнага лому. Арыель дакрануўся да яго і палахліва прагаварыў: «Падымайся». Яшчэ нешта казаў, сам не памятае што, пакуль не здагадаўся перавярнуць Гука. Невідушчы пагляд вачэй утаропіўся ўгору, па твары сцякалі кроплі крыві. Арыель паспрабаваў падняць Гука, але ад цяжару апусціў. Выбег на пралёт. Крычаў, клікаў да сябе. Ніхто не падыходзіў.
Калі «хуткая» забрала Гука, Арыеля выклікалі пісаць тлумачальную. У кабінеце начальніка сядзела кранаўшчыца, рукі яе дрыжалі, яна слова не магла вымавіць. «Ну што там з ім?» — спытаў начальнік у майстра. «Ды вось, пералом ног, ну, гэта дробязі, пабіў галаву — таксама дробязі...» Арыель ужо напісаў тлумачальную, калі зазваніў тэлефон. Начальнік узяў трубку. «Што? Памёр? — здзі-
віўся ён, яшчэ хвіліну-другую слухаў, што яму казалі, пасля паклаў трубку, незадаволена сказаў: — Ну вось, і ў гэтым годзе смерць. Падарунак да юбілею завода. Добра, што п’яны быў. Пракуратура не стане капаць. Ну, напісаў тлумачальную?» Арыелю засталося толькі паставіць дату, і ён вывеў — восьмага жніўня. Восем? Супадзенне? Нечаканая здагадка спалохала яго. Няўжо здзейсніўся яго праклён? I нагадаліся папярэднія выпадкі: не верылася, што яго слова нясе смерць. Немагчыма... Якая такая сіла ў яго праклёне? He, гэтага не можа быць! Значыць... Той ноччу Арыель не мог заснуць. Як толькі заплюшчваў вочы — і ляцеў долу чалавек.