• Газеты, часопісы і г.д.
  • Перамога ценю  Вітаўт Чаропка

    Перамога ценю

    Вітаўт Чаропка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    95.66 МБ
    Мы жывём у гэтым свеце і думаем па законах гэтага свету, і што мы ведаем пра другі свет, непадуладны нашаму разуменню?.. He жах, не разгубленасць, а злую радасць адчуваў Арыель. О, ён самы магутны на зямлі чалавек. Адно яго слова — і любы, ад просталюдзіна да прэзідэнта краіны, можа закончыць свой жыццёвы шлях. У гэтым свеце магутны той, хто мае грошы. I ён, Арыель, некаранаваны ўладар людзей, павінен штодня працаваць за сваім станком, выконваць сваю норму, каб мець такую-сякую капейку... Пры сваёй сіле ён — жабрак, нішто. Толькі можна прадаць сваю сілу, як мастак прадае свой талент, і зарабіць на гэтым вялікія грошы. Смерць, якую ён нясе людзям,— гэта збаўленне іх ад болю і пакут гэтага жыцця, ён адчыніць няшчасным дзверы ў іншы свет. Вунь ужо і вучоныя сцвярджаюць, што ёсць душа ў чалавека, нават сфатаграфавалі яе зіхаценне над памерлымі і вызначылі вагу гэтай душы. Значыць — ён без гвалту над людзьмі дапаможа іх душам пакінуць вязніцу з касцей і мяса. I хто ведае, можа, дзякуючы яму, многія выратуюцца, бо не паспеюць награшыць. Можа, ён, як Харон, толькі перавозчык дупі? Хто ведае?
    He адмовіцца ён ад сваёй сілы. Ёсць цяпер і ў яго шлях да велічы. Ён той Звышчалавек, пра якога марыў Ніцшэ. Хай хрысціянства суцяшае кволых, выродлівых, нізкіх. А ён, моцны чалавек, ад спачування да людзей адно знясілее. Яго штурхае да дзеяння інстынкт жыцця, а задавальненне — доказ, што дзеянне яго правільнае. 3 чалавекам адбываецца тое самае, што і з дрэвам: чым больш яно імкнецца ўгору, да святла, тым з большай сілай імкнуцца карані яго ў глыб зямлі, у цемру — у зло. Так, здаецца, пісаў той, хто марыў пра Звышчалавека. Трэба знайсці таго, хто мог бы плаціць яму за збаўленне людзей ад жыц-
    ця. Спецслужба? Так! Дзе палітыка, там і палітычныя забойствы. Ды ён для іх сапраўдная знаходка: хай даюць за кожную яго ахвяру — дзесяць тысяч. I чым вышэй стаіць чалавек на іерархічнай лесвіцы — тым і плата вышэйшая. У яго будуць грошы, шмат грошай. Ён купіць тады і Ніту. I ў ложку з ім, разумеючы, што яна куплена, ненавідзячы сябе за сваю прадажнасць, прыніжаная і абражаная, яна пераканае сябе, што аддаецца яму не за грошы, а таму, што кахае яго. I гэта будзе помста за прыніжэнні, за той абразлівы для яго вечар.
    Ніколі не адчуваў Арыель сябе так хораша, як цяпер. Ён уяўляў і новы прасторны дом, пабудаваны пад замак, утульныя пакоі ў ім, абстаўленыя мэбляй, карціны ў бронзавых рамах — гэта яго дом, дзе кожная рэч будзе радаваць сэрца, бо кожная будзе сцвярджаць веліч і значнасць свайго гаспадара — яго, Арыеля. Ён марыў пра мора, яхту. Марыў пра лімузін і ахову. Марыў пра Ніту. Ён палюбіў гэтае будучае жыццё, якое купіць за вялікія грошы, што атрымае за сілу свайго праклёну.
    * * *
    Спецслужба, такая патрэбная дзяржаве, займала цэлы квартал, забудаваны з высокімі калонамі дамамі, упрыгожанымі гербам дзяржавы на фасадах; гэта былі помнікі той эпохі, калі любілі стыль, які сімвалізаваў моц і неўміручасць імперыі. Цяжкія металічныя дзверы будынкаў рэдка адчыняліся. А на першым паверсе вокны сцераглі жалезныя краты. Гараджане прымхліва стараліся абыходзіць гэты квартал.
    Арыель расчыніў непадатлівыя дзверы прыёмнага пакоя спецслужбы і апынуўся ў прасторным вестыбюлі. 3 высокага скляпення апускалася масіўная старамодная люстра. У святле лямпачак зіхацелі, як снег на сонцы, яе крыштальныя долькі. Абкладзеныя чорным мармурам сцены надавалі вестыбюлю выгляд прыёмнай залы гарадскога крэматорыя. Пакуль Арыелю выпісвалі пропуск, ён праходжваўся па мармуровай падлозе. Перад ім расчыніліся дзверы ў тайну, якая палохала многіх людзей. Але да крыўднага расчаравання ўсё здавалася тут пазбаўленым таямнічасці і значнасці. Службоўцы ў бюро прапускоў нічым не адрозніваліся ад людзей з вуліцы. Простыя дзяўчаты, якія працуюць у заштатнай канторы. Hi суровасці, ні
    сур’ёзнасці, а нейкая санлівасць ды абыякавасць да яго, аднаго-адзінага наведніка. Каля ўвахода самотнымі вачыма сачыў за Арыелем ахоўнік. У кутку, уладкаваўшыся ў крэслах з высокімі спінкамі, тры мужчыны ў гарнітурах стоогага пакрою і пад гальштукамі гучна размаўлялі паміж сабою. Арыель прыслухаўся. У кампаніі распавядалі показкі пра вядомую спявачку.
    Неўзабаве дзяўчына праз акенца выдала Арыелю пропуск — запаветную паперчыну, дзе значыліся яго прозвішча і нумар пакоя, які належала наведаць. Ахоўнік праверыў пропуск і пашпарт і прапусціў. Патрэбны пакой знаходзіўся на першым паверсе. За паліраваным пісьмовым сталом, на якім роўным стосам ляжалі папкі і стаялі два тэлефоны, сядзеў мужчына адных з Арыелем гадоў. I ён не быў падобны да тых супрацоўнікаў спецслужбы, якія грозіліся раней Арыелю: суровых і засяроджаных, з квадратнымі тварамі і пранізлівымі позіркамі насцярожаных вачэй. Мяккі інтэлігентны твар школьнага настаўніка, прыязны позірк маленькіх падслепаватых вачэй, якія супрацоўнік увесь час жмурыў, нібыта ад яркага святла, выклікалі прыхільнасць да гаспадара пакоя.
    — Дзень добры,— павітаўся Арыель і застаўся стаяць ля дзвярэй.
    — Добры дзень,— павярнуў галаву да наведніка супрацоўнік.— Праходзьце і сядайце,— паказаў ён рукою на крэслы, што стаялі ля сцяны насупраць стала.— Якая справа?
    Арыель прайшоў па дывановай дарожцы на сярэдзіну пакоя, паклаў на стол пропуск, сеў. Супрацоўнік вастрыў ножыкам аловак.
    — Гаварыце, гаварыце,— ён не пераставаў аточваць аловак. Раптам лязо нажа разанула яго па пальцы. 3 раны пацякла кроў.— Ах, оперны тэатр!..— усклікнуў ён, выцягнуў з кішэні клятчастага зялёнага пінжака насоўку і заматаў палец.— Я слухаю,— зірнуў на Арыеля.
    — Вам патрэбны забойца? — спакойна спытаў Арыель і ўтупіўся ў супрацоўніка. Той апусціў вочы, усміхнуўся, нібыта пачуў няўдалы жарт, зірнуў на насоўку, на якой выступіла чырвоная пляма.
    — Наша служба — ахова грамадзян. Супраць забойстваў мы і змагае.мся,— павучальна прамовіў супрацоўнік.— Вось яны, стэрэатыпы мяшчанскага ўяўлення пра нас. Усе думаюць, што мы тут займаемся забрйствамі няўгодных дзяржаве грамадзян. А мы, наадварот, абараняем вас.
    — Я магу ліквідаваць любога чалавека, і ніхто не ўстановіць, што яго забілі. Мне не патрэбны ні філёры, ні агенты, ні зброя. Ніякіх сенсацыйных выкрыванняў. Усё ціха і гладка.
    — Хм...— Твар супрацоўнік,а пасур’ёзнеў. Яго пільны позірк палохаў Арыеля сваёй прыцягальнасцю і халоднасцю.
    — Любы чалавек у вашай уладзе — і ў краіне, і за яе межамі, у любы момант яго можна ліквідаваць...
    — I як гэта вы зробіце?
    — Гэта мой сакрэт.
    — Што вас прымушае стаць забойцам?
    — Мяне не цікавяць палітычныя матывы. Мне ўсё роўна, якая ўлада. Плаціце толькі грошы... Дык я патрэбны вам? Там, дзе палітыка,— там заўсёды ёсць людзі, якія некаму перашкаджаюць. Ёсць чалавек — ёсць праблема. Няма чалавека — няма праблемы.
    — Хвілінку,— спыніў яго супрацоўнік, зняў трубку тэлефона і набраў нумар.— Ало, трэці, гэта я, дзесяты. Тут для вас ёсць кадр. Ага, зразумеў.— Ён паклаў трубку, прыязна і задаволена заўсміхаўся.— Зараз вырашым, пайшлі.
    На ліфце яны падняліся на трэці паверх. Шырокім калідорам, засланым чырвонай дывановай дарожкаю, прайшлі да пакоя, на дзвярах якога красавалася металічная лічба «3». Супрацоўнік адчыніў дзверы і прапусціў наперад Арыеля. Гэты пакой быў прасторны і ўтульны, каля акна, занавешанага зялёнымі шторамі, стаяў на гнутых ножках масіўны стол. Каля сцяны — мяккая канапа і маленькі часопісны столік, па кутах — крэслы. Каля другой сцяны ў шафе на паліцах красаваліся пераплётамі, ціснутымі золатам, тоўстыя кнігі. Пад столлю вісела крыштальная люстра.
    3-за стала насустрач наведнікам падняўся гаспадар пакоя.
    Ад здзіўлення Арыель ледзь не ўскрыкнуў — перад ім стаяў дзядзька Іван.
    — Рады вас вітаць,— працягнуў ён Арыелю маленькую далонь.— А вы — свабодны,— адпусціў ён Дзесятага.— Сядайце,— правёў госця да канапы.
    Гаварыў ён ціха, ветліва, з тактам. Наліў з тэрмаса ў кубачкі кавы, дадаўшы магічнае: «Бразільская». Сам сеў на канапу. Кароткімі глыткамі піў каву, вытанчана, як жанчына, трымаючы пальцамі кубачак.
    — Я — Феб Лаўша,— прамовіў ён.— I забудзь, хто я для цябе... Ну, што прывяло сюды?
    — Я магу ліквідаваць любога няўгоднага ўладзе чалавека. Без кулі, без атруты, без катастроф... I ніякіх слядоў, ніякіх памагатых,— так і не дакрануўшыся да кавы, адказаў Арыель. Каб выглядаць самаўпэўненым і спакойным, ён закінуў нагу на нагу і склаў на грудзях рукі.
    — Ты — чалавек сур’ёзны і разумееш, што служба ў нас небяспечная і нялёгкая.
    — Мяне гэта не палохае.
    — Выдатна, Арыель. I як жа ты рашыўся забіваць людзей?
    — Гэта маё прызванне.
    Феб пакруціў галавою. I было не ясна, ці асуджаў ён Арыеля, ці зрабіў так ад здзіўлення. Але твар яго заставаўся па-ранейшаму ветлівым, усмешка не пакідала яго вуснаў. У гэты момант дзверы ў пакой адчыніліся — увайшоў малады чалавек, адзеты ў класічны чорны гарнітур з шырокім гальштукам. Адно не пасавалі яму доўгія, да плеч, валасы і нахабная раскутасць. Ён кінуў на стол тоўстую кардонную папку і скрозь зубы працадзіў:
    — Тое, што прасілі.
    — Дзякуй,— акурат японец, хітнуў галавою Феб і, калі малады чалавек выйшаў, падняўся з канапы і сеў за стол.
    — Хіба ёсць такое прызванне — забіваць людзей? — разгарнуўшы папку, спытаў ён.
    — Ёсць. Кожная праца мае свайго майстра і свайго генія. Дык вось я — геній смерці. Буду пазбаўляць людзей ад страсцей гэтага свету, ратаваць іх душы ад мітусні і грахоў.
    — Вось як? — перабіраючы ў папцы паперкі, адказаў Феб і раптам адарваўся ад іх і спытаў: — У вас на заводзе загінуў чалавек. Ты з ім пасварыўся. Што скажаш пра яго смерць? — Гаварыў ён ціха, гледзячы Арыелю проста ў вочы.
    Арыель не здзівіўся гэтаму пытанню. Такая тут служба — ведаць пра ўсіх усё. I, пэўна, гэтая папка — дасье на яго самога. Нехта збірае весткі, цікуе за кожным крокам і даносіць сюды.
    — Зваліўся п’яны з крана.
    Феб усміхнуўся, маўляў, паверыў.
    — А вядучага ты ведаў?
    — Ведаў.
    — Паміж вамі не ўзнікала ніякіх праблем? Ну, скажам, з-за жанчыны?
    Стала ніякавата. Гэты ветлівы чалавек — вось зазірнуў у папку — і ўсё ведае пра яго, Арыеля, нібыта наскрозь бачыць душу, чытае думкі.
    — Мне з ім не было за што сварыцца,— са штучнай абыякавасцю адказаў Арыель.
    — Так, так. Я прагледзеў тваё дасье. Hi ў чым антыдзяржаўным ты не заўважаны. I характарыстыка добранадзейная... Карыстаешся аўтарытэтам... актыўна ўдзельнічаеш... палітычна свядомы... палітыку разумееш... добрасумленна адносішся... маральна вытрыманы... Аднак ці не перабольшваеш ты свае магчымасці?