Перамога ценю  Вітаўт Чаропка

Перамога ценю

Вітаўт Чаропка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 1996
95.66 МБ
Збіраўся ён уцячы яшчэ перад урокамі, адразу пасля сняданка. Ды вось не ўдалося паразмаўляць з Алай. I толькі за некалькі хвілін перад званком на першы ўрок Міця адвёў дзяўчынку ўбок. Бойкай і задзірлівай Але нарадзіцца б хлопцам. Ну, тое, што яна любіла сядзець закінуўшы нага на нагу, плявалася праз зубы і ніколі не забывалася пра моцнае слоўца,— гэтым нікога не здзівіць у інтэрнаце — такіх дзяўчат тут хапала. А вось толькі яна гуляла з хлопцамі ў футбол, толькі яна магла, як хлопец, біцца, толькі яна — ірвалася на волю.
— Ну, чаго табе? — незадаволена спытала Сямёнава.
— Ала, давай уцячом з парната. Сёння і дунем.
На яе скуластым вяснушчатым твары з’явілася недаўменная грымаса здзіўлення. Дзяўчына з’едліва ўсміхнулася:
— Чаго так?
— Абрыдла ўсё. He магу я больш тут.
— А я пачакаю. Можа, на Новы год падарунак які дадуць, а там канікулы. Жыць можна,— яна плюнула на падлогу і расцерла нагой сліну,— куды спяшацца?
Дзяўчына падняла на яго свае зялёныя вочы, прыкусіла
ніжнюю губу. Здалося Міцю, што яна хоча мовіць яму нешта па-сяброўску шчырае і пяшчотнае.
— I не баішся? — спытала Ала.
— He. Скажы, дзе можна пераначаваць.
— Ведаеш, дзе старая царква? Ну, каля палаца, куды нас на ёлку возяць. Там зараз нейкая кантора. Вечарам па лесвіцы падымешся на гарышча. Стукнеш у дзверы два разы — адчыняць.
Ну што ж, ёсць куды падацца, ёсць у яго прытулак, і нічога не трымае яго ў інтэрнаце, пакуль тут пануе Чэрнік са сваёй хеўрай.
Па калідоры крочыў з журналам пад пахай і доўгай драўлянай указкай у правай руцэ дырэктар інтэрната і настаўнік гісторыі Віктар Міхайлавіч, празваны за звычку ўсё высвятляць, што ды дзе, Сышчыкам.
— Мархель, а званок не для цябе? — сурова прыкрыкнуў на Міцю настаўнік.
Уцёкі пераносіліся на сорак пяць мінут. Але Міця любіў гісторыю, якая з усіх прадметаў лягчэй яму давалася і падабалася, ці не таму, што яго вабілі ілюстрацыі ў падручніках гісторыі. I не раз ён уяўляў сябе сярод высакародных і смелых рыцараў, з якімі вандраваў у пошуках прыгод, змагаўся з ворагамі, баляваў у рыцарскіх замках. Гэтае самаўзвялічванне надавала яму пачуццё незалежнасці і асабістай значнасці. Так ён абараняў сваё «Я». Яго фантазія на імгненне дазваляла забыцца на нярадаснае жыццё ў інтэрнаце. I цеплавая станцыя, што знаходзілася непадалёк ад інтэрната, уяўлялася Міцю таямнічым замкам. PaHeft ён з якой-небудзь палкай у руках, якая азначала зброю, шнырыў каля станцыі, нават некалькі разоў пералазіў праз плот — браў штурмам непрыступны замак, размахваў палкай, нібыта змагаўся з ворагам. Цешыўся сваёй гульнёй.
Так што Міця асабліва і не засмуціўся, што яшчэ сорак пяць мінут прабудзе ў інтэрнаце,— паслухаць аповеды Сышчыка пра падзеі ў Францыі часоў трох мушкецёраў усё ж цікава, ды і на вуліцы яшчэ не развіднела.
He мінула і дзесяці мінут з пачатку ўрока, як ззаду Міцю балюча ўдарылі па плячы. Чаго азірацца? За спінай сядзелі Чэрнік і Ждановіч — нічога ім не зробіш. Але калі атрымаў удар кулаком у галаву,— ледзь стрымаў сябе. Каб яму сілы — вось тады б не да хіхікання было тым за ягонаю спінаю. Міця ўжо не слухаў настаўніка — чакаў новага ўдару. I вось зноў ударылі, а ўслед смех за спінай. Міця
азірнуўся і сустрэў нахабныя ўсмешкі на вуснах у Чэрніка і Ждановіча.
— Можа, досыць? — і гэта быў голас чалавека, які не прасіў злітавацца з яго, а які папярэджваў.
Толькі Міця адвярнуўся, як зноў яго ўдарылі па плячы. Каб і хацеў стрымаць сябе, не стрымаў бы, бо злосць была мацнейшай за разважлівасць і жах. Яго падкінула на ногі, і з помслівай радасцю Міця наляцеў на Чэрніка. Удар, другі — біў па твары. Трэба было біць, трэба было перамагчы свой жах перад мацнейшымі. А пагрозлівы Чэрнік, няўклюдна, выставіўшы перад сабою рукі, не супраціўляўся. Залямантавалі дзяўчаты, а хлопцы анямелі. Небывалае — білі самога імператара, і хто... He, ён не самагубца, ён мсціўца за сябе, за свае прыніжэнні. Учарашняга Мархера, духарыка, няма — ён там, ва ўчарашнім дні.
— На месца! Спыніць бойку! — закрычаў настаўнік.
I гэты суровы вокрык нібыта падбадзёрыў Чэрніка. Ён выскачыў з-за парты і рынуўся на Міцю. Вышэйшы за Міцю на дзве галавы, Чэрнік, здавалася, адным ударам укладзе яго на падлогу. I зноў адбыўся цуд! Замест таго каб уцякаць, Міця накінуўся з кулакамі на Чэрніка — біў яго ў грудзі і жывот. Настолькі адчайным быў гэты ціск, што Чэрнік міжволі спінай адступіў назад і прытуліўся да сцяны, закрыўшы рукамі твар, асуджана трываў Міцевы ўдары. Біліся моўчкі, толькі цяжка саплі. Спыніў бойку настаўнік, схапіў Міцю за каўнер і пацягнуў за сабой.
— Прэч з класа! Пасля званка да мяне! — рыкаў Ch­iu чык.
А ўслед выў Чэрнік, які ўскочыў на парту і махаў кулаком:
— У-у, хер! Заб’ю! Капай магілу!
— Чэрнік, сядзь! — пабег да яго настаўнік.
Міця спужаўся сваёй перамогі. Самая жорсткая расправа чакала яго. Цяпер ніяк нельга было заставацца ў інтэрнаце.
* * *
Калі закончыўся ўрок, Міця, адзеты ў шэрае паліто, якое ўзяў у гардэробе, нахлабучыўшы на галаву шапкувушанку, крочыў на аўтобусны прыпынак. Пад нагамі патрэскваў снег. Раз-пораз азіраўся назад — баяўся пагоні. На прыпынку нікога не было. Ранішнюю цішыню паруша-
ла вуркаценне машын, што снавалі па шашы. Ужо развіднела. 3 неба падалі рэдкія сняжынкі. Ад пранізлівых подуваў ветру Міця схаваўся ў невялікім хвойнічку. На дарозе з інтэрната ніхто не з’яўляўся, і гэта супакойвала Міцю. Ён сеў на снег каля хваіны, дастаў з кішэні штаноў лустачку чорнага хлеба, якую прыхапіў са сняданка. Украдзены хлеб Міця хаваў у батарэю дзе-небудзь у зацішным месцы, а пасля праз гадзіну-другую, калі ён падсыхаў,— такая смаката. Хлеб праглынуў умомант. Засталося чакаць аўтобуса. Пры кожным руху па целе непрыемна прабягалі дрыжыкі. Міця хутаўся ў шарфік. На кончыках пальцаў ног і рук адчуў халоднае паколванне, цягнула на сон, і Міця заплюшчыў вочы. J не так холадна здалося яму.
Нарэшце падкаціў аўтобус, развярнуўся і спыніўся. 3 аўтобуса выйшлі два мужчыны — настаўнікі, што выкладалі ў інтэрнаце. Як толькі яны трохі адышлі, Міця выбег з хвойніку і шмыгнуў у цёплае нутро салона. I калі аўтобус крануўся з месца і за акном мільганула зацярушаная цагляная будачка для пасажыраў, Міця з палёгкай уздыхнуў. Усё — ён вырваўся на волю. 3 прыўзнятым настроем паглядаў на заснежаныя палеткі, што цягнуліся ўздоўж дарогі. Як добра доўга ехаць куды-небудзь і глядзець у акно. Толькі вось няма куды яму ехаць. На ўсім свеце няма ніводнага чалавека, які чакаў бы яго. I нічога не ведае ён пра сваіх бацькоў. Часам хацелася хоць зірнуць на іх, не наракаць, што адмовіліся ад яго, а проста зірнуць на іх. Хто яны?
На першым прыпынку, каля вёскі Пятроўшчына, у аўтобус з шумам і гіканнем уваліліся тры хлопцы, адзетыя ў вясковыя кажушкі і пацёртыя джынсы, якія былі ўвабраныя ў кароткія тупаносыя боты. На галовах у хлопцаў красаваліся калматыя янотавыя шапкі. Убачыўшы Міцю, хлопцы падвалілі да яго.
— А-а, парнатаўскі! — з’едліва прамовіў невысокі з рабым тварам.
Абодва яго сябрукі зарагаталі і бухнуліся на сядзенне побач з Міцем. Адзін з іх, выскаліўшы сталёвыя фіксы, плюнуў на дзверы. Тлустая сліна пацякла па шыбе.
— Ну давай, хлопчык, паглядзім на цябе,— прамовіў той, з фіксамі.— Падымі ножку. Чаравікі? He тое. Шкарпэткі потныя. Шапку забіў. Порты — лухта. Жабрак, браце,— паляпаў ён Міцю па плячы.
— А грошы ёсць? — папытаў рабы.
Вось яна, воля. I тут тое самае: хто мацнейшы — той і пануе.
— He спяшайся, падумай, хлопчык. Нагадаў? He... Паглядзі ў шкарпэтках. He саромся.
I толькі тады, калі аўтобус спыніўся і ў салон увайшлі людзі, хлопцы адчапіліся ад Міці.
На канцавым прыпынку — чыгуначным вакзале — ён выйшаў. Адсюль было блізка да вуліцы, дзе знаходзілася царква, пра якую казала Сямёнава. I трох крокаў не адышоўся Міця ад аўтобуса, як яго гукнулі.
— Ну што, хлопчык, драбязою не пабалуеш?
Азірнуўся назад — і ёкнула сэрца: за спінай стаялі тыя ж рабаўнікі. Пераможна ўсміхаліся.
— He! — злосна адрэзаў Міця.
Рабы нечакана ўдарыў яго кулаком у твар. I балюча было не ад болю, а ад таго, што ён і тут, на волі, стаў нейчай ахвярай.
— Гэй, свісь, парнатаўскі.
Яго акружылі, сунулі кулаком у твар і адначасова штурхнулі ў спіну.
Нейкая жанчына віскнула:
— Бандзюгі! Вось міліцыю выклічу!
— Каціся адсюль, бабуля! — прыкрыкнуў на жанчыну рабы.
I ніхто болей не дапамог Міцю. Людзі паспешліва абыходзілі іх. Побач спыніўся аўтобус, ляснуў дзвярыма, і з салона вывалілі некалькі чалавек. Ад моцнага штуршка Міця прыліп да аўтобуса. Пакуль хлопцы рагаталі, ён хуценька шмыгнуў у расчыненыя дзверы і схаваўся сярод пасажыраў-
Так пачаўся першы дзень яго вольнага жыцця.
На прыпынку ён выйшаў. Доўга блукаў па вуліцах, злосны і пануры, пакуль не змёрз. У кавярні, што знаходзілася ў хлебнай краме, ён ад духмянага паху захацеў есці. Грошай у кішэні ні капейкі, і Міця з зайздрасцю паглядаў' на тых шчасліўчыкаў, што пілі каву. Заўважыў на адным стале недапітую шклянку кавы і недаедзены кекс. Пляваць ён хацеў на тое, што падумаюць пра яго гэтыя задаволеныя і сытыя людзі. Голад не цётка.
He, пэўна, сёння яму не шанцавала. Дзверы крамы адчыніліся, і на парозе стаяў іх класны, Франц Іосіфавіч. Вось дык уліп. Гуся ў інтэрнаце баяліся за яго круты нораў. Голас ён меў грамавы, як гыркне, дык каленкі трэсліся. Ды і калі маўчаў, дык змрочным выразам свайго квадратнага
твару наводзіў на вучняў боязь. Казалі, што ў шостым класе перад усімі зняў ён порткі Шурыку Калесніку. He верылася, як гэта так зняў. Зусім звар’яцеў Гусь. Але ж Міця неўзабаве сам ледзь не стаў яго ахвярай. Неяк на ўроку Франц Іосіфавіч выклікаў яго да дошкі за тое, што ён засмяяўся з нейкага жарту. Гусь паставіў яго каля свайго стала. «Пакажы, пакажы, якія ў цябе прыгожыя гузікі»,— прамовіў класны. Міця даверліва падышоў да Франца Іосіфавіча, а той расшпіліў верхні гузік на яго портках. Добра што ўцяміў — адсксчыў ад настаўніка. A то абняславіўся б на ўсю школу.
Франц Іосіфавіч падаўся да стойкі, на палове дарогі спыніўся. Заўважыў. Бывай воля — цяпер класны пагоніць яго ў парнат.
3 затоенай насцярожанасцю, нават варожасцю глядзеў Міця, як настаўнік крочыць да яго.
— Мархель? — усклікнуў настаўнік.— А чаму ты не ў школе,— ён аблізнуў кончыкам языка вусны.— Прагульваеш?