Перамога ценю  Вітаўт Чаропка

Перамога ценю

Вітаўт Чаропка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 1996
95.66 МБ
Мінула некалькі месяцаў. Аднойчы Гамэр сустрэў тую, якуто чакаў столькі гадоў. Гэта яна. Убачыў яе ў храме. Падзявочы апусціўшы веі, яна слухала казанні жраца Лісія. Усё ў ёй зачароўвала Гамэра: і смуглявасць твару, і прамы прыгожы нос, і чорныя валасы, і стройная постаць, і гэтая дзявочая сарамлівасць, і вабнасць маладосці. Калі б давалі багі яму ўзнагароду за яго песні — ён хацеў бы кахання гэтай дзяўчыны, прывабнай, як Хасіда, чароўнай, як муза, непаўторнай, як багіня. Яна, быццам адчуўшы яго позірк, падняла свае вочы. Імгненне. Водбліск маланкі, што асвяціла начную цемру на яго дарозе. Імгненне, даражэйшае за пражытыя гады. Імгненне — і ніколі так не білася яго сэрца. Імгненне пазіралі яны адно на аднаго. У чорных яе вачах здзіўленне, боязь, цікавасць,— усё, што таіла яна на сэрцы, выдавалі яе вочы. Так глядзяць на зорнае неба са здзіўленнем ад велічы, з бояззю ад таямнічасці, з цікавасцю ад непазнавальнага, з захапленнем перад непаўторнасцю. Дзе маўчаць вусны — мовяць вочы. Для гэтай дзяўчыны ён не чалавек з натоўпу — выпадковы і чужы... I вястун Афрадыты легкакрылы Эрас трапіў сваёй стралой у Гамэрава сэрца.
У той вечар у храме Афрадыты прынёс ён багіні кахання ахвяру — ягня. Апусціўся на калені перад алтаром і, як некалі Пігмаліён, узмаліўся, працягваючы рукі да мармуровых выяў багоў.
— О, вялікія і вечныя багі! — усклікнуў Гамэр.— О, залатая Афрадыта! Бязмежная вашая ўлада. Адным словам можаце вы ашчаслівіць смяротнага — пашліце мне каханне гэтай дзяўчыны.
Успыхнула яркае ахвярнае полымя перад выявай багіні Афрадыты. Водбліск агню асвятліў яе мармуровы твар, і нібы ажыў ён, гарачая кроў чырванню выступіла на яе шчоках. Яскравым святлом напоўніўся храм. Цішыню парушылі нечыя крокі. Гамэр азірнуўся. Велічная ў сваёй дзіўнай небнай прыгажосці крочыла да яго сама Афрадыта. Залататканая туніка развілася на ёй. Вянок з кветак, як дыядэма, упрыгожваў яе галаву. Блакітныя вялікія вочы багіні з пяшчотаю паглядалі на Гамэра. Ён падняўся з каленяў.
— Гамэр, я дапамагу табе,— прамовіла лагодна багіня.— Я дарую табе каханне гэтай жанчыны.
— О, вялікая багіня! — усклікнуў ён.— Гэты дар даражэй мне ўсіх багаццяў Фіваў.
— Тваё шчасце ў тваіх руках. Я зраблю цябе прыгожым і багатым, клянуся водамі Сцікса, але за гэта спалі вось на гэтым агні,— Афрадыта паказала рукою на ахвярнік,— кіфару і не складай сваёй песні пра Трою.
Гэта быў гандаль тым, дзеля чаго ён жыў. I вось адмовіцца? Але ўзамен у яго будзе тое, чаго ён пазбаўлены,— каханне любай, а гэта шчасце, пра якое марыў. I ўсё ж дарагі кошт гэтага шчасця.
— Што задумаўся, Гамэр? Ці ты не кахаеш яе?
— Але ты патрабуеш ад мяне немагчымага,— разгублена прамовіў ён.
— Хіба гэта немагчымае? — вусны багіні крануліся ва ўсмешцы.— Кінуць кіфару ў агонь і не мучыць сябе словамі, якія табе не прынеслі ні славы, ні багацця, ні шчасця?
— Але гэта тое самае, што пазбавіцца душы. Як жа без душы?
Афрадыта ўзяла яго за руку. Якая ў яе пяшчотная і цёплая далонь. I цяпло яе далоні, як хмель, расслабляла Гамэра, адымала волю.
— Гамэр, я хачу табе дапамагчы,— казала яна ласкава і павучальна, як маці тлумачыць сыну тыя простыя ісціны, якія вядомыя дарослым, але яшчэ незразумелыя дзецям.—
Ты баішся прызнацца, што няма ў цябе ніякага дару аэда і такая далёкая ад цябе мара дзяцінства. Ты.стаў нявольнікам гэтай мары, а я цябе вызваляю, я вяртаю табе сапраўднае жыццё пачуццяў, радасці і шчасця. Ты хоць раз абдымаў жанчыну, цалаваў яе, паміраў ад пяшчоты да яе, благавеў перад яе аголеным целам? Ты будзеш мне ўдзячны...
Гамэр апусціў вочы. О, яна ведала, чым спакушаць яго! А калі і сапраўды няма ў яго дару аэда, калі і сапраўды ён нявольнік сваёй самалюбівай мары? I вось дзеля таго, каб пераканацца ў гэтым, ён цяпер павінен адмовіцца ад той, якая прынясе яму шчасце. I калі гэта зразумее, будзе ўжо позна.
— Хаця я цябе разумею. Песня — тваё дзіця, і нялёгка выракацца таго, што народжана табою. Каб не такім пакутлівым быў твой выбар, я даю табе магчымасць сустрэцца з гэтай жанчынай. Яе клічуць Іфігенія. Заўтра вечарам я чакаю твайго адказу.
Багіня адпусціла яго руку, павярнулася, і — постаць яе растварылася ў змроку храма. Асвечаныя ахвярным агнём, моўчкі паглядалі выявы багоў на адзінокага чалавека.
Ужо багіня ночы Нюкта праехала па небе ў калясніцы, запрэжанай чорнымі, як вугаль, коньмі. I кінула на зямлю коўдру, схаваўшы ад людскіх вачэй святло. А за ёй марудныя быкі павезлі па небе ў калясніцы Селену. Яе бляклае святло пранікла праз вокны і ў невялічкі пакой Гамэравай хаткі. Ён, абхапіўшы калені, сядзеў на падлозе і думаў. Вось ужо за трыццаць яму, а ў яго ні сям’і, ні прызнання людзей, ні плёну зробленага, ні сяброў, ні драхмы ў KimaHi — ён пасмешышча. А тут... Ці варта адмаўляцца ад таго, чым ён можа ўжо заўтра валодаць, дзеля прывідных мар, якія так і не збываюцца? Ці не ахопліваў яго адчай? Было ж такое, калі не хацеў і жыць, думаў пра смерць як пра збаўленне. Насуперак лёсу прыйшоў ён у гзты свет. He лёс вызначаў яго жыццё, а выпадак. I гэты свет не для яго. Ён уцякае ад яго. Ён помсціць яму. Так, сваімі песнямі ён помсціць свету, людзям, багам за сваё нікому не патрэбнае жыццё. Ён не пасмешышча — гэта ён смяецца з людской дурноты, сквапнасці і напамінае людзям пра іх мітуслівасць і нікчэмнасць. Але каханне лепш чым нянавісць.
У начной цішы рыпнулі дзверы. Пачулася лопанне птушыных крылаў. I раптам успыхнула яркае святло. Пасярод пакоя стаяла жанчына дзіўнай прыгажосці. Яе стройную постаць абдымала бялюткая шоўкавая туніка, перахопленая на таліі залататканым пасам. Уражвалі яе бла-
кітныя вочы — сумныя і мудрыя. Ён падняўся з падлогі. — Я Афіна,— павольна і выразна прамовіла жанчына. — О дачка вялікага Зеўса, што прывяло цябе з высокага Алімпа ў маё беднае жытло? — усклікнуў уражаны Гамэр.
— Ну і кім будзеш ты? — спыталася Афіна і сама адказала: — Уладаром прыгожай жанчыны. Прыйдзе час, і ты зразумееш, што валодаў прахам і няма чаго табе пакінуць пасля сябе. I адчуеш ты, штр не хапае табе галоўнага, таго, што дало табе права мовіць: «Я, Гамэр, валодаю неўміручым». Водамі Сцікса клянуся, што так будзе.
— I што ж...— Ён сарамліва прабег позіркам па бедным пакоі, дзе, апроч драўлянага ложка, нічога не стаяла.— Я ведаю,— злосна мовіў ён,— што вось такога, які я перад табою, не будзе болей. Імгненне — вось гэтае таксама — не паўторыцца. Я смяротны і павінен даражыць кожным імгненнем. Я з’явіўся з нічога і ў нішто пайду. I што мае песні? Яны нічога мне не далі. Дык чаму я павінен адмаўляцца ад таго, што хоць неяк ашчаслівіць мяне, суцешыць, абагрэе?
— Адрачыся ад спакус гэтага свету, ад смертаносных яго сіл, далучыся да вечнага і боскага і адолееш цемру. Ёсць Логас, тое, што робіць вас, людзей, людзьмі. Хіба не жадаеш ты спазнаць хоць адну таямніцу Логаса?
— I які сэнс?
— А навошта сэнс? Яго з сабою не возьмеш. Там твой вопыт непатрэбны. Пазнанне Логаса ёсць любоў да багоў, пазнанне Логаса ёсць існаванне ў сабе — брама ў вечнасць. А пошукі сэнсу пакінь самаўлюбёным філосафам, якія пакутуюць ад думкі пра бессэнсоўнасць жыцця. А гэтая жанчына, якой цябе спакушае Афрадыта, не прынясе табе шчасця. Яна надакучыць, і ўсё тваё каханне стане адной мэтай — даказаць, што ты сапраўдны мужчына. I, цалуючы сваю каханую, будзеш марыць хутчэй выканаць свой абавязак. Ты будзеш палохацца свайго расчаравання, пакутаваць ад таго, што яна не так шчыра радуецца табе, або глядзіць на другога мужчыну, або без ахвоты адказвае табе на ласкі. Ды чаго я цябе пераконваю? Ніхто не пазбегне свайго лёсу. I ты таксама.— Афіна мовіла гэта, і адразу пагасла святло, і цемра запанавала ў пакоі. Цішу парушыла лопанне птушыных крылаў. Гамэр зноў застаўся адзін.
Быў дзень 19 арцеміція, дзень свята Муз. Па вуліцах горада крочыў богападобны мужчына. I людзі азіраліся на
гэтага стройнага і прыгожага чалавека. Гэта быў Гамэр. Доўга ён не мог заснуць пасля адведзін Афіны. I нічога ён не вырашыў. А раніцай, прачнуўшыся, не пазнаў сябе. Доўгія чорныя валасы падалі на яго плечы. Худыя рукі сталі мускулістымі і моцнымі, як у барацьбіта. Постаць, як у спартанскага воя,— вузкая ў таліі і шырокая ў плячах. Зірнуў у амфару з вадою, а на яго глядзіць нехта іншы — малады і прыгожы. Мужная лінія рота. Задумлівасць у вачах. Гамэр усміхнуўся, і адбітак у вадзе бліснуў белымі зубамі. Афрадыта падарыла яму новы воблік. I, зачараваны, глядзеў ён на свой адбітак, як некалі няшчасны Нарцыс. I доўга ён аглядаў сваё новае цела, згінаў рукі, мацаў цвёрдыя мускулы, любаваўся нагамі. Ён любіў сябе ў новым вобліку. О, цяпер ён падобны на Бога! I прадчуваў здзіўленыя позіркі людзей. Гэта будзе яго помста людзям за свае прыніжэнні. Некалі яны смяяліся з яго нязграбнасці. Ну дык вось, хай цяпер зразумеюць, што ў параўнанні з ім яны самі — убоства і вартыя насмешак. Відаць, ён валодае дарам аэда, калі Афрадыта ператварыла яго вось у такога прыгажуна, толькі б ён выракся свайго дару. Калі багі ведаюць кошт усяму на гэтай зямлі... Яго слова. Яго слова палохаецца багіня. I за яго гатова на дарагую плату... Але ж ён закаханы ў свой новы твар, яму падабаецца яго новае цела і прыемна прымяраць модныя тогі ды тунікі, што прыслала яму Афрадыта. Ніколі не думаў, што валодаць прыгожай рэччу гэтак прыемна. Яна цешыць вока, радуе сэрца, надае ўпэўненасці, прыносіць радасць. I Гамэр радаваўся, як дзіця, і свайму пераўвасабленню, і сваёй прыгажосці, і сустрэчы з Іфігеніяй.
Ён выйшаў з дому апоўдні, калі свята Муз даўно пачалося. Быў спякотны дзень 19 арцеміція. Прамяністы Геліяс на калясніцы, запрэжанай крылатымі коньмі, ужо ўзнёсся да небнага зеніту. I зіхаценне яго вогненнага вянца біла ў вочы Гамэру. Ён перайшоў на другі бок вуліцы пад цень каштанаў. Рэдкія прахожыя паглядалі на невядомага ім богападобнага мужчыну. Як прыемна было лавіць іх позіркі, поўныя захаплення і зачаравання. I ніхто з іх не здагадаецца, што гэта той Гамэр, з якога яны смяяліся. I калі спаліць кіфару, ён застанецца такім, і тады Іфігенія пакахае яго. Значыць, нішто не зменіцца ў гэтым свеце? I па-ранейшаму не будуць дзеці шанаваць бацькоў, а бацькі, як некалі ад яго самога, будуць адракацца ад дзяцей, не будзе кахання паміж людзьмі, і сябар будзе здраджваць сябру, госцю ніхто не ўзрадуецца, і забудуцца людзі пра