Перамога ценю
Вітаўт Чаропка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 1996
развучыліся. Разжалуюць мяне і сашлюць туды, дзе год за тры лічыцца».
I тады я адказаў:
— Гэта не гора — гэта нам на лапу. Нельга абняць неабдымнае, а абдымнае не толькі можна, але і трэба абдымаць. Мудры Паўлін заклікае нас: «Дык зробім усё, каб нам яшчэ весялей жылося». А чаму табе, заяц, не стаць масавіком-зацейнікам масавага руху за вясёлае жыццё? Чаму табе не перабудавацца? He нагадаць пра звярыны фактар? Кладзіся ты спаць, заяц. Пераначуем — больш пачуем.
3 ліста таракана Козьмы свайму сябру Таракашу
«Таракаша, мілы мой сябар, ой што робіцца на свеце, здаецца, едзе да нас рэвізор. Яшчэ з тых часоў залатой вольнасці, калі жыў у краме, памятаю, што прыезд рэвізора смерці быў падобны. I тады выскоблівалі сцены і падлогу, абкладвалі іх мармурам, і нас, тараканаў, нібы падкулачнікаў, высялялі з крамы. Сёння ўвечары кот у ботах перад усіх асабістым саставам ваякаў абвясціў, што павінен прыехаць да нас сам воўк і трэба яму паказаць, як мы змагаемся за вясёлае жыццё, як праяўляем клопат аб зверы. I ваякі — усе гэтыя бабры, яноты, барсукі, лямуры, выдры — прыняліся аздабляць казарму мармурам, чырвоным дрэвам, кафляй. Што нас чакае ад такой перабудовы? Як нам далей жыць, тараканам?»
3 роздумаў ваўка Сталёвая сківіца, знойдзеных у архівах Крайсветнага лесу
Дысцыпліна — сірэч усяму зямному і незямному царыца ёсць. Без яе немагчыма казюлькам і звярам зямным сваё існаванне існаваць. Што будзе, калі месяц і сонца — уладары нябесныя — дысцыпліны не стануць прытрымлівацца? Месяц днём, калі спаць яму надабе, паказвацца будзе, а сонца ноччу будзе свяціць. Гэта ўвесь свет перабунтуецца. Ніхто і ведаць не будзе — дзень ці ноч. А гэта ёсць непатрэбства, якое не ў адным са статусаў не запісана. А што для дысцыпліны перш за ўсё патрэбна? Маці дысціпліны жах ёсць. Скажам, чаму вось авечкі са статка знікаюць? А таму, што жах згубілі. Сабак яны не палохаюцца,
а значыць, i дысцыпліны ў іхнім працоўным статку няма. Кожная смачную траўку каларыйную прагне з’есці і ад статка адбіваецца, а пасля і сабакі на ваўкоў спісваюць.
Я ніколі не абвяргаў пагалосак, нібыта я авечкажэрца, нібыта я Чырвоную Шапачку праглынуў і яшчэ шмат чаго. Раблю гэта ў выхаваўчых мэтах, хай палохаюцца звяры мяне, не стануць сваволіць, да дысцыпліны звыкаюць. Вось калі ў мяне маладая генерацыя запытвае, чаму ў мяне такія вялікія вочы, адказваю: «А гэта, дзеткі, каб вас, свавольнікаў, лепей бачыць, а калі яны пытаюцца, чаму ў мяне такія вялікія іклы, адказваю: «А гэта, дзеткі, каб вы ведалі, які я пагрозлівы, і баяліся мяне, бо без жаху няма сусветнага прагрэсу». Калі яны пытаюцца, чаму ў мяне такія вялікія лапы, адказваю: «А гэта, дзеткі, каб вас усіх у жаху трымаць, каб вы і піскнуць не маглі».
Адсутнасць жаху прывяла да такіх негатыўных з’яў у нашым грамадстве, як кошка, якая гуляла сама па сабе, ці зайцы, якія косяць трын-траву. Падумаць толькі, у той час, калі па ўсім лесе ідзе гераічная бітва за сенакос, калі мы нарыхтоўваем кармы на зімовы перыяд для ўтрымання буйной рагатай жывёлы, яны косяць сабе трын-траву (ці не мафія гэта, якая гандлюе «траўкай»?). Што робяць таварышы з адпаведных органаў? Ды яшчэ прыпяваюць: «Не баімся мы воўка і савы» «дальбог, гэта мафія). Вось да чаго даводзіць знікненне жаху перад начальствам, а значыць, страта дысцыпліны. Вось яшчэ прыклад адзін. Дачуўся, што ў мяне заяц абвясціўся, які нібыта гэтак асмялеў, што зусім на службу забыўся і арганізаваў кравецкі кааператыў. Ну, заяц, пачакай! Наскочыў да яго з праверкай. Сустракае касавокі мяне, а сам аж трымціць. Вось што значыць вялікія вочы, іклы ды лапы, плюс слава жэрцы. Я для большага жаху на гэтага прадстаўніка класа грызуноў пагрозліва рыкаў, поўсць падняў. Заяц гэты пэўна ў нагавіцы наклаў. Павёў ён мяне ў казарму, . I што я там бачу? — не казарма, а палац. «Э-э,— думка ў мяне з’явілася,— вось тут я тваю дробнапрыватніцкую вантробу і выкрыю». «Хто дазволіў не па статусу казарму прыбіраць?» Гэты заяц усёй сваёй будовай затрымцеў. «Я каб ведаў... Я што... Я не супраць статусу. Я толькі хацеў ініцыятыву праявіць. Звярыны фактар. Заклік мудрага Паўліна выконваў: «Зробім усё, каб нам яшчэ весялей жылося». «Э-э,— вывеў я гэтую думку,— ды ты, касы, палітыку дзяржаўную разумееш, дакументы вывучаеш, у перадавыя пнешся, мяне, ваўка, захацеў падвесці. He быць гэтаму».
Спакуслівыя тут перспектывы на будучыню мне адкрыліся. У сваім палку я павінен быць галоўным ініцыятарам, галоўным масавіком-зацейнікам, галоўным перабудоўшчыкам — словам, галоўным. Прыедзе да мяне генерал важны, убачыць, як я клапачуся пра ваякаў, зразумее, што бацька я ім родны, што ўсім сэрцам, усёй душой успрыняў заклік Паўліна і ўвасабляю, здароўя не шкадуючы, у жыццё. А там Ганну на шыю, чын, перадача «Служу роднаму лесу» здыме пра мой вопыт фільму. Пытаюся, ці зможа заяц усе казармы так адрамантаваць.
— А як жа. У мяне кожны ваяка і шавец, і кравец, і на дудзе ігрэц. Такія рукадзельныя майстры ў мяне, што ўсё выканаюць, усё зробяць. Толькі б далі мне ў дапамогу роту.
Спадабалася мне думка зайцавая. «Хай так і будзе,— вырашыў я,— дам яму роту, а пасля зноў заганю сюды, на мяжу лявацкага балота правага апуртунізму».
3 ліста крошкі Янота
«Мілая матуля, ва первых страках пісьма свайго паведамляю, што я жыў-здароў. Наш браняпоезд стаіць на запасным пуці, а нашыя рукі звыкліся да тапароў.
Твой кроійка Янот».
Урывак з нялёгкай драмы «Сцэны з жыцця воўчай сямейкі ў трох актах». (Аўтар пладавіты драматург асёл І-а-Ман.)
Дзеючыя асобы.
Воўк Сталёвая Сківіца. Ваўчыха Цыцэра.
Ваўчаняткі-сыночкі.
Дзея адбываецца ў Крайсветным лесе на кватэры дзеючых асоб. Вечар, свеціць лямпа ў стылі позняга рэнесансу, ненавязліва ў вочы гледачам кідаецца сціплая мэбля з набору «Даздраперма». Уся воўчая сямейка сабралася за сямейным сталом.
Воўк (разважае): Што ёсць жах? Задаюся я гэтым зусім не дарэмным пытаннем. Я б дадаў, жах жывёльны. I адказваю, гэты жах сірач такое становішча вантробнае ў некаторых прадстаўнікоў парнакапытных і буйнарагатых, а болей усяго — класа грызуноў, асабліва гэта тычыцца
зайца — калі перад імі сваёй велічнай постаццю паўстае воўк. Зараз у гэтых таварышаў падобнага жаху не адшукаеш. А шкада. Вось шмат гавораць пра Таптыгіных. Кажуць пра перагібы, памылкі, злоўжыванні ў іхні час, але ж быў і жывёльны страх, і дысцыпліна была, кожны звер ведаў сваё месца. Заяц сваё, крот -— сваё, а мы, ваўкі,— сваё. I былі мы вольнымі, і службай нас не абцяжарвалі, вандравалі ў сваё задавальненне. Пра нас і казалі: «Ваўка ногі кармілі». I былі мы высакароднага паходжання. А цяпер пасквілі пра нас складаюць. Ад гэтых зайцоў ніякага жыцця няма. Вакол адна зайцавая мафія.
Ваўчыха Цыцэра: А што гэта за заяц Перкосрак, які абвясціў сябе масавіком-зацейнікам масавага духу: «Даеш з кожным днём весялейшае жыццё?»
Воўк Сталёвая Сківіца: Дробны кар’ерыст, выскачка, сацыяльна небяспечны элемент лявацкага ўхілу.
Ваўчыха Цыцэра: Тым не меней лісе Алісе ён пабудаваў хатку на самым ускраечку, а кошцы, якая гуляла сама па сабе і не ўступіла ў прафсаюзы,— кошкін дом. Умеюць людзі жыць.
Ваўчаняткі (у адзін голас, г. зн. хорам): Умеюць жа людзі жыць.
Воўк Сталёвая Сківіца: Ах махляр, ах махляр, зусім пра жах забыўся, мафіозі. У той час, калі я, як бацька ваякам, жылаў сваіх не шкадую, ён...
Ваўчыха Цыцэра: А сваім ваўчаняткам, дзеткам няшчасным, крошачкам, ты не бацька?
Ваўчаняткі (няшчасныя дзетачкі, крошачкі, у адзін голас, фальцэтам): Ой, сірацінушкі мы казанскія...
Воўк Сталёвая Сківіца: Сашлю махляра на сельскагаспадарчыя работы, збіраць бульбу на Хадынскім полі.
Ваўчыха Цыцэра: А пра сямейку сваю падумаў?
Ваўчаняткі' (сірацінушкі казанскія, паводле сістэмы Станіслаўскага, з трагічным пафасам): А пра нас ты падумаў?
Ваўчыха Цыцэра: Хто ім, няшчасненькім, хатку пабудуе? Дзе ім жыць?
Ваўчаняткі: У бічы пойдзем.
Воўк Сталёвая Сківіца (разгублена): Мой воўчы гонар...
Ваўчыха Цыцэра: Ім сыты не будзеш.
Ваўчаняткі: Няма шчасця ў родным доме, чакаюць нас дарогі.
3 пагалосак тых часоў
— Чула, кума-сарока?
— Чула, куманёк-крумкач, заяц ваўку церамок адбудаваў.
— I кожнаму ваўчанятку па хатцы ў лесе на ўскрайку.
— Умеюць жа людзі жыць.
— Дурная ты, кума. Ён заслужыў гэты церамок. Вось ты што зрабіла, каб нам весела жылося? Нічога! Мяшчанка крайлесаўская.
Прадмова, з якой выступаў леапард Леапольд па мянушцы «Ребята, давайте жмть ммрно» перад асобым мышынастратэгічным корпусам «Верныя тарпеды Крайсветнага лесу»
Што такое ісціна, якую вы адкрыеце для сябе толькі на дзяржаўнай службе. Вы служыце і не дзьміцё сабе ў вус, а мы падумаем пра вас дзень і ноч, і будзьце спакойнымі — без службы не застанецеся. Словы ўзяты з інструкцыі для герояў сельскагаспадарчых прац. У арыгінале гучаць так: замест службы нагадваецца тэрмін гераічная, стваральная творчая праца.
Леапард Леапольд — сапраўдны драпежнік, мае чатыры лапы з кіпцюрамі, галаву і хвост, харчуецца выключна траўкай і сенам. Усім сэрцам і душой успрыняў заклік паўлінаў: «Зробім усё, каб яшчэ весялей нам жылося». Сувязей, якія б ганьбілі яго, не мае. Мілы, пяшчотны кот. Казюлькі не пакрыўдзіць. На правакацыі не паддаецца. (Са службовай характарыстыкі Леапарда Леапольда.)
Леапард Леапольд — асоба, якая прыехала да ваўка на праверку. 3 тае нагоды, што за віхраслупавой дзяржаўнай службай леапарду Леапольду некалі было асэнсаваць падзеі пражытага дня, ён і не вёў дзённікаў. Таму, шаноўны чынач, мне цяжка знайсці дакументы, якія маглі б асвятліць леапардаву праверку ваўка. Вядома, што ваўку было прысвоена званне «Руплівы бацька ваякаў», а зайца павысілі да штабс-яфрэйтара і прызначылі галоўным масавікомзацейнікам масавага руху «Эх, зажывём са спевамі!».
3 ліста крошкі Янота
«Дзень добры, матуля. Ва первых страках свайго пісьма паведамляю — жыў-здароў. Наш браняпоезд кот у ботах перарабіў у сокавыціскалку і адкрыў кааперацыю «Сбкі — вясёлага жыцця вытокі». Так што, матуля, і ты цісні сокі — і будзеш весела жыць.»
Твой сын крошка Янопг.
Лепшы бацька салдатам. (партрэтны накід, газета «Дзень і ноч пільнуем заваёвы Рэспублікі) У Леапарда Леапольда ў казармах заўсёды парадак. Як мага быць размешчаны ложкі. Адзін па-над адным, адзін па-над адным. У два паверхі. Гэткім жа чынам уладкаваны тумбачкі. На кожным ложку згодна статуту, зацверджанаму Саўмінам, матрац — зверху на матрацы прасціна. Потым яшчэ адна. I толькі тады запраўлена цёплая коўдра. Кожная падушка, што не дзіўна, схавана ў наўлечку. Сцены ў казармах аздоблены чырвоным дрэвам. На самым ганаровым месцы вісіць партрэт мудрага Паўліна Даздрапермы. Ягоныя мудрыя вочы кажуць: «Я з вамі, слаўныя абаронцы Крайсветнага лесу». Ва ўмывальніку і прыбіральні ўсюды кахля і мармур. Колькі клопатаў аддаў леапард Леапольд, каб казармы сталі родным домам для салдат, каб штодня жылося ім весялей. Нашым лепшым бацькам называюць салдаты леапарда Леапольда.