Перамога ценю  Вітаўт Чаропка

Перамога ценю

Вітаўт Чаропка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 1996
95.66 МБ
Радавы, кроійка Янот
Данос у штаб генеральных генералаў Крайсветнага войска
Таварышы, не магу маўчаць. Як патрыёт, даводжу да вашага ведама, што ў той час, калі ўсе крайсветныя звяры весела зажылі, вы, нашыя рупліўцы, увесь свой талент, усё сваё каштоўнае здароўе аддаяце нашаму вясёламу жыццю. Дык чаму вы не можаце тым жыццём пажыць? А таму, таварышы, паны генеральныя генералы, што некаторыя прадстаўнікі зайцавага саслоўя страцілі жах і замест таго, каб выконваць Паўлінаў заклік, будуюць леапарду Леапольду палац «Леапольдавае гняздо», забыўшыся не толькі пра народ, але і пра вас — нашых правадыроў да вясёлага жыцця. Гэты заяц Первой Космнчной Ракетой называецца.
Патрыёт Крайсветнага лесу
3 мемуараў ката ў ботах Ванітуя Шарляпяровіча
Кошкі падобныя адна да другой. Што грывасты леў, што перапялёсая тыгра, што чорная пантэра, што плямісты леапард, што ты, кот у ботах,— усё адно кошкі. Што вам, кашачаму віду, патрэбна? Сыты страўнік, пагрэцца на сонейку дзе-небудзь на марскім беразе ды каб хто пагладзіў па поўсці. «Мне не ведаць кошак?» — так мне прызнаўся пацук Васіль Сымонавіч, які служыў галоўным пісарам у леапардавай канцылярыі. Мог і не гаварыць мне, шматграннай і паўнакроўнай асобе, якая прачытала ўсе тамы «Жыцця жывёл» Брэма. Дыялектыка нас вучыць: «Калі б мы ведалі ўсе дробязі жыцця якой-небудзь казюлькі, мы шмат якіх памылак маглі б пазбегнуць». Таму, калі я ведаю, што трэба леапарду,— я ведаю, што трэба і парапялёсай тыгры. I менавіта з гэтае прычыны абрадавана сустрэў выклік зайца да генеральных генералаў. Час чухаць карак надышоў. I я даў зайцу мэтавыя ўстаноўкі на стратэгічнае разгортванне руху, які пачаў я. Далей, далей і яшчэ далей.
Стэнаграма сакрэтнага пасяджэння генеральных генералаў
Галоўны генеральны генерал тыгр Антры-кот Шэрханавіч Дунай-Задунайскі: Тваё прозвішча, заяц?
Заяц: Первая Космнческая Ракета.
Галоўны: Адкуль корань твой?
Заяц: Сын сваіх бацькоў, сумленных і працавітых працаўнікоў аграпрому, зямля-неба-воднай змычкі саслоўя.
Галоўны: Чым займаешся?
Заяц: Зацейваю шырокія масы на рух: «Зробім усё, каб з кожным днём нам весялей жылося».
Абуральныя галасы генеральных генералаў: Як жа ты, заяц, нас забыўся? Пра тых, хто думае пра звяр’ё дзень і ноч. Рускім языком моўлена паўлінам: «...Каб з кожным днём нам весялей жылося. Нам, нам, нам... Чуеш, разумееш — каму? Нам».
Заяц: Шчасцем лічу служыць нашым любімым і гераічным генеральным генералам, але я не ў сілах гэтага зрабіць, не ў сілах і замасіраваць усе шырокія масы асабістага складу доблеснага нашага войска, каб яны рабілі ўсё для вашага вясёлага жыцця.
Генеральныя генералы: Што для гэтага трэба?
Заяц: Прызначыць мяне палкоўнікам, галоўным масавіком-зацейнікам і актывістам-ініцыятарам масавага руху і даць мне дывізію.
Неўзабаве пасля прызначэння зайца Перкасрака палкоўнікам і галоўным масавіком-зацейнікам яго, нечакана для ўсіх, прызначаюць вялікім маршалам. Што ж адбывалася? Звернемся да мемуараў ката ў ботах.
Бурахвалістая праца масавага руху бурапенілася. Усё болей і болей асабістага складу ахопліваў ён, ад нізоў да вярхоў. Але тут нечаканае выпрабаванне чакала нас — дэфіцыт, гэты кляты перажытак феадальна-прыгоннай эканомікі Таптыгіных. He хапала дрэва, цэглы. Як жа мы маглі ўзводзіць дамы вясёлага жыцця? Тады я вырашыў зрабіць гераічна-смелы крок — разабраць некалькі крэпасцей. Колькі цэглы дарэмна гіне. Я даў зайцу мэтавую ўстаноўку.
Сакрэтная стэнаграма пасяджэння генеральных генералаў
Заяц: Паважаныя і любімыя ўсімі шырокімі масамі асабістага складу доблеснага войска генеральныя генералы! Я хачу зрабіць вам найнецрыемнае паведамленне.
Генеральныя генералы (у адзін голас): Што, да нас едзе рэвізор?
Заяц: Горш. Я не магу забяспечыць вам вясёлага жыцця. He хапае цэглы.
Генеральныя генералы (у адзін голас): Чорт бы яе ўзяў.
Заяц: Мы, дарагія і паважаныя генеральныя генералы, матэрыялісты-прагматысты-атэісты, і павінны ведаць, што прадстаўнікі дэманічнага пантэона тут ні пры чым. Каб была цэгла, трэба разабраць крэпасці.
Генеральныя генералы (у адзін голас): Дык нас жа — У Сібір.
Заяц: Якая карысць ад гэтых крэпасцяў, калі касмічныя карабелі шматразавага карыстання аруць нівы сусвету.
Генеральныя генералы (у адзін голас): Мы з вялікім энтузіязмам, але вось як вялікі леў...
Заяц: Хто ёсць леў? Леў ёсць кансерватар і рэтраград, які не дае маладым дарогі. Апошні з магікан застойнага перыяду. Цяпер час імклівай таратайкі нашай гісторыі, якую вялікі кучар нашых перамог мудры паўлін Даздра-
перма гоніць на ўсіх парах да вясёлага вашага жыцця. Дарогу ўсяму новаму і свежаму. Выберыце мяне, і заўтра вам будзе весялей, чым сёння.
Галоўны генеральны генерал, тыгр Антры-кот Шарханавіч Дунай-Задунайскі: Я думаю, гэта ў лепшых традыцыях нашай дэмакратыі. Маладым усюды ў нас дарога. Хай вецер перабудовы дыхне і ў нашым лесе.
Генеральныя генералы: Хай дыхне.
— He дазволю,— зарыкаў леў і з намаганнем прыўзняў сваю кіпцястую длань, якая многія гады сцерагла мір і супакой Крайсветнага лесу, ад якой трымцелі нашыя ворагі, длань героя і ваяводы. Зазвінелі на грудзях ордэны і медалі. Аднак ад старасці заслуговы і сівагрывы герой так і не мог падняць лапу. Усе ягоныя сілы былі аддадзены служэнню роднаму лесу, і да самых апошніх сваіх дзён ён збіраўся яму служыць. Смелую місію растлумачыць вялікаму маршалу льву Эканамайзеру неабходнасць расчыніць кабінетнае акно ветру перамен узяў на сябе тыгр Антрыкот, майстра флангавых атак, тонкі тактык і стратэг. «Вялікі маршал, вецер перамен задзьмуў і ў нашым лесе, шырыцца ўшыркі, паглыбляецца ўглыб масавы рух «Даеш нам вясёлае жыццё!». Зараз як ніколі трэба даць дарогу маладым, якія б з гонарам і славай працягвалі вашую гераічную справу»,— казаў тыгр.
— Хто гэта там такі малады і нецярплівы? Га? — не, была яшчэ паўнюткая парахаўніца пораху ў вялікага маршала, пагрозлівым і ўладарным быў ягоны голас, гняўліва заблішчэлі ягоныя вочы, якія ён столькі гадоў не стульваў, абараняючы родны лес.
— Заяц.
— За-а-а-а-яц.
Ад здзіўлення ў льва адвісла сківіца. Тыгр пачуў, як нешта ў ёй задрынчэла, пстрыкнула і ўпала на падлогу. Перад ягонымі вачыма прадстала механічная сківіца. «Мадэ ін Марсавае поле» кінулася адразу тыгру ў вочы. Як, патрыёт і герой Крайсветнага лесу карыстаецца зубапратэзнай тэхнікай замежнай вытворчасці? Хіба можна пасля гэтага яго назваць патрыётам, хіба можна з яго браць прыклад падрастаючаму пакаленню?
— Ша — аа — яш, Ну-у-у, па-а-ш-ш-шкадуй,— шамкаў бяззубым ротам леў.
Сівая грыва з’ехала яму на вуха — гэта быў парык — і гладкая лысіна сляпіла майстра флангавых атак. Ня-
шчасны стары плакаў перад ім. Разам з буйнымі шлязьмі з вачніц раптам выпала штучнае вока, за ім другое. Буйныя слёзы цяклі па грудзях, па баявых орденах і медалях...
(Урывак узяты з рамана Ворана А. П. Бедна-Багатага «Крах маршала Эканамайзера»)
Вось і ўсё, шаноўны чытач. Зрэшты, на заканчэнне мне хацелася прывесці яшчэ адзін цікавы дакумент, які прывезлі мае сябры з камандзіроўкі ў Крайсветны лес. Гэта ліст крошкі Янота сваёй маці.
«Добры дзень, матуля. Ва первых страках свайго пісьма паведамляю, што жыў-здароў. Наш браняпоезд пераўтвораны ў кааператыўны вагон-кавярню «Эх вухнем». Рукі мае звычныя і да сякеры, і да фуганка, і да кельмы, і да шыла... I да чаго яны не звычныя. Цяпер я і кравец, і шавец, і жнец, і на дудзе дудзец. I ўсё па сумяшчальнасці. Вечарам, у свабодны ад службы час, мы рэпетыруем прыём і паказ гасцям нашай узорна-паказальнай казармы, куды іх заводзіць, адкуль выводзіць. Трэба трэніравацца, каб застою не было. Да нас прызначылі замест зайца Перкосрака, які стаў маршалам, новага капрала, зайца Другая касмічная ракета. Я, як вопытны вой, першы ягоны дарадчык і памочнік. Учора прыслалі яму запрашэнне на ўрачыстую вечарыну з нагоды чарговага дня нараджэння мудрага і вялікага кучара нашых дасягненняў паўліна Даздрапермы, а ён зажурыўся.
Па натуры я альтруіст. Для мяне духоўная патрэбнасць — дапамагчы іншаму. Пытаюся, што здарылася. Высвятляецца — няма чаго моднага апрануць зайцу. Па адзежцы сустракаюць. Як жа яго начальства сустрэне, калі не па-моднаму апранецца. Бяду знайшоў. Кажу: «Кладзіся спаць. Пераначуем — болып пачуем». I пакуль заяц спаў, я яму такі апошні крык моды пашыў, што ў вачах пацямнее і вушах зазвініць ад гэтага крыку. Выправіў зайца фартэлем і зараз чакаю яго назад, а пакуль пішу табе, матулька, гэтае пісьмо.
Да пабачэння, мілая матулька». 1988 г.
БЕССЭНСОЎНАСЦЬ
Яна заўважыла яго здалёк. Ен, апусціўшы голаў, крочыў да яе дома. Узрадаваная, яна выбегла з кватэры, спусцілася хуценька па прыступках уніз і каля дзвярэй пад’езда сустрэла яго. Абвіла рукамі яго шыю, і ў той жа момант на сваёй шчацэ ён адчуў халодны дотык яе вуснаў.
— Прывітанне, Анатоль!..— радасна сказала яна.— Я цябе здаля заўважыла,— і зноў пацалавала яго ў шчаку.
Ён збянтэжана маўчаў.
— Я так даўно цябе не бачыла!.. Хадзем да мяне. Продкі зматаліся на дачу.
Праз пах духоў патыхала горкім перагарам гарэлкі. Хмельны напой выступіў ружовасцю на яе твары. Ён выслабаніўся з абдымкаў. Яна памкнулася да яго, хацела ўзяць за далонь, але ён сунуў рукі ў кішэні і зрабіў выгляд, што не заўважыў яе руху.
Год назад ён пазнаёміўся з ёй у гасцях. Кампанія падабралася па парах. Яму дасталася Света, напудраная, з нафарбаванымі бровамі і веямі, жанчына гадоў дваццаці пяці. He прыгажуня, невысокая, з буйным носам, шэрымі вачыма і ўжо растлусцелай таліяй. Пілі, весяліліся, танцавалі, гулялі ў бутэлечку, а пасля на кухні ў цемры ён прагна цалаваў яе. 3 гэтага вечара ў іх усё і пачалося. Яна не падабалася яму, але з ёю было зручна. Hi адметнай увагі, ні частых сустрэч, ні вернасці яна не патрабавала ад яго, затое заўсёды з ахвотаю пры першым званку імчалася на сустрэчу з ім. Яны маглі тыднямі не бачыцца, але калі званіў — яна прыязджала.
Сёння ён зайшоў да Светы, бо яе дом знаходзіўся паблізу ад бальніцы, дзе ляжала хворая маці.
Адразу, калі пераступіў парог, сустрэў яе сяброўку Людку — дзяўчыну з завітымі валасамі, прыгожым тварам і вялікімі чорнымі вачыма. Яна таксама ўзрадавалася Анатолю, віскнула і два разы манерна чмокнула яго ў шчаку.