Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Юліян ВЫСОЦКІ
Перамогу набліжалі як маглі
САЛДАТАМ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
74-й гадавіне Перамогі
ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаю
Як мала вас засталося, Салдаты Айчыннай вайны! I вяне жыццё, як калоссе, Ды ўтым няма вашай віны.
Сябе вы не шкадавалі: Пад кулі, на міны ішлі, Краіну сваю вызвалялі Ды іншым руку падалі.
Аяк вас Еўропа вітала:
Ад шчасця вяснатам цвіла!
I пела яна.танцавала Ды памяць кароткай была.
Стараюцца Ваш подзвіг і Няхай і не Бо мы
вясною прагрыміць, праўды аснова, не зможам пражыць.
хто ахвоч перагледзець, зыю перапісаць, 5мятных нашых суседзяў
Юліян ВЫСОЦКІ
Перамогу набліжалі як маглі
Дакументольныя аповесці
МІНСК
ВЫДАВЕЦКІ ДОМ «ЗВЯЗДА»
2019
УДК 821.161.3-31
ББК 84(4Бем)-44
В93
Пераклад архіўных дакументаў з рускай мовы аўтара
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
ISBN 978-985-575-218-0	© Высоцкі Ю. С., 2019
© Высоцкі Ю. С., пераклад на беларускую мову, 2019
© Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», 2019
БУДЗЬЦЕ ПІЛЬНЫМІ.ЛЮДЗІ!
Даўно адгрымела над нашай планетай сомая крывавая сусветная войно. Была яна цяжкай трагедыяй, асабліва для нородаў Еўропы. Пасля яе такога нополу жорсткасці, такіх вялікіх ахвяр і такога размаху змагання свет ужо не зведаў. Як і ўсё пад плынню гадоў Другая сусветная вайна стала гісторыяй. Але гэта трагічная гісторыя павінна заставацца ў памяці чалавецтва назаўсёды, таму што той, хто забыўся на сваё мінулае, можа паўтарыць яго неоднойчы.
Трэба заўсёды памятаць, якой цаной мы здобылі мір, колькі крыві і жыццяў палажылі нашы продкі на алтар Перамогі, каб усталяваць на нашай зямлі спакой. Калі гэта памяць будзе заўсёды з намі, мы не дапусцім новай вайны. Шануючы подзвігі продкаў унікаючы ў героіку ваенных будняў мінулых гадоў мы аддаем павагу іх удзельнікам / вучымся захоўваць мір і спакой у родным кроі.
Для беларусаў нозаўсёды крывавай ранай памяці павінна заставацца Вялікая Айчынная вайна, у якой загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі. Самае жорсткае і ўпартае супрацьстаянне дабра і зло, самыя жудасныя злачынствы і здзекі з мірных людзей былі менавіта на зямлі Беларусі. Якжа можна забыцца про іх, пра мільёны ахвяр, сотні спаленых вёсак, попел якіх стукае ў нашы сэрцы?
Людзі! Памятайце: no зямлі ходзяць тыя, хто жадае зноў кінуць нас у пекла бамбёжак, ваенных пажараў і д’ябальскія колы концлагероў. Агрэсія ноступае памятайце зоклік Юліуса Фучыка: людзі, будзьце пільнымі!
Да гэтаго заклікаюць вас і героі маіх новых дакументальных аповесцей пра генерало A. I. Гасціловічо, камандарма 18-й арміі, дзе Л. I. Брэжнеў узначальваў палітаддзел, npa I. М. Фёдарово, комісора самай боявой і трогічнай на Беларусі партызанскай брыгады «Штурмавая», про розведвально-дэсонтную групу 1 -го Белорускаго фронту у якой плячо да пляча змагаліся савецкія афіцэры і жаўнеры адроджанага Войска Польскаго. I кранальная аповесць про юных следапытаў навучэнцаў 30-й мінскай гімназіі, якія адкрылі невядомыя старонкі вайны, паказалі высокі прыклад шанавоння герояў Вялікай Айчыннай і заховавання памяці пра ўдзельнікаў вялікага змагання.
Аўтар
Каманпарм васямнаццатай
A На Валожыншчыне добра вядома імя генерала A. I. Гасціловіча, які прайшоў адметны жыццёвы шлях у радах Савецкай Арміі. Генерал-палкоўнік, доктар ваенных навук, прафесар Акадэміі Генеральнага штаба ў розны час камандаваў нашай 17-й арміяй у Манголіі, а ў гады Вялікай Айчыннай вайны васямнаццатай на 1-м і 4-м Украінскіх франтах, вызваляў Заходнюю Украіну і Чэхаславакію. Антон Іосіфавіч быў знаёмы і сябраваў з многімі вядомымі военачальнікамі і палітычнымі дзеячамі: Г. К. Жукавым, A. I. Антонавым, П. А. Ротмістравым, М. Ф. Ватуціным, С. М. Штаменкам, Цэдэнбалам, Людвікам Свобадай, Леанідам Брэжневым, які ў ваенныя гады ўзначальваў палітаддзел той жа 18-й арміі.



ЦЯГНІК У ГЕРАІЧНАЕ БУДУЧАЕ
Яны выйшлі з варот дзіцячага дома і міжволі спыніліся. Хлопцам падалося, што перагортваецца нейкая важная старонка іхняга гаротнага жыцця. Усе дзіцячыя беды і рэдкія радасці застаюцца за гэтай агароджай, за сценамі памяшкання, якое яны пакінулі назаўсёды, дзе засталіся іх малодшыя паплечнікі, строгія выхавальнікі, нянечкі, педагогі. Хлопчыкі азірнуліся на свой часовы прытулак, паглядзелі адзін на аднаго і засмяяліся: вецер свабоды клікаўу нязведануюдарогу.як ім здавалася, у шчаслівую будучыню.
-	Ну што, Антон, пададзімся на поўдзень? спытаў вышэйшы падлетак.
-	Мы ж яшчэ раней запланавалі гэта. Толькі ж як ехаць на той далёкі поўдзень? Ты падумаў?
-	Што тут думаць! Пойдзем на бліжэйшую чыгуначную станцыю і сядзем у цягнік, які адпраўляецца ў паўднёвым кірунку...
Праз некаторы час хлопцы апынуліся на чыгуначным вакзале. У людской штурханіне, у вакзальным бедламе яны не адразу адшукалі патрэбны састаў, зайшлі з канца і залезлі на дах апошняга вагона. Каб іх не заўважылі да
адпраўлення, перабраліся праз некалькі вагонаў наперад і залеглі.
-	А на поўдні, напэўна, хлеба многа: наямося ад пуза, летуценна прамовіў Міша.
-	Ты спачатку дабярыся да таго хлебнага месца, а пасля пра харчы думай, разважліва перапыніў яго сябра.
Цягнік развітальна пратрубіў і нетаропка рушыў. Загрукалі на стыках рэек колы, паравоз паскорыў пыхценне, і хуткасць пачала нарастаць. Паравозны гудок зноў разнёсся над зямлёй, і ў яго гуле расталі чалавечыя крыкі і гвалт, што даносіліся з паўнюткіх вагонаў. Хлопцы падняліся і ўселіся спінамі па руху поезда. Міша выцягнуў кавалак газеты, які ён падабраў на вакзале, і пачаў чытаць уголас. 3 вагоннага вакна вытыркнулася кудлатая галава з шэрым закурадымленым тварам.
Ты, хлопча, умееш добра чытаць нібы рэпу грызеш. Дык прачытай мне вось гэту граматку, і салдат працягнуў прамавугольнік шэрай абгортачнай паперы. Гэта аказалася адозва палітаддзела 5-й арміі з заклікам уступаць у рады Чырвонай Арміі і падымацца на барацьбу з контррэвалюцыяй. Уважліва выслухаўшы тэкст, салдат паківаў галавою і з горыччу заўважыў:
-	Нуякі з мяне цяпер чырвоны герой! Куды мне, бязногаму, на фронт? Адваяваўся. Цяпер дома буду лапці плесці. А вы, хлопцы, што рабіць думаеце? спытаўён падарожнікаў.
-	Туттрэба пакумекаць, у якую вайсковую часць запісацца. Дзе прымуць... разважліва адказаў Антон.
Дабраліся да Чышмы, гарадка непадалёку ад Уфы, і хлопцам давялося развітацца: Антон захварэў на тыф. Толькі праз некалькі месяцаў, аслабелы і знясілены выйшаў ён са шпіталя і падаўся на вакзал, каб адправіцца далей на поўдзень. I тут яму на вочы трапіла аб’ява, што бялела на дзвярах станцыйнага памяшкання.
«Толькі спачуваючым РКП(б)! Праводзіцца набор чырвонаармейцаў, добраахвотнікаў у Чышмінскую стралковую роту ўнутранай аховы рэспублікі Усерасійскай Надзвычайнай камісіі».
I Антон зразумеў, што гэта яго кліча лёс. Праз некаторы час ён ужо стаяў перад камандзірам роты з просьбай запісаць яго ў рады чырвонаармейцаў.
Ты што, хлопец, сур’ёзна? спытаў той з недаверам, агледзеўшы хударлявую постаць падлетка. Наша справа небяспечная. Хто твае бацькі?
-	Бацька тэлеграфіст, маці сялянка. Але яны не тут. А сам я з дзіцячага дома.
-	Ну што ж, думаю, падыдзеш, пасля кароткага роздуму вымавіў камандзір. Кудашоў! запатрабавальна выгукнуўён.
На вокліч з’явіўся чырвонаармеец у лётным абмундзіраванні і, аддаўшы чэсць, застыў перад камроты.
-	Залічыць таварыша Гасціловіча ў роту чырвонаармейцам, паставіць на ўсе віды забеспячэння, выдаць зброю і абмундзіраванне, рыштунак...
Было 2 лістапада 1919 года. Антону Гасціловічу праз пяць дзён спаўнялася сямнаццаць гадоў. Атрымалася амаль як у вядомай рэвалюцыйнай
песні: «Шёл парнншке в ту пору восемнадцатый год...»
Байцы асобнай роты 27-й асобнай стралковай брыгады ваявалі з бандамі, ганяліся за кулацкімі атрадамі, часта траплялі ў засады. У адной з сутычак вызначыўся чырвонаармеец Гасціловіч: ён выратаваў роту, якая адпачывала на хутары пасля цяжкага пераходу па слядах банды. Быў у каравуле, заўважыў, што бандыты неўпрыкмет акружаюць хутар, падняўтрывогу.
Узорнае нясенне службы не засталося незаўважаным, і 18 снежня Антона Гасціловіча прымалі ў партыю бальшавікоў. На партыйным сходзе прапанавалі Антону расказаць сваю біяграфію. Гасціловіч падняўся і на хвілінузадумаўся. Перад вачыма прамільгнула яго кароткае жыццё: дзяцінства, школа, гімназія, вандраванні па краіне, дзіцячы прытулак...
-	Нарадзіўся я ў далёкай адсюль Беларусі, нетаропка, хвалюючыся, пачаў расказваць малады воін. Бацькі мае жылі на хутары Пянькоўшчына ў Віленскай губерні. Бацька працаваўтэлеграфістам, маці займалася хатняй гаспадаркай. Мяне аддалі ў Забрэжскую царкоўнапрыходскую школу. Неўзабаве бацьку перавялі ў горад Маладзечна, дзе я паступіў у гімназію. Падчас імперыялістычнай вайны сям’я выехала далей ад фронту,які набліжаўся да нашай мясцовасці.У гэтых вандроўках я адстаў ад бацькоў і трапіўудзіцячы прытулак.Са сваім сябрам вырашыў адправіцца на поўдзень, але даехаўтолькі да Чышмы мяне тут зваліў тыф. Пасля шпіталя я ўступіў у рады чырвонаармейцаў. Ну, а астатняе вы ўсё ведаеце...
Пасля аднадушнага «за» да Гасціловіча падышоў камандзір роты, павіншаваў яго, сказаў:
-	Хлопец ты старанны, пісьменны, ды ваенных ведаў у цябе яшчэ малавата. Паступай на вучобу, таварыш Гасціловіч, авалодвай ваеннай навукай, і з цягам часу станеш выдатным чырвоным камандзірам...
ПРАЗ ЦЕРНІ ДАЗОРАК
Наказ свайго першага камандзіра Антон Гасціловіч выканаў толькі летам 1922 года стаў курсантам малодшага класа 2-й Маскоўскай пяхотнай школы. Строга рэгламентаванае жыццё ў палявым лагеры, статутны парадак маладому курсанту спадабаліся. Заняткі ішлі па страявой і агнявой падрыхтоўцы, тапаграфіі, тактыцы, сапёрнай справе. Многа часу займалі фізічная падрыхтоўка і каравульная служба. He раз праводзіліся 40-50-кіламетровыя маршы. Малады арганізм загартоўваўся. I не дзіўна, што пасля 1922 года, па ўспамінах A. I. Гасціловіча, ён чвэрць стагоддзя не хварэў. Восенню пасля парада на Краснай плошчы ў гонар 5-й гадавіны рэвалюцыі, у якім упершыню ўдзельнічаў Гасціловіч, яго разам з іншымі курсантамі перавялі ў Петраград, у 8-ю пяхотную школу камсаставу...
...Апошні вучэбны год завяршаўся. Антона Гасціловіча выклікаў начальнік школы і спытаў: