Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
-	Пан генерал! звярнуўся ён да Антона Іосіфавіча. Дазвольце блаславіць нашых вызваліцеляў!
...Дывізіі корпуса імкліва наступалі. У горадзе Сігетна рацэ Ціса Гасціловіч пачуўзагад Вярхоўнага галоўнакамандуючага, у якім аб’яўлялася падзяка войскам за пераадоленне Карпат.за ўзяцце гарадоў Карэмшэзе, Рахаў і Сігет. У загадзе ўпершыню ўпаміналіся прозвішчы і камандзіра 17-га корпуса, і камандзіраўусіхягодывізій. Корпусу і 138-й дывізіі было прысвоена ганаровае найменне «Карпацкіх». Такі ж загад Галоўкама прагучаў і пасля вызвалення гарадоў Мукачава і Ужгарад.
Буйной чыгуначнай станцыяй Чоп 28 кастрычніка авалодала 237-я стралковая дывізія, якую са свайго рэзерву перадаў камандуючы фронту Пятроў. Ён асабіста прывёў дывізію ў корпус.
Дывізія пад камандаваннем палкоўніка Цітэнка была ўкамплектавана аўтамабілямі «Віліс». Ноччу, калі Саўінфармбюро паведамляла пра ўзяцце Чопа, вораг нечакана атакаваў дывізію і адкінуў яе на 1-1,5 кіламетра ад станцыі. Антон Іосіфавіч адразу ж пазваніў у штаб фронту і далажыў камандуючаму пра гэту няўдачу. Генерал Пятроў пасля кароткага роздуму заўважыў:
Гэта ж вайна.Ана вайне ці мала што здараецца. He перажывай і не хвалюйся адаб’еш ты гэты няшчасны Чоп. Дарэчы, на ўкраінскай мове чоп гэта корак. Вось ён і заткнуўтабе шлях. Выбівай яго і наступай далей...
...Надышло 7 лістапада двайное свята для Антона Іосіфавіча: у гэты дзень ён нарадзіўся на далёкім цяпер беларускім хутары Пянькоўшчына непадалёку ад Забрэжжа. Вечарам яму патэлефанаваў Пятроў:
-	Віншую вас, сказаў ён, і не толькі яшчэ раз з днём нараджэння. Ваш корпус зноў уключаецца ў састаў 18-й арміі, а вы прызначаны яе камандуючым. Чакаю вас заўтра...
На камандным пункце фронта Гасціловіча сустрэў яго былы аднакурснік па Акадэміі імя Фрунзэ начальнік штаба генерал-лейтэнант Ф. К. Каржаневіч. Ён папрасіў ад імя камандуючага пачакаць некалькі хвілін. Сябры пачалі ўспамінаць гады вучобы, агульных знаёмых. Нарэшце з’явіўся Пятроў. Разам яны адправіліся да былога камандарма 18-й Жураўлёва, каб на месцы азнаёміцца са становішчам часцей арміі. Акрамя 17-га гвардзейскага армія ўключала яшчэ 18-ы гвардзейскі і 95-ы стралковы карпусы і знаходзілася на ўчастку Ужгарад Чоп.
-	Справа ад нас дзейнічае 1-я гвардзейская генерал-палкоўніка A. А. Грэчкі, расказваў былы камандарм, Злева мы маем 40-ю армію 2-га Украінскага фронту генерал-лейтэнанта Ф. Ф. Жмачэнкі. Суседзі надзейныя, сувязь у нас з імі трывалая. А цяпер пабываем у штабах карпусоў і некаторых дывізій.
За дзень яны аб’ехалі штабы двух карпусоў і асобных дывізій. Пад вечар вярнуліся на камандны пункт арміі. У дзверы пастукалі. У памяшканне зайшоўпоўны сівагаловы генерал-маёр.
-	Таварыш генерал, звярнуўся ён да Гасціловіча. Дазвольце прадставіцца: намеснік камандуючага арміі генерал-маёр Кляменцьеў.
Затым новаму камандарму афіцыйна прадставіліся начальнік штаба арміі генерал-лейтэнант Брылёў і член Ваеннага савета генерал-лейтэнант Каланін, начальнік палітаддзела генерал-маёр Брэжнеў. Тут Антон Іосіфавіч даведаўся, што у састаў арміі ўключаны 1-ы Чэхаславацкі корпус пад камандаваннем брыгаднага генерала Людвіка Свобады. Гасціловіч успомніў першую сустрэчу са Свобадай у студзені 1944 года. Тады камандзір асобнай чэхаславацкай брыгады высокі сівагаловы палкоўнік Свобада цвёрда заявіў камусьці з савецкіх генералаў:
-	Там, дзе стаіць чэхаславацкая брыгада, немцы не пройдуць!
I вось цяпер чэхаславацкія падраздзяленні ўсаставе 18-й арміі наступаюць на гарады Кошыцэ і Попрад. Корпус складаўся з асобных брыгад. Разам са злучэннямі 18-й арміі ён энергічна праследаваў
ворага і прыняў удзел у вызваленні Кошыцэ і Попрада.
Пасля вызвалення горада Кошыцэ ў студзені 1945 года па радыё аб’явілі пастанову Саўнаркама аб прысваенні Антону Іосіфавічу Гасціловічу воінскага звання «генерал-лейтэнант».
У гэты час 1-ы Чэхаславацкі корпус дзейнічаў самастойна ў даліне ракі Bar, а часці 18-й арміі знаходзіліся за Высокімі Татрамі з асобнымі іх вышынямі ў 2200-2700 метраў, занесенымі глыбокімі снягамі. На шляху наступлення чэхаславакаў немцы арганізавалі эшаланіраваную абарону глыбінёй у 25-30 кіламетраў, якую даводзілася настойліва прагрызаць, пераадольваючы праз кожныя 2-3 кіламетры новыя і новыя пазіцыі ворага да самага горада Ружамберака. Баі прынялі зацяжны характар.
Падчас аднаго з іх на КП арміі пазваніў генерал Свобада і папрасіў камандарма прыехаць да яго, каб на месцы ацаніць тактычную абстаноўку. Антону Іосіфавічу давялося застацца ў чэхаславакаў на два дні. Была падрыхтавана чарговая атака, распрацаваны план узаемадзеяння падраздзяленняў. Пачалося наступленне, спачатку яно развівалася паспяхова, але на нейкім этапе чэхаславацкія батальёны прыпыніліся і заляглі. Генерал Свобада папрасіў у камандарма дазволу адправіцца ў брыгаду, якую немцы пачалі кантратакаваць. Абапіраючыся на свой посах у выглядзе карпацкай пастушковай сякеркі, ён энергічна пакрочыў у ланцугі байцоў і падняў іх у атаку...
...Заснежаныя горныя вышыні Высокіх Татраў здзіўлялі сваёй прыгажосцю. Тут не было суцэльнай
лініі фронту яна працягнулася па абодвух баках горнага хрыбта. А самі Татры здаваліся недаступнымі, але толькі не для партызан, якія гераічна дзейнічалі сярод заснежаных далін і гор. Глыбокі снег і непралазныя хмызнякі былі для іх надзейнымі саюзнікамі. Партызанскія камандзіры пачалі ўстанаўліваць тактычнае ўзаемадзеянне з воінскімі часцямі нашай арміі. Атрады імя Суворава (камандзір Стаднюк) і брыгада A. С. Ягорава нечакана спусціліся з гор і правялі дыверсіі на чыгунцы, перашкодзіўшы фашыстам вывезці на захад ваенную маёмасць і нарабаванае дабро. Улічваючы гэтыя абставіны, генерал Гасціловіч дазволіў стварыць дваццацікіламетровы разыў паміж 1-м Чэхаславацкім і 17-м карпусамі сваіх падначаленых злучэнняў, а камкору 17-га гвардзейскага загадаўпрымяніць партызанскуютактыку.
Ноччу, калі ў гарах лютавала мяцеліца, падраздзяленні корпуса без артылерыйскай падрыхтоўкі прарвалі варожую абарону ў раёне Пароніна і нанеслі імклівы нечаканы ўдар. Батальёны адразу захапілі тры варожыя траншэі. Наша артылерыя абрушылася на батарэі і іншыя аб’екты ворага, а пяхота нястрымна ішла наперад, захопліваючы апорныя пункты і артылерыйскія пазіцыі. У выніку атакі горад Ружамберак абышлі з поўначы, і 5 красавіка савецкія войскі ступілі на гарадскія вуліцы. Зноў у гонар 18-й арміі прагучаў салют у Маскве, і ў загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага назвалі прозвішчы яе генералаў і камандарма...
...Часці 18-й арміі з баямі наступалі на горад Жыліну вельмі важны вузел дарог у Заходніх
Карпатах, з усіх бакоў акружаны гарамі. Фашысты ўзарвалі тутусе дарогі і масты і перакрылі подступы да горада, узвялі на абарончым прыгарадным абводзе два супрацьтанкавыя равы, траншэі, дзоты, драцяныя агароджы, мінныя палі. Гэтыя ўмацаванні абаранялі выдатна ўзброеныя вопытныя варожыя падраздзяленні, і іх цяжка было адолець у лоб. Пасля ўсебаковага абмеркавання плана аперацыі па ўзяцці горада генерал-лейтэнант Гасціловіч сказаў:
Зацвярджаю план, які прадугледжвае абходны манеўр. Сапёрным падраздзяленням пераправіцьартылерыю праз горны хрыбетусамым недаступным месцы. Гэта баявая задача палкоўніка Журына і яго інжынерных часцей. Звяжыцеся, таварыш палкоўнік, з чэхаславацкімі сапёрамі і дзейнічайце разам. Начальніку разведаддзела працягваць дакладна вывучаць абарону ворага і адразу ж паведамляць мне і начальніку штаба пра ўсе змены на гэтым участку фронту. Абапірайцеся на дапамогу партызан. Абходны манеўр завяршыць да канца красавіка і сканцэнтраваць ударныя часці на поўдзень ад горада...
На світанні 30 красавіка поўным ходам ішла падрыхтоўка да штурму абарончых ліній ворага ля горада Жыліны, і тут разведка далажыла, што фашысты спынілі агонь, і ў іх траншэях назіраецца вялікае ажыўленне, узвіліся сцягі.
-	Можа.фрыцы вырашылі скласці зброю і зараз прышлюць парламенцёраў? выказаўся хтосьці са штабных афіцэраў.
-	Чакай, пакуль яны пабягуць здавацца, запярэчыў начальнік штаба 17-га корпуса палкоўнік Шуба. Не-не,тут нешта іншае.
Тут хтосьці з чэхаславацкіх афіцэраў успомніў, што менавіта ў гэты дзень Гітлер прыйшоўда ўлады, і фашысты вырашылі зрабіць сабе свята.
-	Такое нахабства дараваць нельга! усклікнуў генерал Клапалек, які нядаўна замяніў Людвіка Свобаду на пасадзе камандуючага корпуса. Давайце пачнем атаку.
-	Ну што ж, згадзіўся Антон Іосіфавіч, пакажам ім свята і заадно напомнім, што заўтра ў нас Першае мая... Артылерыя агонь!
Удар быў імклівым і магутным. Немцы не вытрымалі і пабеглі, горад Жыліна перайшоў у рукі нашых войск. Пачалося праследаванне ворага, і працягвалася яно амаль бесперапынна. На камандны пункт 17-га корпуса, куды генерал Гасціловіч прыбыў адзначыць першамайскае свята, паступіладанясенне пра авалоданне гарадамі Чадца і Велька Бітча у 50 кіламетрах на захад ад Жыліны. Ад Чадцы нашы войскі прасоўваліся так імкліва, што часам тылы нашых дывізій аказваліся наперадзе адступаючых варожых калон, перакрывалі ім шляхі адыходу і бралі шмат палонных.
БАІ ПАСЛЯ КАПІТУЛЯЦЫІ
Другога маяўся наша перадаваялінія салютавала ўзяццю Берліна. Аўжо 8 мая ў Маскве адбыўся салют некалькім франтам, у тым ліку і 4-му Украінскаму за ўзяцце ім горада Аламоўц. Праз некалькі гадзін радыё абвясціла яшчэ адну радасную і эпахальную навіну у Берліне падпісаны акт аб безумоўнай
капітуляцыі германскіх войск, 9 мая аб’яўлялася Днём Перамогі. Але менавіта ў гэты дзень фашысты аказалі ўпартае супраціўленне падраздзяленням 18-й арміі,якаяўгэты часзнаходзілася на паўднёвым захадзе ад Аламоўца, а яе КП у горадзе Каэцін на рацэ Марава.
Ноччу сюды паступіла распараджэнне штаба фронту выслаць на світанні парламенцёраў ва ўсе чатыры нямецкія дывізіі для прыёму капітуляцыі. Афіцэры адправіліся ў распалажэнне варожых часцей. Пачалося трывожнае чаканне. Нарэшце каля 9 гадзін парламенцёры вярнуліся. Яны далажылі камандарму пра вынікі сваёй місіі: у трох дывізіях размаўляць з імі не сталі і выгналі, камандзір жа чацвёртай перадаў на імя A. I. Гасціловіча кароткае ветлівае пасланне, у якім было сказана, што ён пакуль не атрымаў загаду скласці зброю і таму вымушаны працягваць супраціўленне.