Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
- Трэба паглядзець, заўважыў Фёдараў. Магчыма,там патроны.
На спіну Шкляра прывязалі для маскіроўкі некалькі густых яловых лапак, і ён асцярожна папоўз па баразне. Гітлераўцы яго не заўважылі, і ён вярнуўся назад. Фёдараў раскрыў каробкі і пераканаўся, што там кулямётныя стужкі, набітыя патронамі. Сабралі схаваны «максім» і вырашылі адпомсціць фашыстам за смерцьтаварышаў. Месца для засады выбралі амаль ідэальнае: лес падступаў тут да самага гасцінца, па якім з вёскі, адкуль іх абстралялі, павінна была рухацца аўтакалона. Махарадзэ лёг за кулямёт, Фёдараў побач з ім другім нумарам. Злева на адлегласці 60-70 метраў залеглі байцы, узброеныя вінтоўкамі і трафейнымі аўтаматамі.
Неўзабаве пачуўся рокат матораў, і паказаліся аўтамашыны, наперадзе калоны ішла легкавушка, а ў канцы аўтобус. Налічылі 22 машыны.
- Першыя 15 машын прапусціць! крыкнуў Фёдараў. Ударым па хвасце, адсячом некалькі апошніх і знішчым. Першыя машыны па інерцыі праскочаць, і, пакуль яны апамятаюцца і развернуцца, мы будзем далёка.
Калона стала падцягвацца. Стаяў бязветраны дзень, і гітлераўцы ехалі ў адкрытах аўтамабілях,
гучна размаўлялі, смяяліся, пелі песні. Машыны адна за адной праязджалі міма засады. Аўтобус ішоў шаснаццатым ад галаўной машыны.
- Вось з яго і пачынаем, сказаў Фёдараў першаму нумару,аледоўга на ім не затрымлівайся, каб і на астатнія аўтамабілі хапіла патронаў.
- He хвалюйся, нампаліт, адказаў Захар Махарадзэ, я ўжо ўсё прадумаў і разлічыў, і ён націснуў на гашэтку.
Аўтобус адразу ж завіхляў, зляцеў у кювет і, двойчы перавярнуўшыся, загарэўся. Захар перанёс агонь на наступную машыну, якая пачала тармазіць. На яе наляцела трэцяя, амаль упрытык пад’ехала чацвёртая. Агонь касіў фашыстаў, што гарохам пасыпаліся з кузавоў і спрабавалі схавацца. Успыхнула яшчэ адна машына, за ёй другая. Махарадзэ змяніў кулямётную стужку. Апошні, сёмы грузавік спрабаваў заднім ходам адысці назад, але стралкі і аўтаматчыкі сканцэнтравалі на ім агонь. Ён таксама запалаў, і з яго пачалі выскокваць гітлераўцы.
Налёт быў раптоўным, і, пакуль гучаў кулямёт, немцы не змаглі зрабіць ніводнага выстралуўадказ. Яны апамяталіся толькі тады, калі, расстраляўшы ўсе патроны, акружэнцы адскочылі ў глыбіню лесу. Ітады затрашчалі аўтаматы.пасля кулямёты.але кулі ляцелі высока над галовамі. Пачалі вакол ірвацца міны, і давялося залегчы і перачакаць. Стральба аслабела, і, падабраўшы хворага Ягорава, рушылі далей на ўсход. Прайшоўшы ўвесь лес, вышлі на ўскраек, за якім паказалася вёска. Людзі хадзілі па вуліцы без справы, нібы на свята. Гэта быў ціхі куток, куды яшчэ не праніклі акупанты.
Тут чырвонаармейцаў накармілі, да хворага запрасілі фельчара. Адпачыўшы, адправіліся далей, да Бярэзіны. Ягорава давялося пакінуць у вёсцы.
ПЯКЕЛЬНЫЯ КОЛЫ «ШТАЛАГА-352»
Раніцай 13 ліпеня падышлі да ракі. Чатыры дні тут ішлі баі, а пасля вораг абышоў нашы часці, і яны вымушаны былі адысці. Трэба было неадкладна, пакуль гітлераўцы яшчэ спалі, перапраўляцца цераз Бярэзіну. Некаторыя не ўмелі плаваць, і давялося шукаць лодку. За кіламетр ад пераправы стаяла вёска Перавоз, а на супрацьлеглым беразе вёска Брадок. Яны былі заняты ворагам, і таму не заставалася нічога іншага, як падысці неўпрыкмет да Перавоза і незаўважна ўзяць лодку. Але толькі рушылі з месца.як з кручы берага пачуўся гартанны выкрык:
- Хальт! Хэндэ хох! і адразу ж застракаталі кулямёты і аўтаматы.
Гэта было такім нечаканым, што ўсе кінуліся ў розныя бакі. Фёдараў пабегда ракі, каб пераплыць на другі бераг, аднак яго дагнала варожая куля. Ён ускочыў на ногі, але рэзкі боль пранізаў усё цела, а ў пятцы левай нагі адчуўся такі жар, як быццам да яе прыклалі гарачыя вуголлі. Гітлераўцы ўжо набліжаліся. Ілля Мартынавіч успомніў пра партбілет і хуценька закапаў яго ў вільготны пясок, сеў на тое месца і спрабаваў сцягнуць бот, з якога лілася кроў. Падышло некалькі гітлераўцаў, і Фёдараў пачуў:
- О-о, каміса-ар, камуні-іст ферфлюхт!
I толькі тут Фёдараў успомніў, што на рукавах яго гімнасцёркі шытыя золатам пяціканцовыя
зоркі, якія да вайны насілі ўсе палітработнікі. Фашысты пачалі тыкаць дуламі аўтаматаў яму ў твар, у грудзі, крычалі і ўлюлюкалі. Пасля пачалі біць ботамі, павалілі і сталі таптаць. Фёдараў страціў прытомнасць. Махарадзэ пасля расказваў, што білі палітрука да таго часу, пакуль ён не страціў прытомнасць і перастаў падаваць прыкметы жыцця. Салаўёў і Драздоў былі забітыя, і іх таварышы папрасілі дазволу пахаваць іх.
Калі выкапалі яму і палажылі ў яе забітых, вярнуліся да Фёдарава, каб пахаваць і яго. Хлопцы моцна здзівіліся, калі выявілася, што ён жывы, хаця на ім не было ніводнага цэлага месца. Яны падумалі, што канваір застрэліць параненага, але ён загадаў набраць рачной вады і змачыць яму галаву і грудзі. Шкляр і Махарадзэ знялі з палітрука ніжнюю сарочку, разарвалі яе і забінтавалі нагу, а гімнасцёрку вывернулі і надзелі так, каб нарукаўныя зоркі не прыводзілі фашыстаў у шаленства.
Пад вечар прыйшлі грузавікі.палонных пагрузілі Ў кузаў і павезлі пад канвоем у лагер Дразды, што знаходзіўся за два кіламетры ад Мінска. Побач з лагерам ваенапалонных размяшчаўся лагер для яўрэяў і тых, каго фашысты падазравалі, што яны пераадзетыя чырвонаармейцы. Людзі свабодна хадзілі з аднаго лагера ўдругі, мянялі вопратку і ўсё, што ў іх было. Яўрэі стараліся набыць сабе ваенную форму і перайсці улагер ваеннапалонных, думаючы, што да ваеннапалонных гітлераўцы будуць ставіцца лепш. Многія чырвонаармейцы ахвотна ішлі на такі абмен, бо ў цывільнай адзежы было больш шанцаў на ўцёкі.
Шкляр яшчэ ўчора вечарам абмяняўсваю форму на касцюм, а сёння, наведаўшы Іллю Мартынавіча
і напаіўшы яго вадой, пайшоў шукаць урача. Ён доўга не вяртаўся, ранішняя прахалода пачала мяняцца гарачынёй, усталявалася спякота. Але вось паказаўся з натоўпу Шкляр, следам за ім чалавек у форме ваенурача з вялікай сумкай, на якой ярка выдзяляўся чырвоны крыж. Ён падышоў бліжэй і адрэкамендаваўся:
- Ваенурач 2-га рангу Свірыдаў!
Папрасіў, каб з параненага знялі шынель, падняў падол гімнасцёркі, і бровы яго нахмурыліся, а вочы сталі злымі:
- На ім жывога месца няма! Папрацавалі, сволачы...
Агледзеўшы нагу.урач заўважыў:
- Уся мякаць ступні раздроблена, пашкоджаны косці. У нармальных умовах варта было б прааперыраваць, але ў мяне, акрамя скальпеля, нічога няма. Паранены страціў многа крыві і так збіты, што нават і ў шпіталі ён наўрад ці выжыў бы...
- Доктар! Ён павінен выжыць, зрабіце ўсё, што можаце! -узмаліўся Шкляр, ледзьве не плачучы.
Урач яшчэ раз уважліва агледзеў нагу, змазаў рану зялёнкай і туга забінтаваў. Ён расказаў пра страшную антысанітарыю, што пануе ў лагеры, пра сотні трупаў, якія распухлі пад сонцам і сташэнна смярдзяць, разносячы заразу. Тут жа, з краю лагера, на беразе Свіслачы дыхаць было лягчэй, а сябры Іллі Мартынавіча нацягнулі над ім плашч-палатку, каб знізудзьмуў ветрык і не прыпякала сонца. I калі асабліва не рухацца, цярпець боль было можна.
- А ведаеце, у вас тут лепш, чым у іншых месцах, заявіў урач. Тут больш свежага паветра, менш смуроду, пылу, бруду і нечыстот, а значыць,
менш усялякай заразы. Вы не будзеце пярэчыць, калі і я тут уладкуюся?
- Ой, што вы, доктар, калі ласка, мы будзем толькі рады вам! у адзін голас усклікнулі Шкляр і Махарадзэ.
- Ну вось і выдатна. Я цяпер пайдуда каменданта лагера і скажу, што, калі трупы не прыбяруць і не ліквідуюць цеснату, то можа ўспыхнуць эпідэмія чумы, тыфу ці халеры, ад якіх не толькі палонным, але і ім, немцам, не будзе выратавання. Я крыху размаўляю па-нямецку і скажу, што клапачуся не пра палонных, а ў першую чаргу пра нашых «вызваліцеляў». А раптам клюне!
Вынікі гэтага візіту да каменданта аказаліся ашаламляльнымі. Камендант прыйшоў у роспач ад перспектыў, якія намаляваў яму Свірыдаў, і загадаў аднаму з афіцэраў Курту арганізаваць пахаванне трупаў, а другому Рыхарду на працягу тыдня агледзець усе ваенныя гарадкі ў Мінску і яго наваколлі і падрыхтаваць да прыёму палонных. Свірыдаў па распараджэнні каменданта стаў без чаргі атрымліваць добры прадуктовы паёк і дзяліўся ежай з Фёдаравым. 3 драздоўскага лагера пачалі пераганяць палонных у іншыя месцы. 3 адной партыяй пагналі Шкляра і Махарадзэ, і Ілля Мартынавіч вельмі перажываў, што страціў сваіх верных сяброў.
Але з ім застаўся Свірыдаў. Вечарам ён прыйшоў з кучай навін, прынёс харчы і прыгатаваў вячэру. Прысеўшы побач, доктар расказаў, што неўзабаве вялікую частку палонных перагоняць у ваенны гарадок Масюкоўшчына.
Я сёння выпрасіўу каменданта самую лепшую казарму для арганізацыі шпіталя для параненых
і хворых ваеннапалонных. Пастараюся ўладкаваць у шпіталь і цябе. А цяпер пайду да Рыхарда і дамоўлюся пра транспарт для хворых і параненых.
Пасля абеду да лагера пад’ехалі некалькі грузавікоў. 3 кабіны аднаго з іх выйшаў Свірыдаў, накіраваўся да Фёдарава, дапамог яму згарнуць плашч-палатку, шынель і пасадзіўу машыну. Загадаў берагчы месца для яго і пайшоў дапамагаць іншым параненым. Некаторыя з іх, не чакаючы, пакуль ім дапамогуць, паўзлі да машын. Яны былі падобныя на мерцвякоў, і таму здавалася, што мёртвыя ўсталі з магіл і паўзуць немаведама куды. Відовішча было жудаснае. Гітлераўцы хворых на грузавікі не бралі, заявіўшы, што яны паважаюць толькі параненых таму што яны мужна ваявалі, а хворыя самі вінаватыя, што захварэлі.
Да вечара прыехалі на новае месца. У Масюкоўшчыне дзякуючы настойлівасці і «дыпламатыі» Свірыдава параненым былі створаны параўнальна нядрэнныя ўмовы. Іх размясцілі ў лепшай казарме, дзе захаваліся ложкі, на якіх спаць здавалася казкай. Пасля многіх дзён пакут на голай, забруджанай зямлі, сярод смуроду і бруду прасторнае памяшканне зложкамі ўяўлялася раем. Але так працягвалася нядоўга. Ужо праз тыдзень не толькі ўсе ложкі, але і праходы паміж імі былі запоўнены параненымі.
Свірыдаў адчыніў усе вокны і дзверы, і дыхаць стала намнога лягчэй. Ён паведаміў, што пад лазарэт адвялі толькі адну казарму, і на першым паверху яе арганізаваны прыёмны пакой, перавязачная, рэгістратура, ізалятар і іншыя падсобныя медыцынскія службы. Трэці паверх давялося адвесці для інфекцыйных хворых, і толькі другі -
для параненых. Усё, што знаходзіцца ў шпіталі, справа рук саміх ваеннапалонных, у асноўным медыкаў. Кожны з іх меў санітарную сумку, і ўсё, што там знаходзілася, медыкаменты, паравязачныя матэрыялы, сабралі і ўзялі на строгі ўлік. Самі ўрачы заняліся параненымі.