Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Антон Іосіфавіч далажыў абстаноўку камандуючаму фронту генералу арміі A. I. Яроменку і атрымаў загад разграміць і ліквідаваць на сваім участку падраздзяленні варожай групы армій «Цэнтр». Яе камандуючы генерал-фельдмаршал Шэрнер загадаў сваім войскам, якія налічвалі больш за 57 дывізій, працягваць ваенныя дзеянні і з баямі адыходзіць на захад, да англічан і амерыканцаў. Група Шэрнера аказалася ахопленай з абодвух флангаў войскамі 1-га і 4-га Украінскіх франтоў. Войскі абодвух франтоў атрымалі задачу ўзяць варожую групоўку ў палон і згрупавацца на паўночным усходзе ад Прагі, у якой успыхнула паўстанне.
Генерал Гасціловіч даручыў свайму штабу распрацаваць план ліквідацыі варожых часцей, што супрацьстаялі 18-й арміі. Нянавісці да фашыстаў, якія парушылі ўмовы капітуляцыі, не было мяжы, асабліва ў чэхаславацкіх салдат. Пачалося праследаванне ворага, які імкнуўся адарвацца ад нашых часцей, але шляхі адыходу аказаліся перакрытымі. План ліквідацыі ўступіў у дзеянне, і над дарогамі, запруджанымі варожай сілай і тэхнікай, з’явіліся савецкія штурмавікі. «Ільюшыны» на брыючым праносіліся над варожымі калонамі, сеялі паніку і смерць. Варожыя машыны збівалі адна адну, валіліся ў прыдарожныя канавы, салдаты кідалі зброю і разбягаліся. Праз некалькі дзён на гэтых дарогах, з дапамогай мясцовага насельніцва расчышчаных ад ваеннага друзу: танкаў, аўтамашын, гармат, зброі, штабных дакументаў, з’явіліся калоны ваеннапалонных, якія панура брылі на ўсход.
Незадоўга перад гэтай аперацыяй на камандны пункт да A. I. Гасціловіча прыйшоў камандзір чэхаславацкага партызанскага атрада ў чыне капітана і паведаміў, што да іх у палон трапіў адзін з генералаў уласаўскай арміі са штабнымі дакументамі.
-	Як яго прозвішча? запытаў Антон Іосіфавіч.
-	Ён сябе называе генералам Трухіным, сказаў партызанскі камандзір. Можа вы хочаце дапытаць палоннага?
У памяці камандарма паўстаў высокі пануры палкоўнік з выцягнутым конскім тварам, які працаваў на кафедры Акадэміі Генеральнага штаба. Пасля кароткага роздуму Гасціловіч загадаў свайму
начальніку контрразведкі дапрасіць палоннага і адправіць разам з дакументамі ў Маскву.
Чэхаславацкі корпус выйшаў з саставу 18-й арміі і фарсіраваным маршам накіраваўся ў Прагу, дзе 15 мая быў пераўтвораны ў 1-ю Чэхаславацкую армію. А нашы часці атрымалі загад размясціцца ўлясныхлагерах каля горада Полічка і прывесці сябе ў парадак. Кожная дывізія 18-й арміі абсталявала сабе ў лесе лагер і вучэбна-спартыўны гарадок. Усюды панаваў узорны парадак. Твары салдат і афіцэраў свяціліся радасцю і гонарам пераможцаў. Яны заняліся мірнай вучобай.
Камандарм Гасціловіч у гэтыя радасныя дні наведаў усе свае карпусы і дывізіі з высакароднай мэтай: узнагародзіць афіцэраў, якія з-за нейкіх абставін за ўсе ваенныя гады не атрымалі ніводнай узнагароды. Здаралася гэта па розных прычынах: пасля раненняў афіцэры траплялі ў іншыя часці або часта пераводзіліся на іншае месца службы.губляліся прадстаўленні да ўзнагарод. Антон Іосіфавіч з афіцэрамі свайго армейскага аддзела кадраў загадаў сабраць і пастроіць усіх «забытых», гутарыў з кожным і тутжа уручаў ім баявыя ўзнагароды.Утой час камандуючы арміі меў права ўручыць высокія воінскія адзнакі да ордэна Чырвонага Сцяга ўключна. Тут жа афармлялі і патрэбныя дакументы. Такую ж працэдуру камандарм загадаў выканаць усім камандзірам карпусоў і дывізій у адносінах да радавых і сяржантаў.
Сам генерал-лейтэнант Гасціловіч у гэтыя дні атрымаў ордэн Суворава 1-й ступені за пераход Карпат і вызваленне Чэхаславакіі, a 6 чэрвеня ад
імя чэхаславацкага ўрада быўудастоены вышэйшай ваеннай узнагароды гэтай дзяржавы ордэна Белага Льва 1-й ступені.
Прыйшоў загад з Масквы рыхтавацца да Парада Перамогі на Краснай плошчы, які меў адбыцца 24 чэрвеня. Кожны фронт быў прадстаўлены тут зводным палком, а кожная армія батальёнам. На чале кожнага палка ішоў камандуючы фронта са сваімі камандармамі. Пасля праходжання Маўзалея камандуючыя франтоў падымаліся на яго трыбуну, а камандармы займалі месца на трыбуне непасрэдна каля правага крыла Маўзалея.
Наступным днём савецкі ўрад наладзіўурачысты прыём у гонар удзельнікаў Парада. Камандуючых франтоў і армій разам з сем’ямі запрасілі ў Георгіеўскую залу Крамля, дзе знаходзіўся прэзідыум. Пасля кожнага тоста за адпаведны фронт яго камандуючы і камандармы падыходзілі да прэзідыума пад апладысменты ўсёй залы. Кіраўнікі партыі і ўрада паціскалі ім рукі і чокаліся з імі. Гучаў урачысты марш.
Антон Іосіфавіч сустрэў тут мноства сваіх знаёмых, паплечнікаў па акадэміях, франтах, па службе ў Манголіі. Адбылася радасная сустрэча з міністрам абароны Чэхаславакіі Людвікам Свобадай.які прыязна запрасіўГасціловіча наведаць Злату Прагу.
КАМАНДАВАЦЬ, ВУЧЫЦЬ I ВУЧЫЦЦА
Менавіта такой дзейнасцю давялося заняцца Антону Іосіфавічу ў пасляваенныя гады. 28 чэрвеня
ў адным з маскоўскіх прыгарадных лагераў, дзе размяшчаўся зводны полк 4-га Украінскага фронту, адбыўся развітальны абед, і арганізацыйна гэта ваеннае фарміраванне перастала існаваць. Адны яго часці падпадалі пад расфарміраванне, іншыя ўключаліся у састаў ваенных акруг і накіроўваліся да месца далейшай службы. Але да расфарміравання падраздзяленняў падышлі не зусім абдумана. Так, быў расфарміраваны 17-ы «Карпацкі» гвардзейскі корпус, які мог бы з вялікай выхаваўчай карысцю знаходзіцца ў Прыкарпацкай ваеннай акрузе.дзе ён прайшоў гераічнымі баявымі дарогамі. Трапіла пад ліквідацыю і славутая Самара-Ульянаўская дывізія. Калі за свой корпус Гасціловіч па этычных прычынах заступіцца не мог, то супраць расфарміравання дывізіі ён выступіў рашуча.
-	Загады трэба выконваць! безапеляцыйна напомнілі яму.
Тады Антон Іосіфавіч пазваніўуГенеральны штаб і пагутарыў з Аляксеем Інакенцьевічам Антонавым. Расфарміраванне Самара-Ульянаўскай спынілі. Так была выратавана адна з гераічных часцей Савецкай Арміі.
Аўвыніку гэтай размовы са сваім аднакашнікам з Генштаба A. I. Гасціловіч аказаўся на каманднай пасадзе ў Закаўказскай ваеннай акрузе, але ўжо летам 1946 года ўзначаліў кафедру тактыкі вышэйшых злучэнняў у акадэміі, на якой да вайны працаваў старшым выкладчыкам. Зноў пачалася вучоба: ён вучыў і вучыўся сам. Восенню Антон Іосіфавіч абараніў кандыдацкую дысертацыю і быў прызначаны членам экспертнай камісіі пры Міністэрстве вышэйшай адукацыі.
Нечакана летам 1948-га Гасціловіча выклікалі ў Генштаб, дзе ён атрымаў прадпісанне выехаць у Прыбалтыйскую ваенную акругу на пасаду памочніка камандуючага генерала арміі I. X. Баграмяна. На гэтай пасадзе генерал Гасціловіч знаходзіўся да 1953 года, калі яго зноў вярнулі на тую ж кафедру. Але з’явіўся ён там толькі ў студзені наступнага года: па загадзе Генштаба ён прымаў удзел у вялікіх манеўрах Прыкарпацкай ваеннай акругі на месцы сваіх баявых паходаў.
У акадэміі Антон Іосіфавіч сустрэў сваіх аднакурснікаў начальніка акадэміі В. В. Курасава і яго намесніка П. А. Курачкіна. Курасаў выклікаў яго ў кабінет і прапанаваў:
-	Я ведаю,што ўвас за час службы ў Прыбалтыцы назапашаны вялікія звесткі па пытаннях марскіх дэсантаў і супрацьдэсантнай абароне. Трэба абагульніць гэты каштоўны вопыт у выглядзе доктарскай дысертацыі. Згодны?
-	Значыць, трэба зноў сядаць за вучобу, вырашыў Гасціловіч.
-	Так, прапаную павучыца ў нашай дактарантуры і падрыхтаваць навуковую працу, якая вельмі спатрэбіцца нам у вучэбным працэсе.
Антон Іосіфавіч паспяхова абараніў доктарскую і ў лютым 1958 года стаў намеснікам начальніка акадэміі па навукова-даследчай рабоце. Гэта ваенная навукова-вучэбная ўстанова зноў, дарэчы, стала Акадэміяй Генеральнага штаба.
Асабліва плённым аказаўся для A. I. Гасціловіча наступны, 1959 год: яму прысвоілі адразу два высокія званні воінскае генерал-палкоўніка і вучонае доктара ваенных навук, прафесара кафедры.
У гэтыя ж дні ён стаў дзядулем у яго нарадзіўся ўнук. Гады пачалі нагадваць пра сябе рознымі болькамі, але яны не спынілі плённай навуковай дзейнасці генерала. Ён напісаў вялікую навуковую працу, якая была выдадзена ў якасці вучэбнага дапаможніка для слухачоў акадэміі.
У адстаўку Антон Іосіфавіч выйшаў у 1965 годзе. Памёр ён 25 лістапада 1975-га і пахаваны на Галавінскіх могілках. Наш зямляк генерал-палкоўнік Гасціловіч пакінуў значны след у баявых дзеяннях Савецкай Арміі і ваеннай навуцы таго часу. Прозвішча генерала зберагаецца навечна ў аналах ваеннай гісторыі, а ў раённым цэнтры Валожыне яго імем названа адна з новых вуліц.
Камісар Фёпараў і іншыя
★ Лёс падараваў мне многа сустрэч з цікавымі, адметнымі людзьмі. Адным з іх аказаўся Ілля Мартынавіч Фёдараў чалавек з багатай на падзеі біяграфіяй, умелы суразмоўца, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. На долю Фёдарава выпала нямала цяжкіх выпрабаванняў, пра якія ён расказаў падчас нашых шматлікіх сустрэч. Яго аповеды-ўспаміны і ляглі ў аснову гэтай дакументальнай аповесці
№

ПЕРШЫЯ ДНІ ВАЙНЫ
...Батарэя, дзе служыў намеснік палітрука Ілля Фёдараў, належала 7-му стралковаму палку славутай 24-й Чырванасцяжнай Самара-Ульянаўскай Жалезнай дывізіі. Адзін яе полк размяшчаўся ў Валожыне, а 7-ы стралковы у Маладзечна. Тут, у батарэі 76-мм пушак, і нёс службу малодшы палітрук Фёдараў.
У чэрвені 1941 года полк выехаўулетні лагер. Устанавілася незвычайна сухое, не характэрнае для Беларусі надвор’е. Раніца 22 чэрвеня выдалася цудоўнай. Рана падняўся і развеяўся ў лесе туман, звонка на ўсе лады шчабяталі птушкі, лёгкі ветрык прагнаў апошнюю начную прахалоду. Чырвонаармейцы пасля чысткі зброі з нецярпеннем чакалі каманды на снеданне, пасля якога ў салдат і афіцэраў выхадны, свабодны ад заняткаў дзень.
Фёдараў вырашыў скарыстаць выхадны для падрыхтоўкі да заняткаў у палкавой школе, дзе два разы на тыдзень выкладаў матэматыку. Да прызыву ў армію Ілля Мартынавіч закончыў фізікаматэматычны факультэт Растоўскага ўніверсітэта і цяпер побач з палітычным выхаваннем салдат і сяржантаў батарэі павышаў веды афіцэраў па матэматыцы ў агульнаадукацыйнай палкавой школе.
Да 12 гадзін ён прасядзеў у чырвоным кутку, чытаў газеты і часопісы, рыхтаваўся да палітзаняткаў. Пасля абеду пайшоў у лес. Выбраў у цяньку зручнае месца і пачаў складаць план заняткаў.
Раптам цяжкае, натужнае гудзенне многіх матораў адцягнула яго ўвагу ад падручніка. Узняўшы галаву,ёнубачыў,якстрога звеннямі на захадляцела вялікая група цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў. Налічыў іх сямнаццаць: у апошнім звяне не аказалася аднаго самалёта. Бамбардзіроўшчыкі ляцелі, здавалася, павольна, напаўняючы паветра тугім гудзеннем. I па тым, што ляцела адразу многа цяжкіх баявых машын, і па тым, што кіраваліся яны на захад, вопытны вайсковец Фёдараў зарыентаваўся: гэта вайна.