Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Паступова ўсе казармы і баракі, складскія памяшканні і канюшні ваеннага гарадка да адказу запоўніліся ваеннапалоннымі. Зноў умовы ўтрымання палонных сталі мала чым адрознівацца ад тых, што былі ў драздоўскім лагеры. Розніца была толькі ў тым, што цяпер людзі ляжалі не пад адкрытым небам, а ў памяшканнях. I самае галоўнае, у Масюкоўшчыне кожны ваеннапалонны два разы на дзень атрымліваў паўкацялка баланды і 100 грамаў хлеба папалам з апілкамі. Якасць і каларыйнасць ежы былі разлічаны так, каб людзі павольна паміралі. I тамуадчуванне голаду з кожным днём павялічвалася. Большасць ваеннапалонных схуднелі настолькі, што былі падобныя на жывыя шкілеты, абцягнутыя сухой жоўтай, як пергамент, скурай.
Фашысты зрабілі ўсё, каб ніхто не змог адсюль збегчы. Яны абцягнулі лагер калючым дротам у пяць радоў, прапусцілі па ім ток высокага напружання. Зона паміж радамі таксама была пераплецена дротам. Вышыня слупоў, дзе мацаваўся дрот, дасягала трох метраў. Адразу за агароджай па ўсім перыметры лагера ўстанавілі каравульныя вышкі, на якіх кругласутачна неслі вахту кулямётныя разлікі. I калі ноччу ў лагеры панавала абсалютная цемра, то з вонкавага боку, за агароджай на высокіх слупах ззялі магутныя электралямпы.
Лагерамі смерці небеспадстаўна лічацца Дахау, Асвенцым, Бухенвальд і да іх падобныя. Але «Шталаг-352», як фашысты называлі канцлалер у Масюкоўшчыне, мала адрозніваўся ад Асвенцыма. Рэжым тут быў такі ж, накіраваны на знішчэнне людзей. I рабілі гэта рознымі спосабамі: расстрэламі, зверскімі катаваннямі, антысанітарыяй. Адным халодным дажджлівым лістападаўскім днём вязняў, у тым ліку і параненых, выгналі на двор, заявіўшы, што ў памяшканнях будзе праводзіцца дэзінфекцыя. Цэлы дзень палонныя прастаялі пад дажджом па калена ў брудзе. Наступіў вечар, а бедалагам, якія прамоклі да ніткі і змерзлі да здранцвення, усё не дазвалялі заходзіць у казармы і баракі.
- Братцы, трэба прасіць афіцэра, каб ён пашкадаваў нас і дазволіў разысціся па сваіх месцах, прапанаваў хтосьці.
Афіцэр ніяк не рэагаваў на ўсе просьбы зняволеных. Калі ж пажылы ваеннапалонны са слязамі на вачах упаўда ног гітлераўца з просьбай, той адступіў назад і адвярнуўся. Аўсеенка, што стаяў побач з Іллёй Мартынавічам, сказаў старому:
- Каго ты просіш? Прасіць можна людзей, а не іх. Хіба яны людзі!
Фашыст, аказалася, разумеў рускую мову. Ён хутка павярнуўся, падышоў да Аўсеенкі і стрэліў яму проста паміж вачэй. Пасля ён узняў крык, салдаты і паліцаі пачалі ўсіх біць прыкладамі і палкамі, заганяючы ў баракі і казармы. Хто падаў, прыстрэльвалі на месцы. Фёдараўз параненай нагой хутка бегчы не мог, і яму дасталося ўдараў больш за іншых. У памяшканнях для ваеннапалонных ніхто ніякай дэзінфекцыі не праводзіў, а вось пасля халоднага шматгадзіннага «душу» многія захварэлі
на запаленне лёгкіх. I безтаго вялізная смяротнасць павялічылася ў многа разоў.
Казармы і баракі той незвычайна халоднай зімой не ацяпляліся, вокны былі выбіты, дзверы не зачыняліся. У суровую сцюжу схудалыя і знясіленыя людзі ляжалі на земляной падлозе, захутаўшыся ў розную адзежыну і рваныя шынялі, збіваліся ў кучы, клаліся адзін на аднаго, а раніцай знаходзілі па некалькі трупаў. Іх было з кожным днём так многа, што на двары лагера іх складвалі, як дровы, у велізарныя штабелі. Усе трупы былі цалкам голыя і уяўлялі сабой жудаснае відовішча. Іх раздзявалі тыя, хто ратаваўся ад нясцерпнага холаду.
А фашысты вынаходзілі ўсё новыя правакацыі, каб знішчыць як мага больш людзей. На Новы, 1942 год мароз выдаўся градусаў пад 30. Раніцай выгналі ўсіх на двор і пастроілі ў шарэнгу. На лютым марозе вязні прастаялі гадзіны тры, некаторыя пачалі замярзаць і падаць. Іх тут жа прыстрэльвалі і адносілі ўбок. Нарэшце прыбыў лагерны афіцэр Ліпп і пачаў выдаваць «навагодні падарунак» па дзве сігарэты кожнаму. У Фёдарава міжволі вырвалася:
- Я не куру, навошта мяне марозілі?!
Ліпп з усяе сілы ўдарыў яго палкай па галаве і загадаў даць яшчэ 25 палак. Паліцаі раздзелі Фёдарава да кальсонаў і адлічылі 25 удараў па спіне, пасля аблілі халоднай вадой. Боль быў страшэнны. Каля месяца Ілля Мартынавіч праляжаў збітым і хворым на запаленне лёгкіх. I калі б не сябра Свірыдаў, загінуў бы, як і многія тысячы іншых. Пасля «цырымоніі ўручэння навагодніх падарункаў» у некаторых бараках засталіся толькі адзінкі, а ў бараках № 11 і 17, дзе было па 120130 чалавек, памерлі ўсе. Ва ўсім лагеры застава-
лася каля пяці тысяч вязняў, у тым ліку не больш як 300 працаздольных. Таму ўсіх, хто мог рухацца, неадкладна выганялі са шпіталя і адпраўлілі ўрабочыя каманды.Фёдараўтрапіўуаднузтакіх,дзе налічвалася 12 чалавек. Працавалі на пракладцы глыбокай канавы для каналізацыйныхтруб ад лазні. Работа патрабавала вялікіх фізічных намаганняў, бо глеба глыбока прамерзла і яе трэба было дзяўбці кіркамі, а сілы ў вязняў неставала. Канваіры шчодра надзялялі іхударамі палак і прыкладаў...
Як толькі Фёдараў адчуў, што нага пачала зацягвацца, ён сказаў Свірыдаву:
- Цяпер можна падумаць і пра ўцёкі. Давай абмяркуем, як гэта зрабіць.
- Я даўно пра гэта думаў, але пакуль у лагеры сотні параненых і тысячы хворых, не маю права як урач уцякаць. Ты бяжы адзін, а я табе дапамагу.
Ён пазнаёміў Фёдарава з Ягорам Батвіным і Іванам Лузіным, якія ўжо даўно рыхтаваліся да ўцёкаў. Яны працавалі ў камандзе па пахаванні трупаў, і канваір ім настолькі давяраў, што часта адпускаў іх адных на работу, а сам заставаўся на прахадной. Калі б у Лузіна і Батвіна раны былі менш небяспечныя, яны даўно ўцяклі б. Дамовіліся, што, калі раны Фёдарава канчаткова зажывуць, Свірыдаў папросіць каменданта лагера, які яму цалкам давяраў, прызначыць яго ў каманду магільшчыкаў.
Але планы гэтыя паламаліся.бо Іллю Мартынавіча прызначылі ў іншую каманду і перавялі з лазарэта ў барак № 24. Фашысты пастаянна мянялі састаў рабочых каманд, каб вязні не змаглі дамовіцца пра ўцёкі або стварыць падпольную арганізацыю. У новай камандзе людзі не давяралі адзін аднаму, бо асцерагаліся правакатараў і шпіёнаў. Што ж,
з пункту гледжання прафілактыкі падпольнай работы гітлераўцы дасканала распрацавалі тэорыю і практыку.
Напрыканцы лютага каманду землякопаў перагналі ўбылы рэчавы армейскі склад.уякім былі пабудаваны ўтры ярусы нары. Вялізнае памяшканне з шырокімі варотамі і маленькімі аконцамі не ацяплялася, і холад тут панаваў страшэнны. Сюды сагналі не менш як тысячу чалавек і аб’явілі каранцін. Але каранцін быў нейкім незвычайным: тут давалі двайную норму харчавання, усіх зганялі ўлазню і выдалі новыя шынелі. He было сумненняў, што вязняў кудысьці рыхтуюць.
Ахуткаўновым баракуз’явіўся нехта АбдуБарыаджарац па нацыянальнасці. Ён адрэкамендаваўся капітанам інтэнданцкай службы. Яму акупанты цалкам давяралі, тры разы кармілі на кухні і дазвалялі бесперашкодна хадзіць па ўсім лагеры. Абду Бары выступаў перад ваеннапалоннымі з правакацыйнымі прамовамі, заклікаў да спакою і разважлівасці. Ён нічога не гаварыў пра вайну і імкнуўся паказаць, што вельмі клапоціцца пра дабрабыт палонных.
- Тут, у новым бараку, сабраны лепшыя мужныя людзі, якія стойка перанеслі раненні, інфекцыйныя захворванні, холад і голад, гаварыў Абду Бары. Цяпер нямецкае камандаваннелічыць, што мы пасля каранціну зможам паехаць у Германію на работу, дзе нас чакае добрае харчаванне і спакойнае жыццё. А магчыма, некаторыя з вас папоўняць рады гераічнай германскай арміі і будуць змагацца супраць жыдоў і бальшавікоў.
I здраднік энергічна ўзяўся выконваць арганізацыйныя мерапрыемствы: падабраў сабе па-
мочнікаў камандзіраў батальёнаў, рот, узводаў і аддзяленняў. He прайшло і тыдня, як ён укамплектаваў поўны штат каманднага саставу і пад выглядам фіззарадкі і ўмацавання здароўя ваеннапалонных кожную раніцу і вечар стаў выганяць іх на страявыя заняткі.
Яшчэ ў рабочай камандзе Ілля Мартынавіч зблізіўся здвуматаварышамі Лукіным і Цімохіным. Разам яны трымаліся і ў каранціне. 3 кожным днём станавілася больш ясна, што вязняў рыхтуюць не для паездкі ў Германію, а для нечага іншага. Канешне, новым сябрам не падыходзіла паездка ў Германію, але гэта было б лепш, чым аказацца на фронце і ваяваць супраць сваіх.
- Ад фашыстаў усяго можна чакаць, ціха сказаў Цімохін. Паставяць камандзірамі «чыстых арыйцаў» і будзеш страляць у сваіх, а не будзеш атрымаеш кулю.
- Трэба штосьці рабіць, каб сарваць гэту фашысцкую задумку, прапанаваў Фёдараў. Давайце напішам пракламацыю і выкрыем планы Абду Бары.
У Лукіна знайшоўся сшытак, з якога вынялі двайны ліст паперы і друкаванымі літарамі напісалі, што фашысцкая армія нясе вялікія страты, і Гітлер хоча выкарыстацьваеннапалонныхусваіхкрывавых мэтах. Лістоўка заканчвалася словамі: «Смерць нямецка-фашысцкім акупантам і іх прыслужнікам, здраднікам Радзімы! Смерць Абду Бары!» Ноччу Фёдараў у поўнай цемры ціхенька прабраўся да варотбарака і хлебам прымацаваў пракламацыю.
Раніцай жыхары барака адзін за адным падыходзілі да варот, чыталі і моўчкі адыходзілі, азіраючыся па баках. Так працягвалася каля
гадзіны, раптам пачуўся шэпт: «Абду Бары ідзе!» Адзін з вязняў хуценька сарваў паперу, скомкаў яе, сунуў у кішэнь і нырнуў у натоўп. Абду Бары так нічога і не даведаўся. Прыйшоў час выходзіць на страявыя заняткі, і па камандзе камбатаў Пузняцова і Вараб’ёва ваеннапалонныя нехаця пачалі выходзіць на пляц. Апошнім палыпаў Фёдараў. Але Абду Бары, паклаўшы яму руку на плячо, ціха сказаў:
- He хадзі. Куды табе з тваёй нагой! Я таксама хутка вярнуся, у мяне да цябе ёсць прапанова.
На страявых занятках ён доўга не затрымаўся і, як заўсёды, даручыўшы іх сваім памочнікам Пузняцову і Вараб’ёву, вярнуўся ў барак. Нечакана ён пачаў расказваць Фёдараву пра сваю сям’ю, спытаў, якая сям’я ў Фёдарава і пра тое, колькі ён служыў і на якой пасадзе. Вельмі здзівіўся, калі пачуў, што Ілля Мартынавіч быў простым чырвонаармейцам. Даверліва сказаў, што, кім бы яго суразмоўца ні быў, ён яго не выдасць, бо адчувае да яго сімпатыю. Ён сказаў пра сваю адзіноту і пра тое, што вельмі хоча пасябравацьз Фёдаравым.
- Тут, у бараку у асноўным моладзь. Вы больш сталы і, напэўна, адукаваны чалавек, таму мне прыемна размаўляць з вамі. Вараб’ёў і Пузняцоў малапісьменныя людзі, і ў мяне з імі няма і не можа быць сапраўднага сяброўства. Я чуў, што вы з Растова, а я з Каўказа, і мы фактычна землякі. Гэта для сяброўства таксама мае вялікае значэнне.