Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
-	Дзе вы, таварыш Гасціловіч, хацелі б працягваць службу пасля заканчэння школы?
-	Я чалавек ваенны: куды накіруеце, туды і паеду.
-	Мы заўважылі, што ў вас ёсць педагагічныя здольнасцідамубудземрэкамендавацькамандзірам узвода 1-й пяхотнай школы, якая размяшчаецца ўпамяшканні былога Пажаскага корпуса.
-	Што табе прапанавалі? спытаў яго аднакурснік і сябра Павел Ротмістраў, калі Антон выйшаў ад начальніка школы.
-	Стаць выхавацелем і камандзірам узвода ў пяхотнай школе. Толькі я сумняваюся наконт сваіх педагагічных здольнасцей... Ды начальству відней...
-	Дзейнічай, Антоне: з часам ты і прафесарам станеш,пажартаваў Ротмістраў. He ведаўяго сябра, што словы гэтыя будуць прарочымі...
-	Каб стаць прафесарам, трэба яшчэ многа навукі адолець, закончыць Акадэмію, атрымаць вышэйшую адукацыю, заўважыў Гасціловіч.
-	Дык у чым жа справа? Давай, не адкладваючы, рыхтавацца разам да паступлення. Я таксама наважыўся вучыцца далей.
I сябры заселі за падручнікі: трэба было авалодваць курсам сярэдняй школы. Вечарамі штудзіравалі гісторыю, матэматыку, вывучалі французскую мову. Бралі платныя ўрокі па двух апошніх прадметах. У 1928 годзе Ротмістраў і Гасціловіч сталі слухачамі Ваеннай акадэміі РСЧА імя Фрунзэ.
Каля раскладу заняткаў у Акадэміі сабралася групка яе новых слухачоў.
-	Бач ты, у нас будуць вольнымі ад заняткаў ажно два дні, звярнуўся Антон да Ротмістрава. Куды мы патрацім гэты час?
-	Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца! пажартаваў Павел.
Да іх размовы ўважліва прыслухоўвася малады падцягнуты камандзір. Нарэшце ён звярнуўся да Антона:
-	Скажы, дружа, ты выпадкова не з Беларусі? прыязна спытаўён Гасціловіча.
-	Так, з Беларусі, з Віленскай губерні.
-	Выдатна! засмяяўся малады чалавек. Вось і земляка сустрэў. Я родам з Гродна. Будзем знаёмымі: Антонаў!
-	Ну што ж, спадзяюся, што мы пасябруем: я Антон, а ты Антонаў! пажартаваў Гасціловіч.
Заняткі непасрэдна ў Акадэміі праводзіліся толькі чатыры разы на тыдзень, два дні і вечары былі ў распараджэнні слухачоў, і ўся падрыхтоўка праходзіла на кватэры. На першым курсе слухачы ўсебакова вывучалі дзеянні палка ва ўсіх відах бою, на другім стралковай і кавалерыйскай дывізіі, на трэцім стралковага і кавалерыйскага корпуса. Акрамя гэтага на трэцім курсе адпрацоўваліся дзеянні буйнога злучэння конна-механізаваных войскаў для развіцця поспеху пры аператыўным прарывеабароны праціўніка.Гады вучобы праляцелі непрыкметна і хутка. На апошнім курсе Гасціловіч атрымаў заданне распрацаваць у якасці дыпломнай работы ваенную гульню па тэме «Дэсант на марскім беразе пры падтрымцы марскога і паветранага флоту».
Абарона дыпломнай прайшла так паспяхова, што ў сярэдзіне сакавіка 1951 года Гасціловіча, як і некалькіх іншых курсантаў з яго курса, датэрмінова выпусцілі з Акадэміі і накіравалі ў войскі. A. I. Гасціловіч стаў начальнікам 1-й часці штаба 45-й Чырванасцяжнай Валынскай стралковай дывізіі, яго
непасрэдным начальнікам быў прызначаны аднакурснік П. I. Ляпін, A. I. Антонаў заняў пасаду начштаба суседняй 46-й дывізіі таго ж 14-га корпуса, a М. С. Цярэшчанка узначаліў корпусную артылерыю. Корпус уваходзіў у склад Украінскай ваеннай акругі, якой камандаваў легендарны I. Э. Якір.
Неяк Гасціловічу патэлефанаваў М. С. Цярэшчанка і пацікавіўся, як ідзе служба. У далейшай размове ён між іншым заўважыў, што у 14-м корпусе 45-ю дывізіюлічацьасаблівай. Гасціловіча зацікавіла гэта акалічнасць, і ён задаў адпаведнае пытанне.
-	А ты не ведаеш? здзівіўся аднакурснік. Вашу дывізію пад Адэсай у Грамадзянскую вайну фарміраваў сам камандуючы акругай Іёна Эмануілавіч Якір. Да гэтага часу ён з асаблівай увагай адносіцца да свайго «дзіцяці». Намячаюцца вайсковыя вучэнні, і Якір абавязкова будзе ў 45-й. Так што трымай вуха востра.
Неўзабаве Гасціловічу даручылі распрацаваць і правесці вялікае вучэнне дывізіі па тэме «Марш і разгортванне да бою». Па ходу вучэння калоны палкоўпраходзілі непадалёкуад каманднага пункта. Антон Іосіфавіч вырашыў праверыць паходны марш двух палкоў і конна адправіўся ўдарогу. Зрабіўшы заўвагі камандзірам калон,ён пераканаўся, што ўсё пайшло як належыць, вярнуўся на камандны пункт. I туттвар утвар сутыкнуўся з камандуючым акругі.
-	Таварыш камандуючы! Дазвольце далажыць: начальнік 1-й часці штаба дывізіі...
Якір перапыніў яго рапарт і загадаў падрабязна далажыць пра разгортванне палкоў. Бачна была яго незадаволенасць ранейшымі дакладамі кіраўнікоў
вучэнняў. Гасціловіч адрапартаваў пра абстаноўку на гэты час і сказаў, што калоны палкоў разгорнуты ў паходны марш. Падрабязнасці даклада задаволі і зацікавілі Якіра.
-	А адкуль вы гэта ведаеце? з хітрынкай у голасе спытаў камандуючы.
-	А я толькі што праверыў маршавыя калоны, адказаў Гасціловіч. Прытым праверыў і па шэрсці, і супраць шэрсці.
-	Толькі так і трэба, задаволена заўважыў Якір.
Іёну Эмануілавічу спадабаўся малады знаходлівы камандзір, і Гасціловіча неўзабаве перавялі ў штаб акругі. Падчас чарговай ваеннай гульні Якір паклікаў да сябе Антона Іосіфавіча і прапанаваў яму:
-	Сядайце, таварыш Гасціловіч, каля мяне і наносце на маю карту ўсе ўводныя, якія я буду даваць. Ваша задача уважліва сачыць за ходам гульні, за ўводнымі данымі. Калі ўзнікне неабходнасць, напамінайце пра найбольш вострыя моманты, пра небяспечныя або цікавыя вынікі і паведамляйце мне кароткімі запіскамі. Кладзіце іх проста на маю карту...
Такім метадам Якір не толькі забяспечваў знешні кантроль, але і прывіваў метадычныя навыкі афіцэрам свайго штаба.
Усамыхбуйныхі павучальныхКіеўскіхманеўрах, якія праходзілі ў верасні 1935 года, Гасціловіч выконваў абавязкі начальніка штаба славутай 24-й Жалезнай Самара-Ульянаўскай дывізіі, хаця на той час пастаянна з’яўляўся камандзірам і адначасова камісарам 286-га стралковага палка. Назіраць за манеўрамі прыбыў наркам
абароны Варашылаў, французская, італьянская і чэхаславацкая ваенныя дэлегацыі. Войскі, якімі кіраваў Іёна Эмануілавіч, дзейнічалі ўмела і дынамічна, асабліва механізаваныя, кавалерыйскія, танкавая часці і паветраны дэсант. У раёне Бровары, пад Кіевам, былі дэсантаваны не толькі 1300 дэсантнікаў, але і некалькі падраздзяленняў пяхоты, гарматы, аўтамашыны і зенітная артылерыя. Манеўры надзвычай высока ацанілі замежныя назіральнікі.
У такіх аперацыях, на самастойнай камандзірскай практыцы, Гасціловіч спасцігаў самыя перадавыя метады кіравання вайсковымі злучэннямі. У снежні 1935-га яму прысвоілі званне палкоўніка. Пад канец лета наступнага года яму патэлефанаваў начальнік аддзела кадраў штаба акругі і спытаў:
-	Ці згодны вы паехаць на вучобу ў Акадэмію Генеральнага штаба, якая адкрываецца ў Маскве?
Гасціловіч задумаўся: шкада было пакідаць свой полк, але і вучоба ў такой навучальнай установе здавалася прывабнай. Канец яго ваганням палажыла кароткая рэпліка суразмоўцы:
-	Спіс кандыдатаў складаў асабіста таварыш Якір.
У новай Акадэміі Гасціловіч сустрэў многіх сваіх аднакурснікаў і па пяхотных школах, і па Акадэміі імя Фрунзэ. Палкоўнікі Антонаў, Малінін, Багалюбаў, Скарабагаты, маёр Казакоў таксама трапілі ў першы набор новай вышэйшай ваеннай навучальнай установы. Вучоба Гасціловічу давалася лёгка, і ўжо на трэці год Антон Iосіфавіч стаў старшым выкладчыкам на кафедры тактыкі вышэйшых злучэнняў. Тут ён працаваў разам з ленгендарным Д. М. Карбышавым. Сярод слухачоў вучэбнай групы,
якой кіраваў Антон Іосіфавіч у 1938-1939 гадах, асабліва вылучаўся лагічнасцю сваіх меркаванняў, выдатнай памяццю, высокай працаздольнасцю маёр С. М. Штаменка. Пасля зімовай сесіі Гасціловіч з вялікім задаваленнем атэставаўяго на прысваенне чарговага воінскага звання.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Штаменка стаў начальнікам Генеральнага штаба. Ён на ўсё жыццё застаўся ўдзячны свайму настаўніку.
У СТЭПАХ МАНГОЛІІ
Уверасні 1939 года.калі назахадзеўжо грымела Другая сусветная вайна, A. I. Гасціловіча накіравалі ў Забайкальскую ваенную акругу ў якасці лектараміжнародніка. Ён яшчэ на першым курсе вучобы стаў членам лектарскай групы Маскоўскага камітэта ВКП(б),і задва гады прачытаўзвыш 160 дакладаўпа пытаннях знешняй палітыкі і на міжнародныя тэмы. Так ён рэалізоўваў прагу да педагагічнай дзейнасці, якую нарэшце заўважыла і камандаванне Акадэміі, прызначыўшы яго старшым выкладчыкам на адной з кафедраў.
У Забайкаллі давялося выступаць і перад грамадзянскімі аўдыторыямі партактывам Iркуцка, Улан-Удэ. Найбольш уважліва слухалі старшага выкладчыка Ваеннай акадэміі Генштаба ўгарнізонах ваеннай акругі, задавалі многа пытанняў, і ўсё больш пра вайну, што ішла ля заходніх граніц Савецкага Саюза, пра палітыку партыі ў гэты ваенны час. Тым болыл што і СССР таксама ўжо ўвязаўся ў ваенныя
дзеянні і ўзяў пад сваю абарону Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.
Камандзіроўка, якая доўжылася амаль месяц, заканчвалася. Пасля адной з лекцый, прачытанай для афіцэраў штаба акругі, Гасціловіча запрасілі да камандуючага франтавой групы, што паспяхова ваявала супраць японцаў. Р. М. Штэрн цёпла павітаўся з маскоўскім лектарам, распытаў пра яго асабістыя планы і нечакана сказаў:
-	Я прапаную вам пасаду начальніка штаба 1-й армейскай групы, якой у Манголіі камандуе камкор Жукаў. Гэта пасада генеральская, так што будзе прастора для росту.
-	Але ж баявыя дзеянні супраць Японіі закончаны, і няёмка прыехаць на разбор шапак, засумняваўся Гасціловіч.
-	Армейская група ў гэты трывожны час павінна выканаць надзвычай важныя і адказныя задачы, галоўная з іх стрымліваць японскую ваеншчыну ад нападу на нашу Радзіму, дапамагчы мангольскім саюзнікам умацоўвацьграніцу.Так што згаджайцеся, і я падрыхтую адпаведнае прадпісанне.
Раніцаю наступнага дня Г. М. Штэрн уручыў Антону Іосіфавічу прадпісанне і сказаў:
-	Вішую вас з новым адказным назначэннем, жадаю поспехаў. Праз дзве гадзіны ў мангольскі гарадок Тацмак адпраўляецца самалёт, і на ім вы павінны вылецецьда месца прызначэння...
...Самалёт зрабіў круты разварот, і зямля стала дыбам перад ілюмінатарамі.
-	Тацмак! вымавіў хтосьці з пасажыраўваеннаслужачых.
На мангольскім аэрадроме Гасціловіча сустрэў адзін з камандзіраў з 1-й армейскай групы. Ён быў на аўтамашыне, на якой меліся адолець звыш ста кіламетраў да Хамар-Даба, дзе размяшчаўся камандны пункт групы. Пад калёсамі машыны слаўся роўны, як выгаблеваная дошка, стэп, за акном рассцілаліся аднастайныя краявіды. Зямля была цвёрдая, і ездзілі тут у любым кірунку, пра што сведчыла сетка слядоў аўтамабільных шын.Ужо добра сцямнела, калі машына пасля доўгай дарогі спусцілася ў шырокі роў.