Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
-	He, я толькі жыў і працаваў у Растове, а нарадзіўся ў былой Арлоўскай губерні, цяпер Курскай вобласці, асцярожна сказаў Ілля Мартынавіч.
Але Абду Бары не прыдаў гэтым словам ніякай увагі і працягваў:
-	Я даўно да вас прыглядваюся і не магу зразумець: з аднаго боку, бачу, што вы сур’ёзны, пісьменны і ў той жа час сціплы чалавек. Гэта тое, што мне і патрэбна, вы самая дастойная кандыдатура на пасаду майго намесніка па палітчастцы. 3 другога боку, мне здаецца, што вы камуніст і па ўсіх прыкметах у арміі былі палітруком, а можа, камісарам, і ў гэтым выпадку вы на гэту пасаду не падыходзіце.
-	Каб быць камісарам ці палітруком якоганебудзь падраздзялення, трэба быць кадравым афіцэрам Чырвонай Арміі, сказаў Фёдараў. Аятолькі адбываўтэрміновую службу.
-	Няпраўда! Ваш узрост выдае вас з галавой.
Фёдараў помніў, як у лістападзе 1941 года ён стаў ахвярай злоснага даносу, што ён камісар. Яго вывелі на расстрэл, прымусілі капаць магілу, але пры апошнім вобыску раптам знайшлі ў кішэні гімнасцёркі даведку, выданую Сталінскім ваенкаматам г. Растова-на-Доне, якая сведчыла, што 27 кастрычніка 1939 года Фёдараў здаў пашпарт у сувязі з прызывам у Чырвоную Армію на тэрміновую службу. Тады гэта паперка, пра якую Ілля Марнынавіч зусім не памятаў, выратавала яму жыццё. Таму ён цяпер упэўнена і цвёрда заявіў:
-	Я дакументальна дакажу, што адбываў тэрміновую службу, і тут жа падаў Бары гэтую даведку.
Той двойчы прачытаў яе, некалькі разоў перавярнуў і працягнуў назад.
-	Так, нарэшце прамовіў Бары. Усё ясна. Ну што ж, гэта добра. Значыць, буду прадстаўляць вас на пасаду свайго намесніка па палітчастцы.
-	Прашу гэтага не рабіць,узмаліўся Фёдараў. Калі вы мяне хоць крыху паважаеце, то не будзеце
настойваць на сваім. У мяне дзевяць родных братоў ваююць на фронце, і я не магу выступіць супраць іх са зброяй у руках. Упэўнены, што нават немцы не дазволяць мне ісці на фронт, калі я ім скажу, што на тым баку фронту ваююць мае браты. Я не магу быць вашым намеснікам яшчэ і таму, што на гэтай пасадзе патрэбен здаровы і высокаадукаваны чалавек, які і словам і справай зможа весці за сабой людзей. У мяне ж свішч на назе і адукацыя кот наплакаў: вядомая справа электраманцёр...
Вы электраманцёр?! Ніколі не падумаў бы. Я меркаваў, што вы або інжынер, або настаўнік. Як жа я так памыліўся? Ну, нічога. Прашу толькі, каб пра нашу размову ніхто не даведаўся. Ясна?
Зразумела. Можаце на мяне ў гэтым цалкам разлічваць.
3 гэтай размовы стала ясна, што палонных рыхтуюць для папаўнення гітлераўскай арміі ці для стварэння спецыяльных фарміраванняў калі не на фронце, то ў тыле. Гэта вельмі ўстрывожыла Фёдарава і яго сяброў, якім ён пад вялікім сакрэтам вечарам расказаў пра сваю размову з Абду Бары. Трэба было неадкладна сарваць гітлераўскія планы. I тады Ілля Мартынавіч прапанаваў зноў напісаць лістоўку і расказаць пра сувязь Бары з фашыстамі. Ноччу лістоўка з’явілася на варотах.
Раніцай вялікі натоўп ваеннапалонных чытаў лістоўку. Рэагавалі па-рознаму. Адны казалі, што гэта да дабра не давядзе, іншыя, наадварот, адыходзілі весела і заяўлялі, што гэта правільная лістоўка і на страявыя заняткі яны больш не пойдуць. I раптам зусім нечакана ў барак увайшоў Бары. Ён падышоў да варот і пачаў чытаць. Чытаў доўга, напэўна, адначасова меркаваў.як на гэта рэагаваць. Нарэшце павярнуўся і сказаў:
-	Я хацеў, каб вам было лепш, а тут, аказваецца, ёсць такія, хто разумее маю дабрыню інакш. Нават мне пагражаюць... Ну што ж, калі хто не хоча заставацца тут, я не трымаю. Ідзіце да каменданта і прасіце ў яго работу. Але тых, хто пойдзе, сюды мы больш не прымем. Вы, напэўна, забыліся, што там замест поўнага кацялка баланды атрымаеце палавіну і замест 200 грамаў хлеба 50. I ён пайшоў з барака.
Наступіў час страявых заняткаў, але Бары не прыйшоў, а Вараб’ёў і Пузняцоў без яго не рашыліся выводзіць людзей на двор. Устанавілася цяжкая цішыня. Усе чакалі, што вось-вось уварвуцца гестапаўцы. Лістоўка ўсё яшчэ бялела на варотах. Яе даўноўжо ўсе прачыталі,і цяпер навісла пагроза.што яна можа адыграць непапраўную ролю, калі трапіць у рукі гестапа. Але калі зняць яе самім, то ўзнікне падазрэнне, што яе аўтары ваеннапалонныя, і расправы не пазбегнуць. I тады Фёдараўзвярнуўся да Вараб’ёва:
-	Пан камбат, загадайце зняць і знішчыць лістоўку, бо, калі наскочыць гестападо і вам пападзе ў першую чаргу.
Вараб’ёў хутка падняўся і вымавіў: «Гэта правільна!» Ён падышоў да варот, зняў лістоўку і, выняўшы запальнічку, спаліў яе.
3 РАБОЧАЙ КАМАНДЫ НАЎЦЁКІ
УбаракзайшоўАбдуБарыіаб’явіў.што ствараецца рабочая каманда па аднаўленні размарожанага водаправода і каналізацыі ў казармах, дзе жывуць немцы.
-	Хто ў гэтай справе разбіраецца, прашу падыходзіць і запісвацца.
Прайшло пяць мінут, а ахвотнікаў не было: не хацелася траціць дадатковыя паўкацялка баланды і 100 грамаў хлеба. Сябры Фёдараў, Цімохін, Лукін параіліся і вырашылі запісацца. Бары нічога не сказаў, калі запісваліся Лукін і Цімохін, а калі падышоў Фёдараў, ён са здзіўленнем спытаў:
-	А нага?
-	Урачы рэкамендуюць больш рухацца. Тут ад мяне мала карысці. А працаваць я змагу: рукі і ўсё астатняе здаровае.
Праз гадзіну добраахвотнікі паступілі ў распараджэнне так званага «рускага каменданта» лагера, маёра Музычэнкі. Ён таксама быў ваеннапалонным, але нейкім чынам увайшоў у давер да акупантаў і атрымаў гэту пасаду. Для ўсіх было загадкай, чаму камендант Іоўн узяў яго сабе ў памочнікі. У адрозненне ад іншых халуёў, Музычэнка ніколі нікога не лаяў і не зачапіў нават пальцам. Ён размясціў рабочую каманду ў бараку побач са сваім пакоем, і палонныя вырашылі, што ён будзе за імі назіраць і насцярожыліся. Але «рускі камендант» паблажліва ставіўся да падначленых, запрашаў іх па чарзе ў свой цёплы пакой пагрэцца, вёў размовы на нейтральныя тэмы.
...Надвор’е ў сакавіку 1942 года выдалася незвычайна суровым марозным і снежным, з завеямі і пранізлівымі вятрамі. Наступіла другая палавіна месяца, а ніякіх прыкмет вясны не назіралася. Халоднай марознай раніцай рабочую каманду пад канвоем пагналі за межы лагера. Прыйшлі ў вялікае цаглянае памяшканне былы Ждановіцкі дом адпачынку. Навокал лес і некалькі
аднапавярховых жылых дамоў. Вязням загадалі дэманціраваць водаправод і каналізацыю.
Фёдараў агледзеўся навокал, і ў яго радасна забілася сэрца: вось адкуль можна ўцячы! Канваіры тут не маглі пастаянна сачыць за ваеннапалоннымі, бо тыя разышліся па розных паверхах і працавалі па 2-3 чалавекі.
-	Нельга ўпускаць такі зручны выпадак, ціха сказаў Ілля Мартынавіч сваім паплечнікам Лукіну і Цімохіну.
-	Гэта правільна, згадзіўся Лукін. Але трэба ўсё дасканала прадумаць.
-	Перш за ўсё трэба здабыць зброю, а значыць перабіць канвой,заявіўФёдараў. Пайду агітаваць Барысава і Кудрына.
Кудрына капітана Чырвонай Арміі, камуніста, які трапіў у палон восенню 1941-га пад Вязьмай і таму быўяшчэ ўдобрым фізічным стане,агітаваць доўга не давялося. Ён адразу прыняў прапанову і цалкам згадзіўся з планам уцёкаў. Нават паабяцаў узначаліць гэта мерапрыемства. Дамовіліся, што аперацыю правядуць пад канец работы вечарам. Тады ў палонных наперадзе будзе ўся ноч, ды і фашысты незмогуцьадразужарганізавацьпагоню. Значыць, лягчэй будзе замесці сляды і адысціся як мага далей.
За тры гадзіны да канца рабочага дня групу змоўшчыкаў нечакана разлучылі. Дзевяць чалавек з рабочай каманды, сярод іх Лукіна і Цімохіна, павезлі на падстанцыю за 3 кіламетры ад дома адпачынку, дзе таксама трэба было дэманціраваць абсталяванне. А Шматаў, Кудрын, Барысаў і Фёдараў засталіся на месцы. Неўзабаве пад’ехалі дзве параконкі, і вязням загадалі складаць у іх
інструменты. На адну параконкуўселіся па камандзе Кудрын і Шматаў, на другую Барысаў і Фёдараў. Першая падвода накіравалася на падстанцыю, а другая у лагер.
На ёй размясціліся вазніца, двое палонных і канваір.Сані былі здзвюма папярэчнымілавачкамі. На пярэднюю ўсеўся фурман, а на другую канваір. Барысаў сеў паміж імі на борт саней, а Фёдараў ззаду канваіра. Паглядзеўшы на Барысава, Ілля Мартынавіч адразу па выразу яго твару зразумеў, што той чакае яго каманды. А лагер усё бліжэй і бліжэй: яшчэ якой паўгадзіны і зноў за вязнямі зачыняцца вароты пекла. I Фёдараў усёй душою адчуў, што лепш загінуць тут у барацьбе з ворагам, чым вярнуцца ў страшэннае месца зямной юдолі. Схапіўшы садна падводы лом.ён крыкнуў Барысаву:
-	Бі гадаў! і з усяе сілы замахнуўся на фашыста.
Але ад крыку коні рванулі, і удар трапіў не па галаве, а па плячы гітлераўца. Той усхапіўся на ногі і спрабаваў сарваць з пляча вінтоўку. Фёдараў адкінуў лом і наваліўся на ворага, паваліў яго і стаў душыць за горла. Фашыст стаў біць Фёдарава кованымі ботамі ўжывот і стараўся вырабіцца з-пад яго. У самую крытычную хвіліну, калі гітлеравец стаў ужо выслізгваць, Фёдараў убачыў на яго баку штык-кінжал, выхапіў яго і ўдарыўу грудзі фашыста, а пасля па руках. Вінтоўка апынулася ў Фёдарава, і ён з такой сілай стукнуў ёю па галаве ворага, што прыклад адляцеў убок. Фашыст, заліўшыся крывёю, зваліўся на дно саней.
Барысаў свайго ворага абяззброіў, але таму ўдалося збегчы. Ён могпапярэдзіцьахову, іўцекачам пагражала пагоня. Таму яны хутка развярнулі падводу і накіраваліся назад у Ждановічы. Мінулі
дом адпачынку і павярнулі на дарогу, якая вяла на поўнач. Успомнілі, што дамаўляліся з астатнімі таварышамі прабірацца ў бок Суража, каб перайсці там лінію фронту: пра партызан аніякага ўяўлення ў іх яшчэ не было. Мінулі лес, і іх погляду адкрылася вёска. На краі вуліцы каля вясковага млына стаяла група мужчын. Дарогу перагарадзіў чырванатвары вялікі таўстун, па ўсіх прыкметах мясцовы млынар: яго адзенне было абсыпана мукой.
-	Вы куды гэта, хлопцы? пагрозліва спытаў ён, схапіўшы коней за аброць.
На хвіліну ўцекачы разгубіліся, пасля Фёдараў сарваў з пляча вінтоўку і наставіў на млынара. Той адступіў і схаваўся ў млыне, астатнія мужчыны таксама хуценька разышліся. Млын стаяў на беразе ракі, і, пачуўшы шум вады, коні спыніліся як укапаныя, і ніяк нельга было іх зрушыць з месца. Пакуль валаводзіліся з коньмі, млынар збегаў дадому і выклікаў паліцая. Проста з парога той пачаў страляць з вінтоўкі, але кулі ляцелі высока над галавой: паліцай быў п’яны. Давялося кінуць сані зтрупам фашыста і хуценька адыходзіць у лес.