Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Паглыбіліся у гушчар і вырашылі перадыхнуць, але адпачывалі не больш як пяць хвілін і зноў пайшлі, каб як мага далей адысціся. Асабліва асцерагаліся пагоні са службовымі сабакамі, таму вырашылі заблытаць сляды. За лесам аказалася вялікая дарога, па якой час ад часу групамі і па адной праязджалі фурманкі. Наблізілася падвода, у якой сядзеў вазніца і дзве кабеты. Паміж імі было свабоднае месца, і ўцекачы, не згаворваючыся, ускочылі ў сані. Жанчыны перапалохаліся.
-	He бойцеся, супакоіў іх Ілля Мартынавіч. Мы крыху пад’едзем і пойдзем сваёй дарогай.
Вочы жанок пасвятлелідвары асвяціліся цёплай усмешкай. Адна з іх запытала:
-	Вы, напэўна ж, з канцлагера?
Кіўком галавы ўцекачы пацвердзілі яе словы. Жанчыны разгаварыліся, але трэба было ўжо расставацца: праехалі каля трох кіламетраў, і нядужы конік прытаміўся. Падзякаваўшы добрым людзям і развітаўшыся з імі, хлопцы саскочылі з саней і пайшлі сваёй дарогай. Яна аказалася доўгай і небяспечнай. Двойчы пашчасціла схавацца ад пагоні з сабакамі. Адпачывалі ў вялікім пустым гумне, а на змярканні падышлі да вёскі. Трапілі ўтрэцююад краю хаціну.Там было ціха і цёмна,стаяў холад. Тут жыла сям’я, якая пераехала з Сёмкавага Гарадка, дзе гаспадар Іван Русак працаваў брыгадзірам на торфапрадпрыемстве «Змяёўка». Пазнаёміліся. Пачуўшы прозвішчы гасцей, гаспадар заўважыў:
-	Ага, рускія, значыць. Праходзьце, будзеце гасцямі!
Давялося ўсё расказаць. Гаспадар пахваліў гасцей за ўцёкі, але скептычна аднёсся да іх намеру перайсці лінію фронту.
-	Наўрад, хлопцы, ці ўдасца вам гэта. Вы ж такія змучаныя, а дарога далёкая: напрасцяк да Віцебска не менш як 300 кіламетраў. А вам прыйдзецца пятляць,абыходзіцьвёскі з гарнізонамі. Ды і цітрэба вам туды ісці ворага можна біць і тут,у партызанах.
Прагаварылі амаль усю ноч. Іван Русак расказаў пра становішча ў наваколлі, пра тое, у якіх вёсках і да якіх людзей можна смела зайсці і папрасіць дапамогі і ўрэшце даў адрас свайго даверанага чалавека ў вёсцы Жукаўка. Туды і накіраваліся, паснедаўшы на дарогу. Праз двое сутак у прыцемках
яны пастукалі ў хату, што стаяла насупраць царквы. Дзверы адчыніў сам гаспадар з акладзістай барадой. Даведаўшыся, што іх прыслаў Іван Русак, дзед адразу прапанаваў:
Заходзьце, заходзьце хутчэй дарагімі гасцямі будзеце! Жонка прыйдзе, збярэ вячэру. Людзі ў нас харошыя, можаце быць спакойнымі. Немцы прыязджалі толькі восенню і з тае пары не паяўляліся. Паліцаяўтаксама не было.
Прыйшла гаспадыня са свежым сырадоем, і праз чвэрць гадзіны на стале дымілася ў чыгунку бульба, побач з ёй узвышаўся стос бліноў і міска са смятанай. Пасля вячэры ўладкаваліся на начлег. Упершыню за многія месяцы хлопцы разуліся і распрануліся. I толькі цяпер яны адчулі сапраўдную свабоду. Фашысцкі палон, канцлагеры, мукі і здзекі гітлераўцаў усё гэта, як кашмарны сон, засталося ззаду. Прыйшоў час фашыстам плаціць па страшных рахунках. Хутчэй бы да партызан і помсціць, помсціць.
Але знайсці партызан было нялёгка. Ад вёскі да вёскі крочылі Барысаў і Фёдараў, па ўказаных ім адрасах заходзілі ў хаты, распытвалі, ды мясцовае насельніцтва строга захоўвала тайну і не выдавала незнаёмцам нават прыкладнай дыслакацыі народных мсціўцаў.
I толькі ў Стайках ім нарэшце пашчасціла. Гаспадар быўсувязным партызанскага атрада маёра Варанянскага, але, як здаралася неаднойчы, пачаў перад незнаёмцамі нахвальваць «новы парадак». Фёдараў сказаў яму:
Вы, бацька, гаворыце не тое, што думаеце. Пра вас мы ўжо ўсё ведаем ад вашага сябра з Пуцілава. Ён і накіраваў нас сюды.
А халера вас ведае, хто вы такія! зарагатаў гаспадар. Ходзяць цяпер тут усякія нядоўга і на шыбеніцу трапіць.
Раптам гаспадыня падхапілася з месца і ўсклікнула:
Ідуць!
Хто? спытаў Фёдараў.
-Як хто? Партызаны, хутка прамовіла гаспадыня і выбегла на двор.
Яна неўзабаве вярнулася і сказала, каб хтонебудзь з хлопцаў выйшаў без зброі на перамовы. Фёдараў сарваўся з месца і выйшаў з хаты. Да яго ўпэўненым крокам наблізіліся два мажныя дужыя хлопцы, хутка абшукалі кішэні і тут жа правялі кароткі допыт: адкуль і куды ідуць. Даведаўшыся, што перад імі былы вязень з Масюкоўшчыны, запрасілі з сабою ў хату.
Гэта, бацька, свае хлопцы. Няхай яны пераначуюцьу вас,а раніцай мы вернемся і забяром іху атрад.
Рана-раненька партызаны вярнуліся і загадалі збірацца. Адзін з іх між іншым спытаў:
Вы ж не адны ўцяклі з лагера?
Фёдараў расказаў, што павінны былі ўцячы яшчэ дзевяць чалавек, і назваў прозвішчы іх і прыкметы.
Так-так, правільна, гэта яны, пацвердзіў партызан.
Дык яны ў вас?
He, яны трапілі ў суседні атрад. I калі вы пажадаеце быць разам са сваімі сябрамі, мы адвядзём вас да іх.
У АТРАДЗЕ АСТАШОНКА
У Руднянскім лесе Лагойскага раёна размяшчаліся два партызанскія атрады «Мсцівец» маёра Варанянскага і атрад пад камандаваннем капітана Асташонка. Абодва яны былі з акружэнцаў. У Варанянскага налічвалася каля 80 партызан, уАсташонка не больш за 50.
Група Кудрына сустрэла гэты атрад на трэці дзень пасля ўцёкаў. Ім удалося збегчы значна лягчэй. Калі яны пачалі біць канваіраў, адзін з іх раптам закрычаў:
Іх бін комуністішэ! і тутжа дастаўз патайной кішэні чырвоную кніжку партбілет. Аддаў сваю зброю.
Да яго далучыўся і адзін паліцай з так званага ўкраінскага батальёна Барыс Лунін, які ахоўваў вязняў. Да вайны Лунін атрымаў пяць гадоў зняволення за тое, што ў бойцы нанёс траўму свайму начальніку. Калі пачалася вайна, яго, як шафёра, вызвалілі і адправілі на фронт. Там ён трапіўу палон і ўступіўу паліцэйскі батальён. Цяпер Лунін выкарыстаў зручны выпадак і далучыўся да ўцекачоў.
Група былых вязняў на чале з Кудрыным адправілася да лініі фронту. Па дарозе немецкамуніст пачаў скардзіцца, што не прывык да такіх цяжкасцей, што яго мучаць голад і стомленасць. Яго спыталі:
Калі мы цябе адпусцім, куды ты пойдзеш?
Вярнуся ў свой батальён, адказаўтой.
А цябе не расстраляюць свае?
Ён патлумачыў, што пасля паражэння пад Масквой Гітлеру трэба многа салдат, і яму дадуць толькі 5-10 сутак арышту. Яго адпусцілі.
А вось другі ўцякач Васільеў збег з каравула, калі сам напрасіўся на пост у вёсцы Бабры, дзе група спынілася на начлег. Васільеў і яшчэ шэсць ваеннапалонных не ўдзельнічалі ў змове і знішчэнні канвоя, і для іх вызваленне нібы з неба звалілася. Са слязамі на вачах яны дзякавалі таварышам за выратаванне іх з няволі. Васільеўтаксама дзякаваў, але, тым не менш, збег і вярнуўся ў канцлагер, спадзеючыся на ўзнагароду за тое, што ён назаве месца размяшчэння ўцекачоў.
Гітлераўцы, атрымаўшы ад яго такія звесткі, павесілі яго разам з маёрам Музычэнкам «за ўдзел ва ўцёках». Музычэнку фашысты схапілі проста так, не маючы супраць яго ніякага кампрамату. На допыце ён заявіў:
-	На вялікі мой сорам, я не ўдзельнічаў ў падрыхтоўцы ўцёкаў. Цяпер вельмі шкадую і не магу сабе дараваць гэтага. Я ведаю, вы мяне расстраляеце ці павесіце. Смерці я не баюся. Я бязмежна рады, што мае хлопчыкі вызваліліся і стануць народнымі мсціўцамі. Асцерагайцеся, гэта будуцьсамыя бязлітасныя мсціўцы! Яны адпомсцяць і за мяне...
Атрад Асташонка быў зусім небаяздольным: на ўвесь асабовы састаў налічвалася ўсяго толькі дзевяць вінтовак і адзін няспраўны ручны кулямёт. Палавіна партызан абмарозілі рукі і ногі: нягледзячы на лютую зіму, людзі жылі ў шалашах. Адзенне і абутак былі парваныя, харчаваліся партызаны дрэнна. Сам Асташонак амаль не вылазіў са сваім штабам з маленькай, цёмнай, але цёплай зямлянкі. Калі ён і паяўляўся на паветры, то толькі для таго, каб у чарговы раз папярэдзіць партызан:
-	He стукайце, не шуміце, бо немцы пачуюць!
Былыя вязні вырашылі праявіць ініцыятыву і прапанавалі разграміць гарнізон у вёсцы Боўблі, што за 5-6 кіламетраў ад Заслаўя. Асташонак рашуча выступіў супраць, заявіўшы, што актыўныя баявыя дзеянні ён дазволіць толькі вясной, калі растане снег і не будзе відаць слядоў. Начальнік штаба атрада, немец па нацыянальнасці, Ганс раптам сказаў:
-	А няхай ідуць. Навошта стрымліваць ініцыятыву? Мы з табою не будзем несці адказнасці, калі іх напаткае няўдача: яны самі настаялі на правядзенні гэтай аперацыі. Ну, а калі ім удасца разграміць гарнізон.то гэта і нам хвала.
I Асташонак згадзіўся. Ён наогул заўсёды кожнае сваё дзеянне ўзгадняў са сваім начальнікам штаба, хаця таму было толькі 22 гады і вялікім розумам ён не вызначаўся, таксама як і мужнасцю. Ніхто не ведаў, хто ён і адкуль узяўся. Было незразумела, за якія заслугі гэты 22-гадовы юнак быў назначаны начальнікам штаба. Узнікла падазрэнне, што гэта гестапавец, якога прыставілі да Асташонка, а сам Асташонак здраднік і арганізаваў правакацыйны партызанскі атрад.
У разведку адправіліся Гламаздзін і яшчэ два партызаны, а Фёдараў выбраў найбольш баяздольных байцоў і павёў іх да гарнізона, умовіўшыся з разведчыкамі пра месца сустрэчы перад аперацыяй. Усяго падабралася 40 чалавек, на ўзбраенні якіх было 8 вінтовак і адзін рэвальвер. Большасць партызан думалі здабыць зброю ў баі, а Фёдараў разлічваў на поспех аперацыі, спадзеючыся на нечаканасць нападу, бесклапотнасць праціўніка і адвагу партызан.
Гарнізон размяшчаўся ўдзвюх сялянскіх хатах: у адной салдаты, а ў другой афіцэры. Фёдараў
узначаліў групу, якая павінна была знішчыць салдат, а Гламаздзін такую ж групу для знішчэння афіцэраў.У групе Фёдарава было 9 чалавек,а ўзбраенне вінтоўкі ў камандзіра і ў Жукава ды наган у Ціхановіча. Група Гламаздзіна была ўзброена не лепш: давялося выдзеліць два ўзброеныя заслоны па 5-6 чалавек з абодвух бакоў вёскі для аховы ад магчымай падмогі з боку Заслаўя ці Радашковічаў. Трэцяя група адправілася для парыву сувязі.
Групе Фёдарава пашанцавала: гаспадыня адчыніладзверы адразу на ледзьчутны стук.Увайшлі ў пярэдні пакой, дзе жыла сям’я, а гітлераўцы знаходзіліся ўдругім. Гаспадыня пасвяціла газоўкай, і Жукаў і Фёдараў уварваліся туды. У пакоі панавалі цемень і цішыня. Партызаны запалілі факелы і кінуліся на фашыстаў. Некалькі мінут былі чуваць стрэлы партызанскіх вінтовак, выкрыкі і зубоўны скрыгат, просьба аб літасці. Хутка ўсё было скончана. Партызаны не страцілі ніводнага байца.а фашыстаў знішчылі ўсіх.
У Гламаздзіна аперацыя пачалася няўдала фашысты заўважылі партызан яшчэ на подступах, зачыніліся на ўсе засаўкі і адкрылі праз вокны агонь з вінтовак і аўтаматаў. Прыйшлося схавацца за грузавіком, што стаяў за 25-30 метраў ад штаба. Гламаздзін папрасіў дапамогі ў групы Фёдарава. Фёдараў падбег да грузавіка і запытаў: