Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Пасля ён аказаўся шафёрам маладзечанскага каменданта. Рыму часта даводзілася вазіць свайго шэфа да генеральнага камісара Кубэ, і па дарозе палкоўнік прагаварыўся, што Кубэ моцна ўшчувае яго за існаванне і дзеянні «банды»,якая называецца «Штурм». I даруе яму толькі таму, што «банда» дзейнічае толькі ў Мінскім раёне.
- Таму я і вырашыў збегчы менавіта да вас, заключыўсвой аповед Рым.
Так у атрадзе «Штурм» з’явіўся адважны баец. Быў ён і разведчыкам, і падрыўніком, і кулямётчыкам. На жаль, у час апошняй блакады, прыкрываючы з кулямётам адыход сваіхтаварышаў, Рымальддэ Юнгзагінуўгераічнай смерцю і навечна застаўся ў партызанскім страі на беларускай зямлі. У пасляваенныя гады па запрашэнні камісара Фёдарава родзічы дэ Юнга наведалі яго магілу, ім уручылі яго дакументы і ўзнагароды. Яны запрасілі Іллю Мартынавіча з жонкай да сябе ў госці. Да апошніх сваіх дзён камісар падтрымліваў сувязь са сваякамі свайго гераічнага партызана...
...На сустрэчы пасля вайны часта прыяздждаў яшчэ адзін іншаземец, якому давялося ваяваць у «Штурмавой», Альфрэд Цынхобль, аўстрыец. На Усходні фронтаўстрыйскі сацыял-дэмакратАльфрэд Цынхобль трапіў у 1943 годзе ў выніку татальнай мабілізацыі. Да гэтага Альфрэд яшчэ з 1934 года знаходзіўся ў канцлагеры, як і яго саслужывец немец Герман Цынканд. Праўда, у дзеючую армію іх, нядобранадзейных, не пасылалі: баяліся, каб яны не перайшлі на бок Чырвонай Арміі. Іх накіравалі на барацьбу з партызанамі: загіне адзін-другі «палітычны» ад партызанскай кулі страты для рэйха невялікія, на фронце ж патрэбны надзейныя салдаты.
Альфрэд Цынхобль і Герман Цынканд аказаліся ўкарнымбатальёнеганебна вядомага Дзірлівангера, які размяшчаўся ў Лагойску. Тут у іх і выспела думка пакінуць рады вермахта. Яны знайшлі аднадумца камандзіра свайго падраздзялення немца Леона Заўэра. А здарылася гэта так. Аднойчы Цынканд ляжаў у засадзе побач з Леонам Заўэрам. Раптам Заўэр сказаў:
Як дрэнна пабудаваны наш свет! Мы лічым сябе культурнай нацыяй, а, як дзікія звяры, падсцерагаем рускіх, каб іх забіць. Завошта? Што дрэннае яны нам зрабілі? I, наогул, навошта мы тут, што мы тут пакінулі?
Герман спачатку падумаў, што гэта правакацыя. Але тут жа прыпомніў, што Леон ніколі не гаварыў пра свой удзел у карных экспедыцыях, не выхваляўся сваімі перамогамі, удзелам у разбоях. Наогул, ён быў не падобным на іншых. I Герман паверыў яму. У іх адразу пайшла простая і душэўная размова. Тут жа і дамовіліся перайсці да партызан. Герман сказаў, што ў яго такая дамоўленасць ужо ёсць з Альфрэдам Цынхоблем. Леон гэта адобрыў і прызнаўся, што ён камуніст, што яшчэ нядаўна быў камендантам канцлагера ў Маладзечне, але за паблажлівыя адносіны да зняволеных з пасады яго знялі, панізілі ў званні да радавога і адправілі сюды, у штрафбат да галаварэза Дзірлівангера на перавыхаванне.
Зручны момант надарыўся, калі аддзяленне, уякім служылі змоўшчыкі, 13 верасня адправілі на ахову ад партызан маста непадалёку ад Плешчаніц. На палавіне дарогі да аб’екта.у самым глухім месцы, Заўэр нечакана выйшаў са строю і скамандаваў:
- Хто згодзен са мною ісці ў партызаны тры крокі наперад і кру-у-гом!
Цынхобль і Цынканд выйшлі і далучыліся да Леона. Астатнія схапіліся за зброю. Але трое змоўшчыкаў апярэдзілі іх: фашысты засталіся нерухома ляжаць на дарозе. Іхтрупы адцягнулі ўлес і схавалі ў гушчары. Калі з нацыстамі было скончана, пайшлі шукаць партызан. Задача аблягчалася тым, што Герман Цынканд нядрэнна гаварыў па-руску. Яны сустрэліся з Паўлам Алексіевічам і Канстанцінам Макейчыкам з атрада імя Панамарэнкі.
Партызаны паслухалі іх аповед і, каб праверыць іх, запатрабавалі паказаць забітых гітлераўцаў і іх зброю. Антыфашысты з гатоўнасцю павялі партызан на тое месца, дзе нядаўна адбылася сутычка. Наўзбоч дарогі ў лесе ляжалі трупы. Доўга не маглі знайсці схаваныя ў густым ельніку вінтоўкі. Нарэшце Альфрэд Цынхобль выявіў зброю. Яе сабралі і пайшлі на базу атрада. Тут іх яшчэ раз дапрасілі камандзір і камісар і залічылі ў дыверсійную групу, камандзірам якой быў вопытны і адважны падрыўнік Уладзімір Лавец.
КАМЕНДАНТ МАЛАДЗЕЧНА ПОМСЦІЦЬ
Сувязныя паведаміліўштабатрада «Штурм»,што камендант горада Маладзечна валасы рваў на сабе, даведаўшыся пра дэзерцірства свайго асабістага шафёра. Добра, калі б Рымальд дэ Юнг збег дадому, але ж ён прымкнуў да лясных «бандытаў», якіх яму даручана знішчыць. Непрыемнасцей ад гаўляйтара не абярэшся! Кубэ яшчэ раней жартам папракаў яго ў спачуванні партызанам, і цяпер яго жарт набывае нежартоўны сэнс! Чаго добрага могуць і пад Сталінград паслаць. Як жа хацелася каменданту
знішчыць ненавісны «Штурм», а Рыма злавіць і павесіць.
I ён пачаў наладжваць адну карную экспедыцыю за другой. Але сіл у палкоўніка было малавата: з цяжкасцю сабраў ён і адправіў супраць партызан батальён, але экспедыцыя з трэскам правалілася. I вось надарыўся, нарэшце, спрыяльны момант, каб раз і назаўсёды скончыць са «штурмаўцамі»: праз Маладзечна на фронт рухаўся 6-ы мотапяхотны полк. Камендат вырашыў скарыстаць сваё права, якое фюрэр даў кіраўнікам буйных гарнізонаў пры неабходнасці прыцягваць воінскія часці, якія рухаюцца на фронт,для барацьбы з партызанамі.
У кастрычніцкі дзень 1942 года большасць байцоў атрада «Штурм» невялікімі групамі адправілася на чарговыя заданні. У штаб асобнага аб’яднання «Дзімы» паехаў і камандзір атрада Лунін. 3 раніцы і ўвесь дзень стаяў густы туман. Прыкладна ўдзве гадзіны дня з пасёлка Шаршуны на базу прыскакаў на сваім коніку сувязны Мікалай Уласік і паведаміў, што па дарозе на вёску Слабада прайшла калона колькасцю да 600 гітлераўцаў. На партызанскай базе заставалася не больш як 40 чалавек.
- Пры такіх суадносінах сіл уступаць у бой няма сэнсу, сказаў начальнік штаба Іосіф Фогель. Прапаную адступаць у лясы Лагойскага раёна.
Яго падтрымалі астатнія партызаны, якія чулі данясенне Уласіка, а Фёдараў між тым задумаўся. У яго выспеў план аперацыі, які мог прынесці лясным салдатам поспех. Кароткі і туманны дзень быў іх саюзнікам: ён даваў магчымасць зрабіць налёт на ворага там, дзе ён менш за ўсё гэтага чакаў. I камісар загадаў начальніку штаба больш дакладна
распрацаваць план аперацыі, а сам напісаў запіску і паслаў з ёй ганца ў атрад «Грозны» з заданнем зайсці ўтыл праціўніку і наладзіць засаду на вышыні Глінішча ля дарогі, што вяла на пасёлак Шаршуны. Пасля пастроіў асабовы састаў, абвясціў свой план, і атрад пайшоў на збліжэнне з карнікамі.
Як толькі выйшлі з лесу, ясна стала чуваць страляніна гітлераўскіх ваяк. Яны стралялі наўздагад, і партызанам гэта дапамагала: фашысты выяўлялі сваю дыслакацыю. Калі стрэлы сталі чуваць зусім блізка, Фёдараў з Фогелем выдзелілі групу з 16 чалавек пад камандаваннем старшыны Цімохіна і паставілі ёй задачу зайсці праціўніку ў фланг з боку Радашковіч. Але не паспела група зрабіць і двухсот крокаў, як асноўныя сілы партызан сутыкнуліся з гітлераўцамі лоб у лоб. Фашысты акапаліся на правым беразе ракі Удранкі і занялі там вышыню, а партызаны, не заўважыўшы іх у густым тумане, спусціліся з суседняй вышыні і аказаліся ў лагчыне.
Калі б яны прамарудзілі хаця некалькі хвілін, фашысты расстралялі б іх ва ўпор, і гэта імгненна зразумеў кожны.
- Ур-а-а! партызаны рынуліся на ворага, страляючы з усёй зброі.
Адстрэльваючыся, гітлераўцы пасунуліся назад, стараючыся забраць параненых. Камандзір карнікаў капітан Моссе спрабаваў спыніць сваіх ваяк, але ўпаў пад аўтаматнай чаргой. I калі фашысты кінуліся бегчы.іхмасіраванымагнёмсустрэла групаЦімохіна. Карнікі ў паніцы, кідаючы параненых і зброю, пабеглі на мост, але той быў ахоплены полымем і абрушыўся. Гітлерыўцы замітусіліся, а партызаны ўзмацнілі агонь, выкарыстоўваючы і трафейную зброю, і першым, хто ўдарыў з трафейнага кулямёта, быў Рымальд дэ Юнг.
Нацысты памкнуліся плыць праз раку, але і ў вадзе іх даганялі кулі. У гэты час на супрацьлеглы бераг падышлі варожыя рэзервы і адкрылі агонь з гармат і мінамётаў. Але амаль у той жа час да партызан падаспела дапамога: асобныя групы, якія раніцай пайшлі на іншыя заданні, пачуўшы гарачую страляніну,адразужвярнуліся. Прыйшлі на дапамогу і байцы атрада імя Фрунзэ. Цяпер сілы атакуючых узраслі, і яны спакойна сканцэнтравалі свой агонь на гарматах і мінамётах, на аўтамашынах. I хутка яны адна за адной запалалі, паступова змоўклі гарматы і мінамёты.
Рэшткі салдат ворага кінуліся ў бок Шаршун па дарозе на Новы Двор. I як толькі яны параўняліся з вышынёй Глінішча, іх накрылі кулямётным і аўтаматным агнём байцы атрада «Грозны». У вялікай паніцы гітлераўцы рассыпаліся па наваколлі, кідаючы параненых і забітых.
Багатыятрафеі падлічылі партызаны пасля гэтай пераможнай аперацыі, якая ўвайшла ў гісторыю атрада пад назвай «Удранскі бой». Баявы арсенал народных мсціўцаў папоўнілі: 45-міліметровая гармата,батальённы і 6 ротныхмінамётаў, 12 ручных кулямётаў, многа вінтовак і аўтаматаў. Ворагстраціў на полі бою 59 забітымі.ля вышыні Глінішча 37, яшчэ больш было іх паранена, згарэла 5 аўтамашын з ваеннай амуніцыяй.
Радасць ад такой перамогі была азмрочана гібеллю камсамольскага важака атрада «Штурм» Мішы Шэйбака. Гэта быў вясёлы хлопец, які добра спяваў і танцаваў, таму часта нададжваў культурны адпачынак партызан. Адзіны сын у бацькоў з вёскі Малыя Бясяды, ён напярэдадні вайны закончыў педвучылішча, але лёсам яму было накавана стаць
храбрым і ўмелым палітработнікам і партызанскім разведчыкам. У апошні шлях Мішу праводзілі ўсім атрадам і пакляліся помсціць фашыстам за смерць агульнага любімца.
Акрамя гэтай вялікай страты ў партызан было яшчэ 5 параненых.
Аднак спроба маладзечанскага каменданта адпомсціць Рымальду за здраду бясслаўна правалілася. Ды гэта аказалася не адзінай няўдачай палкоўніка: неўзабаве ён і сам трапіў на мушку аўтамата свайго былога шафёра.
ШЫРЫЦЦА ПАРТЫЗАНСКАЯ БАРАЦЬБА
...У жніўні 1942 года ў зону дзеяння атрада «Штурм» з-за лініі фронту прыбыла партызанская група пад камандаваннем старшага лейтэнанта Рыгора Гурко і камісара Івана Дубовіка. Была яна слаба ўзброена і дрэнна абмундзіравана. Група з 17 чалавек ішла са спецыяльным заданнем Цэнтральнага штаба партызанскага руху арганізаваць і разгарнуць партызанскую вайну ў Заслаўскім раёне. Калі Рыгор Гурко паведаміў пра гэта заданне камандаванню «Штурма», Фёдараў выказаў агульнае здзіўленне: