Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Хавалі Надзю Харчанка на могілках у вёсцы Беларучы. На пахаванне сабраліся партызаны з усіх атрадаў і вясковыя жыхары. Адна жанчына прынесла на абіўкутруны чатыры метры кумачовай тканіны. Жанчыны плакалі наўзрыд, не маглі стрымацца і мужчыны: цішком змахвалі слёзы. Пасля кароткіх развітальных слоў партызаны ціха і асцярожна апусцілі трунуў магілу, і пакуль мужчыны ўзяліся за рыдлёўкі, кожная жанчына кінула туды жменю роднай зямлі. Раздаўся трохкратны салют, і народныя мсціўцы разышліся, а дзеці і жанкі Беларучаў засталіся прыбіраць магілу.
Прайшлі гады, даўно адгрымела вайна, нарадзілася новае пакаленне вяскоўцаў, якое не бачыла і не ведала ваеннага ліхалецця, а на магіле Надзі Харчанка і цяпер можна ўбачыць жывыя
кветкі, прынесеныя не толькі тымі, хто яшчэ памятае гераіню, але і іх дзецьмі і ўнукамі...
СТАНАЎЛЕННЕ БРЫГАДЫ
Напярэдадні Новага года, 29 снежня 1942-га, быў падпісаны загад па асобаму аб’яднанню партызанскіх атрадаў аб стварэнні на базе атрадаў Луніна, Захарава і Гаранава брыгады «Штурмавая», зацверджана яе камандаванне. Камбрыгам прызначылі Барыса Луніна, камісарам Іллю Фёдарава, начальнікам штаба Іосіфа Фогеля, г. зн. усё былое камандаванне атрада «Штурм», якое і да гэтага часу каардынавала баявую дзейнасць атрадаў сваёй зоны. У сувязі з гэтым у «Штурм» загадам па брыгадзе прызначылі новае камандаванне: камандзірам стаў Іван Гламаздзін, камісарам Анатоль Юлін, начальнікам штаба Ілля Худзякоў.
Адразу пасля Новага года, 10 студзеня, у састаў брыгады увайшоў атрад пад камандаваннем старшага лейтэнанта Гурко. Неўзабаве пры брыгадным шпіталі ўзнікла рота пад камандаваннем маёра Родзькіна і агульным кіраўніцтвам начальніка шпіталя ваенурача 2-га ранга Д. С. Рыдлеўскага,якая з цягам часу перарасла ў атрад імя Панамарэнкі. Камісарам гэтага атрада быў прызначаны старшы палітрук Чарненка.
Наступіў 1943 год. Пад уздзеяннем поспехаў Чырвонай Арміі ў Сталінградскай бітве і вялікай палітмасавай работы.якую праводзілі палітработнікі і ўсе камуністы брыгады сярод насельніцтва, пачаўся масавы прыток людзей у атрады. Ішлі не толькі мясцовыя жыхары, ваеннапалонныя, якія
збеглі з канцлагераў, і так званыя прыпіснікі. Сувязі з партызанамі пачалі шукаць паліцэйскія і іншыя пасобнікі акупантаў.
У атрад «Штурм» з Заслаўскага гарнізона перайшоў у поўным саставе са зброяй узвод паліцэйскіх на чале са сваім камандзірам Длатоўскім. 3 Лагойска ў атрад «За Айчыну» ўлілася вялікая група ўласаўцаў і ўкраінскіх нацыяналістаў. Прыбывалі і ваеннапалонныя з канцлагераў. Група вязняў Рогаўскога лагера звязалася з разведчыкамі атрада «Штурм» Генадзем Трыгубавым, Мікалаем Рашэўскім і Архіпам Кавалёвым, атрымала ад іх 2 пісталеты і гранаты, перабіла ўсю лагерную ахову і прыйшла ў партызаны.
Узнікла неабходнасць арганізаваць новыя атрады. Кіраўнікі падпольнага райкама камсамола прапанавалі накіроўваць у адзін з новых атрадаў галоўным чынам моладзь, каб ён называўся камсамольска-маладзёжным. Камандаванне ахвотна падтрымала ініцыятыву камсамольскіх важакоў, і 13 студзеня загадам па брыгадзе было аб’яўлена пра стварэнне пятага партызанскага атрада імя Жукава. Яго камандзірам прызначылі камсамольца старшага лейтэнанта Валянціна Багданава, камісарам палітрука Фёдара Сядога, начальнікам штаба Міхаіла Чхэідзэ. Усе яны да гэтага ваявалі ў атрадзе «Штурм», удзельнічалі ў многіх баявых аперацыях.
Атрад пачаў вельмі хутка расці і ўмацоўвацца. Ён абаснаваўся на тэрыторыі Радашковіцкага раёна і смела ўзяў пад сваю абарону насельніцтва сваёй зоны ад набегаў акупантаў, якія на гэты час, у канцы 1942 года, памянялі тактыку барацьбы з партызанамі. Пасля няўдалай аперацыі штутгарцаў
на рацэУдра і правалуяшчэбольш маштабнай карнай экспедыцыі штандартэнфюрэра Кунцэ камендант Маладзечна пачаў прымяняць рэкамендацыі генерал-маёра Чамер-Остэна, які на нарадзе ў Мінску зрабіў даклад «Пра барацьбу з бандамі партызан у тыле армій “Цэнтр”». Ён падкрэсліваў, што «асновай барацьбы з партызанамі... з’яўляецца агентурная разведка».
I маладзечанскі камендантзагадаў камандзірам ахоўных батальёнаў у Радашковічах, Красным і Канатопе стварыць разведвальную агентуру з мясцовага насельніцтва. Ім удалося завербаваць некалькі чалавек у вёсках Буцькі, Дзякшняны, Пяцюлі, Краснае і ў Радашковічах. Лазутчыкі сістэматычна паведамлялі сваім гаспадарам пра дыслакацыю партызанскіх атрадаў і асобных баявых груп. Яктолькі партызаны аказваліся далей ад той ці іншай вёскі, гітлераўцы неадкладна ўрываліся туды, рабавалі, палілі, хапалі ці забівалі людзей. Пакуль лясныя салдаты прыходзілі на дапамогу, бандыты збягалі.
Стала ясна, што вораг мае ў атрадах сваіх агентаў. Фёдараў склікаў у атрадах адкрытыя партыйныя і камсамольскія сходы, на якіх паставіў толькі адно пытанне аб пільнасці. Абмеркаванне паказала, што сярод партызан яшчэ многа разявак, лагоднасці, неапраўданай даверлівасці. Вырашылі абмеркаваць гэта пытанне і на сходах сельскіх падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый, якія на той час пачалі стварацца ў Заслаўскім і Радашковіцкім раёнах пры дапамозе прадстаўнікоў Мінскага падпольнага міжрайкама КП(б)Б Сямёна Балабуткіна, Паліны Патоцкай і інструктара ЦК ЛКСМБ Анатоля Дзенісевіча.
Разам са стварэннем падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый у кожнай вёсцы пачалі арганізоўваць дружыны самаабароны, выбралі або прызначылі партызанскіх стараст вёсак, у найбольш буйныя населеныя пункты направілі ваенных камендантаў. У гэтай важнай справе актыўна ўдзельнічаў увесь палітсастаў брыгады. Другім сакратаром Заслаўскага падпольнага райкама партыі быў абраны камісар брыгады «Штурмавая» I. Фёдараў, членамі райкама камісар атрада імя Фрунзэ I. Петрашкевіч, сакратар партарганізацыі атрада «За Айчыну» В. Патомскі і начальнік асобага аддзела П. Качан.
Стварэнне падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый, добраахвотных дружын самаабароны, выбары стараст у вёсках і прызначэнне партызанскіх камендантаў далі новы штуршок далейшаму разгортванню палітыка-масавай работы з насельніцтвам. Сельскія партыйныя і камсамольскія арганізацыі аказвалі неацэнную дапамогу атрадам, узнікла сапраўднае сяброўства і ўзаемаразуменне. Партызаны пачалі адчуваць большую адказнасць за абарону сваёй зоны ад нападаў ворага, ад угонулюдзей у рабства.
Цяпер фашыстам з кожным днём станавілася ўсё цяжэй весці разведку супраць партызан і рабіць нечаканыя наскокі на вёскі. Пры кругласутачным дзяжурстве дружыннікаў, пры наяўнасці партызанскіх стараст і камендантаў населаныя пункты аказаліся пад поўным кантролем партызан. Фашысцкім халуям стала немагчыма перадаваць звесткі ў гарнізоны. Тыя, хто спрабаваў гэта рабіць, былі выкрыты і пакараны. Дружыны сталі рэзервам для папаўнення атрадаў.
3 Галавачоўскай дружыны ў атрад імя Фрунзэ ўступілі Рыгор Клімантовіч, Уладзімір Туромша, Сцяпан Драгун і многія іншыя. Раўкуцьеўская папоўніла рады «Штурма» сюды прыйшлі Яўген Бекіш,ВіктарТарасевіч,браті сястра Пуцейкі. Многія дружыннікі ішлі і ў іншыя атрады. У дружынах заставаліся галоўным чынам дзяўчаты, маладыя жанчыны і сталыя мужчыны, якія калісьці служылі ў арміі і ведалі ваенную службу, армейскі парадак і дысцыпліну. Гэта яны стараліся падтрымліваць і ў сваіх дружынах.
Партызаны наносілі ўсё новыя ўдары па ворагу, сеялі панікуўяго радах,распраўляліся з фашысцкімі халуямі. Брыгада кожны дзень папаўняла свой баявы рахунак, пра што яскрава сведчаць цяпер архіўныя дакументы.
3 архіўных дакументаў:
«Загад ад 19.02.43 г. Падведзены вынікі барацьбы за перыяд з 06.42 г. па 02.43 г.: знішчана 633 гітлераўцы, 44 аўтамашыны, 42 масты, сомолёт і дарожны трактар, 47 паровозаў 111 вагонаў з боепрыпасамі, 129 са збожжам, 140-з жывой сілой, пушчана пад адхон 55 эшалонаў. Разгромлена 14 валасцей, 14 малачарань, 17 госпадарок, 18 прадпрыемстваў 2 гарнізоны, з іх райцэнтр Лагойск.
Улічвоючы вялікі ўклад у барацьбу з ворагом прадставіць да ўзнагароджання ордэнам Леніна наступных таварышаў: Гламаздзін I. А., Фёдараў I. М., Фогель I. Л., Рыдлеўскі Д. С., Гзроноў Н. М., Брэчка В. Г. Загінуўшога т. Кулаковічо С. В. да звання Героя Савецкага Союза.
Камондзір брыгады ЛУНІН, камісар ФЁДАРАЎ, начштаба ФОГЕЛЬ».
РЫМАЛЬД ДЭ ЮНГ ЗВОДЗІЦЬ РАХУНАК
Пахмурным днём на самым пачатку студзеня ў штабную зямлянку зайшоў разведчык і храбры кулямётчык Рымальд дэ Юнг.
-Таварыш камісарбрыгады.увасёсцьтрафейны нямецкі аўтамат, дайце яго мне на вельмі важную аперацыю, звярнуўся ён да Іллі Мартынавіча.
- На якую аперацыю? пацікавіўся Фёдараў.
- 0, таварыш камісар, гэта ваенная тайна.
- Што, нават камандаванню брыгады нельга пра яе ведаць?
Рымальд пачырванеў да вушэй, але рашуча заявіў:
- Да яе выканання не магу сказаць, таварыш камісар.
- Ну добра, Рым, табе я не магу адмовіць, і Фёдараў працягнуў яму трафейны аўтамат і запасны магазін з патронамі.
Трэба было бачыць, як заблішчэлі ў храбрага галандца вочы, якой светлай усмешкай асвяціўся яго твар. Ён адразу накінуў пас аўтамата на шыю, а запасны магазін засунуўза халяву і ператварыўся ў тыповага салдата гітлераўскай арміі. Хаця Рымальд і карыстаўся вялікім аўтарытэтам і абсалютным даверам, усё ж у Фёдарава ўзнікла трывога: што задумаў Рым, куды ён адпраўляецца?
I Фёдараўпайшоўда камандзіра атрада «Штурм» Івана Гламаздзіна высвятляць гэта. Але Гламаздзін нічога не ведаў: ён таксама палічыў нетактычным выпытвацьу Рыма пра «вельмі важную аперацыю». Абмеркаваўшы сітуацыю, вырашылі паслаць следам за Рымальдам 3-4лепшых партызан, якія павінны былі ісці за ім на такой дыстанцыі, каб ён іх не
прыкмеціў, але ў выпадку якой-небудзь бяды маглі яму дапамагчы. Партызаны Гарачаў, Бурло, Арлоў і Злобін, атрымаўшы строгі інструктаж, энергічным маршам пашлі следам за дэ Юнгам.
Мінуўшы вёску Буцькі, яны хутка ўбачылі наперадзе яго адзінокую постаць. Вось ён паварочвае направа ад Радашковіч, туды, дзе на некалькі кіламетраў амаль да самай Іллі цягнецца дробналессе. Рымальд дайшоў да прыдарожных кустоў і дрэўцаў і схаваўся ў густых елачках каля моста.
- Няўжо ён вырашыў зрабіць засаду супраць аўтакалоны? спытаўАрлоў.
- Падобна на тое, сказаў Гарачаў. Давайце замаскіруемся ў кустах і будзем за ім назіраць.