Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Спачатку набралі і надрукавалі некалькі лістовак і пракламацый зваротаўда насельніцтва,а ўканцы сакавіка выйшаў і першы нумар шматтыражкі «Мы адпомсцім». Рэдактарам газеты стаў Алесь Матусевіч. Дзякуючы яму з’явіўся друкаваны орган Заслаўскага падпольнага РК КП(б)Б і партызанскай брыгады «Штурмавая». Але неўзабаве Матусевіч атрымаў новае адказнае заданне ў Мінску, і рэдактарам прызначылі справавода штаба брыгады Фёдара Ярастава, які рэдагаваў газету да канца партызанскай барацьбы. Дзякуючы вялікай тэматычнай і жанравай разнастайнасці газета карысталася вялікім попытам і папулярнасцю. Яе з нецярплівасцю чакалі партызаны і суседніхбрыгад, населыніцтва, на яе прыходзілі шматлікія заяўкі ад партызанскіх сувязных і агентурных разведчыкаў з навакольных гарнізонаў і асабліва з Мінска. Вялікімі пачкамі неслі яе з сабою ў Літву рэйдавыя групы падрыўнікоў. Яны пасля распавядалі, што дзякуючы газеце і лістоўкам літоўскія сяляне і чыгуначнікі сустракалі іх гасцінна і дапамагалі як маглі. Такую сілу мае друкаванае слова.
Неўзабаве па ініцыятыве намесніка камісара па камсамолу, другога сакратара Заслаўскага падпольнага райкама камсамола Максіма Собалева вырашылі выдаваць маладзёжную газету орган Заслаўскага падпольнага РК ЛКСМБ і брыгады
«Штурмавая». Першы нумар газеты «Партызанкамсамолец» выйшаў на дзень 25-годдзя камсамола 29 кастрычніка 1943 года. Газета была таксама штотыднёвай, але друкавалася на дзвюх старонках. Акрамя газет выпускалася больш як 250 розных лістовак і зваротаў, тыраж кожнага з іх складаў паўтары-дзве тысячы экзэмпляраў. У тым, што на бок партызан пераходзілі цэлымі падраздзяленнямі паліцэйскія, уласаўцы, украінскія нацыяналісты, а таксама чэхі, славакі, палякі, французы, галандцы, бачыцца таксама ўздзеянне газет і лістовак.
Пачатак 1943 года пазначаны яшчэ большай баявой актыўнасцю атрадаў. Гэта было вынікам поспехаў Чырвонай Арміі на франтах, аб’яднання атрадаў у брыгаду, узмацнення і ўдасканалення масава-палітычнай работы з ляснымі салдатамі, у якой першую скрыпку іграў камісар Фёдараў. Тым не менш Ілля Мартынавіч не пакідаў баявой дзейнасці,быўініцыятарам многіхбаявыхаперацый, прычым не толькі ўдзельнічаў у распрацоўцы іх планаў у штабах, але і хадзіў у бой амаль з кожным атрадам...
...У Нацыянальным архіве Беларусі захоўваюцца і дакументы штаба брыгады «Штурмавая». Некалькі месяцаў я знаёміўся з імі, рабіў выпіскі, аналізаваў ітолькітады пачаўпісацьгэтуаповесць. Мнездаецца, што чытач з цікавасцю пазнаёміцца з данясеннямі пра баявую дзейнасць атрадаў «Штурмавой».
Хроніка баявых дзеянняў брыгоды:
«04.01. Атрад “За Айчыну” розграміў торфапрадпрыемства “Раманава” ў вёсцы Паперня. Знішчона ўсё абсталяванне, захоплены 2 тоны мукі
/ круп, двое коней з павозкамі, бухгалтарскія дакументы. Ахова прадпрыемства разбеглася.
05.01. Разгромлена нямецкая гаспадарка ў былым саўгасе ‘Логаза”(кіраваў апероцыяй т. Кочкін).
07.01. Група партызан атрада “Штурм” разграміла паліцэйскі ўчастак торфазавода “Змееўка” Заслаўскага раёна. Знішчаны казармы, хлебапякарня, каравульнае памяшканне, забіты 4 паліцэйскія, захоплены 3 вінтоўкі, 5 гранат. Адзін партызан загінуў (кіраваў аперацыяй т. Шубін).
15.01. Група партызан атрадаў “Штурм” і імя Фрунзэ знішчыла самалёт Фоке-Вульф, які зрабіў оворыйную пасадку ў роёне вв. Камянец-Латыгаўка. Захоплены бартавыя документы...
10.02. Am pad ы “Штурм”, імя Фрунзэ / Трозны” вялі бой ля вёскі Максімоўко Радашковіцкага роёна. Забіта 9 гітлераўцаў і некалькі паранена, захоплены ручны кулямёт, вінтоўка і 300 патронаў (кіраваў аперацыяй Лунін).
13.02. На перагоне Аляхновічы-Радашковічы каля вёскі Гурневічы спушчаны пад адхон эшалон, разбіта 25 платформ з аўтамашынамі і танкамі, 15 платформ пашкоджана.
20.02. Гоупа партызан атрада “Штурм”узарвала мост даўжынёй 25 пагонных метраў на дарозе Грыні-Казекава, парвана сувязь.
27.02. Разведгрупа атрада “ЗаАйчыну”разграміло Папярнянскую валасную ўправу і малочны завод. Маёмасць завода знішчана, захоплена 50 пудоў мукі і 30 аўсу...»
ЖОНКА КАМІСАРА
Апошні дзяржаўны экзамен навучэнцы Мінскага педвучылішча здавалі 24 чэрвеня пад грукат бамбёжкі і свіст бомбаў. Дыплом настаўніка пачатковай школы атрымала і Марыя Пуцейка. Праз тры дні яна адправілася да родзічаў у Заслаўе, бо ісці праз лес у Раўкуцьевічы, дзе жылі яе бацькі, яна пабаялася. Толькі назаўтра, 29 чэрвеня, Марыя вырашыла вярнуцца ў родную вёску. Шлях ляжаў церазлес і вялікую дарогу, што вяла на Маскву. Па ёй патокам рухаліся калоны гітлераўцаў. Падышоўшы да трасы, Марыя спынілася, і яе акружылі фашысцкія салдаты. Яны былі ў добрым настроі і з гумарам спыталі, колькі кіламетраўда Масквы.
-	Я ніколі не была ў Маскве і не ведаю, колькі туды кіламетраў, адказала спалоханая дзяўчына. У вас жа ёсць карта, і там пазначана адлегласць, дадала яна.
Салдаты засмяяліся, паляпалі яе па плячы, сказалі: «Гут, паненка!» і пайшлі далей.
У Раўкуцьевічах на вуліцы і ў дварах сабраўся натоўп, людзі сачылі за паядынкам фашысцкіх знішчальнікаў з нашым бамбардзіроўшчыкам. Праўда, паядынкам гэта можна была назваць з цяжкасцю: нямецкія груганы нібы клявалі безабаронны савецкі самалёт, які ўжо гарэў. Марыя залезла на высокую бярозу ў двары роднага дома і з трывогай сачыла за няроўнай дуэллю. Вось ад бамбардзіроўшчыка аддзялілася кропка, над якой неўзабаве распусціўся купал парашута, і знішчальнікі пачалі паляваць на парашутыста. Але тамуўдалосяашукацьворага і шчасліва прызямліцца на ўскраіне суседняй вёскі Камянец. 3 дапамогай вяскоўцаў, якія яго перавязалі і пераапранулі
ў сялянскую адзежу, ён не без прыгод дабраўся да свайго аэрадрома.
Выратаваўся і яшчэ адзін авіятар. Ім аказаўся стралок-радыст Дзмітрый Янаў, якога забраў да сябе Кандрат Ангалевіч з Латыгаўкі. Янаў быў цяжка паранены, страціў многа крыві, яго перавязалі і палажылі на духмянае сена ў адрыне Кандрата. Вясковая моладзь пачала клапатліва даглядаць лётчыка. Наступным днём яго наведала і Марыя Пуцейка. Яна пайшла да сваёй сяброўкі, мясцовай настаўніцы Ані Спецыян, і папрасіла правесці яе ўадрынуда Янава. 3 гэтага часу і пачаліся рэгулярныя палітгадзіны на тэму дня. Дзіма даводзіў вясковай моладзі, што акупацыя не надоўга, што ворага хутка пагоняць з нашай зямлі і вайна закончыцца перамогай Чырвонай Арміі на чужой тэрыторыі.
Моладзь навакольных блізкіх вёсак пачала падпольную барацьбу. Арганізавалася падпольная маладзёжная група, аснову якой склалі мясцовыя настаўнікі. Яны збіралі і назапашвалі зброю і боепрыпасы. У жніўні Марыя Пуцейка знайшла газету з вядомай прамовай Сталіна, прынесла яе Янаву, і той параіў перапісацьтэкст і распаўсюдзіць у навакольных населеных пунктах. Неаднаразова па заданні падпольшчыкаў Марыя хадзіла ў Мінск на разведку і з мэтай сувязі з мінскімі падпольнымі групамі.
...Па вясковай вуліцы ад хаты да хаты паволі крочылі мужчына і жанчына, яны заходзілі ў дамы, затрымліваліся там на кароткі час і зноў выходзілі на вуліцу, каб працягваць свой шлях. Насустрач незнаёмцам ішла Марыя Пуцейка.
-	Ну, вось гэта камсамолачка возьме нас на начлег! весела сказаў мужчына.
-	А хто і адкуль вы будзеце, добрыя людзі? спытала іх Марыя.
-	Мы мінчане, адказала жанчына, вымушаны ўцякаць ад фашыстаў і таму цяпер шукаем страху над галавой, каб прытуліцца нанач. Можа, пусціце нас з мужам пераначаваць?
Марыя прывяла сямейную пару Адзінцовых, якой пагражала небяспека ад акупацыйных карных органаў, у бацькаву хату. Яны засталіся кватараваць у Пуцейкаў. Гэта было рызыкоўна, бо фашысцкія ўлады спецыяльным загадам забаранілі даваць прытулак незнаёмым і пагражалі за гэта расстрэлам. Таму ў іншых хатах падарожнікам і адмаўлялі.
Васіль Мікалаевіч з жонкай як найбольш вопытныя падпольшчыкі пачалі кіраваць мясцовай моладдзю. Яны накіроўвалі сувязных у Мінск,адкуль атрымлівалі літаратуру і распаўсюджвалі ў вёсках. Неаднаразова да сястры Адзінцова ў горад хадзіла і Марыя Пуцейка.
У красавіку быў разгромлены варожы гарнізон у Боўблях, і па наваколлі пайшлі чуткі, што зрабіў гэта дэсант Чырвонай Арміі, які высадзілі савецкія самалёты. Адзінцоў даручыў Марыі схадзіць у суседнюю каля Боўбляў вёску Крыніцу і разведаць, што ж там адбылося на самай справе. Так Марыя Пуцейка ўпершыню даведалася пра партызан з атрада «Штурм». А неўзабаве партызаны з’явіліся і ў Раўкуцьевічах. Адзін з членаў мясцовай падполынай групы, Мікалай Дзядзюля, быўсувязным атрада «За Айчыну» і перадаваў партызанам розныя разведданыя пра рух эшалонаў па чыгунцы. Да гэтай работы паступова падключыліся і астатнія падпольшчыкі.
Муж і жонка Адзінцовы сталі разведчыкамі атрада «Штурм», і ў хуткім часе Васіль Мікалаевіч зусім перайшоў у атрад. Ён трапіў у штабную
зямлянку, дзе жыў і Фёдараў. Адзінцоў расказаў Іллі Мартынавічу пра смелую падпольшчыцукамсамолку, якая не пабаялася узяць на кватэру незнаёмых людзей, усяляк нахвальваў прыгажунюдзяўчыну. А хутка Фёдараў і сам пазнаёміўся з маладой настаўніцай. Яна прыйшла ў госці да сваёй цёткі, што жыла ў Гайдукоўцы, куды партызанскі камісар прыехаў праводзіць чарговую палітінфармацыю.
Дзяўчына спадабалася сваёй адкрытасцю, лёгкім гумарам, прыгажосцю, і калі камандзір атрада «За Айчыну» Уладзімір Захараў прапанаваў запрасіць яе на вечарыну 22 сакавіка, прысвечаную гадавіне ўцёкаў з няволі, з канцлагера ў Масюкоўчыне, Фёдараў не стаў пярэчыць. Тым больш, што на гэты час над вясковай моладдзю навісла пагроза фашысцкай няволі: юнакоў і дзяўчат пачалі хапаць і прымусам вывозіць у нямецкае рабства. Хмары згусціліся над моладдзю Раўкуцьевіч і навакольных вёсак, і Марыя разам з іншымі маладымі вяскоўцамі вырашыла перайсці ўатрад «Штурм».
Паступова ляснымі салдатамі сталі і ўсе падпольшчыкі,у вёсках засталіся толькі разведчыкісувязныя. Янава перавялі нарэшце ў Шаршунскую ўчастковую бальніцу, дзе раны яго падлячылі, і ён стаўвыконвацьабавязкі сувязнога. Аднак неўзабаве яго выдаў здраднік, і Дзмітрый Янаў стаў вязнем канцлагера ў Масюкоўшчыне...
Вечарына 22 сакавіка адбывалася ў доме Барсукоў, на ёй прысутнічала ўсё камандаванне брыгады: Лунін, Фогель, Фёдараў, іншыя ўцекачы, усе, хто марозным сакавіцкім днём вырваўся з фашысцкага пекла і заснаваў атрад «Штурм». Марыя Пуцейка засталася ў атрадзе, а хутка стала і жонкай камісара...