Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
3 архіўных дакументоў:
«16.07.43 г. Атродам брыгады неадкладна правесці работу згодна з радыёграмамі т. Мачульскага: “Камандзірам / камісаром брыгад і атрадаў. Па апошніх даных разведкі з вызваленых раёнаў Арла, Бранска, Смаленска, Рослаўля, Клінцоў і іншых гарадоў немцы перадыслацыравалі школы гестапа на тэрыторыю Беларусі. Прыміце меры no ўстанаўленні месцаў дыслакоцыі гэтых школ, іх колькаснага саставу. Каго рыхтуюць разведчыкаў дыверсантаў тэрорыстаў у якія тэрміны робяць выпуск, куды закідваюць агентуру? Вынікі долажыце неодкладна”; і т. Калініна: “Па нашых даных у Мінску фарміруецца ботальён СС. Арганізуйце праверку гэтых даных, устанавіце колькасны і ноцыянольны састаў месца дыслакацыі, яго нумерацыю і мэты фарміраеання.
За комбрыга ваенкам ФЁДАРАЎ».
-	Справімся мы і са шпіёнамі, падрыхтаванымі разведцэнтрам Мінскага СД і яго філіяламі, запэўніў Белік. Мы вельмі скрупулёзна правяраем усіх навічкоў, што паступаюць да нас, асабліва з Мінска. Ва ўсіх гарнізонах працуюць нашы агенты, і ім будуць даведзены новыя задачы.
-	Разведчыкі ўстанавілі,штоўЗаслаўскі гарнізон прыбыло каля паўтары тысячы рэгулярных войск, далажыў Аляксей Максімавіч. Па папярэдніх звестках, яны накіроўваюцца на ўсход. Ёсць думка ўзмацніць дыверсіі на чыгунцы па шляху эшалонаў. Трэба зрабіцьтак, каб як мага менш фашысцкіх ваяк трапіла на фронт, і гэта будзе нашай партызанскай дапамогай гераічнай Чырвонай Арміі.
Гэта прапанова начальніка брыгаднай разведкі неўзабаве набыла канкрэтае напаўненне: брыгада
амальусім саставам прыняла ўдзел услаўнай баявой аперацыі беларускіх партызан, якая атрымала кодавую назву«Вайна на рэйках».
ВАЙНА НА РЭЙКАХ
У ліпені 1943 года ў штаб брыгады прыскакаў пасыльны брыгады «Народныя мсціўцы» і запытаў:
-	Ці магу я бачыць камандзіра брыгады?
-	Яго няма, ёсць камісар, адказаў справавод штаба Фёдар Ярастаў і кіўком галавы паказаўу бок Іллі Мартынавіча.
-Таварыш камісар,камбрыгВаранянскі просіць вас прыбыцьда яго неадкладна!
Фёдараў з ардынарцам хутка засядлалі коней і ў суправаджэнні пасыльнага накіраваліся ў штаб «Народных мсціўцаў». Брыгада гэта размяшчалася за 70-75 кіламетраў ад «Штурмавой», непадалёку ад вёскі Гаравец былога Бягомльскага раёна. Штаб брыгады займаў домік лясніка. Маёр Варанянскі выйшаў насустрач гасцям і павёў Фёдарава ў хату, дзе, акрамя камісара Сямёнава, нікога не было. Васіль Трафімавіч, не спяшаючыся, адкрыў сваю планшэтку і выняў з яе невялікі пакет.
-	Прачытай уважліва і знішчы. Усе, каго гэта тычыцца, ужо азнаёмлены з гэтым дакументам.
У канверце аказалася шэранькая паперка пісьмо Беларускага штаба партызанскага руху з грыфам «зусім сакрэтна». Тое, пра што ў ім гаварылася, было для Фёдарава нечаканым. Паведамлялася, што ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне ўзмацніць партызанскія ўдары па камунікацыях ворага.кабзрабіцьнемагчымымі перавозкі нафронт
войскаў праціўніка, баявой тэхнікі, боепрыпасаў, паліва і прадуктаў харчавання. 3 гэтай мэтай усе партызанскія фарміраванні павінны адначасова выйсці на вызначаныя ўчасткі чыгункі і вывесці са строю жалезныя дарогі Беларусі, спаліць або прывесці ў непрыгоднасць чыгуначныя збудаванні, запасы шпал і рэек. Аб’яўлялася «рэйкавая вайна».
Гэта было новае ў партызанскай барацьбе, бо да гэтага часу кожнае фарміраванне народных мсціўцаў дзейнічала на камунікацыях праціўніка на свой погляд і ад выпадку да выпадку. Таму гітлераўцам удавалася даволі лёгка і хутка ліквідаваць пашкоджанні на чыгунках і дарогах. Цяпер вайна на камунікацыях прыме арганізаваны і мэтанакіраваны характар, разважаў на зваротным шляху Фёдараў і ўяўляў сабе, што адной бліжэйшай ноччуўсе партызанскія атрады адначасова выйдуць на «жалезку», і фашыстам прыйдзецца шукаць многа рэек для рамонту чыгункі, а эшалоны будуць стаяць нерухома, і фронт не атрымае падмацаванняў і боепрыпасаў.
Фёдараў радаваўся, што цяпер брыгада будзе дзейнічаць не сама па сабе, а па заданні ЦК КП(б) Б, што яна атрымала адказнае, але цалкам рэальнае заданне. I толькі цяперда ягодайшло разуменне.што далёка не ўсе лясныя салдаты ўмеюць абыходзіцца са ўзрыўчаткай, і перш чым ісці на чыгунку, трэба літаральна ўсіх партызан і партызанак навучыць падрыўной справе. Яны павінны ўмець ставіць зарады, хутка па камандзе падпальваць бікфордаў шнур і арганізавана па камандзе адыходзіць.
Пасля вяртання камісара ў штаб адразу ж склікалі нараду каманднага саставу атрадаў і сакратароў партарганізацый, на якой Фёдараў
зрабіў падрабязны даклад пра адказнае баявое заданне ЦК КП(б)Б і задачах па яго рэалізацыі. На наступны дзень камісар і начальнік штаба брыгады пабывалі ў кожным атрадзе і назіралі, як старшыя падрыўных груп і вопытныя лепшыя мінёры на лясных палянках паблізу сваіх лагераў праводзілі заняткі. Тут навучаліся ўсе ад радавога байца да камандзіра і палітрука роты.
Прайшло некалькі дзён, і ў штабе «Штурмавой» атрымалі паведамленне ад камандавання брыгады імя Жалезняка, што на Бягомльскі аэрадром з Вялікай зямлі прыбыў груз для ўсёй БягомльскаБарысаўскай зоны, у тым ліку і для іх брыгады. За грузам адправілі некалькі падвод. У пасылцы з Вялікай зямлі аказаліся не толькі тол, бікфордаў шнур і ўзрывальнікі, але і аўтаматы, два ручныя кулямёты і патроны. Было прыемна ўсведамляць, што таварышы з БШПР паслалі груз з глыбокім веданнем справы: акрамя ўзрыўчаткі не забыліся адправіць зброю і боепрыпасы для падаўлення агнявых кропак і ахоўнікаў чыгункі.
Сігнал да пачатку рэйкавай вайны «Штурмавая» атрымала за суткі да аперацыі вечарам 1 жніўня. Гэтага сігналу чакалі і былі гатовыя да выкананя задання. Тым больш, што ўчастак чыгункі, на які павінны былі выйсці падрыўнікі брыгады, аказаўся яе байцам добра знаёмым: перагон ад Маладзечна да Мінска, дзе заўсёды яны і дзейнічалі. Тут усё было вядома кожны кусцік, кожная сцяжынка. Праўда, быў ён і самым небяспечным: праціўнік насадзіўтут гарнізоны на ўсіх станцыях, паўстанках і прыдарожных населеных пунктах. Акрамя таго, тут размясціліся і прамежкавыя гарнізоны ў дотах, дзотах і бліндажах.
Штаб напісаў загад, згодна з якім уся брыгада (1400 чалавек) 2 жніўня канцэнтруецца паміж вёскамі Чыравічы, Галавачы і Танелева і адтуль кожны атрад пры наступленні змроку выходзіць на свой участак чыгункі: «За Айчыну» перагон Ратамка-Заслаўе, «Штурм» Недраска-Пятрышкі, імя Фрунзэ Пятрышкі-Слёдчыкі, «Грозны» Аляхновічы-Баяры, імя Жукава Баяры-Плябань і імя Панамарэнкі Кляпчаны-Маладзечна. Усе атрады своечасова прыбылі на подступы да ўказаных участкаў, і пасля невялікага адпачынку іх ударныя групы пайшлі наперад, а ўслед за імі адправіліся і падрыўнікі. Стаяла ціхая летняя ноч, у змроку чуваць былі толькі крыкі начных птушак ды лёгкі посвіст ветру.
На чыгунцы таксама цішыня. Толькі ледзьве прыкметныя сілуэты патрулёў, што то сходзяцца, то разыходзяцца ў розныя бакі. Загадам устанавілі ўмоўны час штурму агнявых кропак ворага, адначасовы для ўсіх атрадаў, 00.30 трэцяга жніўня, каб на ўсім участку ад Маладзечна да Мінска аперацыя стала для гітлераўцаўпоўнай нечаканасцю. Раптоўнасць і хуткасць атакі аснова партызанскай стратэгіі і тактыкі. I вось наступіла доўгачаканая мінута. Камандзіры атрадаў выгукнулі: «Наперад! Ура!» і на ворага абрынуўся шквал кулямётнага і аўтаматнага агню. Удар аказаўся такім імклівым, што ахова нават не змагла адкрыць арганізаванага агню ў адказ, а ў паніцы збегла ці была знішчана.
Услед за ўдарнымі групамі на насып уварваліся падрыўнікі і хутка разбегліся ўправа і ўлева ўздоўж каляі, сталі падкладваць пад рэйкі толавыя шашкі. Каманда: «Падпальвай!» і над чыгункай замільгалі агеньчыкі. He прайшло і мінуты новая каманда:
«Адыходзь!» і партызан змяло з насыпу нібы ветрам. А на ім пачалося нешта, што нельга было і ўявіць, загрымелі ўзрывы, паветра задрыжэла, цераз галовы партызан паляцелі са свістам і фырканнем кавалкі металу, дрэва, каменне і пясок.
Вось гэта канцэрт! усклікнуў разведчык атрада «Грозны» Фёдар Янкоўскі. Ён і не падазраваў, што яго трапная назва аперацыі стане потым кодавым найменнем наступнага этапа «рэйкавай вайны».
А ў тую ноч брыгада перабіла 1556 рэек, паваліла больш як 100 тэлеграфных слупоў, спаліла штабелі запасных шпал, забіла 47 і параніла 29 салдат, якія ахоўвалі чыгунку. Больш за тое, эшалон з жывой сілай, які ішоў на фронт, пры ўзрывах спыніўся, і ў яго ўрэзаўся другі, з ваеннай тэхнікай. Пры сутыкненні разбіліся паравоз, 6 платформ з танкамі другога эшалона і 6 вагонаў з жывой сілай першага. Загінула 48 і было паранена 14 салдат і афіцэраў. Пад канец наступнага за аперацыяй дня сувязныя на чыгунцы паведамілі пра разгубленасць фашыстаў і пра тое, што яны злыя і нікога, апроч майстроў, на чыгунку не падпускаюць. А партызаны працягвалі наносіць удары.
Хроніка баявых дзеянняў брыгады:
«06.08.43. Атрад “За Айчыну”зрабіў 115 узрываў на перагоне паміж станцыяй Ратамка / паўстанкам Зялёнае.
11.08.43. Атрад імя Жукава на перагоне Аляхновічы-Пятрышкі перабіў 180 рэльсаў знішчана 6 ахоўнікаў чыгункі».
У загадзе начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху генерал-лейтэнант П. К. Пана-
марэнка пісаў: «За перыяд правядзення аперацыі на чыгуначна-дарожных камунікацыях праціўніка асабліва вызначыліся партызаны васямнаццаці партызанскіх аб’яднанняў, у тым ліку брыгада “Штурмавая”, якія перавыканалі баявыя заданні. Аб’яўляю падзяку. Камандзірам і камісарам прадставіць да ўрадавых узнагарод партызан, якія асабліва вызначыліся». Вытрымкуз гэтага дакумента лясныя салдаты атрымалі па радыё, і загад выклікаў вялікі ўздым j энтузіязм убрыгадзе.
У другой палавіне жніўня і першай палавіне верасня 1943 года брыгада з-за адсутнасці ўзрыўчаткі часова спыніла дыверсіі на чыгунцы і пераключылася на іншыя формы барацьбы з акупантамі (засады, разгром гарнізонаў і дзяржаўных маёнткаў). Пасля разведкі і адпаведнай падрыхтоўкі атрад «Штурм» і адзін узвод атрада імя Фрунзэ 25 жніўня разграміў моцны гарнізон ворага ў вёсцы Рогава. Тут, як мы ўпаміналі вышэй, зліпеня 1941 да 12 студзеня 1943 года знаходзіўся канцлагер для ваеннапалонных. Пасля таго як ваеннапалонныя перабілі лагерную ахову і ўцяклі ў партызаны, акупанты стварылі тут свой апорны пункт супраць народных мсціўцаў.