Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
За ўсе гады акупацыі і партызанскай барацьбы ў атрадах брыгады і сярод мірнага несельніцтва здарыліся толькі адзінкавыя выпадкі інфекцыйных захворанняў. Калі ў гарнізонах праціўніка і суседніх з імі населаных пунктах сыпны тыф быў павальным бедствам.то ў атрадах і ва ўсёй партызанскай зоне сыпняк, дыфтэрыя і іншыя інфекцыі сустракаліся вельмі рэдка. Партызанскія медыкі сістэматычна праводзілі прафілактычныя мерапрыемствы. У кожным атрадзе абсталявалі лазні з парылкамі, дзе па графіку праводзілі санапрацоўку ўсяго асабовага саставуі абмундзіравання.
Медработнікі шпіталяў настаялі, каб лазні былі пабудаваны ва ўсіх населеных пунктах партызанскай зоны. Яны сістэматычна праводзілі абследаванне насельніцтва і рабілі прафілактычныя прышчэпкі вяскоўцам. Ва ўсім гэтым несумненная заслуга партызанскага камандзіра і начальніка брыгаднага шпіталя Д. С. Рыдлеўскага. Пасля вайны Дзмітрый Савельевіч працаваў дацэнтам Мінскага медыцынскага інстытута.
Хроніка баявых дзеянняў брыгады:
«13.11.У восем гадзін раніцы карная экспедыцыя з 1000 чалавек уварволася ў партызанскую зону з мэтай абрабаваць вёскі, споліць іх, насельніцтва часткова знішчыць, а астаніх забраць у нямецкае рабства. Атрады імя Фрунзэ, “Штурм”, Трозны”, 2-я рота атрада “За Айчыну”, 3-ці ўзвод атрода імя Панамарэнкі ў шосцігодзінным баі разбілі ворага і прымусілі яго ў паніцы адступіць. Вораг страціў 67 чалавек забітымі і 93 параненымі, кінуў частку ўзбраення і ўсё нограбленае.
Камандзірам атрадаў аб’яўлена падзяка / загадана прадставіць да ўзнагароджання партызан, якія асабліва вызначыліся.
17.11.	У сувязі з намечонай карнай экспедыцыяй колькасцю звыш 30 тысяч чалавек гітлераўцаў у партызанскую зону атрад “За Айчыну” вывеў са строю дарогу Астрошыцкі Гарадок Лагойск на 45 суток.
27.11.	Прыступілі да пабудовы акопаўу дзве лініі. У сувязі з усклодненнем абстаноўкі з-за прыбыцця рэгулярных часцей ворага з вялікой колькасцю салдат у Заслаўе, Радашкоеічы, Аляхновічы, вёскі Новы Двор, Жукі, Гоыні партызанскі шпіталь перабазіраваны на запасную бозуў Руднянскі лес. По брыгадзе об’яўлено баявая трывога...»
САКРАТАР МІНСКАГА АБКАМА ПАРТЫІ
...У	жніўні 1943 года, калі Фёдараў з атрадам «Штурм» хадзіў граміць варожы гарнізон у вёсцы Рогава, у штабе брыгады з’явіўся ганец з брыгады «Жалязняк» з весткай, што з Масквы прыляцелі
сакратар ЦК КП(б)Б Ганенка і сакратар Мінскага падпольнага абкама партыі, прадстаўнік БШПР Мачульскі. Яны выклікалі ўсіх камандзіраў і камісараўбрыгад і атрадаў.сакратароўпадпольных райкамаўпартыі і камсамола,сакратароўпартыйных і камсамольскіх арганізацый і лепшых гераічных партызан на нараду. Пра гэта Фёдараву далажыў начштаба брыгады Іосіф Фогель, як толькі Ілля Мартынавіч вярнуўся з аперацыі.
Камбрыг Лунін і тыя, хто з ім быў на нарадзе, прыехалі толькі наступным днём, узбуджаныя і радасныя. Па даручэнні ЦК КП(б)Б таварыш Ганенка ўсім уручыў медалі «Партызану Айчыннай вайны».
Іван Пятровіч Ганенка і Раман Навумавіч Мачульскі прыбылі ў партызанскую зону па заданні першага сакратара ЦК КП(б)Б, начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху генераллейтэнанта П. К. Панамарэнкі. Іх мэта была палепшыць кіраўніцтва партызанскім рухам у паўночнай частцы Мінскай вобласці. I. П. Ганенка прыбыў толькі на два тыдні, a Р. Н. Мачульскі на ўвесь час, да вызвалення Беларусі, у якасці першага сакратара абкама партыі, камандуючага партызанамі Барысаўска-Бягомльскай зоны.
Гэта было вельмі важнай падзеяй: цяпер устанаўлівалася рэгулярная сувязь з Масквой не толькі па радыё, але і пры дапамозе авіяцыі. Радавала, што цяпер будзе цэнтралізаванае партыйнае кіраўніцтва. Праўда, каму-нікаму было гэта не падушы:асобныя камбрыгі адразузразумелі, што прыйшоў канец іх «удзельнаму княжанню».
А пераважная большасць камандзіраў, камісараў і радавых партызан радасна віталі з’яўленне
сакратара падпольнага абкама партыі. Усе, хто прысутнічаў на нарадзе, былі ачараваныя воблікам Р. Н. Мачульскага. Яго даступнасць, адсутнасць усялякай рысоўкі і кічлівасці, глыбокае веданне партызанскага жыцця і барацьбы падкуплялі. Некалькі дзён у брыгадзе толькі і гаварылі пра палкоўніка Мачульскага. Слухаючы аповеды партызан пра сустрэчу з сакратаром абкама, Фёдараў вельмі шкадаваў, што яму не давялося з ім пазнаёміцца і паслухаць яго даклад.
Але неўзабаве Іллю Мартынавічу выпала такая магчымасць. Перад адлётам у Маскву 9 верасня I. П. Ганенка вырашыў яшчэ раз сабраць нараду камандзіраў і камісараў брыгад і асобных атрадаў, спецгруп, сакратароў райкамаў партыі і камсамола, перш за ўсё тых, хто адсутнічаў на мінулай сустрэчы. Каля вёскі Баяры Бягомльскага раёна ў лесе сабралася каля 50 чалавек. Іван Пятровіч расказаў пра рашэнні ЦК КП(б)Б і мерапрыемствы БШПР па далейшым правядзенні «рэйкавай вайны» ў такіх маштабах, каб да мінімуму звесці перавозкі грузаў і жывой сілы праціўніка па беларускіх дарогах.
Цяпер, калі Чырвоная Армія развівае імклівае наступленне і ўшчыльную падышла да граніц нашай рэспублікі, гаварыў Ганенка, небходна нанесці другі, яшчэ больш магутны ўдар па камунікацыях ворага.
Р. Н. Мачульскі заклікаў падпольныя парткамітэты, камандзіраў і палітработнікаў брыгад і атрадаў узмацніць палітыка-выхаваўчую работу сярод насельніцтва, каб пашырыць размах барацьбы закупантамі.уцягнуцьуяеувесьбеларускі народ. Ён заўважыў, што некаторыя камандзіры брыгад і атрадаў дапускаюць валюнтарызм і, як
следства, беспадстаўныя рэпрэсіі ў адносінах да падначаленых, злоўжываюць сваёй уладай, што толькі на руку ворагу. Такога больш не павінна быць у партызанскіх зонах.
Падпольны абкам партыі, сказаў Раман Навумавіч, дазваляе партарганізацыям атрадаў заслухоўваць справаздачы сваіх камандзіраў на партсходах, а райкамам партыі справаздачы камбрыгаў на пасяджэннях бюро і прымаць адпаведныя рашэнні па іх дзейнасці і паводзінах. Катэгарычна забараняю камандзірам брыгад і каму бы там ні было прымяняць вышэйшую меру пакарання расстрэл без санкцыі райкама партыі!
I	. П. Ганенка сабраў ад прысутных справаздачы пра першы этап «рэйкавай вайны» і паехаў на аэрадром. Удзельнікі нарады таксама пачалі раз’язджацца, а Фёдарава і сакратара Заслаўскага падпольнага райкама партыі I. Ф. Дубовіка Раман Навумавіч папрасіў затрымацца. Развітаўшыся з апошнім ад’язджаючым, ён падышоў з усмешкаю да Дубовіка і Фёдарава і запрасіў іх на сваю кватэру:
-	Пойдзем да мяне у хату, гасцямі будзеце.
Паехалі ў недалёкую вёску. Па дарозе ён узяў Фёдарава за локаць і сказаў:
-	Я цябе, камісар, затрымаў, каб пазнаёміцца бліжэй, ты ж на мінулай нарадзе не прысутнічаў. АДубовіка затрымаўдля таго, каб табе на зваротным шляху не было сумна.
I цяжка было зразумець, гаворыць ён усур’ёз або жартам. Раман Навумавіч наогул увесь час і амаль з усімі падначаленымі гаварыў з гумарам, жартамі і прыказкамі. Гэта рыса характару прыцягвала да яго людзей, а падначаленым станавілася з ім лёгка і свабодна, хацелася яму ўсё расказаць, падзяліцца
самым патаемным. Увайшоўшы ў хату, ён яшчэ з парога крыкнуў:
-	Аня, прымай гасцей!
Насустрач выйшла дзяўчына невялікага росту гадоў 25-ці і адразуж пайшла на кухню.
-	Гэта мая памочніца, Панцеляймон Кандратавіч з-за лініі фронту прыслаў, заўважыў Раман Навумавіч.
-	А што, тут хіба дзяўчат няма? спытаў са здзіўленнем Фёдараў.
Ёсць, але тут я выбраў бы сам, тады жонка мая не магла б спаць спакойна, сказаў, весела смеючыся, Мачульскі, а так там мне падабралі, як бачыце, такую, што шуры-муры разводзіць не захочаш. Мая Оля зусім сур’ёзна сказала, што спецыяльна пойдзе на прыём да Панамарэнкі, каб падзякаваць яго за такі выбар.
I зноўцяжка было зразумець.сапраўды гэта было ці ён жартуе. Увайшла Аня, прынесла хлеб, талеркі, нажы і відэльцы.а Раман Навумавіч працягваў:
-	Вы, хлопцы, малайцы! Амаль кожны дзень спускаеце пад самым носам у Кубэ эшалоны, громіце гарнізоны, а ён і зрабіць з вамі нічога не можа.
I калі Аня падала ўсё на стол і выйшла, Раман Навумавіч дастаў з-пад ложка паўлітра самагонкі, падняўяго на ўзровень вачэй і сказаў:
-	Восьсукіныдзеці навучыліся гнаць:якслязінка чыстая. Зараз адведаем!
Ён наліў гасцям па поўнай шклянцы, а сабе лінуў толькі на донца. Фёдараў запратэставаў:
-	Гэта несумленна! Наліваць дык усім аднолькава.
-	Э-э, брат, яйка курыцу не вучыць. Вось калі я ў цябе буду ў гасцях, там ужо ты будзеш распараджацца. Я, калі ты хочаш ведаць, зусім не п’ю, а трымаю яе толькі для гасцей. А мне хлопцы расказалі, што ў вас у кожным атрадзе некалькі самагонных апаратаў кругласутачна працуюць, і першачок, як даніна, прысылаецца камандаванню брыгады.
У Фёдарава вочы на лоб палезлі: хто ж мог сакратару абкама такое накляпаць на яго брыгаду? А ён, выціраючы вочы ад смеху, спакойна заўважыў:
-	Гэта я пажартаваў. Ведаю, камісар, што ты сам не п’еш і іншым недазваляеш.
Пасля Мачульскі пачаў задаваць розныя пытанні жартоўным тонам, і кожны адказ Фёдарава ўдакладняў у Дубовіка, а адказы апошняга у Фёдарава. Стала ясна, што, хаця ён ім і верыць, але ўсё ж правярае, ідзе па прынцыпе: «давярай, ды правярай». I гэта Іллю Мартынавічу спадабалася. Праводзчы гасцей, Мачульскі сказаў:
-	Цяпер я маю нейкае ўяўленне пра вашу брыгаду і пра падпольны райкам партыі. Але для больш поўнага знаёмства пастараюся ў бліжэйшы час пабывацьу вас. За баявы дух і добрае маральнае аблічча вашых байцоў хвалю. Хвалю і вашу газетушматтыражку і вашы лістоўкі. Я іх з задавальненнм чытаў. Яны ў вас баявыя, палітычна вострыя і пісьменныя.
Ад’язджалі госці радасныя і акрыленыя не толькі пахвалой сакратара абкама партыі, але і ад таго, што абедзве павозкі былі поўнасцю нагружаны ўзрыўчаткай і боепрыпасамі, і ад таго, што цяпер у партызанскай зоне ёсць кіруючы
цэнтр падпольны абкам партыі і што на чале гэтага цэнтра выдатны чалавек, просты і разумны, вельмі добры і адначасова патрабавальны і ўважлівы...
ПАДЧАС ЦЯЖКІХ ВЫПРАБАВАННЯЎ
...Чырвоная Армія імкліва наступала на Цэнтральным і іншых франтах, былі вызвалены некаторыя ўсходнія гарады Беларусі. Лінія фронту набліжалася, і прыфрантавыя гітлераўскія фарміраванні апынуліся ўжо на беларускай зямлі. Мінск, Маладзечна, Вілейка і іншыя прамежкавыя апорныя пункты наваднілі фашысцкія разбітыя часці, адведзеныя з перадавой для перафарміравання і адпачынку. Тут жа размясціліся ўсялякія вучэбныя батальёны, лазарэты, штабы.