Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
На адной са штабных нарад Ілля Мартынавіч прапанаваў узмацніць разведку ў варожых гарнізонах, каб дакладна выконваць заданні армейскага камандавання.
Небходна стварыць асобыя групы разведчыкаў, цвёрда сказаў камісар. Для гэтага з кожнага атрада трэба выдзеліць па 10 самых умелых і знаходлівых байцоў, паставіць ім задачу захопу палонных у раёнах Заслаўя, Астрашыцкага Гарадка, Лагойска і, безумоўна, Мінска. Яны павінны найбольш дакладна ўстанавіць колькасць і нумарацыю воінскіх часцей, што знаходзяцца там, іхузбраенне і бліжэйшыя планы.
Такія групы сакрэтным загадам былі створаны, узброены самай лепшай тагачаснай зброяй і разасланыўмесцыдыслакацыі варожыхгарнізонаў. Неўзабаве ад іх пачалі паступаць каштоўныя звесткі. Так, сярод іншых паступіла і данясенне пра гестапаўскіх агентаў, якіх рыхтавалі ў Мінску на вуліцы Вароўскага ў памяшканні пад вывескай школы прапагандыстаў прагітлераўскага Саюза беларускай моладзі. У асобным аддзеле школы навучаліся будучыя шпіёны. Іх планавалі закідваць у тыл нашай арміі.
У школу адправілі партызанскага контрразведчыка, і ён неўзабаве паведаміў пра выкладчыцкі састаў, пра пункты, праз якія шпіёнаў закідвалі ў савецкі тыл, апісаў прыкметы агентаў. I гэта не адзінкавы поспех партызанскай контрразведкі. Напярэдадні наступлення Чырвонай Арміі максімальна актывізавалася разведвальнадыверсійная дзейнасць партызан. У ёй удзельнічалі нават партызанскія агенты-контрразведчыкі. Вось толькі некалькі характэрных запісаў з дакладных у асобы аддзел брыгады:
«27.01.44 г. Агент “Юзік” у в. Лускава мінай узарваў грузавую машыну са зброяй і боепрыпасамі.
22.02.44 г. Сувязны “Нёман”ув. Буцавічы знішчыў аўтамашыну. Забіта 6, смяротна паранена 2, паранена 15 гітлераўцаў.
27.02.44 г. Сувязны “Надзейны”пасланы ўг. Мінск да агента “Северава” для сумеснога мініравання на чыгунцы цыстэрнаў з палівам».
АПОШНЯЯ БЛАКАДА
Фашысцкае камандаванне ў чарговы раз вырашыла разграміць народных мсціўцаў. 22 мая пачалася самая маштабная блакада партызанскай зоны і карная экспедыцыя «Кармуран». ЦК КП(б)Б і Беларускі штаб партызанскага руху на падставе аналізу такой аперацыі, праведзенай раней фашыстамі ў Віцебскай вобласці, разгадалі план далейшых дзеянняў праціўніка і папярэдзілі партызан пра неабходнасць трымаць зброю напагатове.
Сакратар абкама КП(б)Б Р. Н. Мачульскі склікаў нараду камандзіраў і камісараў брыгад і асобных атрадаў для абмеркавання абставін і тактыкі партызан у барацьбе з карнікамі. Ён загадаў весці баі так, каб як мага даўжэй пратрымацца на першым рубяжы абароны. Калі ж вораг прарве гэту лінію, адыходзіць на больш выгадныя пазіцыі, аказваць упартае супраціўленне і адначасова выявіць слабыя месцы ў баявых парадках карнікаў, прабіцца праз іх і нанесці ўдары з тылу.
Да гэтага часу «Штурмавая» з данясенняў сваіх разведчыкаў ведала пра намеры ворага і падрыхтавала моцную абарону, у найбольш бяспечных месцах па загаду Фёдарава былі
абсталяваны і старанна замаскіраваны зямлянкі на 6-7 чалавек, каб схаваць хворых і параненых. Гэту аперацыю правёў атрад імя Панамарэнкі пад кіраўніцтвам ваенурача Рыдлеўскага камандзіра і па сумяшчальніцтву начальніка партызанскага брыгаднага шпіталя.
Вярнуўшыся ад Мачульскага, склікалі нараду камандна-палітычнага саставу атрадаў брыгады, на якой абвясцілі загад камандуючага зоны і намецілі меры да яго выканання. Штаб брыгады загадаў камандаванню атрадаў удасканаліць і ўмацаваць лініі абароны на сваіх участках і трымаць атрады ў поўнай баявой гатоўнасці, узмацніць агентурную разведку і па-ранейшаму пасылаць падрыўнікоў на камунікацыі праціўніка.
Ілля Мартынавіч пабываў у кожным атрадзе, правёў адкрытыя партыйныя сходы і гутаркі з камандным і асабовым саставам, паставіў баявыя задачы. Цяпер ён адчуваў яшчэ большую адказнасць за лёс кожнага байца і камандзіра, бо на пачатку мая камбрыг вылецеў за лінію фронту. Часова выконваючым яго абявязкі быў прызначаны Іосіф Фогель, а на пасаду начальніка штаба маёр Кандыбкін. Перад пачаткам варожай блакады з вёсак партызанскай зоны адклікалі сувязных.
20 мая разведчыкі пачалі даносіць, што па шашы Мінск-Маладзечна з самай раніцы пачалося бесперапыннае перасоўванне войскаў ворага, а ва ўсіхгарнізонахад Мінскада Маладзечна назіраецца велізарная канцэнтрацыя гітлераўцаў. Партызаны занялі рубяжы абароны ўсім асабовым саставам брыгады. Два наступныя дні праціўнік працягваў перакідваць войскі.
Наступіла свежая росная раніца 23 мая. Байцы ўслухоўваліся ў цішыню і спакойна размаўлялі. Раптам нешта зафыркала і зашапацела над іх галовамі, і ўслед за гэтым ззаду партызанскіх пазіцый раздаўся ўзрыў вялізнай сілы, за ім другі, трэці. Пачалася артылерыйская падрыхтоўка гітлераўцаў. Праціўна вылі міны, снарады рвалі зямлю, уздыбліваліся слупы з пяску і парахавога дыму, падалі дрэвы. Білі цяжкія дальнабойныя гарматы, шасціствольныя мінамёты, пушкі бліжняга бою. Больш за гадзіну бушаваў шквал агню такога не было за ўсе гады партызанскай барацьбы. А як толькі абстрэл спыніўся.у паветры з’явіліся варожыя самалёты.Яны.нібы груганы.закружылі на брыючым над партызанскімі пазіцыямі, і ўніз паляцелі бомбы, пасыпаліся чэргі буйнакаліберных кулямётаў. У бой уступілі нашы бранябойшчыкі і кулямётчыкі. Гэта прымусіла фашысцкіх сцярвятнікаў набраць вышыню.
Адразу ж перад пазіцыямі партызан з’явіліся цесныя ланцугі гітлераўцаў. Карнікі ішлі ў касках, з поўнай выкладкай, як у наступленні на фронце. Партызаны маўчалі. Праціўнік выдатна ведаўрубеж партызанскай абароны з папярэдніх экспедыцый, і таму чым бліжэй падыходзіў да пазіцый, тым карацейшым станавіўся крок салдат. Было відаць, як афіцэры размахвалі пісталетамі, крычалі, падганяючы салдат. Але салдаты раптам спыніліся, залеглі і пачалі страляць. Партызаны маўчалі. Тады ланцугі гітлераўцаў падняліся і рушылі наперад.
Да акопаў заставалася не больш як 150200 метраў. Партызаны маўчалі. Вось ужо засталося якіх-небудзь 100 метраў, гітлераўцы выразна бачаць брустверы і шматлікія варонкі ад снарадаў
іавіябомбаў.«Паслятакойартпадрыхтоўкі ібамбёжкі тут не засталося ніводнай жывой душы»,вырашылі фашысты, перасталі страляць, узняліся на ўвесь рост і смела пайшлі наперад. I раптам чырвоная ракета, і ў тое ж імгненне шквальны ружэйна-кулямётны і аўтаматны агонь. Разам з забітымі на зямлю падалі і жывыя. Адпаўзаючы, яны адкрылі беспарадкавую страляніну.
Яктолькі гітлераўцы аддаліліся,на партызанзноў абрынуліся міны і снарады, з яшчэ большай злосцю пачалі бамбёжку самалёты. Ад пылу і парахавога дыму нічога не было відаць. Зямля ўздрыгвала ад магутных узрываў. I як толькі закончыліся артабстрэл і бамбёжка, карнікі зноў кінуліся ўатаку. I зноў былі адкінуты на свой зыходны рубеж. Шэсць атак праціўніка адбілі байцы «Штурмавой» у гэты дзень. Назаўтра, 24 мая фашысты не вялі актыўных дзеянняў, а праводзілі авіяразведку.
Ад сакратара абкама КП(б)Б прыскакаў пасыльны і паведаміў абстаноўку: фашысты пачалі баявыя дзеянні не толькі супраць «Штурмавой», але адразу супраць усіх партызанскіх злучэнняў Барысаўска-Бягомльскай зоны, дзе пасля карнай аперацыі ў Полацка-Лепельскай сабраліся многія брыгады народных мсціўцаў. Таму гітлераўскае камандаванне вырашыла знішчыць партызан абедзвюх зон. 3 гэтай мэтай фашысты ўмацавалі абарону ўздоўж паўночна-ўсходняй граніцы Барысаўска-Бягомльскай зоны па дарогах Докшыцы-Лепель, Лепель-Барысаў-Смалявічы-Слабада.
На гэтым рубяжы акупанты пакінулі ўзмоцненыя заслоны і перакінулі асноўныя сілы на паўднёвазаходнюю граніцу Барысаўска-Бягомльскай зоны
і размясцілі іх часова ў шматлікіх гарнізонах уздоўж дарог Слабада Астрашыцкі Гарадок Радашковічы, Радашковічы-Ілля-Даўгінава-Докшыцы. Такім чынам яны замкнулі кальцо акружэння. Фашысты разлічвалі, адрэзаўшы партызанам шлях адступлення на ўсход, па лініі Докшыцы-Лепель-БарысаўСмалявічы-Слабада, павесці наступленне з поўдня, захаду і поўначы, заціснуць іх на невялікай плошчы ўраёне возера Палік і масіраваным артылерыйскім і мінамётным агнём, бамбардзіроўкай з паветра разграміць.
Для гэтай аперацыі пад назвай «Кармуран» акупанты знялі з фронту 6 дывізій пяхоты, адну бамбардзіровачнай авіяцыі, танкавыя, артылерыйска-мінамётныя часці і прыдалі ім войскі аховытылуССі СД.нацыяналістычныя фарміраванні, так званыя РОА («Русская освободмткльная армня» «Руская вызваленчая армія»), «украінцаў», БКА усяго да 120 тысяч салдат і афіцэраў. Партызан жа ў Барысаўска-Бягомльскай зоне налічвалася толькі крыху болыл за 10 тысяч чалавек.
Першы дзень «Кармурана» для брыгады Фёдарава прайшоў удала. Вораг абрынуў на партызан не адну тысячу бомбаў, мін і снарадаў, ад якіх было паранена ўсяго некалькі чалавек. Фашысты ж за гэты дзень панеслі значны ўрон.
У дзевяць гадзін раніцы 25 мая ў штабе брыгады было шумна. Прыскакалі разведчыкі штаба брыгады Праслаў і Рашэўскі і далажылі, што з гарнізонаў Казекава, Буцавічы і Рогава рухаецца калона гітлераўцаў колькасцю да трохтысяч салдат і афіцэраў з гарматамі, мінамётамі і кулямётамі. Праз некалькі мінут разведчыкі атрадаў імя Жукава і «Грозны» паведамілі, што з Радашковіч таксама
рушыла варожая калона прыкладна такой жа колькасцю, а з Краснага на партызан ідуць танкі і велізарная аўтакалона з жывой сілай. На прычэпе гарматы, мінамёты, у тым ліку і шасціствольныя.
Прыбыў пасыльны атрада «За Айчыну» з данясеннем пра бой, які з васьмі гадзін раніцы вядзе атрад у раёне вёсак Карпілаўка і Харужанцы. Атрады імя Фрунзэ і імя Панамарэнкі адбіваюць атакі фашыстаў на подступах да вёсак Скнаравічы, Лекаўка і Жукаўка. Супраць брыгады «Штурмавая», якая налічвала 1870 партызан, вораг кінуў больш як 10 тысяч карнікаў, узброеных найноўшай зброяй і тэхнікай. I ў 10 гадзін раніцы па ўсёй партызанскай больш як 20-кіламетровай лініі абароны бушаваў гарачы бой. З’явіліся параненыя і, самае страшнае, заканчваліся боепрыпасы.
Брыгада вымушана была адступіць на другі рубежабароны.а параненыхадправілі на Бягомльскі аэрадром, каб вывезці на Вялікую зямлю. Але вораг пацясніў брыгаду «Жалязняк», і партызанскі аэрадром аказаўся на занятай фашыстамі тэрыторыі. Патронаў, узрыўчаткі і медыкаментаў ад Мачульскага не паступала. Партызаны апынуліся ў цяжкім становішчы. I гэта быўтолькі пачатак тых выпрабаванняў.штодавялося перажыцьпартызанам і насельніцтву падчас блакады і карнай аперацыі «Кармуран».