Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Акрамя таго, было пашкоджана 46 паровозаў больш зо 1000 вагонаў / платформаў 1993 метры падземнага кабелю сувязі.
Нашы строты за ўвесь чос дзеяння ўсіх атрадоў брыгоды склалі нямногім больш як 500 партызан і партызанак.
Наш дэвіз: “Мы адпомсцім!” выконалі: ворагу мы адпомсцілі...
Цябе, канешне, цікавіць лёс Р. Н. Мачульскага. Ён да конца заставоўся з брыгадамі, якія не прабіліся з акружэння. 18 ліпеня быў цяжка паранены ў грудзі. У цяжкім стане пасля прыходу Чырвоной Арміі адпраўлены ў Маскву на лячэнне. На шчасце, у БШПР нам скозалі, што небяспека мінула, і ён хутка выздаравее.
Пішы, як твае раны, хутчэй папраўляйся.
Абдымаем цябе ўсёй брыгодай. Твой Іосіф».
...Вярнуўшыся ў верасні 1944-га ў Мінск, Ілля Мартынавіч быў прызначаны прарэктарам БДУ імя Леніна, разбураныя вайной вучэбныя карпусы якога тады ўзнаўляліся: улічылі яго адукацыю перад вайной ён закончыў фізіка-матэматычны факультэт Растоўскага ўніверсітэта. Але на гэтай пасадзе працаваў ён нядоўга. Раман Навумавіч Мачульскі, які на гэты час стаў старшынёй Мінскага аблвыканкама, запрасіў яго на пасаду свайго намесніка. Праз тры гады Фёдараў перайшоў на работу ў аблана. У сістэме народнай асветы Ілля Мартынавіч працаваўусё сваё жыццё.
Рэха партызанскай барацьбы гучала на Беларусі яшчэ доўгія пасляваенныя гады. Час расставіў усё па вышэйшай справядлівасці. Многія партызанскія камандзіры і камісары займалі высокія дзяржаўныя і партыйныя пасады, некаторыя і цяпер выхоўваюць маладое пакаленне на прыкладах гераічнага змагання, прывіваюць моладзі імунітэтда расісцкай тэорыі фашызму, заклікаюць ніколі не забывацца на зверствы і злачынствы, што чынілі нацысты і іх памагатыя на нашай зямлі.
Па сваіх чорных справах атрымаўу пасляваенны час камбрыг Лунін. Пра яго ганебны ўчынак
расказаў мне сам Ілля Мартынавіч падчас адной з нашых частых сустрэч. Ён вельмі дакараў сябе, што не змог тады да канца раскрыць яго подлую душу і папярэдзіць страшнае злачынства кар’ерыста і яго прыспешнікаў-падхалімаў, якімі ён акружыў сябе. Чорнай плямай лягло гэта страшнае злачынства на брыгаду «Штурмавая», і многія гады выдатныя баявыя справы гераічнага партызанскага злучэння замоўчваліся.
Як аказалася пасля вайны, Барыс Лунін незаслужана займаў высокую камандзірскую пасаду. Лунін утаіў сваё турэмнае мінулае і назваўся палітруком аўтамабільнага батальёна, хаця служыў радавым шафёрам. А здарылася наступнае.
ЗЛАЧЫНСТВА Ў МАНЫЛ ЬСКІМ ЛЕСЕ
«Цэнтр. 02.12.42. Мяняю дыслакацыю паводле плана № 4. Наступны сеанс сувязі па графіку».
Радыёграма такога зместу была адпраўлена ў пачатку снежня 1942 года рэзідэнтам савецкай разведкі з акупіраванага Мінска. Толькі некалькі чалавек з разведупраўлення Генеральнага штаба Чырвонай Арміі ведалі, што хаваецца за гэтымі скупымі радкамі. А гэта быў сігнал трывогі. Справа ў тым, што ў канцы 1942 года ў Мінску высілкамі фашысцкай контрразведкі быў раскрыты і арыштаваны падпольны партыйны камітэт. Пагроза навісла і над явачнымі кватэрамі савецкіх разведчыкаў: яны таксама апынуліся на грані правалу.
Шыфраваную тэлеграму ў цэнтр адправіў савецкі разведчык Вішнеўскі (псеўданім
«Уладзіміраў»). На той час амаль усе яго яўкі ў Мінску аказаліся праваленымі, шчупальцы гестапа і абвера працягнуліся і да апошняй, гаспадаром якой быў падпольшчык Павел Раманавіч Ляхоўскі. Пара было прымаць тэрміновыя меры. А план № 4 і азначаў, што разведгрупа Вішнеўскага з чатырох чалавек перабіраецца на запасную явачную кватэру пад Мінскам, у вёсцы Латыгаўка.
Яе гаспадар, былы начальнік памежнай заставы на старой заходняй мяжы,добра ведаў Вішнеўскага па сумеснай службе. Разведгрупе з дапамогай праваднікоў удалося ў пачатку снежня лёгка выйсці з Мінска і дабрацца ў Латыгаўку. Праз тыдзень тут асталявалася і другая група разведупраўлення Геннштаба, якую ўзначальваў афіцэр-разведчык Барсукоўскі. I неўзабаве ў Латыгаўцы запрацавалі дзве рацыі.
З’яўленне разведгруп, у якіх была пастаянная радыёсувязь з Масквой, стала вялікай падмогай для партызанскага атрада «Штурм», які размяшчаўся непадалёку ў вёсцы Манылы. Да гэтага сувязь з Вялікай зямлёй штаб атрада падтрымліваў праз Д. I. Кеймаха («Дзіму»), камандзіра партызанскага атрада, і праз яго штаб, які размяшчаўся ў Руднянскім лесе Лагойскага раёна. Але толькі свае радысты маглі забяспечыць пастаянныя ўстойлівыя зносіны з Вялікай зямлёй, а значыць і сістэматычнае матэрыяльнае забеспячэнне атрада.
Восем чалавек з разведгруп загадам Луніна былі залічаны ў атрад пры штабе. Здавалася, інтарэсы абодвух бакоў будуць задаволены. Але адбылося трагічнае і непапраўнае...
Новы, 1943 год камандаванне толькі што створанай і арганізаванай партызанскай брыгады
«Штурмавая» сустракала разам з байцаміразведчыкамі. За знаёмства, за паразуменне, баявыя поспехі, за хуткую перамогу над ворагам чарка за чаркай, і Лунін, як заўсёды, перабраў, крычаў гучней за ўсіх, выхваляўся. Вішнеўскаму гэта не спадабалася. Але... што вінен, аддаць павінен. Ён і запрасіў камандаванне брыгады ў госці да сябе, на сялібу Юшкі, непадалёку ад Радашковічаў. Назаўтра туды і адправіліся на двух падводах. На пярэдняй ехалі камбрыг Лунін і Вішнеўскі са сваёй групай, на другой камісар Ілля Фёдараў і разведчыкі Барсукоўскага.Ударозе паміж Луніным і Вішнеўскім успыхнула сварка.
За сталом Лунін, насуперак свайму звычаю, піў мала, беспадстаўна хмурыўся. А на зваротнай дарозе бразнуў камісару Фёдараву, што, маўляў, Вішнеўскі жадае заняць яго месца камбрыга. Трэба сказаць, што Лунін у кожным новым чалавеку, які з’яўляўся ў атрадзе, падазраваў суперніка. А тут афіцэр разведупраўлення Генштаба, адважны і бескампрамісны...
Вярнуўшыся ў штаб, Лунін доўга не мог заснуць, часта выходзіў на вуліцу, нарэшце, загадаў засядлаць каня. На пытанне камісара адказаў, што адпраўляецца да суседзяў у Руднянскі лес. 3 тым і з’ехаў. Толькі пад вечар на моцным падпітку з’явіўся ён у штабной хаце. I прама з парога заявіў Фёдараву:
Ну і гадзюку мы прыгрэлі! Зараз жа загадаю пусціць у расход!
У які расход? Пра каго ты кажаш? спытаў камісар.
Ды пра Вішнеўскага і Барсукоўскага'. Уся гэта кодла фашысцкія агенты, іх перавербавалі
і закінулі да нас з мэтай знішчыць партызанскае камандаванне.
Адкуль ты гэта ўзяў? спытаў устрывожаны Фёдараў.
Штаб «Дзімы» атрымаў радыёграму Панамарэнкі пра тое, што ў партызанскія злучэнні закінуты шэсць груп перавербаваных былых нашых разведчыкаў. Вось дзве з іх і трапілі да нас.
He трэба спяшацца, цвёрда сказаў камісар. Трэба даручыць нашай контрразведцы ўсё старанна праверыць, расследаваць і дасканала разабрацца. Самаўпраўства і самасуд сур’ёзнае злачынства.
Лунін грукнуў дзвярыма і выйшаў. А праз некаторы час у штабе з’явіўся начальнік асобага аддзела брыгады сяржант дзяржбяспекі Белік. Ён прыцягнуў мяшок з нейкай адзежай і, крыва ўсміхаючыся, абвясціў:
Вось гад! Яшчэ і абураўся! Цэлую прамову закаціў. Вінаваціў у самаўпраўстве і беззаконні.
У Фёдарава пахаладзела сэрца. Прадчуваючы непапраўнае, ён спытаў:
Хто закаціў прамову?
Як хто? Уладзіміраў! Але гэта не дапамагло: расстралялі ўсю гэту кодлу восем чалавек!
Аказалася, што раніцай Лунін выдаў загад па брыгадзе, у якім гаварылася пра фашысцкіх агентаў і іх знішчэнні. Камісар Фёдараў гэты загад не падпісаў. У адказ на патрабаванне камбрыга паставіць неадкладна свой подпіс пад загадам Ілля Мартынавіч цвёрда заявіў:
Я катэгарычна не згодзен з такім самаўпраўствам іяксакратарпартыйнайарганізацыі выказваю сваё асобае меркаванне наконт гэтай падзеі. Папярэджваю, што табе прыйдзецца па
закону строга адказаць за самасуд над невінаватымі людзьмі.
Ты вельмі ўпарты! злосна прамовіў Лунін. Глядзі, каб гэта ўпартасць не вылезла табе бокам! і ў вачах яго палыхнула злосць і абурэнне.
Гэты дыялог праходзіў ў прысутнасці начштаба Іосіфа Фогеля, і ён зразумеў, што над Фёдаравым навісла сур’ёзная пагроза. Таму ў сакрэце ад Іллі Мартынавіча ён падрабіўяго подпіс,а Луніну сказаў, што Фёдараў нарэшце падпісаў злашчасны загад. Але пра гэта Ілля Мартынавіч даведаўся значна пазней, пасля вайны.
3 архіўных дакументаў.
Зогад № 5 па №-скай партызанскай брыгадзе ад 7.1.43 г.:
«Прыбыўшая ў атрад Маскоўская групо дэсантнікаў аказалася завербаванай нямецкім гестапа і спрабавала зрабіць замах на камандзіра брыгады. Зыходзячы з гэтага, ЗАГАДВАЮ:
За вышэй указаныя факты расстраляць Маскоўскую групуў саставе:
1. Камандзіра групы Уладзімірава Сяргея Казіміравіча
2. Радыста групы Мельнікаво Макара Піліпавіча
3. Членаў групы Загорскага Аляксандра Дзяменцьевічо
4. Загорскую Марыю Цярэнцьеўну.
Загад доеесці да еедамаўсяго асобовага саставу».
(Далей ідуць подпісы камбрыга, начальніка штаба і подроблены ім подпіс камісара.)
(Фонд 1405, справа 959, ліст 8).
Прачытаўшы гэты загад у Нацыянальным рэспубліканскім архіве, я доўга думаў, чаму ў ім
указаны прозвішчы членаў толькі адной групы разведупраўлення Генштаба. I мне падалося, што Лунін усё ж адчуваў сваю віну за самаўпраўства і такім чынам, напэўна, хацеў хоць крыху зменшыць адказнасць за такое вялікае злачынства.
А пасля вызвалення Беларусі падзеі па справе дэсантнікаў разгортваліся наступным чынам...
«НАТОЕ ЯНЫ I ПАРТЫЗАНЫ...»
Павел Раманавіч Ляхоўскі ва ўмоўлены дзень не атрымаў чарговай весткі ад Вішнеўскага. Сувязь чамусьці абарвалася і, як паказаў час, назаўжды. Азатым папаўзлі чуткі...
Пасля вызвалення Мінска ў 1944 годзе П. Р. Ляхоўскі напісаў у Камітэт дзяржбяспекі БССР пра свае падазрэнні, выклаў вядомыя яму факты. Вынікам гэтага пісьмовага звароту сталі кругі перапіскі і данясенняў. Луніна выклікалі на допыт у КДБ. Невядома, чым гэта ўсё у той час скончылася б, калі б не адна гутарка паміж Сталінам і Панамарэнкам. Гаворка паміж імі зайшла пра злоўжыванні партызан на акупіраванай тэрыторыі, пра выпадкі неабгрунтаваных рэпрэсій, дапушчаных у гады вайны. Памяць у Сталіна была ўчэпістая. Ён і ўзгадаў, што пра беларускіх партызан у яго з Панамарэнкам была тэлефонная размова пад канец 1943 года. Тады Вярхоўны патэлефанаваў начальніку Цэнтральнага штаба партызанскага руху і сказаў:
Мы напярэдадні Новага года прадстаўляем да звання Героя вялікую групу камандуючых франтамі,
арміямі. Давай кандыдатуры сваіх партызанскіх камандзіраў, каб усё было па справядлівасці.