Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
«Ён вярнуўся і доўгі час працаваў у тым падраздзяленні, якое адпавядала яго франтавому, ваеннаму вопыту, удакладняе Міхаіл Пятровіч, выпускнік «101-й школы». У асноўным там быў народ, які ўдзельнічаў у партызанскім руху...»
Але, як сказана ў «Энцыклапедыі сакрэтных службаў Расіі», неўзабаве на месцы 13-га аддзела «быў арганізаваны аддзел “В”..., які меў больш шырокую арганізацыю... Акрамя правядзення тэрарыстычных актаў аддзел быў надзелены і іншымі функцыямі, адной з якіх з’яўляўся збор інфармацыі пра ваенна-стратэгічныя аб’екты НАТА, а таксама падрыхтоўка надзвычайных планаў ды-
версій у розных камунальных службах, на транспарце, на аб’ектах сувязі і кіравання».
Пра гэтыя рэарганізацыі і далейшае развіццё аддзела, у якім давялося служыць Аляксею Мікалаевічу, успамінае генерал-маёр Ю. I. Драздоў. Ён непасрэдна кіраваў усімі пераўтварэннямі і работай аддзела, які ў розны час называўся парознаму, але выконваў усё тыя ж галоўныя функцыі. Так, у 1976 годзе ўзнік 8-ы аддзел (прамыя дзеянні, дыверсіі) Упраўлення «С» (нелегальная разведка) ПГУ КДБ... Вось што пра функцыі свайго ўпраўлення «С» расказвае Юрый Іванавіч:
«Наша ўпраўленне не вырашала якіх-небудзь пытанняў, звязаных з тэрарыстычнай дзейнасцю. Усё, што надрукавана апошнім часам за мяжой аб прыналежнасці 8-га аддзела Упраўлення “С” да тэрарызму, не больш чым вольны палёт фантазіі аўтараў.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны на працягу шэрага гадоў падраздзяленні спецпрызначэння былога IV Упраўлення МДБ СССР, якія дзейнічалі ў тыле праціўніка і супраць бандытаў і пасобнікаў нацыстаў, былі згорнуты. 8-ы аддзел Упраўлення “С” сфарміраваўся да сярэдзіны 1970-х з некаторых былых супрацоўнікаў гэтых падраздзяленняў, быў нічым іншым, як інфармацыйнай і навукова-даследчай разведвальнай структурай, якая аператыўнымі сродкамі адсочвала ўсё, што тычылася сіл спецыяльнага прызначэння краін НАТА. Аддзел, натуральна, праводзіў падрыхтоўку спецрэзервістаў на выпадак магчымых ваенных дзеянняў, як гэта робіцца ў кожнай дзяржаве...
Падзеі ў Афганістане прымусілі нас стварыць у 1978-1980 гадах і паслаць туды ўкамплектаваныя спецрэзервістамі пазаструктурныя падраздзяленні тыпу “Зеніта” і “Каскада”. Цяжкасці, якія там сустрэліся, даказалі памылковасць прынятага ў 1950-я рашэння пра заканчэнне дзейнасці часцей спецыяльнага прызначэння...»
I далей Юрый Іванавіч расказвае пра стварэнне зусім сакрэтнага атрада спецыяльнага прызначэння ўсаставе 8-га аддзелаУпраўлення «С» КДБ СССРдля правядзення аперацый за межамі краіны ў «асобы перыяд». Ён быў створаны 19 жніўня 1981 года на закрытым сумесным пасяджэнні Савета Міністраў СССР і Палітбюро ЦК КПСС.
«...Яго першым камандзірам стаў удзельнік штурму палаца Аміна Герой Савецкага Саюза Эвальд Казлоў, баявы капітан 1-га рангу з марскіх пагранчасцей КДБ. А таму назвалі атрад “Вымпел”, па асацыяцыі з адміральскім брэйд-вымпелам на мачце. Афіцыйная ж назва была сумная Асобны вучэбны цэнтр КДБ СССР... Пасля таго як рашэнне пра фарміраванне “Вымпела” было прынята канчаткова, Юрый Іванавіч Андропаў перадаў мне паперы і сказаў:“Ну вось, на! Працуй, стварай! I каб роўных ім не было!”
Роўных ім сапраўды не было. I па ступені гатоўнасці пайсці на рызыку.і па ступені аператыўнай выдумкі, разведвальнай знаходлівасці. Яны даказалі сваё права на існаванне і даказалі права ганарыцца сваёй прафесіяй і сваімі навыкамі. Галоўная асблівасць “Вымпела” заключалася ў тым, што гэта была сіла, якая ўмела самастойна абдумаць любую задачу, прыняць правільнае рашэнне і ажыццявіць яго...
Мы выдатна ведалі, што наша баявая падрыхтоўка ў некаторых выпадках пераўзыходзіць амерыканскую па сваёй напружанасці, вастрыні і, можна сказаць, па выніковасці. Хаця магчымасцей для гэтага ў амерыканцаў было намнога больш. Адразу ж пасля стварэння атрада пачала фарміравацца і вучэбная база па некалькіх напрамках. Неабходна было поўнасцю прааналізаваць і абагульніць багаты вопыт дыверсійнай разведвальнай дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны падчас Вялікай Айчыннай і папярэдніх войнаў, вопыт баявой падрыхтоўкі нашых ваенных, армейскіх параздзяленняў спецыяльнага прызначэння, вопыт нашых праціўнікаў амерыканцаў, ізраільцян, заходніх немцаў...»
Да такой падрыхтоўкі «Вымпела» A. М. Быцян меў самае непасрэднае дачыненнне. На курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (КУОС) ён прыязджаў у ролі пасрэдніка прадстаўніка галаўной арганізацыі, ад заказчыка, удзельнічаў у вучэннях і занятках. Пра гэта расказаў Сяргей Аляксандравіч, які 10 гадоўбыў начальнікам курсаў: «Бацян (...) прафесійна глядзеў, як ідзе працэс падрыхтоўкі. Пры гэтым сам нярэдка мог штосьці падказаць, параіць, навучыць...»
Аднойчы на агнявых занятках адбыўся выпадак, які надоўга стаў прыслоўем для ўсіх удзельнікаў курсаў. У той дзень курсанты адпрацоўвалі стральбу па нерухомых мішэнях з розных сістэм ручной зброі, прычым марку рэвальвераў і пісталетаў выбіраў сам курсант. Вынікі аказаліся несуцяшальнымі. Тады Аляксей Мікалаевіч папрасіў дазволу паўдзельнічаць у практыкаванні і выбраў парабелум, да якога прывык за ваенныя гады. Маладыя
афіцэры скептычна аднесліся і да выбару зброі, і да самога пасрэдніка. Бацян выйшаў на агнявую пазіцыю і, амаль не цэлячыся, зрабіўтры выстралы. Прысутныя затаілі дыханне.
Дваццацьдзевяць! -далажыўкіраўнік агнявой падрыхтоўкі, на здзіўленне ўсёй аудыторыі.
«Наогул, на працягу ўсіх дзесяці гадоў, якія мы сумесна ў гэтай рабоце праводзілі, я атрымліваў ад яго толькі канкрэтныя заўвагі і прапановы, працягвае Сяргей Аляксандравіч, у нас было сапраўднае творчае супрацоўніцтва. Звычайна прыязджалі маладыя правяраючым таксама даводзілася пераносіць немалыя фізічныя нагрузкі, але і Аляксей Мікалаевіч быўу нас частым госцем... Ён, выконваючы абавязкі пасрэдніка, павінен быў не толькі сустракаць групу пры вяртанні... Ён аглядаў месцы, вывучаў маршруты фактычна сам па іх праходзіў, вызначаючы, каб была нармальная нагрузка на слухачоўкаб ім гэта запомнілася. I хаця ў нас ішла і тэарэтычная падрыхтоўка, але важней за ўсё было менавіта замацаванне практыкай. Бацян ацэньваў, што гэта будзе імітацыя ці сапраўды баявая дзейнасць. Можна зразумець, што яго партызанскі вопыт выклікаў у слухачоў вялікую цікавасць. Задавалі самыя нечаканыя пытанні, напрыклад: “Аляксей Мікалаевіч, а як вы ў лесе спалі?” I тут Бацян тлумачыў, што нельга, напрыклад, прыхінацца галавой да сасны ці да елкі, таму што пасля ад смалы валасы ледзьве адарвеш... Многа карыснага ён даваўслухачам! Нетолькі як партызан і дыверсант, але яшчэ і як чалавек, які любіць, ведае і разумее прыроду... Такой інфармацыі, што яны ад яго атрымлівалі, ні ў адным падручніку не знойдзеш!»
Служба Аляксея Міклаевіча працягваецца ён застаецца ў страі і сёння, калі яму ўжо больш за сто гадоў. Праўда, здароўе калі-нікалі падводзіць, але здзіўляцца не будзем: столькі выпрабаванняў перанёс гэты чалавек, што іх хапіла б на некалькі лёсаў. Таварышы падтрымліваюць свайго ветэрана, часта сустракаюцца з ім. Сярод іх і генерал-маёр Юрый Іванавіч Драздоў легендарны начальнік легендарнага Упраўлення «С» (знешняя разведка) успамінае: «Калі ён прыязджае да мяне з кімнебудзь удваіх, бывае, нават утраіх, мы заўсёды пасядзім, пагаворым, выцягнем бутэльку віна або гарэлкі, калі трэба, павіншуем адзін аднаго, закусім, прыпомнім. ...Ён абавязкова прыбавіць якое-небудзь цікавае прыслоўе, і, я думаю, гэта гаворыць пра тое, што старая гвардыя яшчэ працягвае жыць і працаваць!»
«Нармальна цяпер усё, гаворыць і Бацян. Вось ужо некалькі гадоў, як мой зубны тэхнік (жонка Галя. Ю. В.) пайшла з жыцця... Але ёсць дачка, унучка, праўнукі скардзіцца не магу!»
Пасля таго як быў падпісаны Указ аб прысваенні Бацяну Аляксею Мікалаевічу даўно заслужанага звання Героя і справядлівасць, хаця і праз дзясяткі, гадоў нарэшце ўступіла ў свае правы, праслаўленага чэкіста сталі пазнаваць у шырокіх колах грамадства. Яго партрэт стварыў народны мастак СССР Аляксандр Максавіч Шылаў, і твор гэты аказаўся выстаўлены ўславутай «шылаўскай галерыі» паблізу Крамля. Мастак, як вядома, здольны заўважыць і адлюстраваць у свайго героя тыя рысы характару, якія часта застаюцца па-за ўвагай іншых людзей. Так здарылася і з партрэтам A. М. Бацяна.
Пазнаёміўшыся зтворам Шылава, кіраўнік прэсбюро Службы знешняй разведкі Сяргей Мікалаевіч Іваноў прызнаваўся мастаку, што па яго партрэце яны пра Бацяна даведаліся нават больш, чым калі кантактавалі з ім. Іваноў, убачыўшы партрэт у майстэрні, быў нямала здзіўлены, што Аляксей Мікалаевіч прадстаўлены там такім жорсткім. На такую заўвагу Аляксандр Максавіч адказаў: «Калі вы з чалавекам кантактуеце, то вы глядзіце на яго, так сказаць, няўважліва, павярхоўна. А вось задача партрэтыста пры абсалютным знешнім падабенстве паказаць унутраны светчалавека і яго характар. Нават калі проста ўзяць яго “працоўную дзейнасць”,то ўжо ясна, што гэта можа быць чалавек вельмі смелы, рашучы і жорсткі. Мяккі чалавек, нерашучы, якім бы патрыётам ні быў, не змог бы здзейсніць таго, што рабіў Бацян падчас Вялікай Айчыннай вайны! Так што ён вельмі жорсткі чалавек. У яго ў вачах столькі ўсяго...
Менавіта гэтыя рысы я і спрабаваў выявіць, калі пісаў партрэт. Хаця Аляксею Мікалаевічу ідзе цяпер 97-ы (размова адбывалася ў 2014 г. Ю. В.), але гэтыя якасці ў яго характары захаваліся да гэтага часу. Калі з ім размаўляеш, ён усміхаецца, але за чалавекам трэба сачыцьтады, калі ён не бачыць, што на яго глядзяць. I тады разумееш, што гэта горны арол, які ўлюбы момант гатовы сарвацца са скалы і кінуцца на сваю ахвяру. Безумоўна,дзеля Радзімы, для таго, каб прынесці ёй карысць, а не проста паказаць, які ён рашучы і смелы. Я перакананы, што і цяпер, нягледзячы на свой узрост, ён таксама выдатна выканае свой абавязак перад Радзімай, як выконваў яго падчас Вялікай Айчыннай вайны. А калі спатрэбіцца ён ахвяруе сабой дзеля
Радзімы імгненна. Яго ўнутраны стан увесь у вачах, у поглядзе. Я яго пісаў проста як горнага арла з натхненнем!»
Тым не менш Аляксей Мікалаевіч ніколі не дэманструе сваю жорсткасць, хіба толькі ў экстрэмальных сітуацыях у барацьбе з заклятым ворагам. Ды і то не заўсёды: мы памятаем, як ён не дазволіў растраляць палонных немцаў. А вось з простым чалавекам і асабліва з сябрамі Бацян зусім іншы. Ён умее зачаравацьлюбога субяседніка, бо асабістай прыцягальнасцю валодае ў поўнай меры. Паразмаўляеш з ім пару хвілін і адчуеш, што перад табой адкрыты, родны чалавек. Хаця адкрытасць гэта толькі да пэўнай мяжы: знешняя разведка не той род дзейнасці, дзе можна быць цалкам шчырым.