Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
На падставе нястомнай пошукава-даследчай работы, праведзенай многімі пакаленнямі чырвоных следапытаў, члены савета Музея баявой і працоўнай славы ЗО-й мінскай гімназіі імя Героя Савецкага Саюза Барыса Акрэсціна да 65-гадавіны Перамогі напісалі навуковую работу «Без вестак прапаўшых экіпажаў няма». Яе аўтары старшакласнікі Мацей Гаробчанка, Мікіта Крывавусаў і Ягор Палякоў расказалі пра подзвігі савецкіх лётчыкаў, якія праявілі гераізм і мужнасць у першых баях Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені-ліпені 1941 года на тэрыторыі Беларусі, баявыя экіпажы якіх доўгі час лічыліся без вестак прапаўшымі. Цяпер іх слаўныя імёны вернуты з небыцця...
Набліжаецца чарговая гадавіна Вялікай Перамогі. Разам з шырокай грамадскасцю нашай гераічнай рэспублікі да гэтых урачыстых святочных дзён рыхтуюцца і следапыты 50-й мінскай гімназіі, члены савета яе Музея баявой і працоўнай славы. Кіраўнік музея Т. Г. Лоскутова заўважае, што да гэтай падзеі варта ўстанавіць памятныя стэлы на месцах падзення і гібелі гераічных экіпажаў, і ў першую чаргу экіпажа Героя Савецкага Саюза гвардыі старшага лейтэнанта Барыса Акрэсціна, чыё імя з гонарам носіць мінская гімназія.
Хто вы, пан Алаіз Дворжак?
Працяг дакументальнай аповесці «Без права на славу»
Першая частка аповесці, пад назвай «Без права на славу», змешчанай у кнізе «За край бацькоўскі, за Радзіму» (Мінск, Выдавецкі дом «Звязда», 2014), апавядала пра ваенны перыяд жыцця і гераічную барацьбу нашага земляка Героя Расіі A. М. Бацяна, яе другая частка ў гэтай кнізе пра не менш насычаныя адметнымі патрыятычнымі падзеямі ўсе пасляваенныя гады жыцця легендарнага чалавека.
mill
Партызанская брыгада Івана Залатара, у якой камандзірам атрада быў Аляксей Бацян, аказалася на польскай тэрыторыі, занятай Чырвонай Арміяй. Неўзабаве радыст прынёс камбрыгу тэлеграму ад начальніка 4-га галоўнага ўпраўлення П. А. Судаплатава. Павел Анатольевіч павіншаваў асабовы састаў брыгады з завяршэннем партызанскай барацьбы і прапанаваў перадаць усіх партызан прызыўнога ўзросту ў адно з падраздзяленняў Чырвонай Арміі, што знаходзілася паблізу, за выключэннем чэкістаў, якія павінны былі вярнуцца ў маскоўскую брыгаду палкоўніка Арлова.
Але да 20 мая 1945 года Аляксей Мікалаевіч заставаўся ў Польшчы, дзе дапамагаў органам «Смерш» раззбройваць падраздзяленні Арміі Краёвай,якія не жадалі прыняць новую ўладу і часта змагаліся супраць Польскай і Чырвонай Арміі. 3 дапамогай сваіх паплечнікаў салдат і афіцэраў былой Арміі Людовай і «Батальёнаў Хлопскіх» партызанскі камандзір лейтэнант дзяржбяспекі Бацян выдатна спраўляўся з нялёгкім заданнем. Вайна для яго была яшчэ не закончана.
Пра гэту аперацыю і яе выключную важнасць узагадвае генерал-маёр Леанід Рыгоравіч Іваноў непасрэдны ўдзельнік тых падзей: «Нейдзе ў лістападзе 1944 года мы атрымалі каманду:
праводзіць раззбраенне падраздзяленняў Арміі Краёвай. Як гэта рабілася? Калі мы высвятлялі, што ў лесе ёсць нейкая акаўская часць, то нашы работнікі звычайна нам. начальніка контразведкі дывізіі, прадстаўнік камандавання, ну і ўзвод аўтаматчыкаўз імі выязджалі на месца.знайходзілі камандзіра і аб’яўлялі, што па загаду Вярхоўнага камандавання Чырвонай Арміі і Польскага камітэта па вызваленні Польшчы вы падлягаеце ліквідацыі. Гэта значыць, вам належыць здаць зброю, а людзей распусціць па дамах. Наколькі я памятаю, якоганебудзь супраціўлення яны пры раззбраенні не аказвалі.
Праўда, былі выпадкі, калі некаторыя акаўцы абураліся: “На якой падставе, мы армія народная, абаронцы польскага народу, вы не маеце права нас расфарміраваць, мы павінны застацца!” Але, нягледзячы на ўсе гэтыя заявы, загад аб раззбраенні яны ўсё-такі выконвалі. Колькасць людзей была рознай: іншы дзеньпа 200 чалавек складвалі зброю, а калі-нікалі і па БОО.Унейкі перыядуснежні язбіраў звесткі з аддзелаў контрразведкі дывізій, колькі здадзена зброі, колькі падраздзяленняў распушчана, а пасля ўся гэта інфармацыя перадавалася ў фронт, гэта значыць ва ўпраўленне контрразведкі “Смерш” нашага 1-га Беларускага фронту. Фронт, як мне гаварылі, штодзённа дакладваў пра гэта Сталіну. Сталін быў занепакоены наяўнасцю на польскай тэрыторыі Арміі Краёвай і ставіў задачу як мага хутчэй яе раззброіць!»
3	гэтага вынікае, што Аляксей Бацян непасрэдна ўдзельнічаў у справе значнай палітычнай і дзяржаўнай важнасці. Здаралася, што пры такіх аперацыях даводзілася мець справу і з узброенымі
групамі немцаў. Апошні такі эпізод адбыўся каля сяла Піўнічнае Новасонскага павета. На чале невялікай групы з пяці чалавек ён сутыкнуўся з нямецкім падраздзяленнем, якое у дзесяць разоў пераўзыходзіла партызан. Трэба ведаць рэакцыю Бацяна: і тут ён імгненна адкрыў агонь, яго падтрымалі іншыя члены групы, 15 гітлераўцаў было забіта, іншыя кінулі зброю і здаліся. Палякі, якія прысутнічалі ў групе Бацяна, прапанавалі немцаў расстраляць.
-	А навошта? запытаў Аляксей. Яны ж цяпер не ворагі.а ваеннапалонныя!
Такое яно воінскае высакародства ў нашага героя: палонны вораг ворагам ужо не з’яўляецца. I астатніх 35 чалавек, сярод іх двух афіцэраў, перадалі Чырвонай Арміі.
ПАН ДВОРЖАК ЕДЗЕ «НА РАДЗІМУ»
Пасля выканання адказнага задання, пра якое ўзгадана вышэй, 20 мая 1945 года Аляксей Бацян вярнуўся ў Маскву. Пытання, што рабіць далей, у яго не ўзнікала, ён раз і назаўсёды зразумеў і вырашыў, што такая служба для яго, што гэта яго лёс і варта рухацца далей. Значыць, трэба не спыняцца на дасягнутым. А каб рухацца наперад, трэба атрымаць адпаведную адукацыю. Аляксей не такі чалавек, каб адкладваць справу: напісаў рапарт на імя Судаплатава з просьбай дазволіць паступленне ў адпаведную вучэбную ўстанову, якая давала вышэйшую ваенную адукацыю. У прынцыпе, ён хацеў працягваць тую вучобу, якую пачаў у 1941 годзе. Праз нейкі час яго выклікаў Павел Анатольевіч.
-	Вырашыў вучыцца? пасля прывітанняў спытаў ён. Справа пахвальная, але дзе ж я вазьму людзей для далейшай работы? Так што вучобу прыйдзецца адкласці. Цябе чакае іншая вучоба, даволі прафесійная.
I Судаплатаў паведаміў Аляксею Бацяну, што яму прыйдзецца ператварыцца ў разведчыка-нелегала, і вучыцца ён цяпер павінен менавіта тонкасцям гэтай адказнай прафесіі...
...У свеце існавала меркаванне, што толькі адна краіна валодала найбольш магутнай сакрэтнай разведвальнай службай. Бясспрэчна, гэта быў Савецкі Саюз, і назва сакрэтнай арганізацыі, беспрэцэндэнтнай у гісторыі чалавецтва, КДБ. На думку англійскай сакрэтнай службы, «адзін з першых міфаў камуністаў навязаць меркаванне пра тое, што органы бяспекі новай дзяржавы не былі створаны да снежня 1917 года. Гэта няпраўда была распаўсюджана, каб даказаць, што Савецкая ўлада за першыя сорак адзін дзень яе існавання магла абыходзіцца без масавых рэпрэсій, вельмі знаёмых іншым рэвалюцыям. На самай жа справе органы і масавыя рэпрэсіі з’явіліся з першай гадзіны тых дзён,“якія патрэслі свет"».
Тая першая ноч абвясціла свету нараджэнне найбольш крывавай дыктатуры. Ленін прызначыў яе лідараў, і сярод іх быў таварыш Рыкаў, першы кіраўнік Народнага камісарыята ўнутраных спраў РСФСР. Рыкаў пазней быў расстраляны, але паспеў упісаць у гісторыю органаў крывавыя старонкі, пра якія Савецкі ўрад заўсёды стараўся не ўспамінаць. У далейшым пятнаццаць чалавек адзін за адным прызначаліся на пасаду кіраўнікоў органаў. Трое з іх былі выгнаны з Савецкага ўрада з ганьбай,
адзін памёр на гэтай пасадзе, сем былі расстраляны ці павешаны са страшнымі катаваннямі перад іх афіцыйным пакараннем.
Чамуж найбольш магутная арганізацыя ўсвеце так лёгка і вольна аддавала сваіх лідараў? Чаму Палітбюро не баяліся іх, здаецца, усясільных асоб, і арганізацый, якія яны ўзначальвалі? Як атрымлівалася, што партыя і Палітбюро не мелі фактычна ніякіх цяжкасцей у знішчэнні не толькі кіраўніка дзяржаўнай бяспекі, але і цэлых груп яе найбольш ўплывовых афіцэраў? У чым заключалася тайна гэтай бязмежнай улады Палітбюро?
Адказ тут вельмі просты. Метад стары і выкарыстоўваўся паспяхова на працягу тысячы гадоў. Ён заключаецца ў формуле: «Раздзяляй і ўладар». Па ініцыятыве Леніна былоўзята за аснову, што кожны магутны, значны орган ці арганізацыя, якая можа прымаць незалежныя рашэнні, павінны быць ураўнаважаны іншай не менш магутнай бюракратычнай арганізацыяй. Тады кожны раўніва сочыць за сваім канкурэнтам і своечасова паведамляе пра любыя адхіленні ад устаноўленай нормы. Такім чынам, таварышы з Палітбюро маглі жыць ціха і спакойна.
Існаванне паралельных устаноў у спецслужбах пачалося са стварэннем Надзвычайнай камісіі (так званага ЧК), каб ураўнаважыць паўнамоцтвы Народнага камісарыята ўнутраных спраў, якія пастаянна раслі. На працягуГрамадзянскай вайны гэтыя дзве крывавыя арганізацыі існавалі незалежна і канкурыравалі адна з адной. Іх уплыў рос з кожным днём, і Ленін прапанаваў стварыць іншы незалежны орган для кантролю і расплаты Рабкрын. Рабочасялянская інспекцыя была створана недля рэпрэсій
насельніцтва, а для кантролю бальшавіцкай эліты, і перш за ўсё ЧК і НКУС.
Тым часам шчупальцы ЧК дасягнулі замежжа, і бальшавіцкія лідары вымушаны былі стварыць іншую, паралельную разведвальную службу, якая магла б ураўнаважыць яго знешнія дзеянні. Hi народны камісарыят, ні Рабкрын не маглі выканаць падобную ролю, і па асабістым заказе неўгамоннага Леніна 21 кастрычніка 1918 года паявілася знешняя разведслужба пад бяссэнсавай назвай Рэгістрацыйнае ўпраўленне Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У далейшым яна атрымала назву Галоўнага Разведупраўлення Генеральнага штаба. На яго гісторыі і дзеяннях мы спыняцца не будзем, скажам толькі, што з самага пачатку ваенная разведка стала самым вялікім антаганістам ЧК (у далейшым КДБ), таму спробы «з’есці» яе ў органаў дзяржбяспекі працягваліся пастаянна.
Партыя, КДБ і армія фарміравалі трыумвірат, які кіраваў Савецкім Саюзам. Усе іншыя ўстановы і арганізацыі знаходзіліся ўзалежным становішчы. Але і ніхто з упамянутых трох не меў абсалютнай улады. Яны ўсе былі ўзаемазвязаны і павінны былі дзяліць уладу са сваімі канкурэнтамі, паміж імі пастаянная барацьба з нападамі і адступленнямі, крывавымі перастрэлкамі, перамогамі, паражэннямі, перамір’ямі, сакрэтнымі саюзамі і здрадамі. Такія ж адносіны існавалі і паміж дзвюх разведвальных спецслужбаў КДБ і ГРУ. Іх пастаянна рэфармавалі, пераўтваралі, але задачы іх заставаліся адны і тыя ж.