Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
меў,таму што падраздзяленні знаходзіліся ў розных месцах, ён займаўся сваёй справай, я сваёй...»
He будзем браць пад сумненне словы Юрыя Iванавіча, бо ён не толькі той чалавек, якому можна верыць, але і той, на чыю памяць цалкам можна спадзявацца. Значыць, з вялікай доляй верагоднасці можна дапусціць, што падчас работы ў Чэхіі Дворжак-Бацян выязджаў у камандзіроўкі ў Берлін, у аддзяленне КДБ, дзе атрымліваў інструкцыі, дзяліўся сакрэтнымі звесткамі, здабытымі разведчыкамі-нелагаламі і ім асабіста. Сам Аляксей Мікалаевіч пра той перыяд сваёй дзейнасці ў Чэхаславакіі гаворыць неахвотна і скупа. Задасі яму канкрэтнае пытанне, а ён неўпрыкмет паверне на іншую тэму і ўхіліцца ад прамога адказу нічога не папішаш: школа разведкі.
Праўда, у прэсе прамільгнула паведамленне пра чэхаславацкія гады жыцця Бацяна быццам яму ўдалося тады пранікнуць у разведслужбу варожай дзяржавы і паралізаваць яе дзейнасць. Магчыма, гэта таксама легенда. Што ж у легендарнага чалавека павінны быць і легенды. Паўторымся: сам ён пра той перыяд гаворыць скупа і неканкрэтна. Пасля вяртання Бацяна ў Маскву адбыўся эпізод, які характарызуе нашага героя як кваліфікаванага спецыяліста і эксперта ў сваёй галіне дзейнасці.
Успамінае генерал Драздоў: «Недзе ў 1959 годзе мяне выклікалі да кіраўніцтва. Там было некалькі чалавек, і Бацян там сядзеў тады... Пачалі мяне распытваць: давайце пагаворым на ўкраінскай мове, а якія песні украінскія вы ведаеце, ну і так далей... Такая нібы лёгкая размова, якая ні да чаго не абавязвае. Да мяне звярнуліся таму, што я жыў у Харкаве і крыху размаўляў па-ўкраінску. Бацян ні
пра што не пытаў, толкі глядзеў на мяне і ўважліва слухаў. Так мы пасядзелі, пагутарылі, потым мне кажуць: “Ладна, ідзі, не падыходзіш!” I я спакойна вярнуўся да сваіх спраў. Толькі праз нейкі час мне стала ясна, што мяне разглядалі як чалавека, які мог бы прыняць удзел ў аперацыі па ліквідацыі Бандэры. Але не атрымалася! Бацян там прысутнічаў як спецыяліст, як эксперт...»
Да 1965 года Аляксей Мікалаевіч пасля доўгай замежнай камандзіроўкі заставаўся ў Маскве. Тады і адбылася падзея, вынікі якой праявіліся толькі праз паўвека. Набліжалася 20-годдзе Перамогі, і баявыя таварышы Бацяна падпалкоўнікі ў адстаўцы Герой Савецкага Саюза В. А. Карасёў і П. Р. Пярмінаў вырашылі звярнуцца да начальніка 13-га аддзела генерал-маёра Б. С. Іванова з хадайніцтвам аб прысваенні Бацяну звання Героя Савецкага Саюза: «Пра Алёшу Бацяна мы можам сказаць, што ён унаследаваў лепшыя якасці, якія завяшчаў Ф. Э. Дзяржынскі. Цяпер, напярэдадні дваццацігоддзя з дня Перамогі над гітлерызмам, мы вяртаемся да думкі ці не пара па-сапраўднаму ацаніць подзвіг Аляксея Бацяна, прысвоіўшы яму заслужанае званне Героя Савецкага Саюза!»
Тады не збылося. Папера была адпраўлена, каб праляжаць у архіве амаль 50 гадоў. Канкрэтных фактаў з разведдзейнасці Бацяна тады ў яго таварышаў не было: саслужыўцы пра разведвальныя подзвігі Аляксея Мікалаевіча не ведалі абсалютна нічога. I Бацян, не думаючы пра ўзнагароды, зноў спакойна паехаў у тым жа 1965-м на работу ў ГДР. Легальная яго пасада прадстаўнік «Аэрафлоту» ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Да гэтага яму давялося павучыцца на адпаведных
курсах, бо гэту ролю трэба было выконваць з поўнай суз’ёзнасцю і самааддачай. Яго адразу папярэдзілі, што прадстаўнік «Аэрафлоту» павінен быць камерсантам, і адной з асноўных яго задач з’яўляецца прыцягненне турыстычных кампаній...
Ну, Аляксей Мікалаевіч і паказаў, якім камерсантам ён можа стаць, калі гэта патрэбна для справы. «Прыехаў я ў Берлін, стаў прадстаўніком Аэрафлоту”, і справы ў мяне пайшлі вельмі добра, распавядае ён. Хаця гэдээраўцы яны ж хітрымі былі! Паміж маркамі, гэта значыць валютай ГДР і ФРГ розніца вялікая была, а таму яны на свае самалёты садзілі заходніх немцаў, а на нашы, аэрафлоцкія, сваіх грамадзян. Я гэта хутка разгадаў, паехаў у Заходні Берлін і стаў дамаўляцца з іх турыстычнымі кампаніямі. Стаў заказваць чартарныя самалёты, а там па сто і болыл чалавек, і вось адзін самалёт адпраўляю, другі... Усе заходнія кампаніі, якія накіроўвалі сваіх турыстаў на адпачынак, я перахопліваў! А гэдээраўцаў садзіў на іх самалёты у іх жа быў“1нтэрфлюг”.
Аднойчы адбыўся выпадак, калі немцы на свой “Інтэрфлюг” не маглі пасадзіць сваю ўрадавую дэлегацыю! Усё было забраніравана. Яны звяртаюцца да мяне, і я саджу нямецкую ўрадавую дэлегацыю на свой “Аэрафлот”. А на свой яны не маглі! Усё вельмі добра атрымлівалася! Я ўвесь час загрузкі ім даваў даваў “Аэрафлоту” прыбытак. Напэўна, і шанцавала мне, ды я і мікіціў у гэтай справе вось усё і пайшло... I ў маскоўскага кіраўніцтва да мяне вельмі добрыя адносіны былі. Мне нават прапаноўвалі іншае месца у іншай дзяржаве. Прыехаў з Масквы генерал з “Аэрафлоту”
і, убачыўшы як добра ў мяне ідуць справы, сказаў: “Я звярнуся ў ЦК, каб вас перавялі на нашу работу”».
Але ў Бацяна была свая, асноўная работа і зусім іншае жыццё. У той час савецкія разведчыкі на тэрыторыі ГДР працавалі не «па Усходняй Германіі», а ў цесным кантакце са сваімі ўсходнегерманскімі калегамі супраць служб і агрэсіўных памкненняў краін НАТА. Пра гэту работу пісаў і былы кіраўнік знешнепалітычнай разведкі ГДР Маркус Вольф: «На пачатку дзейнасці нашай знешнепалітычнай разведкі саветнікі з СССР адыгрывалі значную, калі не сказаць дамінуючую, ролю. Гэта становішча мянялася па меры “сталення” нашай службы...
У мяне пыталіся не адзін раз: чаму Масква стварыла сабе ў асобе нашай службы нямецкага канкурэнта, які неўзабаве набыў пачуццё ўласнай годнасці і ў многім пераўзыходзіў савецкую разведку ў Германіі? Я думаю, што ў Маскве з поўнай падставай лічылі: нямецкай службе будзе ў пасляваеннай Германіі лягчэй, чым рускім, дабірацца да пэўнай інфармацыі, якую брацкая служба будзе прадастаўляць савецкаму боку. Так яно і было, прынамсі, спачатку...»
Аляксей Мікалаевіч працаваў у Германіі з 1965 па 1972 г. Яго асноўным абавязкам былі сувязі з сем’ямі маладых нямецкіх нелегалаў, якія знаходзіліся за мяжой, у Заходняй Германіі. Ён быў куратарам гэтых агентаў.
«У мяне з імі былі вельмі добрыя адносіны, успамінае Бацян, Асабліва з немкамі. Яны мяне “Алэксэй” звалі. Жыццё было вясёлым... Немкі цікавыя жанчыны! Яны любілі замежныя сігарэты, а я заўсёды меў добрыя адносіны з заходнімі лётчыкамі прашу, прывязі мне сігарэты вось такія.
Плаціў ім гэдээраўскімі маркамі, гэта ім таксама было выгадна. Ну, а я сігарэтамі падкупляў...»
Добрыя адносіны ў Аляксея Мікалаевіча склаліся не толькі з сем’ямі немцаў-нелегалаў, дзейнасць якіх ён накіроўваў і курыраваў па лініі сваёй службы знешняй разведкі КДБ. Ён устанавіў добрыя кантакты з гэдээраўскімі пагранічнікамі, і, калі трэба было нелегальна правесці свайго агента так, каб ніхто не ведаў, Бацян вёў яго праз службовы ход без праверкі са словамі: «Са мной...» і гэтага было дастаткова.
Звернемся да ўспамінаў былога начальніка Упраўлення «С» (нелегальная разведка) ПГУ КДБ СССР, назавём яго Міхаілам Пятровічам, які пазнаёміўся з Бацяном у 1968 годзе, калі толькі закончыў «101-ю школу»: «У тым прадстаўніцтве КДБ пры МДБ ГДР, як называлася наша “кантора”, куды я быў размеркаваны і дзе працаваў, працаваў і Аляксей Мікалаевіч. Дэтальна я з яго дзейнасцю не знаёмы, але ў агульным ведаю, чым ён займаўся: ён працаваў з сем’ямі немцаў, агентаў-нелегалаў, якія знаходзіліся ў Заходняй Германіі. Яны або “на асяданне” туды выязджалі, або ў паездках розныя заданні выконвалі ад тыдня да некалькіх месяцаў...»
Чаму менавіта Аляксей Мікалаевіч займаўся гэтай работай? працягвае размову Міхаіл Пятровіч. Работа гэта вельмі далікатная, і патрэбен па-сапраўднаму душэўны чалавек. У Бацяна ёсць такая залатая якасць: на мой погляд, ён, бадай, з любым чалавекам можа знайсці агульную мову. Ён не да ўсіх аднолькава ставіцца, але вось падтрымаць кантакт, быць цікавым суразмоўцам гэта ён можа ў адносінах да любога чалавека. А такое
не ўсім дадзена! Калі-нікалі пара пытанняў, і ўжо не ведаеш, што сказаць... Але Аляксей Мікалаевіч не, не такі. Да таго ж ён валодае велізарным баявым вопытам і многае ведае нібы знутры. Напэўна,таму яму і даручылі такі ўчастак. Чаму яшчэ, сказаць мне цяжка. Але мне вядома, што ён вельмі многіх немцаў, нашых агентаў-нелегалаў, ведаў і, адпаведна, ведаў іх сем’і, якія жылі ў Берліне або дзесьці ў ГДР. He выключаю, што, калі прыязджалі нелегалы і мелася быць чарговая паездка, ён удзельнічаў у выпрацоўцы задання, вызначэнні лініі паводзін і г. д.
Выпрацоўка задання для нелегала вельмі адказная справа, гэта амаль палавіна поспеху або няўдачы ў будучай дзейнасці разведчыка за мяжой. Пры планаванні аперацыі трэба ўлічваць характар чалавека, ведаць абстаноўку ў яго дома не толькі аператыўныя пытанні, але і складаемыя іншага кшталту: пра што ў яго душа баліць. Такімі псіхалагічнымі данымі ў адносінах да сваіх падапечных выдатна валодаў Аляксей Мікалаевіч. Вось чаму ён і ўдзельнічаў у распрацоўцы многіх аперацый, якія пасля, у тым ліку і пад яго куратарствам, выконвалі агенты-нелегалы.
Якія канкрэтна аперацыі планавалі і праводзілі ў тыя гады савецкія і гэдээраўскія спецслужбы, у тым ліку і з удзелам Бацяна, невядома. Аляксей Мікалаевіч пра іх не раскажа ён умела перавядзе размову на іншую цікавую тэму, а архівы таксама пакуль маўчаць. Можна толькі здагадвацца пра іх змест і мэты: халодная вайна працягвалася, стратэгі НАТА і іх заакіянскія партнёры імкнуліся любымі спосабамі прынесці як мага болыл шкоды свайму нядаўняму саюзніку і яго сябрам, стараліся вырваць
з сацыялістычнага лагера тую ці іншую дзяржаву. У 1956 годзе была Венгрыя, цяпер увагу звярнулі на Чэхаславакію. I Бацян як спецыяліст па гэтай краіне не заставаўся ўбаку. Так што накіраванасць плануемых з яго ўдзелам аперацый можна прадказаць з вялікай доляй верагоднасці.
«ПРАЖСКАЯ ВЯСНА» ЎПАЛА Ў ЛЕТУ
Зазначым, што менавіта ў гэты час пачалася так званая «Пражская вясна» чэхаславацкія падзеі. Абстаноўку, у якой давялося цяпер дзейнічаць Аляксею Мікалаевічу, нам лепш за ўсё дапамогуць зразумець успаміны іх сведак і ўдзельнікаў.
«На першы погляд, усё, што адбывалася ў Чэхаславакіі, было правільна і нават недзе прыгожа, успамінае генерал-маёр Я. Г. Чыкулаеў, які ў 1968 годзе быўстаршым оперупаўнаважаным асобага аддзела КДБ па 19-й мотастралковай дывізіі, якая дыслацыравалася ў Групе савецкіх войскаў у Германіі. У студзені 1968 года першым сакратаром ЦК Чэхаславацкай кампартыі стаў Аляксандр Дубчак, які аб’явіў курс на вырашэнне эканамічных праблем. Пасля чэшскае кіраўніцтва перайшло да лібералізацыі ў палітычным плане: у прыватнасці, была дэкларавана свабода слова, якая неўзабаве вылілася ў ашалелую крытыку КПЧ, патрабаванні роспуску органаў бяспекі і іншыя аналагічныя рашэнні.