Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Дарэчы, следапыты 65-й школы неаднаразова спрабавалі знайсці гэта месца, выязджалі на тэрыторыю мяркуемага падзення самалёта, вялі там раскопкі. Але жаданых вынікаў не было: ніяк не ўдавалася трапіць на дакладнае месца падзення штурмавіка.
Мікалай Кучук ведаў усю гісторыю няўдалых пошукаў і тое, што на Ваенных могілках памылкова пахаваны астанкі не Барыса Акрэсціна і яго паветраннага стралка. Памылка гэта пачала выяўляцца ў 1972 годзе, калі чырвоныя следапыты Лугаваслабадской школы раскапалі месца падзення самалёта Акрэсціна. Прычым здарылася гэта выпадкова. Падчас асенніх канікул вучні Павел Васілец і Сягей Ходан гулялі ў лесе і знайшлі вялікую варонку ад узрыву. Амаль на паверхі заўважылі спражку ад афіцэрскага паса. Пачалі капацца ў пяску металічныя прадметы сталі трапляцца ўсё часцей. Сярод іх на восеньскім сонцы заблішчэў і фрагмент баявога ордэна.
Наступным днём хлопчыкі паказалі сваю знаходку настаўніку кіраўніку школьнага музея Сяргею Мікалаевічу Кушнеру. Узнагарода ў выглядзе
пяціканцовай зоркі з надпісам «Айчынная вайна» на эмалі рубінавага колеру была фрагментам баявога ордэна. На тым месцы пачалі інтэнсіўныя раскопкі і знайшлі некаторыя часткі астанкаў лётчыка, шматлікія асколкі бомбаў і снарадаў, абломкі штурмавіка. Тады і паявілася меркаванне, што пад помнікам Акрэсціну на Ваенных могілках у Мінску пахаваны астанкі іншага, невядомага воіна.
Праўда, раскопкі на нейкі час спынілі, бо на месцы падзення самалёта было выяўлена многа боепрыпасаў, і кіраўнік школьных следапытаў настаўнік С. М. Кушнер небеспадстаўна палічыў іх небяспечнымі. Аднавілі пошукі толькі ў 1990 годзе. Тады пачаў раскопкі пошукавы атрад «Каскад», які быў створаны пры Мінскім аўтазаводзе пад кіраўніцтвам Віталя Лунёва. Прычым вялі іх на законнай і навуковай аснове па рашэнні Заводскага райвыканкама г. Мінска з удзелам ваенных спецыялістаў і экспертаў.
Знайшліся даволі важныя артэфакты: абломак авіяматора з біркай, на якой быў пазначаны яго заводскі нумар, калодка з часткай ленты шэражоўтага колеру з чырвонай палоскай. Такая лента належала медалю «За абарону Сталінграда». Знайшлі і астанкі лётчыка. Іх беражліва склалі ў цэлафанавы мяшок, закупорылі ў бляшанку і схавалі побач паддрэвам,зрабіўшы на ім памятную засечку. Лунёў спадзяваўся ў далейшым устанавіць імя лётчыка і пахаваць яго з усімі атрыбутамі воінскага ганаровага рытуалу.
ПОСПЕХ ПРЫХОДЗІЦЬ ДА НАСТОЙЛІВЫХ
Пра гэта Мікалаю Кучуку расказаў сам Віталь Лунёў падчас сустрэчы ў 1996 годзе. Яго аповед вельмі зацікавіў палкоўніка: ён зразумеў, што нітачка вядзе ў правільным кірунку. Бо Мікалай Мікалаевіч у выніку нястомных пошукаў высветліў, якія баявыя ўзнагароды насіў Барыс Акрэсцін. У Кнізе ўліку ўзнагароджаных ваеннаслужачых 74-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка, якія загінулі ў 1944-45 гадах, адзначана, што ў апошнім палёце Барыс Сямёнавіч меў на гімнасцёрцы наступныя ўзнагароды: медаль «За абарону Сталінграда», ордэны: Чырвонага Сцяга 2, Чырвонай Зоркі 1, Айчыннай вайны 2-й ступені 1, Аляксандра Неўскага 1.
Ордэна Леніна і Залатой Зоркі Героя пры ім не было. Як і адзінай баявой узнагароды ордэна Чырвонай Зоркі не было падчас таго трагічныга палёту ў паветранага стралка гвардыі старшыны Віктара Лявонцьевіча Саладухіна.
I палкоўнік Кучук вырашыў давесці пошукі да лагічнага завяршэння. Ён сустрэўся з Віталем Лунёвым, і яны разам уліпені 2009 года пабывалі на месцы падзення самалёта, каб знайсці тое дрэва, пад якім была закапана каробка з цэлафанавым мяшком. Але адшукаць дрэва не ўдалося, і пазней высветлілася, чаму.
Мікалай Кучук звярнуўся ў Міністэрства абароны Беларусі, і ў верасні 2009 года рота пошукавага батальёна выехала на месца трагедыі ваенных часоў, на тую яму-варонку, дзе вялі пошукі
следапыты Лугаваслабадской сярэдняй школы Мінскага раёна і атрад «Каскад» Віталя Лунёва.
«...23 верасня першыя гадзіны работы пошукавікоў далі ашаламляльны вынік, піша ў газеце “СБ. Беларусь сегодня” за 20 кастрычніка 2009 года Мікалай Кучук. Беражліва і старанна прасейваючы зямлю, якую выкінулі з “ямы” людзі, што капалі тут раней, малодшы сяржант Яўген Сяляўскі і яфрэйтар Юрый Сяргееў выявілі фрагменты чалавечых астанкаў, гузікі з зоркамі ад гімнасцёркі і пагона, кручок-засцёжку ад армейскіх галіфе».
А праз некалькі хвілін прысутныя ахнулі: Юра Сяргееў выкапаў маленькі металічны пяцікутнік! Калодка ад медаля? He падобна. Мікалай Мікалаевіч выказаўсваё меркаванне:
-	Думаю, што гэта калодка ад ордэна Чырвонага Сцяга, сказаў ён. Іх у Барыса Акрэсціна было два.
Археолаг Вадзім Тамілін у той жа дзень правёў аналіз калодкі і зрабіў выснову, што да яе мацаваўся менавіта гэты ордэн.
Наступны дзень прывёў пошукаўцаў да самай важнай знаходкі. Прапаршчык Мікалай Падасінавік на адным схіле ямы пад слоем моху і зямлі ўбачыў цэлафанавы мяшок з астанкамі лётчыка, якія ў 1990 годзе знайшлі члены атрада «Каскад». Тады Лунёў схаваў гэту знаходку пад дрэвам са спецыяльнай паметкай. Тут жа пад елачкай знайшліся іржавыя абломкі металічнай скрынкі, у якой і быў схаваны мяшок. Адшукалі і тое памечанае дрэва, пад якім была захавана каробка. Яно аказалася ў яме на глыбіні каля двух метраў.
Стварылася ўражанне, што хтосьці не толькі ссек яго, але і закапаў глыбока, каб знішчыць прыкметы месца,дзе былі астанкі лётчыка.
Мікалай Кучук, убачыўшы гэту знаходку, зніякавеў і задумаўся: няйначай нейкая містыка! Ён прыпомніў, што незадоўга да гэтых раскопак, у гадавіну гібелі экіпажа штурмавіка, 6 ліпеня, па даручэнні ветэранаў 1-й гвардзейскай авіядывізіі разам з супрацоўнікамі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны быў тут, каля ямы. Сабралі для музея часткі бранякорпуса штурмавіка, і Мікалай Мікалаевіч па франтавой традыцыі напоўніў гранёную шклянку гарэлкай, накрыў яе лустай хлеба і агледзеўся, дзе паставіць. Погляд затрымаўся міжволі на невялікім прыгорачку,парослым зялёным мохам. Нейкая сіла пацягнула яго менавіта сюды...
Пад гэтым узгорачкам і былі астанкі Героя, якія 24 верасня знайшоў прапаршчык Мікалай Падасінавік.
Пошукі працягваліся і на наступны дзень. Салдаты знаходзілі не толькі шматлікія абломкі самалёта, але і разрозненыя астанкі лётчыка. Цалкам знайсці іх не ўдасца ніколі: вельмі многія капалі тут да гэтага дня вучні Лугаваслабадской школы, члены атрада Лунёва, невядомыя шукальнікі, якія перазахавалі цэлафанавы мяшок і закапалі памечанае Лунёвым дрэва. Яны, напэўна, здабывалі тут порах, гаечным ключом выкруцілі свечкі запальвання з рухавіка самалёта. Знайшліся тут і тыя свечкі, і паржавелы гаечны ключ.
Вялікая колькасць металічных стужак ад пушак і кулямётаў з нерастрачанымі боепрыпасамі сведчыць пра тое, што штурмавік збілі пры першым
заходзе. Знайшлі тут зялёны плафон ад лямпы аэранавігацыйнага агню з заканцоўкі правага крыла штурмавіка, многа фрагментаў ад прыборнай панэлі лётчыка: тумблеры, манометры, экраніраваныя правады, пераключальнікі. Уся варонка была ўсеена асколкамі плексігласу ад зашклення кабіны і кавалкамі браняшкла адахоўнага казыркалётчыка. Заўважым, што ўсе гэтыя знаходкі захоўваюцца цяпер у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Сумненняў больш не было: знойдзена кабіна штурмавіка з астанкамі пілота. Каб пераканацца ўправільнасці сваёй высновы і зрабіцьканчатковы вывад, што знойдзены менавіта штурмавік Барыса Акрэсціна, звярнуліся да архіўных матэрыялаў і дакументаў. Самы важны з іх нумар рухавіка самалёта,указаны ўдакуменце, і яго адпаведнасць нумару рухавіка на бірцы, знойдзенай на месцы раскопак. Эксперты прачыталі яго як 25780, а нумар штурмавіка Акрэсціна 257804. Аказалася, што іржа «з’ела» апошнюю лічбу. Гэты матор стаяў на самалёце № 9299 машыне Барыса Акрэсціна.
Вось дакумент, які сведчыць менавіта пра тое, што гэты нумар належыць штурмавіку Б. Акрэсціна,аператыўная зводка № 169 штаба 1-й гвардзейскай авіядывізіі на 21.00 06.07.1944, у якой запісана: «74-ы гв. шап (штурмавы авіяполк. Ю. В.) чатырма групамі і пяццю парамі, пад прыкрыццём 86-га зап (знішчальнага авіяпалка. Ю. В.) бамбардзіровачнаштурмавымі дзеяннямі знішчаў войскі і баявую тэхніку праціўніка ў раёне Загор’е, Засценак, Апчак, Каралішчавічы... Баявая страта: 74 шап камандзір
АЭ (авіяэскадрыллі. Ю. В.) гв. ст.лейтэнантАкрэсцін Барыс Сямёнавіч і паветраны стралок Саладухін В. Л., самалёт № 9299 у раёне вышыні 247 быў збіты агнём з танкаў».
Прывядзём тут пераказ яшчэ аднаго надзвычай важнага дакумента, які дапаможа дакладна раскрыць карціну гібелі экіпажа Акрэсціна У акце расследавання прычыны страты самалёта «Іл-2» старшага лейтэнанта Акрэсціна запісана, што пяцёрка штурмавікоў Акрэсціна, знаходзячыся ў правым пеленгу, заходзіла на цэль з левага круга з пікіравання. На першым заходзе самалёт вядучага загарэўся і ўпаў у лес у раёне вышыні 247, якая знаходзіцца за 3 км на паўночны захад ад населенага пункта Апчак.
Гэта пацвердзіў і камандзір 1-й гвардзейскай авіядывізіі гвардыі палкоўнік Сяргей Пруткоў. «Дзейнічаючы па акружанай групоўцы, якая маскіравала сваю баявую тэхніку, і асабліва танк, у лясах на паўднёвы ўсход ад Мінска, штурмавікі не маглі выявіць зенітныя сродкі і танкі, якія стралялі па самалётах. Лётчыкі захапіліся знішчэннем жывой сілы, пікіравалі да брыючага палёту. На выхадзе з пікіравання прыцэльным агнём з танка быў збіты самалёт вядучага Героя Савецкага Саюза гвардыі старшага лейтэнанта Акрэсціна», адзначае камандзір дывізіі.
Па крупінках гэтых звестак, па прыведзеных вышэй дакументах і ўспамінах аднапалчан, якія ўтой дзень разам з Акрэсцінам штумавалі скапленні варожых войск, можна нарэшце амаль гадзіна за гадзінай аднавіць падзеі таго гарачага ліпеньскага дня і ўстанавіць дакладную карціну гібелі экіпажа
штурмавіка № 9299. Давайце цяпер паспрабуем прасачыць гераічны шлях экіпажа Барыса Акрэціна 6 ліпеня 1944 года да бессмяроцця...
...Гарачыня над аэрадромам ля Талачына яшчэ не адчуваецца, ранішнія гадзіны дыхаюць чаканай прахалодай. Чуецца гул матораў, іх правяраюць і праграваюць тэхнікі. У неба ў 8.45 узмывае штурмавік Барыса Акрэсціна. Экіпаж вылятае на рэкагнасцыроўку ў раён Мінскага катла. Ваенная разведка данесла, што ўчора нямецкая авіяцыя скінула акружанай групоўцы сваіх войскаў боепрыпасы, паліва, харчаванне, і сёння яна нанясе ўдар па беларускай сталіцы са спробай разарваць акружэнне. Належала ўстанавіць, дзе свае войскі, вызначыць дакладную дыслакацыю ўдарнай фашыскай групы і метадам інтэнсіўнай штурмоўкі дапамагчы яе разграміць. Да гэтага дня ў выніку смяротных схватак тут усё перамяшалася, і справа часта даходзіла да рукапашнай.