Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
«3 БАЯВОГАЗАДАННЯ HE ВЯРНУЎСЯ...»
Пошукавая работа між тым не спынялася нават на месяц. У ёй сталі ўдзельнічаць амаль усе старшакласнікі і некаторыя вучні малодшых класаў. Следапыты імкнуліся адшукаць побач з новымі звесткамі пра свайго Героя і звесткі пра іншых, пакуль што безымянных лётчыкаў, якія загінулі ў беларускім ваенным вогненным небе, пра іншых невядомых удзельнікаў баёў на тэрыторыі Беларусі. Цікавая навіна прыйшла з Магілёўшчыны. Адтуль паведамлялі пра трагедыю, якая адбылася падчас вайны ля возера Сіняе. Тут, у возеры, загінуў экіпаж савецкага танка, і следапыты адправіліся ў чарговы пошук. Запрасілі прыняць удзел у ім вадалазаў, спецыялістаў глабакаводнага пагружэння з дапамогай амфібіі.
3 вялікай нецярплівасцю следапыты чакалі вынікаў падводных пошукаў. А яны аказаліся нечаканымі: танк знайсці не ўдалося, яго, напэўна,
глыбока занесла ілам, а вадалазы дасталі са дна... крылы самалёта-бамбардзіроўшчыка! I адразу ж узніклі пытанні: хто былі лётчыкі, як яны загінулі, ці ведаюць родзічы пра іх подзвіг? Магчыма, і амаль праз 30 гадоў яны усё яшчэ без вестак прапаўшыя. Пачалі распытваць мясцовых жыхароў-старажылаў, настойліва стараліся адшукаць іншыя фрагменты самалёта. I пошукі аказаліся паспяховымі: непадалёку ад пасёлка Гіжня ў балоце знайшлі рэшткі скараснога бамбардзіроўшчыка. I зноў новыя пытанні: хто яны, героі неба?
Дапамаглі відавочцы. Па іх расказах была адноўлена падрабязная карціна трагічнага бою, які адбыўся тут у адзін з ліпеньскіх вечароў 1941 года. На савецкі бамбардзіроўшчык напалі ажно пяць «месераў». Але экіпаж чырваназорага самалёта прыняў няроўны бой і першым пайшоў у атаку. Ад яго кулямётнага і гарматнага агню ўспыхнуў адзін варожы сцярвятнік, на кавалкі разваліўся другі. I хаця пад варожымі прыцэльнымі стрэламі загарэўся і наш бамбардзіроўшчык, яго стралок да апошняга працягваў страляць з кулямёта.
На месцы падзення бамбардзіроўшчыка пры раскопкахследапыты знайшлі астанкі двухлётчыкаў. Без сумнення, гэта і былі пакуль безыменныя героі, якія вялі той няроўны паветраны паядынак.
Прыступілі да аналізу знойдзеных рэчаў і дакументаў. На шчасце, нядрэнна захавалася кандыдацкая картка на імя Фёдара Андрэевіча Сылкі, яго камсамольскі білет, пасведчанне на медаль «За адвагу» ўдзельніка баёў на Хасане ў 1938 годзе, а таксама кавалак палётнай карты з паметкай: «Рослаў р. Днепр» (відаць, баявы маршрут).
Астанкі лётчыкаў урачыста пахавалі на цэнтральнай сядзібе мясцовага саўгаса «Наватар», а ўсе дакументы вучні прывезлі ў школьны музей і неадкладна заняліся пошукам родных і аднапалчан Ф. А. Сылкі. I цяпер штаб чырвоных следапытаў і камітэт камсамола вялі яго па розных азімутах. На дапамогу вучням прыйшлі карэспандэнты газет. Была рэстаўрыравана, адноўлена і надрукавана ў «Советской Белорусснн» фатаграфія лётчыка, якая захавалася на камсамольскім білеце. Неўзабаве адгукнуліся многія баявыя сябры Фёдара Андрэевіча, прыслалі пісьмы яго родныя.
3 архіва Узброеных Сіл СССР і ўспамінаў яго аднапалчан стала вядома, што ў тым апошнім палёце разам са старшыной Фёдарам Сылкам былі камандзір авіяэскадрыллі капітан Міхаіл Нікалаеў і штурман эскадрыллі старшы лейтэнант Іван Багатыроў. Дакументы, пісьмы аднапалчан і родных гераічнага экіпажа склалі асобны стэнд школьнага музея баявой славы. А што значыць кожны экспанат для родных загінуўшых герояў, напісала ў ленінградскай газеце «Ленінскія іскры» дачка I. П. Багатырова Ліна Багатырова.
«3 дзяцінства, піша Ліна Іванаўна, над маім пісьмовым сталом вісіць фотаздымак маладога лётчыка. Светлыя валасы, адкрыты погляд, ледзь прыкметная ўсмешка. Гэта мой бацька старшы лейтэнонт Іван Паўлавіч Багатыроў На жаль, жывым я яго не памятаю. Была зусім моленькай, калі летам 1941 года маме прынеслі пахавальную: “...загінуў смерцю храбрых...” Дзе? Пры якіх обставінох? Маўчыць простая паперка. He можа нам з мамай адказаць. I на працягу доўгіх 29 гадоў ніхто не мог нам расказаць, дзе і як зогінуў бацька.
Але аднойчы, зусім нядаўна, у нашу кватэру пазванілі. Адчыніла дзверы. Но парозе крыху збянтэжаныя дзеці.
Ном хацелася б убачыць каго-небудзь са сваякоў лётчыко Багатырова.
Гэта былі чырвоныя следапыты мінскай школы № 65. Яны дасталі невялікі пакецік. Беражліва разгорнулі... I мы ўбочылі ўвесь нечым перакручаны партсігар. Мома прыціснула яго да шчакі / пабялела. Ледзь чутна яна запытала:
Адкуль у вас гэта рэч, дзеткі? Гэта ж партсігор майго мужа.
Той вечар мне запомніўся наўсёжыццё. Насупраць нос сядзелі вучні. Мы з імі пазнаёміліся ўсяго гадзіну тому але гэта ўжо былі мне як браты і сёстры. Яны столькі ведалі про боцьку. Про ўвесь экіпаж бамбардзіроўшчыка. Бо яны разам з дарослымі паднялі з чатырохмятровай глыбіні рэшткі самалёта, знайшлі асабістыя рэчы лётчыкаў. / самае галоўнае: no ўспамінах мясцовых жыхароў аднавілі карціну бою, што праходзіў над вёскай Гіжня 29 гадоў таму...»
Гэта сустрэча ў горадзе-героі на Няве глыбока ўразіла і чырвоных следапытаў. Вось як напісалі яны пра сваю паездку ў Ленінград у справаздачы савету музея:
«3 якім хваляваннем мы ўваходзілі ў дом, дзе жыў герой. Мы першыя паведамілі жонцы і дачцэ героя пра подзвіг і лёс дарагога ім чалавека. Якая гэта была хвалюючая сустрэча, пра яе нельга забыць! Марыя Апанасаўна жонко героя і яе дачка Ліно Івонаўна зноў і зноў прасілі нос паўтарыць расказ, а затым многае паведамілі пра свайго мужа і бацьку падарылі для школьнога музея яго даваенныя фотаздымкі і асабістыя рэчы».
...I зноў паходы па родным краі, па месцах цяжкіх баёў, па месцах партызанскіх засад, тайных стаянак і ўмацаваных лагераў, аналіз пісьмаў і паведамленняў з розных куткоў краіны. У чарговым паходзе па Віцебшчыне следапыты з аповеда старажылаў пачулі хвалюючую гісторыю пра бой шасцёркі штурмавікоў з фашысцкімі зенітчыкамі над умацаваным немцамі гарадскім пасёлкам Багушэўскам. Вяртаючыся з баявога задання, грозныя «Ілы» трапілі пад шквальны агонь замаскіраванай варожай зенітнай батарэі. Адзін штурмавік адразу ўзарваўся ў паветры, другі развярнуўся і ўступіў у схватку. У глыбокім піке ён адкрыўагонь з усіх відаўзброі. Ад разрыву варожага снарада «Іл» упаў літаральна ў некалькіх метрах ад зеніткі і патануў у балоце.
На месцы падзення штурмавіка вырас лес, і дакладнае месца трагедыі не маглі назваць нават мясцовыя жыхары. Следапыты пачалі пошук у навакольнай мясцовасці здапамогай спецыяльных прыстасаванняў. Нарэшце на васьміметровай глыбіні ў балоцістым лесе знайшлі самалёт. Раскапаўшы глебу.яны ўбачылі «стальнога птаха», але рабіць далейшыя раскопкі не рызыкнулі: меркавалі, што ў машыне могуць застацца боепрыпасы. Таму вучні напісалі пісьмо камандуючаму ваеннай акругі генерал-палкоўніку Траццяку з просьбай аказаць дапамогу ў далейшым пошуку.
«Выказваю ўдзячнасць чырвоным следапытам вашай школы за работу па ўвекавечванні памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны», напісаў у заключэнні пісьма камандуючы, паведаміўшы, што начальніку Віцебскага гарнізона даручана аказаць
дапамогу пры раскопках і ў пошуку дакументаў загінуўшых лётчыкаў. Хутка ў Багушэўску з’явіліся вопытныя сапёры. Дырэктар мясцовай гаспадаркі выдзеліў экскаватар, а дзясяткі мясцовых жыхароў прыйшлі прапанаваць сваю дапамогу. 3 вялікай асцярогай самалёт паднялі на паверхню і знайшлі ў ім астанкі лётчыка і яго дакументы.
Адкрылі партыйны білет і прачыталі прозвішча героя: ГарбуноўУладзімір Міхайлавіч.У партбілеце ляжаў складзены лісток паперы. На ім простым алоўкам быў пазначаны спіс асабовага саставу звяна, падпісаны лейтэнантам Гарбуновым. Добра захаваліся ў спісе прозвішчы лётчыкаў, і іх можна было лёгка прачытаць. Знайшлі і запісную кніжку лётчыка-інструктара, якая засталася ў Гарбунова яшчэ з вучылішча. У ёй таксама прачыталі паметкі, зробленыя алоўкам. Уважліва вывучылі следапыты адрасы з запісной кніжкі. Звярнулі ўвагу на запіс: «П\п 40341 Гарбуновай 3. М.» Вырашылі, што гэта, магчыма, адрас жонкі, але аказалася, што ў гэтай часці ваявала родная сястра Уладзіміра Міхайлавіча.
Зацікавіў вучняў і яшчэ адзін адрас з запісной кніжкі: «Саратаў, вул. Горкага, 116, Гарбунова Антаніна Андрэеўна». Напісалі пісьмо на гэты адрас, але адказу не дачакаліся. Тады па тэлефоне звязаліся з Саратаўскім аблваенкаматам і папрасілі ўстанавіць і знайсці родных героя. I адказ неўзабаве прыйшоў, але не з Саратава, а з Астрахані: райваенкам паведаміў, што члены сям’і Уладзіміра Міхайлавіча выязджаюць у Багушэўск, на месца гібелі лётчыкаў.
А да гэтага часу следапыты ўстанавілі імя і другога лётчыка, якога пры падзенні бамбар-
дзіроўшчыка адкінула ўбок. Яго астанкі знайшліся на самым дне катлавана. Гэта аказаўся стралок экіпажа, пры ім сярод іншых рэчаў было і пісьмо на імя Чарвова Івана Ягоравіча. А менавіта такое прозвішча было пазначана ўспісе асабовага саставу звяна з паметкай «стралок камандзірскай машыны». Так з небыцця адкрыліся імёны членаў экіпажа, якія 25 гадоўлічыліся прапаўшымі без вестак.
...3 самай раніцы ў Багушэўск збіраліся людзі з навакольных вёсак, амаль з усяго Сенненскага раёна, каб ушанаваць памяць герояў-лётчыкаў, аддаць ім апошнюю даніну павагі, пакланіцца маці У. М. Гарбунова 85-гадовай Пелагеі Яфімаўне, яго дачцэ і дзвюм сёстрам, якія таксама прыехалі на ўрачыстасць. Уздоўж галоўнай вуліцы пасёлка выстраіліся дарослыя і дзеці, перад траурнай працэсіяй піянеры пасыпалі апошні шлях герояў жывымі кветкамі.
У парку на траурным мітынгу сакратар райкама партыі зачытаў рашэнне райкама і райвыканкама аб занясенні навечна ў Кнігу народнай славы раёна лётчыкаў-герояў У М. Гарбунова і I. Я. Чарвова. Старшыня выканкама пасялковага Савета абвясціў пастанову аб прысваенні адной з вуліц пасёлка імя Гарбунова. Маці героя ўдастоена звання ганаровай грамадзянкі Багушэўска, ёй перадалі шкатулку з зямлёй з месца гібелі сына.
Пад гукі дзяржаўнага гімна і залпы салюту урны апускаюць у магілу, урачыстым маршам праходзяць воіны ганаровага каравула і чырвоныя следапыты. Да іх са слязьмі ўдзячнасці і вялікага душэўнага ўзрушэння звярнулася Пелагея Яфімаўна:
Дарагія мае! Праз столькі гадкоў знайшлі вы майго сыночка, па якім я выплакала не адну ноч! Вялікі вам і вашым настаўнікам дзякуй! гаварыла яна, абдымаючы следапытаў.