Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
У Яжджэйскіх сустрэлі двух сваіх партызан, якія аднеслі гаспадару пазычаныя для будаўніцтва бункера інструменты. Разам пайшлі ў новы схрон. Ён аказаўся меншым за папярэдні, але месца ў ім хапала ўсім. Унутры збудавалі двухпавярховыя нары,дзе на галінках сосен і елак, на саломе можна было добра адпачываць. Пры сцяне стаяла жалезная пячурка. Мегер раздабыў таксама патрэбны посуд, запасы прадуктаў. Але іх хапіла б ненадоўга, таму запланавалі на бліжэйшую ноч некалькі рэйдаў па тытунь і жыўнасць...
ВЫРАТАВАННЕ ДОКТАРА I РАДЫСТКІ
...Надышоў Новы год. Ужо цэлы тыдзень «Зоя» і Павел не маглі ўстанавіць кантактаў з групай «Вірскага». He ведалі яны, што парашутысты і nap-
тызаны вялі цяжкі бой з фашыстамі і выходзілі з варожага кальца, унікаючы настойлівай пагоні. Думалі, што адбылося якое-небудзь непаразуменне ці здарылася няшчасце. Паволі агарнула іх апатыя. He хапала ежы, вады. Хаця паблізу струменіў крынічны ручаёк, Павел забараніў хадзіць да крынічкі, каб не нарабіць слядоў і не выкрыць сваю дыслакацыю. Падобна на тое, і гэта высветлілася пазней, што Павел у гэтых адносінах меў рацыю: пасля бою партызан і дэсантнікаў з фашыстамі, эсэсаўцы і ягдкаманды прачосвалі лясы. «Зоя» прапанавала падкласці звязку гранат пад якінебудзь ваенны састаў, якія час ад часу праходзілі непадалёку, каб нарабіць немцам шкоды. Павел забараніў і гэту акцыю.
У адну з начэй, калі ўжо закончыліся ўсе прыпасы і парашутысты пухлі ад голаду і пакутавалі ад марозу, вырашылі звязацца з Цэнтрам і адкрытым тэкстам, што было зусім недапушчальна, перадалі на рускай мове наступнае: «Замярзаем у лесе, давайце хутчэй адказ». Але адказу не дачакаліся. Думалі, што надыходзіць непазбежная смерць. У апошнія хвіліны жыцця вырашылі настроіць рацыю на маскоўскую хвалю. He шкадавалі батарэі: «Зоя» была пераканана, што рацыя больш не спатрэбіцца і хацела пачуць з Масквы што-небудзь вясёлае.
Загучаў прыемны голас жанчыны, якая чытала дзецям казку, відаць, пры навагодняй ёлачцы. Зрабілася вельмі прыкра. Праз некалькі хвілін пачулі навіны з фронту: нашы войскі імкліва наступаюць. I гэта паведамленне надало ім энтузіязму. Яны вырашылі любымі спосабамі дайсці да групы «Вірскага». Нарэшце наступным днём атрымалі са
штаба шыфроўку, што іх будуць чакаць ад 2 да 5 студзеня ўваколіцы возера Белае...
...У той жа дзень перад раніцай падпаручнік загадаў Алаізу Малахоўскаму і групе партызан выйсці на ўмоўленае праз штаб месца сустрэчы з парашутыстамі.Ударогу адправіліся Ян Каміньскі, Павел Чарвіньскі, Ян Глінецкі і новенькі партызан Леон Прыхла. Трэба было прайсці ў адзін бок каля 50 кіламетраў па лясах, насычаных аддзеламі СС, жандармерыі і ягдкамандамі. Вакол сноўдалі фашысты з надзеяй, што партызаны нарэшце трапяць у расстаўленыя на іх сеткі. Небяспека чакала за кожным кустом, кожным паваротам лясных дарог. Таму ўдзельнікі групы выратавання былі апрануты ў нямецкае абмундзіраванне. Ішлі ў напрамку Любацені асцярожна, уважліва аглядаючы наваколле. Пасля кароткага адпачынку выйшлі на ўмоўленае месца.
Атам ледзь не адбылася трагедыя. Павел і «Зоя» прыйшлі туды раней і пачалі даваць умоўныя сігналы. У вяршалінах дрэў свістаў моцны вецер, чуўся трэск галін, што ламаліся пад яго напорам. Пасля адной з серыі сігналаў пачуўся адказ стук па дрэве. Але... гэта дзяцел стукаў па старой сасне. I так працягвалася доўга -то дзяцел.то вецер. «Зою» ахінулі адчай, злосць і роспач. Яна ўзвяла курок пісталета і паднесла ствол да віска.
-Ты што гэта робіш?закрычаўПавел.нечакана з’явіўшыся ў яе за спінай. Ён вырваў у «Зоі» пісталет і схаваў яго ў кішэню. Сорамна табе быцьтакой маладушнай у момант, калі вось-вось прыйдзе паратунак. Лепш яшчэ раз пастукай тройчы па дрэве: можа нарэшце нас пачуюць.
«Зоя» паўтарыла сігналы. I тут пачулі адказ. He было сумнення, што на гэты раз яго падаюць людзі. Гэта прыбавіла сілы, пачалі шукаць крыніцу сігналаў і неўзабаве ўбачылі групу людзей у нямецкім абмундзіраванні.
-	Асцярожна, Паша,папрасіла «Зоя». Я нікога з іх не ведаю. А раптам гэта фашысты?
-	He, гэта свае! радасна закрычаў Павел. У адным з дэсантнікаў ён пазнаў Алаіза Малахоўскага, і падаўся ім насустрач.
Некалькі ўзброеныхфігур на чале з Малахоўскім паволі падыходзілі да абяссіленых парашутыстаў. У главе «Зоі» зашумела, яна пачала скакаць ад радасці, не зважаючы на абмарожаныя ногі, усіх падрад цалавала і нарэшце звалілася без сіл.
Хлопцы распалілі агонь, напаілі чаем, накармілі парашутыстаў. Партызаны добра ведалі мясцовасць і былі перакананы, што тут ім нічога не пагражае і можна абагрэць замёрзлых бедакоў каля вогнішча. Падсілкаваўшыся і трохі адпачыўшы накіраваліся ў вёску Звярынец да сям’і Луткоўскіх, якая супрацоўнічала з групай «Волга». Гэта сям’я па загаду «Вірскага» падтрымлівала добрыя адносіны з немцамі, тайна трымала многа свіней і дамашняй птушкі, дзялілася мясам з немцамі і партызанамі, і таму была ў дорым воку мясцовых улад, што стварала бяспекудля разведчыкаў. Тут гасцям наладзілі цёплы, радасны прыём з музыкай і танцамі. «Зоя» скінула з сябе старую вопратку, у якой бадзялася па лесе, памылася, надзела ўсё чыстае, наелася гарачага булёну з індычкі і адчувала сябе як у раі. Разам з рацыяй яе размясцілі на сене пад страхой у чыстым і светлым памяшканні. Пад сенам быў тайны выхад. Схрон аказаўся бяспечным, відаць,тут
часта хаваліся партызаны. Некалькі разоў на дзень сюды заглядала дачка Луткоўскіх, прыносіла ежу, перавязкі на абмарожаныя ногі, сардэчна і прыязна размаўляла з «Зояй».
..Утойдзень,калігрупапартызанначалезАлаізам Малахоўскім ратавала згубленых парашутыстаў, а раненага «Віктара» разам з аховай размясцілі ў бяспечным месцы, партызаны арганізавалі рэйды ў розных кірунках за «языкамі» і за прадуктамі. Як заўсёды, рабілі гэта з такім разлікам, каб увесці ў зман акупацыйныя ўлады наконт сапраўднай дыслакацыі атрада. Выбіралі найбольш аддаленыя месцы, ніколі не вярталіся адной і той жа дарогай, блыталі сляды. Пераапрануўшыся ў форму салдат Вермахта, размаўлялі толькі па-нямецку.
Назаўтра пасля выратавання «Зоі» і Паўла пачалі абмяркоўваць спосабы выканання даручанага Цэнтрам задання. Па папярэдніх разліках Цэнтра, Павел разам з радысткай павінен быў пры дапамозе «Вірскага» легалізавацца ў Быдгошчы ці яго ваколіцах. Гэта магчыма было толькі да 22 снежня, г. зн. да бою з карнай экспедыцыяй фашыстаў. Цяпер жа гэта стала небяспечным і рызыкоўным, бо акупацыйныя ўлады ўзмацнілі прапускны рэжым, увялі новыя прапускныя дакументы і павялічылі кантроль руху на чыгуначных станцыях. У такой сітуацыі разведчыкі прыйшлі да высновы, што самым правільным будзе тое, калі «доктар Сускі» часова застанецца на базе і вылечыць раненых, а для выканання асноўнага яго задання «Вірскі» перадасць яму сваю агентуру ў Быдгошчы. Цэнтр згадзіўся з такім рашэннем, і хутка запрацавала яшчэ адна рацыя, перадаючы на Вялікую зямлю каштоўныя разведданыя. «Зою» да гэтага часу
перавезлі ад сям’і Луткоўскіх і размясцілі ў верхнім пакоі бацькоўскага дома Леона Песіка. Разам з «Зояй»тутзнаходзіліся намеснік «Вірскага» «Віктар», які далечваў раны, і для іх аховы партызан Віт Шмаглінскі, а таксама Леон Песік.
Хаваліся яны ў даволі светлым пакойчыку на паддашку. Позна вечарам, калі дзеці клаліся спаць і дзверы замыкаліся на замкі, сыходзілі долу вячэраць, прымалі шыфроўкі і перадавалі ў Цэнтр разведданыя. Пасля хлопцы вярталіся на паддашак, а «Зоя» заставалася і клалася спаць з бабуляй. На золку, пакуль дзеці яшчэ спалі, радыстка таксама вярталася ў верхні пакой, куды бабуля прыносіла сняданак, а потым і абед. Гаспадыня неўзабаве даведалася, што нямецкія ўлады праводзяць праверку супрацьпажарнага стану на паддашках дамоў. Пастаяльцы верхняга пакою вымушаны былі цэлы дзень прасядзець у падсобным памяшканні, дзе была складзена бульба. Надышоў вечар, немцы праверылі паддашакі пакінулі сядзібу.а «Зоя» ітрое партызан вярнуліся ў свой пакой. Жыццё пацякло па ўстаноўленым раней распарадку...
ЗДРАДА I РАСПЛАТА
...На новай базе, у бункеры быт таксама наладзіўся, партызаны аднавілі сувязі са сваімі інфарматарамі, неабходныя звесткі сталі пастаянна паступаць у Цэнтр. Разведчыкі мелі сваіх людзей у Гданьскім і Быдгашчкім гестапа, у мясцовай фашысцкай службе бяспекі, якой даручалася ліквідацыя групы «Вірскага». Агентурная сетка была арганізавана так узорна, што ёй мог бы
пазайздросціць кожны ас разведкі. Але здаралася і непрадбачанае
...Адным днём партызанскія вартавыя паведамілі камандзіру, што па грэблі праходзяць трое незнаёмых, знешні выгляд якіх сведчыць пра іх як пра былых ваеннапалонных. Падпаручнік загадаў затрымаць і ўстанавіць іх асобы. Аказалася, што гэта сапраўды былыя вязні, якім тры дні таму ўдалося збегчы з транспарту. Хаваліся яны ў лесе і ішлі ў кірунку Быдгошчы. Прынялі іх у атрад, бо ўсё, пра што яны расказалі, выглядала праўдзіва.Тым не менш, праявілі асцярожнасць, якая павінна была ахаваць разведчыкаў ад магчымай правакацыі. Сачылі за кожным іх крокам, па адным бралі іх на разведаперацыі, у рэйды за прадуктамі, за «языкамі». Але Андрэй, Алёша і Ваня так звалі новых байцоў аказаліся мужнымі, храбрымі і вернымі таварышамі і ваявалі ў атрадзе да самага вызвалення.
А вось другі Алёша, былы ваеннапалонны, што трапіў у групу Мегера яшчэ да з’яўлення атрада «Волга» на Памор’і, пра якога мы расказвалі раней, прынёс разведчыкам многа непакою і трывогі. Падчас аднаго з баявых заданняў ён, убачыўшы некалькі нямецкіх жандармаў, струсіў, пакінуў пост вартавога і, не папярэдзіўшы таварышаў, уцёк. Алекс, як называлі яго ў атрадзе, перад гэтым не раз паводзіў сябе трусліва, за што атрымліваў дысцыплінарныя спагнанні пазачарговыя дзяжурствы на кухні. Заўсёды абяцаў выправіцца, але так і не змог стаць сапраўдным адважным байцом. Падпаручнік не рабіў намераў, каб адшукаць дэзерціра, бо спадзяваўся, што ён яшчэ вернецца, як гэта адбывалася раней, калі Алекс затрымліваўся падчас выканання заданняў. Але
праз некалькі дзён паступілі звесткі, што да адной нямецкай удавы прыбіўся новы парабак, які вельмі дрэнна размаўляе па-польску і гаворыць, што «партызанства» яму надакучыла і ён мае намер добраахвотна з’явіцца ў камендатуру. Трэба было прымаць тэрміновыя меры. Каб удакладніць гэтыя звесткі, вырашылі правесці разведку. Яе узначаліў і правёў «Мадзьяр» былы палонны савецкі афіцэр. Чуткі пацвердзіліся.