Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Камандзіра вельмі непакоіўстан «Віктара». Яму часта мянялі павязкі, а тэмпература працягвала расці. Пры адной з перавязак Надзя ўзялася за прадплечча «Віктара», і ён самлеў. Разрэзалі рукаў і ўбачылі тут скразную рану, якая ўжо загнаілася. Пра гэту рану ніхто не ведаў. Ачышчаючы яе, Надзя страціла прытомнасць. Надзю замяніў Мегер, хутка прамыў і забінтаваў руку, і «Віктар» неўзабаве хутка пайшоў на папраўку.
Мясцовыя партызаны прынялі нечаканых гасцей прыязна, пачаставалі мясам аленя і хлебам. 3 цікавасцю глядзелі на дэсантнікаў і іх узбраенне. Падпаручнік сказаў ім, што месца для свайго сховішча яны выбралі не вельмі ўдала. У выпадку акружэння тут нельга было бараніцца і выйсці незаўважанымі. Ён прапанаваў партызанам далучыцца да яго атрада і накіравацца за аўтастраду ўлясніцтва Бартэл Вялікі. Яны з радасцю згадзіліся. Перад дарогай вырашылі назапасіць прадуктаў і вярнуліся ў Любікі, дзе ў сваякоў і знаёмых набылі ўсё патрэбнае.
Захоўваючы вялікую асцярожнасць, дайшлі да лясніцтва Лясная Гута і павярнулі лесам да возера Смольнік. Тут жыла добра вядомая партызанам сям’я Міхала Яжджэўскага. Затрымаліся паблізу іх сядзібы ўлесе. Яжджэўскіх добра ведаў Мегер яшчэ з часу сваёй самастойнай партызанскай дзейнасці, таму падпаручнік загадаў яму і двум партызанам пайсці да Яжджэўскіх на разведку. Праз некалькі мінут адзін з партызан вярнуўся і далажыў, што ўсё спакойна і можна зайсці да гаспадароў.
Ціха ўвайшлі ў дом. Тут іх чакала прыемная неспадзяванка: аказалася, што ў гумне на сене хаваюцца паранены Мрочак і дэсантнікі, якія разам з ім вырваліся з варожага кальца. Была агульная радасць ад сустрэчы. Ноч прайшла на сене ў Яжджэўскіх.
Гэта была святая калядная ноч 24 снежня, вігілія, або куцця, ноч Божага нараджэння, свята, якое вельмі шануюць усе католікі. Ян Менткі, яго пабрацімы-землякі ўспаміналі святочныя вечары дома, вячэру на сене, засланым абрусам, дамашнюю ўрачыстасць, утульнасць і святло. У кожнага
ў душы падчас гэтых успамінаў, напэўна, загучала ўрачыстая, бадзёрая, напоўненая светлай надзеяй мелодыя каляднай песні «Srud nocnej ciszy gios sien roschodzi...», a таксама пяшчотная, кранальная да глыбіні пачуццяў «LuLiaj ze Jezuniu, luliaj ze, Luliaj...»
Раніцай з мэтай канспірацыі выйшлі ў лес і цэлы дзень правялі на снезе і марозе. Агонь па той жа прычыне не распальвалі, таму што ведалі пра інтэнсіўную пошукавую дзейнасць фашыстаў, якая не спынялася ўжо каторы дзень. Былі падняты на ногі ўсе сілы навакольных гарнізонаў, у тым ліку ў Быдгашчы, Грудзёндзы і блізкага палігона Waffen SS. Немцы прачосвалі лясы пры дапамозе моцных аддзелаў ягдкаманд і эсэсаўцаў і чакалі толькі выпадкудля агнявога кантакту з дэсантнікамі і партызанамі, які, без сумнення, быў бы канцом іх дзейнасці.
27 снежня Менткі загадаў радысту звязацца з Цэнтрам і далажыць кароткай шыфроўкай пра нялёгкае становішча групы і панесеных стратах. Пасля перадачы шыфроўкі радыст паведаміў, што ёсць шыфроўка і для «Вірскага», але з прычыны моцна замерзлых рук прыняць і расшыфраваць яе ён не можа. Падпаручнік загадаў радысту ўстанавіць час наступнага сеанса. Сам камандзір таксама вельмі пакутваў ад прымарожаных ног: выходзячы з бункера, ён нацягнуў на тоненькія шкарпэткі цесныя элегантныя хромавыя боты і цяпер зацята кляў сваю неабачлівасць. Боль дакучаў яму нясцерпна, але ён віду не паказваў. Цяпер жа яго акрамя болю і марозу турбавала пытанне: што паведаміць яму Вялікая зямля?
Нарэшце наступіў час абумоўленага сеанса, і Юрка пачаў прымаць дэпешу, тэкст якой трэба
было дзясяткі раз паўтараць. Непадатлівымі ад марозу рукамі радыст не мог пісаць. Падагравалі ямудалоні запалкамі. Нарэшце радыст з цяжкасцю запісаў радыёграму і пачаў яе расшыфроўваць. Цэнтр павіншаваў разведчыкаў з атрыманай перамогай і паведаміў, што ў той трагічны дзень былі выкінуты на парашутах двое людзей радыстка і доктар і даручаў прыняць усе захады, каб адшукаць іх. Падпаручнік сабраў камандны састаў групы, і сумеснымі сіламі склалі план далейшай неадкладнай дзейнасці ў гэтай няпростай сітуацыі.
-	Па-першае, трэба падрыхтаваць бяспечныя сховішчыдляраненыхізабяспечыцьіхмедыцынскай дапамогай, сказаў на нарадзе падпаручнік. Падругое, выратаваць парашутыстаў, якія ўжо амаль тыдзень мерзнуць у лесе.
-	У сувязі з павелічэннем саставу нашай групы паўстае задача будаўніцтва новай базы, дадаў Ян Мегер.
-	He будзем забывацца пра нашу асноўную дзейнасць разведку, заўважыў лейтэнант «Віктар». Таму прапаную наладзіць перапыненыя кантакты з інфарматарамі і зноў пачаць збор разведданых.
Параіўшыся, вырашылі адправіць параненага Віктара пад аховай двух партызан і Леона Песіка ў Новую Вёску, дзе ў мясцовым маёнтку працаваў яго сваяк Францішак Клаўчынскі. Паранены Мрочак пакуль заставаўся ў Яжджэўскіх. Сюды ж вечарам вярнуліся з лесу радыст і астатнія партызаны, і Юрка разгарнуў рацыю.
«“Волга”“Цэнтру”: прыступаю да выратавання парошутыстаў. Прашу паеедаміць дакладнае месцо
іх знаходжання, а таксама ўмоўныя сігналы, пры дапамозе якіх можам іх пазнаць».
Праз два дні атрымалі з Цэнтра адказ, з якога вынікала, што парашутысты гэта жанчына, якая мае дакументы на імя Яніны Чарнецкай (псеўданім «Зоя»), а таксама лейтэнант Павел Сегал «доктар Сускі». Яны чакаюць спаткання ў лесе над возерам Белым. Умоўныя сігналы для сустрэчы -трохразовы стук па дрэве праз кароткія адрэзкі часу.
Вечарам разам з Яжджэўскім, Мегерам і радыстам пачалі абмяркоўваць пытанне, дзе пабудаваць новую базу. Спыніліся на ваколіцы лясніцтва Лясная Гута.Туту 2 кіламетрах ад возера Смольнік рос густы лес. Паблізу былі каналы, якія даглядаў Яжджэўскі. Гэта мясцовасць лічылася закінутай, глухой, і нават тутэйшая лясная адміністрацыя не наведвала яе. Сюды рэгулярна па грэблі хадзіў па справах службы Яжджэўскі, і гэта было на руку партызанам,бо можна было не хвалявацца пра пакінутыя на вытаптанай сцежцы сляды. Мегер атрымаў заданне прыступіць да будаўніцтва новага бункера.
ПАСТАРЫХ АДРАСАХ
Трэба было таксама неадкладна аднавіць кантакты з інфарматарамі, каб зноў выконваць сваё асноўнае заданне разведку. «Вірскі» вырашыў паслаць надзейнага чалавека з пісьмом да свайго бацькі і запрасіць яго на сустрэчу. У пісьме паведамлялася, што маці Міхала Менткага цяжка захварэла і чакае яго неадкладнага прыезду да сябе ў вёску Бэнк. Падпаручнік быў упэўнены, што бацька здагадаецца, хто запрашае яго на сустрэчу,
і неадкладна прыедзе.Таму разам з радыстам Юркам, Францішкам Надольным, Леонам Шмаглінскім і Браніславам Варчакам познім вечарам адправіўся за 18 кіламетраўуздоўж канала Чорная Вада ў вёску Бэнк.
На месца дайшлі 1 студзеня каля першай гадзіны ночы. Асцярожна абышлі будынкі. Ноч выдалася марознай і яснай. У адной з хат жыла другая цётка «Вірскага» разам са сваёй старэнькай маці. Падпаручнік шэптам загадаў сваім таварышам схавацца ў цені складзеных дроў, а сам падкраўся да акна і пастукаў у шыбу. Праз некалькі хвілін яго вітала цётка, якую ён апошні раз бачыў пяць гадоў таму. Аказалася, што бацька яшчэ не прыехаў. Вырашылі схавацца ў невялікім драўляным хлеўчуку, дзе стаяла карова. Пачуўшы чужых, яна пачала рыкаць, і прыйшлося кінуць ёй ахапак сена. У хлеўчуку было цёпла, утульна, пахла сенам і сырадоем.
Цётка раніцай прынесла збанок малака, вялікую гару батэрбродаў з вяндлінай і яечню. Успомнілі, што наступіў Новы год, і пачалі сардэчна віншаваць адзін аднаго.жадаючы хутчэйшай перамогі і шчасця. Дзень прайшоў у размовах і сне. Вечарам прыехаў бацька. Прывітаўшыся, ён усклікнуў:
-	Дзякуй Богу, што ты, сынок, жывы і здаровы! Мы вельмі хваляваліся за цябе і тваіх таварышаў.
-	He трэба хвалявацца, татусь. Мы здолелі вырвацца з фашысцкіх абцугоў, і гэта ім дорга каштавала. Нам удалося разарваць варожае акружэнне без асаблівых страт, толькі двое лёгка параненыя.
-	Мы даведаліся пра гэта з тэлеграмы, якую перахапіў наш сусед і добры прыяцель, які служыць на пошце. Ён сказаў, што немцы падчас бою страцілі
каля 30 чалавек забітымі і больш за 40 параненымі. Ну а ты цэлы і здаровы?
-	Як бачыш, цэлы, толькі абмарозіў ногі, бо з дурасці нацягнуў на мароз цесныя афіцэрскія боты.
-	Нічога, сынку, сястра прывязе табе барсучынага тлушчу і цёплыя валёнкі.
Бацька паведаміў шэраг свежых звестак пра рух ваеннага чыгуначнага транспарту, абгавырылі спосабы кантактаў на будучае, а таксама дату прыезду сястры з наступнымі звесткамі, і бацька адправіўся дадому. На другі дзень радыст уключыў радыёстанцыю. 3 апошніх паведамленняў разведчыкі даведаліся пра забойства савецкіх парламентарыяў у Будапешце, і гэта злачынства фашыстаў выклікала ў іх абурэнне і нянавісць.
Аў гэты момант на двары пачуўся моцны лямант і крык: ад суседняй студні бегла цётка.
-	0 Swenta Maryja, Matka Boska! Ktos nam zdradzil! лямантавала яна без памяці ад страху. To kolumne san z esesowcami zbliza!
Адступаць было позна: радыст толькі што закончыў перадачу шыфроўкі і не паспеў згарнуць рацыю. Падпаручнік загадаў цётцы заставацца ў хаце, а калі распачнецца страляніна, уцякаць за раку. Партызаны стоўпіліся каля дзвярэй хлеўчука, якія выходзілі прама на дарогу, што вяла з вёскі Бэнк да вёскі Войтал. Зброютрымалі напагатове.
-	Слухайце загад! шэптам выгукнуў падпаручнік. Калі немцы захочуць абшукаць гэты хляўчук, адкрываем раптоўны агонь з аўтаматаў, кідаем у іх гранаты і адступаем да рэчкі, а там да бліжэйшага лесу.
Марудна пацягнуліся хвіліны чакання. Нервы былі напяты да апошняга. Нарэшце паказалася
калона. Партызаны пераглянуліся, і падпаручнік шэптам яшчэ раз нагадаў свой план. Ад калоны фашыстаў іх аддзяляла тонкая драўляная сцяна хлеўчука. Чуваць былі размовы немцаў, якія нават не падазравалі, што так блізка напружана сочаць за імі пяць пар вачэй. Налічылі каля 30 падвод, якія павольна ехалі перад гэтымі напружанымі вачыма.
Нарэшце калона схавалася за бліжэйшым паваротам дарогі. Мароз крыху зменшыў, неба пакрылася хмарамі, наступіў змрок. Цётка прынесла вячэру і паведаміла, што эсэсаўцы размяшчаюцца ў недалёкай вёсцы Карсіне, куды і вярнуліся цяпер. Пасля вячэры шчыра падзякавалі за начлег і ежу і рушылі ў дарогу да новай базы. Дайшлі без асаблівых прыгод, бо пачалася мяцеліца і замяла ўсе сляды на снезе.