Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Прадстаўнікі «Шышак» карысталіся даволі слабымі і мала пераканаўчымі палітычнымі аргументамі, якія абапіраліся на перадачы лонданскага Бі-бі-сі. Размова міжволі ператварылася ў дыскусію, у ходзе якой прыпомнілі пра вывад арміі Андэрса з тэрыторыі Савецкага Саюза ў самы цяжкі для яго час, пра справу Катыні і прычыну затрымкі
Чырвонай Арміі пры Вісле падчас Варшаўскага паўстання.
Урэшце прадстаўнікі «Шышак» згадзіліся з вывадамі «Вірскага», бо іх аргументы не вытрымлівалі ніякай крытыкі. Яны паведамілі, што іх атрад дзейнічае самастойна, і дзейнасць гэта заключаецца толькі ў кантактах з блізкімі і роднымі, якія жывуць на тэрыторыі паветаў Хойніца, Касцяжына і Старогард. Іх сувязь з кіраўніцтвам Арміі Краёвай была на самай справе вельмі слабай. На пытанне, у чым заключаецца іх баявая дзейнасць, не здолелі даць пэўнага адказу.
«Вірскі» прапанаваў наладзіць баявое супрацоўніцтва з мэтай барацьбы з акупантамі і падпарадкаваць усе групы цэнтральнаму камандаванню, якое выконвае загады Штаба Польскіх Партызан. Калі яго прапановы будуць прыняты, ён адразу ж адправіць шыфроўку ў Цэнтр, і ім будуць высланы зброя, амуніцыя і абмундзіраванне, а таксама людзі, дасканала падрыхтаваныя для арганізацыі і каардынацыі дыверсій. «Вірскі» раскрыў перад «Аленем» магчымасці разгортвання такога партызанскага руху на тэрыторыі Памор’я, каб фашысты адчулі, што зямля гарыць у іх пад нагамі.
«Алень» цалкам згадзіўся з аргументамі «Вірскага» і сказаў, што на такое рашэнне ён не мае паўнамоцтваў, і абяцаў пра ўсё далажыць свайму камандаванню. Партызаны звярнулі ўвагу на ўзбраенне, амуніцыю і абмундзіраванне дэсантнікаў. Асабліва іх уразілі новенькія зграбныя аўтаматы, гранаты Ф-1, дакладнасць і падрабязнасць ваенных карт.
-	А ці маглі б вы адпусціць нам трохі такой зброі? спытаў «Алень».
-	Безумоўна,адказаў яму «Вірскі», але толькі ўтым выпадку, калі мае прапановы будуць прынятыя. У першую чаргу я павінен добра ўзброіць партызан, якія нядаўна ўвайшлі ў маю групу, бо трымаць іх у бяздзейнасці не буду. Цяпер жа я падарую табе дзве гранаты.
«Алень» узрадаваўся,бо быўён узброены слаба: меў толькі пісталет з невялікім запасам патронаў. На гэтым і развіталіся. А праз некалькі дзён ад «Аленя» прыйшоў адказ, што яго камандаванне не прымае прапаноў «Вірскага», а «Аленю», тым не менш, дазволілі перадаваць разведчыкам патрэбную ім інфармацыю. Трэба прызнаць, што ў далейшым шэраг звестак, атрыманых ад «Шышак», былі каштоўнымі разведданымі. 3-за адмоўнага адказу камандавання «Шышак» «Вірскі» прыняў меры бяспекі і забараніў байцам сваёй групы раскрываць знаходжанне базы...
БУДАЎНІЦТВА СПРАВА НЕБЯСПЕЧНАЯ
...На кароткай нарадзе вырашылі у ліку самых неадкладных спраў расшырыць бункер, бо для сямнаццаці чалавек ён быў цесным. Трэба было таксама паклапаціцца пра ўзбраенне партызан, якія далучыліся да разведчыкаў, і камандзір загадаў радысту ў час аднаго з сеансаў сувязі нагадаць яго просьбу аб высылцы зброі і боепрыпасаў. Вялікая зямля паведаміла, што просьба будзе задаволена, і прапанавала ўзгадніць месца і ўмоўныя сігналы, на якія на парашутах скінуць усё запатрабаванае.
Такое месца было вызначана на адлегласці 15 кіламетраў ад базы, на паляне сярод густога лесу ўдалечыні нават ад лясных дарог. Урэшце пасля гэтых радыёграм прыйшоў адказ:
«Цэнтр "Волзе”: пасылкі будуць дастаўлены еа ўказанае месца ноччу 17 верасня. Сігналам до ўручэння пасылак павінно быць святло электрычных кішэнных ліхторыкаў, якія ўтвараюць кводрот, а таксама полымя вогнішчо ў цэнтры квадрата. Цэнтр».
Да ўмоўнага дня ўсё трымалі ў строгім сакрэце. Перад гэтым нават не выходзілі на разведку, за прадуктамі, за «языкамі», толькі правяралі паштовыя скрынкі з прызначанай для іх карэспандэнцыяй. Нарэшце наступіў дзень прыёму грузу. I тут узнікла смешная неспадзяванка: ніхто не захацеў заставацца на базе, усе жадалі назіраць цікавае відовішча начнога выкіду на парашутах мяшкоў са зброяй. Давялося загадам вызначыць ахову бункера, у якім заставаўся радыст з рацыяй. 3 астатнімі вызначылі маршрут да месца прыёму грузу і калонай па адным рушылі.
Ноч выдалася бясхмарная і месячная. На цёмным шатры неба міліярды зорак. Дарога да паляны аказалася лёгкай. На месца дабраліся без прыгод у вызначаны час. Да з’яўлення самалёта заставалася мінут 40. Гэты час выкарысталі для разведкі краю лесу, які акружаў прасторную паляну, нанасілі сухога галля і злажылі на месцы распальвання вогнішча ўякасці дадатковага сігналу для пілотаў. Асноўным жа сігналам павінна было стаць святло электрычных ліхтарыкаў, што трымалі дэсантнікі, стоячы ў вызначаных месцах.
Нарэшце пачуўся характэрны і знаёмы гук матораў самалёта. Ён набліжаўся. Па сігналу камандзіра запалілі кішэнныя ліхтарыкі, успыхнула полымя вогнішча. Самалёт зрабіў круг над палянай, і на зямлю сталі апускацца тры парашуты з мяшкамі. Лётчыкі заклалі яшчэ яшчэ адзін круг, міргнулі бартавымі агнямі, і самалёт паляцеў на паўночны ўсход. Мяшкі сабралі, згарнулі парашуты. Кожны з мяшкоў важыў 80-100 кілаграмаў, іх трэба было несці на плячах. Камандзір вызначыў парадак калоны, прызначыў 12 насільшчыкаў і двух дазорных з абодвух бакоў калоны.
Зваротны шлях аказаўся цяжкім. На кожным кіламетры рабілі кароткі адпачынак. Усе змарыліся, спацелі, але ніхто не наракаў. Нарэшце перад самым світаннем дабраліся да базы. Нягледзячы на зморанасць,спацьнехацелі:усецікавілісязмесцівам мяшкоў. У адным з іх знайшлі картку з віншаваннямі ад экіпажа самалёта. У мяшках знаходзілася зброя, гранаты, патроны, прадукты харчавання, батарэі да рацыі, абмундзіраванне і іншае адзенне, некалькі бутэлек «Маскоўскай», а таксама многа літаратуры.
Сярод зброі было некалькі новенькіх аўтаматаў, якія камандзір урачыста ўручыў партызанам. Тут жа аказалася скрынка гранат Ф-1 і скрынка патронаў для аўтаматаў. Трэба было навучыць партызан карыстацца новай зброяй. Знаёмства з ёю прайшло хутка.бо ППШ-43 аказаліся простымі ў абслугоўванні. Практычную стральбу вырашылі з мэтай канспірацыі праводзіць пад зямлёй, для чаго трэба было неадкладна расшырыць бункер. Да гэтай справы прыступілі назаўтра.
Мегер атрымаў загад здабыць патрэбныя прылады. Пілы, сякеры і лапаты знайшліся
ў мясцовага насельніцтва, прычым іх тайна «пазычылі», без ведама гаспадароў, якія пачалі вінаваціць суседзяў у крадзяжах. Неабходны будаўнічы матэрыял ноччу, калі шумеў вялікі вецер, высякалі на значнай адлегласці ад базы, старанна маскіравалі пні мохам, знішчалі голле і насілі бярвенне на плячах.
Нарыхтавалі неабходны запасдрэва і прыступілі да будаўніцтва. Сцены і страху склалі з бярвенняў, не ачышчаных ад кары. Павялічаны бункер меў даўжыню 10 м, шырыню каля трох, а вышыню столі 2,2 м.У ім знаходзіліся тры аддзелы: агульны, пакой камандавання і радыста, кухня. Яны злучаліся агульным калідорам. У кожнае памяшканне вёў асобны ўваход, і калі лазы закрываліся, нават на блізкай адлегласці бункер заўважыць было нялёгка.
У памяшканні камандзіра знаходзіліся ложак і стол, на якім размяшчалася радыёстанцыя, у агульным двухпавярховыя ложкі і паліцы для асабістых рэчаў разведчыкаў. На адной з паліц стаялі два лямпавыя радыёпрыёмнікі на батарэях. На кухні зрабілі паліцы для захоўвання прадуктаў і кухоннага інвентару, склалі печ, комін вывелі на страху і старанна замаскіравалі ядлоўцам. У кухні выкапалі студню. Вокнамі служылі лазы, а ноччу памяшканні асвятляліся карбідавымі лямпамі.
Базу на невялікай адлегласці ад бункера ахоўвалі тры вартавыя пасты, за зменай якіх сачыў дзяжурны. Ноччу выстаўлялі толькі адзін пост каля самага бункера,бо звычайна ніхто, і асабліва немцы, у гэты час носу ў лес не сунулі. Затое ноч была для насельнікаў лесу партызан самай актыўнай
парой. Разведчыкі выходзілі за інфармацыяй да скрынак,насустрэчузсувязнымі ці на іншыя заданні. Вярталіся звычайна пад раніцу або наступнай ноччу.
...I ПРЫГОЖАЯ ПАЛАВІНА ЧАЛАВЕЦТВА
На канцы верасня ў атрадзе з’явіўся былы ваеннапалонны Аляксей, які яшчэ раней уцёк з канцлагера і далучыўся да групы Мегера. Ён паведаміў камандзіру, што мае сувязь з савецкімі дзяўчатамі, якіх фашысты вывезлі з Украіны для будаўніцтва дарог і кансервацыі чыгуначных пуцей. Яны размяшчаліся ў лагеры каля вёскі Ліповай. Вырашылі звязацца з паланянкамі і праз іх атрымліваць звесткі пра рух вайсковага транспарту. Дзяўчаты ахвотна згадзіліся дапамагаць разведчыкам і забяспечвалі іх не толькі важнай інфармацыяй, але і камплектамі бялізны прасцінамі і ручнікамі, што здабывалі ў лагеры. Сувязь з імі падтрымлівалі разведчык Станіслаў Мрочак і партызан «Мадзьяр» савецкі афіцэр, якомутаксама пашчасціла збегчы з лагера.
Падчас чарговага візіту да «мілых інфарматарак» у кастрычніку здарылася непрадбачанае: ахоўніклагера уласавецпрагульваўся па ўскрайку лесу з адной з лагерных нявольніц і заўважыў кантакт разведчыкаў з сувязнымі. Давялося адвесці ўласаўца ў лес, раззброіць і абшукаць. Забралі яго зброю, дакументы і загадалі ісці на базу. Дзяўчыну, што была з няўдалым кавалерам, адпусцілі, строга наказалі трымаць язык за зубамі. Уласавец лёг на зямлю і наадрэз адмовіўся ісці з разведчыкамі. У нейкі момант ён ускочыў на ногі і спрабаваў
збегчы. Раздаўся стрэл: Мрочак выпадкова націснуў курок рэвальвера, які трымаў каля віска палоннага. Той быў забіты. «Мадзьяр» пабег да дзяўчат, папрасіў у іх лапату, і труп закапалі тут жа ў лесе. Пра гэта непрыемнае здарэнне далажылі камандзіру. Сітуацыя аказалася няпростай, бо не было ўпэўненасці, што дзяўчына, якая шпацыравала з уласаўцам, не раскажа каму-небудзь пра сустрэчу з разведчыкамі і не выдасць сувязных. Падпаручнік загадаў Мрочаку і «Мадзьяру» вярнуцца да дзяўчат і, калі ім пагражае небяспека, забраць з іх згоды на базу. I раніцай убункеры загучалі жаночыя галасы.
Здавалася, што сітуацыю ўдалося лёгка развязаць, але камандзір разумеў, што ўсё можа скласціся не так проста. З’яўленне ў атрадзе жанчын магло прывесці да розных клопатаў, звязаных з падтрыманнем дысцыпліны і маральнага стану. Давялося размаўляць на гэтутэму як з дзяўчатамі,так і з партызанамі. Як высветлілася пазней, дзяўчаты і хлопцы аказаліся на вышыні маралі і не дазволілі сабе нічога лёгкадумнага. Дзяўчаты звалі іх Надзя, Шура, Клава і Вера былі дысцыплінаваныя, высокамаральныя і дадалі ў жыццё разведчыкаў многа аптымізму. Надзя была настаўніцай, астатнія ніякай прафесійнай падрыхтоўкі не мелі. Яны старанна выконвалі свае абавязкі: гатавалі ежу, мылі бялізну, падтрымлівалі чысціню і парадаку бункеры, а ў вольны час ціха спявалі рускія і ўкраінскія песні. Як пазней успамінаў Эдмунд Эрнст, са з’яўленнем у бункеры «прыгожай палавіны чалавецтва» «наша “мужчынская гаспадарка” выразна змянілася да лепшага. 3 той пары мы харчаваліся рэгулярна, толькі гарачы абед елі раніцай, бо гарачыя стравы