Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Панамарэнка задумаўся. Ён папрасіў у Сталіна дазволуназвацькандыдатуры пазней,а сам звязаўся з начальнікам Беларускага штаба партызанскага руху і запатрабаваў патрэбныя звесткі. Калінін, у сваю чаргу, звярнуўся да I. П. Гапоненкі другога сакратара ЦК КПБ, які нядаўна вярнуўся з партызанскай Вілейска-Віцебскай зоны. Іван Пятровіч упэўнена і адразу ж назваў прозвішчы некаторых камандзіраў партызанскіх злучэнняў, якія, па яго меркаванні, былі дастойныя высокага звання. Назваў ён, павагаўшыся, і прозвішча камандзіра брыгады «Штурмавая» Луніна.
А прычына гэтага яго сумневу і ваганняў была такая. Падчас куставой, занальнай нарады камандзіраў і камісараў партызанскіх брыгад, атрадаў, кіраўнікоў падполля, якія дзейнічалі на тэрыторыі Вілейска-Віцебскай зоны,Лунін удобрым падпітку ўчыніў дэбош, папракаючы высокае партызанскае кіраўніцтва ў тым, што яго, Луніна, недаацэньваюць. Маўляў, яго брыгада гераічна ваюе каля самага Мінска, «у чорта на рагах», а яго, камандзіра, увесь час абыходзяць. Абураны камандзір злучэння Р. Н. Мачульскі прыстрашыў Луніна і заявіў, што адхіліць яго ад камандавання брыгадай.
Раніцай усе камандзіры сталі прасіць Рамана Навумавіча прабачыць Луніна і не прымяняць да яго строгіх санкцый. Той саступіў. Гэты інцыдэнт запомніўся I. П. Гапоненку, як і аповеды пра шматлікія гераічныя баявыя справы брыгады «Штурмавая». I прозвішча Луніна з’явілася ў загадзе
Галоўнакамандуючага, а на грудзях камбрыга «Штурмавой» заблішчэла Залатая Зорка Героя...
Цяпер жа, у 1944-м, Сталін нядбайна вымавіў:
Падумаеш, кагосьці партызаны там расстралялі. На тое яны і партызаны, каб страляць!
I справу прыкрылі. Прыкрылі, але не закапалі. Тое, што калісьці хоць раз трапіла ў поле зроку КДБ, захоўваецца надоўга, калі не навечна.У 1953 годзе па настойлівым чарговым пісьме П. Ляхоўскага справа на кароткі час усплыла зноў. Да гэтага часу Барыс Лунін з Мінска, дзе ён пасля вайны працаваў памочнікам міністра аўтатранспарту рэспублікі, пераехаў у станіцу Белазёрская Краснадарскага краю, атрымаў у спадчыну два дамы і ўладкаваўся на пасаду намесніка дырэктара буйной аўтакалоны.
Але і тут ён доўга не затрымаўся: даўняя прыхільнасць да спіртнога саслужыла ямудрэнную службу. He дапамагла і Зорка Героя Луніна з трэскам звольнілі. Прыйшлося прадаць абедзве хаты і асталявацца ў Майкопе. Тут яго і знайшоў следчы ваеннай пракуратуры Беларускай ваеннай акругі Васютовіч...
-	Мяне арыштаваць?! Ды ці ведаеш ты, хто я такі? Я Герой Савецкага Саюза, былы камбрыг вядомай на ўсю Беларусь «Штурмавой»!
I ўсё ж Барыс Мікалаевіч Лунін у наручніках быў дастаўлены ў Мінск...
Ваенны трыбунал, разгледзеўшы ў 1956 годзе справу па абвінавачванні былога камандзіра партызанскай брыгады «Штурмавая» Луніна Барыса Мікалаевіча, прызнаў яго вінаватым і прыгаварыў да сямі гадоў пазбаўлення волі. Пазбавілі Луніна і высокага звання Героя Савецкага Саюза. Такі ж тэрмін «адмералі» і яго падручнаму Беліку.
Падчас следства на допыты ў якасці сведкі выклікалі і былога камісара Фёдарава. Правялі экспертызу подпісу, што зрабіў дзеля яго выратавання Іосіф Фогель, і прызналі: Ілля Мартынавіч не падпісваў таго загаду пра расстрэл савецкіх разведчыкаў. Але ў яго, тым не менш на ўсё жыццё засталося пачуццё віны і адчаю, што ў той ракавы дзень не змог прадухіліць страшнае злачынства чалавека, якому пасля ўцёкаў з палону паверыў і згадзіўся з яго кандыдатурай на пасаду камандзіра.
У значнай меры гэтаму паспрыяла тое, што Лунін утаіў сваю даваенную судзімасць і адрэкамендаваўся не простым шафёрам, а палітруком аўтамабільнага батальёна і прысвоіў сабе менавіта такое званне. Яно неаднойчы сустракаецца ўзагадах па атрадзе «Штурм», а пасля і па брыгадзе «Штурмавая»...
...Пасля вайны на чарговы партызанскі злёт у Манылы, адбыўшы пакаранне, прыехаў і Барыс Лунін. Ён не асмеліўся выйсці з аўтамашыны і сустрэцца з былымі падначаленымі.Так і прасядзеў за шклом аўтамабіля. Толькі коратка сказаў сваім былым прыбліжаным, што зайшлі да яго:
-	Варта мне выйсці і скамандаваць пастраенне, упэўнены, што партызаны выканаюць маю каманду!
Чалавек, на жаль, мала што зразумеў...
А Ілля Мартынавіч, як бачым, звязаў свой далейшы лёс з Беларуссю, доўга працаваў на ніве народнай асветы. Пасля вайны ён даведаўся, што на фронце загінулі пяць яго братоў з дзесяці і двое пляменнікаў, якія змагаліся з ненавісным ворагам, ратавалі чалавецтва ад фашызму.
Фёдараў заставаўся душой былых партызан, амаль да канца сваіх дзён наладжваў штогадовыя сустрэчы на былым месцы дыслакацыі штаба брыгады, у вёсцы Манылы. На жаль, ніхто цяпер не з’явіцца на такую сустрэчу, а вось памяць пра тыя падзеі, памяць пра тых простых гераічных людзей павінна заставацца назаўсёды.
Аўтар выказвае шчырую ўдзячнасць супрацоўнікам Ноцыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікой Айчыннай вайны, а таксама ўдаве Іллі Мартынавіча Фёдарава Марыі Міхайлоўне Фёдаравай-Пуцейка за допомогуў зборы неабходных дакументаў і зеестак.
«о
элга» выходзіць
ЯВ ІЙМЬ гйШЯЗВ
<.уІ»>ІЛ>
На завяршальным этапе вайны ў састаў 1-га Беларускага фронта пад камандаваннем маршала Ракасоўскага ўвайшлі
падраздзяленні адроджанай польскай арміі, якая
змагалася супраць агульнага ворага фашызма поплеч з савецкімі воінскімі часцямі. Перад шырокім наступленнем на тэрыторыю Паўночна-заходняй Польшчы для глыбокай разведкі ўтыле ворага
былі сфарміраваны разведвальна-дыверсійныя групы некалькі з іх склалі воіны польскага асобнага штурмавога батальёна.
У састаў адной з такіх груп былі ўключаны і два савецкія афіцэры ў якасці намесніка камандзіра і радыста. Пра баявую разведвальнадыверсійную групу, якая атрымала назву «Волга» і дзейнічала пад кіраўніцтвам разведупраўлення штаба 1-га Беларускага фронту, расказваецца ў гэтай аповесці.

«ВОЛГА» ПЛЫВЕ НА ЗАХАД
-	Пане падпалкоўнік! Дазвольце далажыць: падпаручнік Менткі па вашым загадзе з’явіўся! адрапартаваў малады стройны афіцэр, зачыніўшы дзверы кабінета і прыклаўшы рукуда канфедэраткі.
Камандзір асобнага паветрана-дэсантнага штурмавога батальёна Войска Польскага падпалкоўнік Генрык Таруньчык прыязна махнуў рукою, запрашаючы падпаручніка бліжэй да стала. У кабінеце камбата знаходзіліся два старшыя афіцэры Чырвонай Арміі. Падпалкоўнік звярнуўся да сваіх гасцей:
-	Дазвольце вам адрэкамендаваць камандзіра разведвальна-дэсантнай групы «Волга» падпаручнік Ян Менткі!
Савецкія палкоўнікі ветліва павіталіся з падпаручнікам. Адзін з афіцэраў вядомы беларускі палітычны дзеяч Сяргей Осіпавіч Прытыцкі быў начальнікам штаба польскіх партызан, другі аказаўся супрацоўнікам разведупраўлення штаба 1-га Беларускага фронту. Ён і запытаў Яна пра гатоўнасцьда выканання адказнага баявога задання ўтыле ворага.
-	He толькі я, але і ўсе мае сябры-землякі з нашага Памор’я ўлюбую хвіліну гатовы вылецець
утыл ворага.каб наблізіцьчас вызвалення Айчыны,адказаў, не вагаючыся, малады афіцэр.
-	3 гэтага дня вы паступаеце ў распараджэнне нашых гасцей, сказаў падпалкоўнік Таруньчык. Ён загадаў Менткаму з’явіцца да начальніка штаба батальёна капітана Краузе і пазнаёміцца з саставам сваёй будучай разведвалына-дэсантнай групы...
...Сілай мабілізаваны ў рады Вермахта, як і тысячы іншых палякаў з Памор’я, Ян Менткі аказаўся пад Ленінградам. У кастрычніку 1942 ro­fla, прыхапіўшы з сабою аўтамат, ён перайшоў на бок Чырвонай Арміі і пачаў працаваць пры штабе фронту ў палітаддзеле. Пісаў лістоўкі да палякаў з заклікам пераходзіць на савецкі бок, звяртаўся да сваіх землякоў праз мегафон. Гэтыя заклікі былі пачуты: лінію фронту перайшлі Браніслаў Варчак, Грэнь, Нядоля і многа, многа іншых памаран.
Улістападзе 1943 годаўСельцахпаблізуракіАка пачаў фарміравацца паветрана-дэсантны батальён Польскай Арміі, які стаў баявым падраздзяленнем штаба польскіх партызан. Сюды прымалі толькі добраахвотнікаў, і тым не менш іх адбіралі вельмі строга. Галоўнай мэтай кіраўніцтва батальёна была падрыхтоўка камандных кадраў і інструктараў для партызанскіх атрадаў, а таксама дэсантнікаў для выканання спецыяльных заданняў у тыле ворага як на тэрыторыях даваеннай Польшчы,так і на землях Германіі. У камандны састаў батальёна ўваходзілі савецкія афіцэры выдатныя спецыялісты, якія перадавалі свой багаты ваенны і баявы вопыт.
Якую вялікую увагу надавалі падрыхтоўцы дэсантнікаў-разведчыкаў, сведчыць той факт, што з імі займаліся самыя лепшыя савецкія спецыялісты. Напрыклад, парашутнай справе іх навучаў
калектыў вядомых савецкіх парашутыстаў на чале з абсалютным майстарам спорту міжнароднага класа палкоўнікам Набі Амінтаевым. Асаблівасцям будучай дыверсійнай дзейнасці і разведкі ў тыле ворага дэсантнікаў абучалі іншыя выдатныя савецкія майстры сваёй справы.
У падраздзяленні сувязі рыхтавалі радыётэлеграфістаў, у падраздзяленні дыверсантаў вучылі мінёрскай справе, стралкі навучаліся тактыцы і спецыфіцы партызанскага бою арганізацыі засад на дарогах, спосабам нападаў на ваенныя аб’екты і паліцэйскія ўчасткі. Дэсантнікі авалодвалі спосабамі маскіроўкі, абясшкоджвання вартавых, назірання, арыентацыі вызначэння бакоў гарызонту пры дапамозе бусолі, сонца, Палярнай зоркі месяца, гадзінніка. Трэба было вывучыць віды савецкай і нямецкай зброі, авалодаць майстэрствам гранатнага бою, азнаёміцца з тапаграфічнымі знакамі, навучыцца чытаць ваенныя карты.
Тут Ян Менткі пасля заканчэння спецыяльных вучэбных курсаў атрымаў афіцэрскае званне і быў прызначаны камандзірам групы дэсантнікаў, што павінна была дзейнічаць на Памор’і...
Батальён у жніўні 1944 года дыслацыраваўся каля Любліна, на польскай тэрыторыі. Група размяшчалася асобна ад астатніх байцоў батальёна. Праходзіла знаёмства членаў групы між сабой, «прыціранне» характараў. Праз нейкі час падпаручнік заўважыў, што сярод саставу яго групы мала ўзаемаразумення, наступіў нейкі падзел па інтарэсах. Пра гэта ён неадкладна далажыў п а д пал коўн і ку Та ру н ьч ы ку.
-	Ну што ж, ваша права выбраць надзейных людзей: вам з імі ляцець у тыл ворага, і вы
павінны быць упэўнены ў кожным больш, як у сабе. Прадстаўце новыя кандыдатуры капітану Краузе, мы разам разгледзім іх і прымем канчатковае рашэнне. Толькі не марудзьце: час«Ч» можа наступіцьулюбы дзень.