Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
і дзве бяссоныя ночы, разведчыкі былі спакойныя і чакалі,якое рашэнне прыме камандзір.
«Вірскі» пачаў ліхаманкава шукаць выйсце з гэтай небяспечнай сітуацыі. Ён звярнуў увагу на малады, густы, у форме трохкутніка хвойнік, які прылягаў да лясной ускраіны. Шэптам камандзір аддаў загад залегчы ў хвойніку і затаіцца. Рашэнне было правільным, бо нікому нават не прыйшло б у галаву, што тут хтосьці хаваецца. Фашысты шукалі іх у вялікіх лясных масівах. Нягледзячы на моцную зморанасць, ніхто не змог заснуць. Уважліва па чарзе вялі назіранне за нямецкімі пастамі, пільна ўслухоўваліся. Але наўкола была спакойная цішыня.
Сонца падымалася ўсё вышэй і моцна прыгравала зямлю. Гэта яшчэ больш узмацняла смагу дэсантнікаў, хацелася піць. Метраў за дзвесце ззяла нябесна-серабрыстае люстэрка возера, але ісці туды было небяспечна, і смагу спрабавалі наталіць мокрым ад ранішняй расы мохам. Пасля палудня пачуліся каманды на нямецкай мове: фашысты здымалі свае пасты і сядалі на падводы. Але парашутысты праляжалі ў хвойніку да самага вечара. 3 надыходам ночы наважыліся перайсці каля леснічоўкі праз дарогу, дзе нядаўна стаялі нямецкія патрулі. У ручайку, што ўпадаў у возера, наталілі смагу і рушылі. Ішлі асцярожна, зноў вызначылі дазорнымі Эдмунда Эрнста і Леона Песіка. Эдмунд нейкім шостым пачуццём выбіраў найбольш бяспечны шлях, а Леону ў гэтым дапамагала выдатнае веданне родных мясцін. Цэлую ноч правялі ў дарозе і выйшлі да шашы Чэрск Слівіца, на ўсход ад мясцовасці Мосна. Спыніліся ў густым змешаным лесе і ўдакладнілі далейшы маршрут.
Адзін за адным пераскочылі шасэйную дарогу і накіраваліся да азёр Малое і Вялікае Лонтка, дзе наважыліся зрабіць працяглы прыпынак.
НЕЧАКАНАЯ СУСТРЭЧА
Пасля дзвюх недаспаных начэй дэсантнікі былі змучаныя і сонныя. Выбралі месца прывалу, з задавальненнем залеглі ў густым бярозавым гаі, які прымыкаў да высокага лесу. Наступіў ясны сонечны дзень. Блізіўся час першай сувязі з цэнтрам. «Вірскі» загадаў радысту падрыхтаваць рацыю і паслаў Станіслава Мрочака расцягнуць антэну на адным з недалёкіх высокіх дрэў. Той накіраваўся ў лес і нечакана сярод кустоў заўважыў мужчын, што адпачывалі. Побач з імі ляжалі дубальтоўкі, у некаторых за паясамі былі пісталеты. Убачыўшы ўзброенага жаўнера, ускочылі на ногі.
-	Вы хто? запытаў Мрочак, накіраваўшы на іх аўтамат.
-	А ты хто такі? спыталі незнаёмцы.
Пачуўшы гэтуразмову.пабач з Мрочакам з’явіліся Песік, Варчак, Надольны і акружылі незнаёмых мужчын.У кароткай размове высветлілася, што гэта мясцовыя жыхары,якія ўцяклі ўлес перад прызывам на ваенную службу ў гітлераўскую армію. Доўга не хацелі верыць, што перад імі польскія жаўнеры, нягледзячы на польскае абмундзіраванне. Навісла трывожнае напружанне. Раптам адзін з партызан Ян Шмаглінскі выгукнуў:
-	Леон! Гэта ты? У вёсцы ж гаварылі, што ты загінуў на фронце і твае родныя нават атрымалі пенсію за цябе. Аты жывы?
-	Напэўна ж, не загінуў, раз знаходжуся тут, з усмешкай адказаў Песік.
Ян Шмаглінскі перад вайной сябраваўз сястрой Песіка і таму пазнаў яго. Напружанне спала. Партызаны агледзелі самую сучасную зброю дэсантнікаў і пачалі прасіць, каб тыя прынялі іх да сябе. Падпаручнік перадаўу Цэнтр шыфроўку:
“Волга” Цэнтру: прызямліліся без прыгод. Знаходзімся ў абумоўленым месцы. Згубілі мяшок з прадуктамі і рэчамі. Сустрэў землякоў і мяркую прыняць іх у сваю групу. Высылайце пасылку з дадатковымі прадуктамі і рыштункам. Чакаю паведамлення пра дату візіту, месца сустрэчы будзе ўзгоднена дадаткова. Паведамляйце пра яго час і ўмовы. Вірскі».
Між тым, пакуль радыст трымаў сувязь з Цэнтрам, партызаны распалілі агонь і пачалі гатаваць сняданак. Двое з іх па загадзе падпаручніка разам з адным парашутыстам адправіліся ў дазор, астатнія пачалі сілкавацца. Партызаны расказалі, што за 6-7 кіламетраў адгэтуль у іх абсталяваны бункер і камандуе імі нейкі «Ман», які з’явіцца пад вечар. Асаблівае іх захапленне выклікала зброя дэсантнікаў лёгкая, прыдатная, простая ў карыстанні.
Партызаны прапанавалі парашутыстам заняць іх бункер і выказалі поўную гатоўнасць выконваць усе загады камандзіра групы іх вельмі ўразілі афіцэрскія мундзіры «Вірскага», яго намесніка «Віктара»,а таксама радыста Юркі. «Вірскі» запытаў, да якой арганізацыі яны належаць, і, атрымаўшы адказ, што да Арміі Краёвай, задумаўся і прапанаваў канчаткова вырашыць пытанне пра аб’яднанне пасля размовы з іх камандзірам. Асцярожнасць
такая была не марнай: здаралася нямала выпадкаў, калі даходзіла да ўзброеных сутычак паміж прадстаўнікамі пралонданскай АК і Гвардыяй Людовай, якая прытрымлівалася левых поглядаў.
Ужо вечарам пасля працяглых размоў з партызанамі высветлілася, што на самай справе яны не падпарадкаваны ніякай ваеннай арганізацыі, а назвалі сваю прыналежнасць да АК проста так, бо лічылі ўсе ваенныя групы, якія змагаліся з фашыстамі ў Польшчы, падлеглымі Арміі Краёвай. Камандзір разведчыкаў параіўся са сваім намеснікам «Віктарам» і вырашыў прыняць прапанову партызан размясціцца ў іх бункеры. Да базы, якая ляжала каля 6 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Чэрска ўлесе над возерам Сляпым, рушылі позна ноччу пад камандаваннем «Віктара».
Сам камандзір разведчыкаў у суправаджэнні аднаго дэсантніка і аднаго партызана адправіўся ў недалёкую адсюль вёску Класкава, дзе жыла яго цётка Ганна, якая магла дапамагчы яму сустрэцца з бацькамі і наладзіць кантакты з будучымі інфарматарамі. Бацька «Вірскага» працаваў на чыгунцы і мог перадаваць разведчыкам многа каштоўнай інфармацыі.
Зтакойжа мэтай Леон Песікзадным партызанам пайшоў да сваіх родных у Шляхту. Каля поўначы ўсе вярнуліся на базу партызан. Тут і адбылася сустрэча з іх камандзірам Янам Мегерам («Манам»), Гэта аказаўся дужы лысы мужчына з энергічным выразам твару і хуткім поглядам. У нядаўнім паядынку з жандармам ён быў паранены ў руку. Стараўся быць гасцінным і многа расказваўпра сябе.
Падлетак Антон Гасціловіч	Генерал-палкоунік, доктар
ваенных навук, прафесар Акадэміі Генеральнага штаба A. I. Гасціловіч
Чайбалсан і A. I. Гасціловіч на сумесных вучэннях мангольскіх і савецкіх войск у Манголіі
Ваенны савет 18-й арміі.У цэнтры ля стала камандарм A. I. Гасціловіч, злева начальнік палітаддзела арміі генерал-маёр Л. I. Брэжнеў
Камандарм A. I. Гасціловіч з чэхаславацкімі афіцэрамі
Ілля Мартынавіч Фёдараў (пасляваенны здымак)
Начальнік разведкі брыгады «Штурмавая» A. М. Клюй
Камандзір атрада брыгады «Штурмавая» 1.1. Цімохін
Камісар аднаго з атрадаў брыгады «Штурмавая» A. В. Чарненка
АдСЮЛЬ, 3 Сёпкава. V лютыгі 1944 года ПАРТЫЗАНЫ БРЫГАДЬі
„ШТУРГ1АВАЯ
ВЫВЕЗАІ I ВЫРАТАВАЛІ АЛ ЗНІШЧЭННЯ НЯПШКАФАШЫСЦКІПІ АКУПАНТАМ 274 ВЫХАВАНЦЫ ДЗІЦЯЧАГА
ДОПА, ЯКІ РАЗПЯШЧАЎСЯ НА ТЭРЫТОРЫІ ШКОЛЫ-
ІНТЭРНАТА.
Мемарыяльная дошка ў гонар выратавання дзяцей з Сёмкаўскага дзетдома
Камандзір разведвальнай групы ГРУ Генштаба Чырвонай Арміі Л. А. Барсукоўскі
Камандзір разведвальнай групы ГРУ Генштаба Чырвонай Арміі С. Вішнеўскі
Трое з неба: доктар Павел Сегал, лейтэнанты Чырвонай Арміі радыст Юрка Уколаў і «Віктар», намеснік камандзіра групы «Волга»
Камандзір разведвальна-	Памочнік камандзіра групы
дыверсійнай групы	«Волга» польскі партызан
1-га Беларускага фронту паручнік Ян Мегер («Ман») адроджанага Войска Польскага Ян Менткі
Партызан беларускай брыгады	Радыстка Юзэфа Катыньска
«Штурмавая», баец групы «Волга»	(«Зоя»)
Эдмунд Эрнст
Дырэктар 65-й мінскай школы (цяпер гімназія № 30) Р. Ц. Сівакоў
Мемарыял гераічным экіпажам авіятараў, якія загінулі ў небе Беларусі
МіГ-17, на якім лятаў выпускнік 65-й школы Дзмітрый Тэндзітнікаў (фрагмент мемарыяла)
Герой Савецкага Саюза Барыс Акрэсцін
Барыс Акрэсцін з баявымі сябрамі
Барыс Акрэсцін падчас адпачынку са сваёй нявестай
Стралок-радыст экіпажа	Паветраны стралок Ф. А. Сылка
Б. С. Акрэсціна В. Л. Саладухін
Штурман старшы лейтэнант	Камандзір авіяэскадрыллі
I. П. Багатыроў	капітан М. М. Нікалаеў
Барэльеф Героя Савецкага Саюза Б. С. Акрэсціна (фрагмент мемарыяла)
Савет музея мінскай гімназіі № 30 імя Б. С. Акрэсціна на мітынгу. Злева кіраўнік музея настаўніца Т. Г. Лоскутава
У музеі мінскай гімназіі № 30: акцябронак ля бюста Героя Савецкага Саюза Б. С. Акрэсціна
Апошні шлях Героя Савецкага Саюза Б. С.Акрэсціна праз 66 гадоў пасля гібелі. Пахаванне яго астанкаў на Ваенных могілках у Мінску па вул. Казлова. На ўрачыстым мітынгу выступае ваенны камісар Савецкага раёна горада палкоўнік Алег Загорскі. 2010
Сустрэча пасля вайны: лётчыкі з пякельнага бамбардзіроўшчыка
У. М. Сашыхін, Д. М. Янаў і камісар брыгады «Штурмавая» I. М. Фёдараў
Герой Савецкага Саюза Яўген Іванавіч Міркоўскі, куратар A. М. Бацяна
Савецкія танкі на вуліцах Прагі. 1968
Палкоўнік Аляксей Мікалаевіч
Юрый Іванавіч Драздоў, начальнік
Бацян
савецкай нелегальнай разведкі ў 1979-1991 гг.
Прэзідэнт Расіі У. У. Пуцін віншуе A. М. Бацяна з 90-годдзем і прысваеннем яму звання Героя Расіі. 2007
Герой Расіі разведчык A. М. Бацян і мастак A. М. Шылаў. 2011
Нарадзіўся ён у Чэрску. Бацькі ў пошуку работы эмігрыравалі ў Германію, у Берліне адкрылі свой рэстаран. У маі 1939 года Яна мабілізавалі ў нямецкую армію, але ён дэзерціраваў і збег у Польшчу. У верасні фашысты напалі на Полылчу, і за Янам пачалося паляванне. Уцёк у лес. Астатніх партызан, хто далучыўся да Мегера, таксама праследавалі фашысты за іх антыгітлераўскую дзейнасць,а некаторых-задэзерцірства з вермахта.
Усе партызаны дасканала ведалі навакольную тэрыторыю і мясцовых людзей, усе лясныя сцежкі, мелі цесныя кантакты з блізкімі, сваякамі і знаёмымі і маглі аказаць неацэнную дапамогу разведчыкам у выкананні адказнага задання. «Вірскі» нарэшце згадзіўся прыняць іх у сваю групу і дамовіўся з Мегерам пра размеркаванне абавязкаў. Агульнае камандаванне ён пакінуў за сабой, а Мегер прызначаўся камендантам базы.
Так ужо на трэці дзень група павялічылася на восем чалавек, якія выдатна ведалі мясцовасць і тутэйшых людзей. Усе яны таксама насілі псеўданімы: Ян Мегер «Ман», Леон Шмаглінскі «Чорны», Вітольд Шмаглінскі «Віт», Ян Глінецкі «Ясь», Ян Асоўскі «Штыфт», Ян Камінскі «Стайн». «Мадзьярам» у партызанскіх радах быў савецкі афіцэр-танкіст, які ўцёк з лагера ваеннапалонных.