Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Наступнай раніцай «Вірскі» з «Віктарам» і Мегерам пачалі аглядаць тэрыторыю, што прымыкала да базы. Бункер размяшчаўся сярод маладога густога сасонніка на паўночным схіле пясчанага адкосу, які з трох бакоў паўночнага, усходняга і паўднёва-ўсходняга падковай акружала топкае балота. База знаходзілася на стыку трох паветаў (раёнаў): Старогардскага, Хойніцкага і Тухольскага. Ва ўсходнім кірунку метраў за 500 расцягнулася возера Сляпое, аддзеленае вузкай
паласой сушы на паўночным усходзе ад возера Доўгага. На поўнач ад бункера, адразу за балотам, на адлегласці метраў 700 за нешырокай паласой рэдкага сасонніку ўздоўж возера Астравітае раскінуліся абшары лясных масіваў.
На поўдзень ад базы беглі лясныя дарогі, ад якіх бункер аддзяляў невялікі густы лясок. Адразу ж за дарогай пачыналіся вялікія і шырокія тухольскія бары. Удалае размяшчэнне базы дазваляла незаўважанымі выйсці ўглыб лясных масіваў, а з другога боку, давала магчымасць ляснымі дарогамі дабрацца да важных камунікацыйных шляхоў чыгункі і шасэйкі Берлін Крулевец і Шлёнск Гдыня. Уся гэта мясцовасць выклікала прафесійную цікавасць дэсантнікаў з пункту гледжання будучай іх разведвальнай дзейнасці.
Наша база надзвычай удалае і бяспечнае месца, расказваў Ян Мегер. Мясцовыя акупацыйныя ўлады трох паветаў ніколі не праводзяць сумесных карных экспедыцый. Яны дзейнічаюць па прынцыпу: «кожны на сваёй тэрыторыі», а мы маем магчымасць «гасцяваць» то на адной,то на другой.
У ПОШУК НЯЛЁГКІ ВЫХОДЗІЦЬ РАЗВЕДКА...
«Вірскі» выклікаў Браніслава Варчака і Леона Шмаглінскага і загадаў рыхтавацца ў дарогу. Шлях ляжаў зноў у вёску Класкова, да роднай цёткі падпаручніка Ганны Кламан, дзе ён збіраўся сустрэцца з бацькамі. Хацелася пасля двух з палавінай гадоў расстання не толькі пабачыцца з роднымі, якія лічылі яго без вестак загінуўшым,
але і папрасіць у бацькі-чыгуначніка дапамогі ў здабычы неабходных разведданых. Бацька Міхал Менткі працаваў на чыгуначным вузле Касцяжына памочнікам машыніста, меў многа знаёмых чыгуначнікаў і мог здабаваць каштоўныя звесткі.
- А мой ты сынок! усклікнула са слязамі на вачах маці, як толькі Ян Менткі пераступіў парог цётчынага дому. Мы ўжо не спадзяваліся ўбачыць цябе.думалі, што загінуўты на фронце!
Яна кінулася да сына і моцна абняла яго, у душы яшчэ не верачы, што гэты ладны прыгожы афіцэр яе прапаўшы сын, па кім яна выплакала нямала начных слёз. Бацька таксама быў узрушаны сустрэчай і цішком выціраў слёзы. Пасля першых радасных воклічаў і прывітанняў пачалася размова.
- Пасля таго якты згінуў недзе пад Ленінградам, да нас некалькі разоў прыходзілі гестапаўцы і ўсё патрабавалі выдацьтвой адрас,расказваў Міхал. За намі і нашай сядзібай устанавілі назіранне, часта пад вокнамі нашы размовы праслухоўвалі. Нас абавязалі адзначацца ў мясцовым аддзяленні жандармерыі. Усю карэспандэнцыю праглядала цэнзура. Але з работы не звольнілі.
- Як бачыце, я жывы і здаровы, зазначыў Ян. I мундзір, які на мне, гаворыць, што маю воінскі абавязак: рабіць усё, каб хутчэй была вызвалена наша мілая Айчына. Дарэчы, татусь, раскажы, што вядома пра мясцовых партызан.
-Тут, на Памор’і ёсцьдзве падпольныя палітычна-ваенныя арганізацыі: Армія Краёва і тайная вайсковая арганізацыя «Грыф Паморскі». Абедзве арыентуюцца на лонданскі ўрад і не праводзяць
якіх-небудзь асабліва актыўных баявых дзеянняў. Ну а ты, сыне, якое маеш заданне? He сакрэт?
Ад цябе, татусь, сакрэтаў хаваць не буду, але і падрабязна пра сваю місію расказаць не магу. Скажутолькі, што і твая дапамога мне вельмі спатрэбіцца.
Далей аказалася, што маршруты цягніка, на якім працаваў бацька, праходзяць якраз па той мясцовасці, што ўяўляла цікавасць для разведчыка. Бацька згадзіўся збіраць і перадаваць патрэбныя звесткі. Так знайшлася дакладная і надзейная крыніца інфармацыі пра дыслакацыю нямецкіх вайсковых падраздзяленняў на тэрыторыі ХойніцаКасцяжына-Тчэў-Гданьск-Грудзёндз-БыдгашчКартузы-Лембарк-Інавроцлаў-Бутаў. Такі шырокі маштаб быў магчымы: бацька меў вельмі многа надзейных сяброў на кожным чыгуначным вузле, на кожнай станцыі і збіраўся падключыць іх да збору даных, у тым ліку і пра рух вайсковага транспарту. Дапамагчы ў справе павінна было і тое, што ён выдатна ведаў нямецкую мову.
Трэба толькі быць асцярожным, сказаў Ян. Справа небяспечная, і я не магу рызыкаваць вашым здароўем і жыццём. Усе звесткі перадавайце сюды Гертрудзе Фірэк: яна чалавек надзейны.
На ролю сувязных прызначылі астатніх блізкіх родзічаў: маці, сястру Марыю Матушыньскую і брата Бенедыкта, бо частыя паходы адной і той жа асобы ў адным кірунку, па адной дарозе маглі выклікаць падазрэнні. 3 гэтай жа прычыны ўстанавілі і розныя месцы сустрэчы з сувязнымі. Ян перадаў родным некалькі польскіх газет і два экзэмпляры ліпеньскага Маніфеста Польскага Камітэта Народнага Вызвалення. Развітаўшыся з родзічамі, ён пасля
поўначы разам з таварышамі, якія яго ахоўвалі, вярнуўся на базу. Тут было ўсё ў поўным парадку, пад камандаваннем «Віктара» і Мегера партызаны расчышчалі бункер, уладкоўваліся ў ім.
РАЗВЕДДАНЫЯ ШЫРОКІМ ПАТОКАМ
3 гэтага дня прыступілі да разгортвання разведсеткі. Агентамі-інфарматарамі станавіліся родзічы партызан, свае добрыя знаёмыя і блізкія сябры, якія былі патрыётамі і ненавідзелі акупантаў. Крыніцай цікавых звестак былі таксама паведамленні сваякоў інфарматараў, вывезеных углыб Германіі на прымусовыя работы. Яны паведамлялі пра ваенныя аб’екты ворага, пра настрой нямецкага насельніцтва.
Адзін з мясцовых партызан паведаміў пра нямецкага афіцэра, які ў размовах з мясцовымі людзьмі абразліва адзываўся пра Гітлера і яго акружэнне. Афіцэр займаў высокае службовае становішча, аднак прадаў інфарматару пісталет з запасам патронаў. Ён набываў у Чэрску прадукты і высылаў сваім родным у Германію. Вырашылі выкарыстаць гэту акалічнасць і купляць у яго патрэбныя звесткі. Так разведчыкі атрымалі даныя пра паспешлівае ўмацаванне абарончых збудаванняў ворага ўздоўж Віслы восенню 1944 года.
Праз некалькі дзён «Вірскі» зноў сустрэўся збацькам.які паведаміўпра рухваеннагатранспарту па чыгунцы і шасейных дарогах Хойніца Тэзаў, Хойніца Касцяжына, Гдыня Гданьск. Ён расказаў, што ў лесе пад Вершхуцам j каля Лебы немцы абсталявалі палігон для запуску ракет «Фау-1».
На супрацоўніцтва з намі згадзіўся наш сусед Антоні Шлесэр паштовы служачы ў Касцяжыне, паведаміў між іншым бацька,а таксама чыгуначнікі на іншых чыгуначных вузлах.
Паштовы служачы аказаўся зручным інфарматарам: перахопленыя дэпешы і падслуханыя телефонныя размовы палітычных функцыянераў, прадстаўнікоў паліцэйскіх і адміністрацыйных улад дазвалялі разведчыкам ведаць пра ўсе падзеі ўтой мясцовасці.
У гэты ж час Леон Песік наладжваў праз сваіх родных разведсетку ў Будгашчы, а Францішак Надольны у Гдыні і Эльблэнгу. Такім чынам, «Вірскі» забяспечыў пастаянны паток інфармацыі з шырокай тэрыторыі. Прымяняліся і іншыя формы здабычы каштоўных даных. Адна з іх паходы за «языком». Патруль з двух-трох парашутыстаў і мясцовых партызан рабіў засаду ў лесе пры даро гах, значна аддаленых ад базы. Часцей за ўсё здабычай станавіліся адзінокія вайскоўцы вермахта, якія былі на адпачынку пасля ранення ці праводзілі тут свой адпачынак.
Спалоханага і ўражанага «языка» адводзілі ў лес і распытвалі пра яго часць. Звычайна яны без асаблівага прымусу расказвалі ўсё ім вядомае і прасілі толькі аб адным каб іх адпусцілі жывымі, і кляліся, што нікому не раскажуць пра такую сваю незвычайную прыгоду. Гэтаму можна было цалкам паверыць, бо служба бяспекі і жандармерыя строга карала такіх ваеннаслужачых. Разведчыкам таксама было выгадна не забіваць палонных, бо, знайшоўшы труп салдата, гестапа магло ўчыніць рэпрэсіі сярод мясцовага насельніцтва.
Вельмі важныя разведдныя здабыў у Гдыні Францішак Надольны. Перад вайной ён доўга жыў У гэтым партовым горадзе і меўтут многа знаёмых. Пры першым візіце ў Гдыню Надольны сустрэўся са сваім даўнім сябрам Эдвардам Міланоўскім, які згадзіўся супрацоўнічаць. Вельмі важныя звесткі даставіў разведчыку другі яго сябра Уладыслаў Паўтарак.
Немцы паспешліва рыхтаваліся да абароны горада і адначасова арганізоўвалі сродкі эвакуацыі. У порце знаходзілася многа пасажырскіх караблёў, сярод іх «Ганза» і «Штутгаф». Разведчыкі выявілі таксама базу ваенных караблёў і падводных лодак. Дыслакацыя вайсковых часцей, размяшчэнне сродкаў проціпаветранай абароны, радыёстанцый і апаратаўсачэння за самалётамі,артылерыі,танкаў, абарончых збудаванняў былі дакладна ўстаноўлены і перададзены на Вялікую зямлю.
«ШЫШКІ» ВАЯВАЦЬ HE ЗБІРАЮЦЦА...
Падчас апошняй сустрэчы Міхал Менткі сказаў сыну, што з ім звязаліся партызаны з атрада «Шышкі» і папрасілі сустрэчы з «Вірскім». Яны размяшчаліся ў бункерах паблізу вялікага палігону СС, расцягнутага ў трохкутніку Ліпы Брусы Кутаў, што давала ім адносную бяспеку: ніхто нават не падумаў бы шукаць партызан пад носам у каманды эсэсаўцаў. Сярод партызан «Шышак» было многа людзей, добра знаёмых Вірскаму яшчэ з перадваенага часу. I Ян згадзіўся на сустрэчу. Вызначылі яе час і месца: на кантактным пункце ў Класкаве, удоме Ганны Кламан.
На спатканне з «Вірскім» з’явіліся два партызаны з «Шышак». Адзін з іх аказаўся добра знаёмы яму Войцех Варсіньскі («Алень»), «Вірскі» з’явіўся ў доме цёткі ў суправаджэнні Эдмунда Эрнста, Бронека Варчака і Леона Шмаглінскага. Пасля прывітанняў прадстаўнікі «Шышак» расказалі пра небяспечны выпадак у дарозе. У Чэрску партызаны заўважылі жандармаў, якія стаялі пры выхадзе са станцыі. Сітуацыя была небяспечнай.бо Варсіньскага шукала служба бяспекі, і жандармы мелі яго фатаграфію. Іх выручыў бацька Менткага. Ён хутка замяніў марынарку Варсіньскага на адзенне чыгуначніка і на паравозе даставіў на месца сустрэчы.
Пачалася дзелавая размова. Аказалася, што атрад «Шышкі» спачатку належаў да тайнай вайсковай арганізацыі «Грыф Паморскі», а з кастрычніка камандзір атрада Ян Шалеўскі (псеўданім «Собаль») парваў з «Грыфам Паморскім» і падпарадкаваўся камандзіру акругі Арміі Краёвай. Пасланцы «Шышак» хацелі даведацца, кім сапраўды з’яўляецца група «Вірскага» і каму падпарадоўваецца. «Вірскі» расказаў ім пра стварэнне Польскіх Узброеных Сіл на тэрыторыі СССР. Коратка спыніўся на змесце ліпеньскага Маніфесту Польскага Камітэта Народнага Вызвалення і праблемах, звязаных з будучыняй Польшчы.