Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
гатавалі ноччу, а сняданак і вячэру, або, як гаварылі польскія разведчыкі, каляцыю, днём і вечарам».
Дзяўчаты былі ў атрадзе да самага вызвалення тэрыторыі Памор’я, і перайшлі лінію фронта разам з разведчыкамі.
БАРАЦЬБЫ РОЗНЫЯ ФОРМЫ
Тым часам колькасць інфарматараў і сувязных павялічвалася. Кожны з дэсантнікаў і партызан меў сваіх людзей, сваю сетку супрацоўнікаў. Радыст Юрка ўжо не спраўляўся з наплывам інфармацыі і з цяжкасцю перадаваў яе на Вялікую зямлю. Рацыя працавала кожныя суткі па некалькі гадзін, што было вельмі небяспечна: паблізу базы з’явіліся пеленгатарныя ўстаноўкі, і даводзілася выбірацьтакі час сеансаў, каб фашысты не запеленгавалі рацыю. Давялося неяк нават на два дні перапыніць сеансы сувязі з Вялікай зямлёй. У канцы лістапада «Вірскі» папрасіў штаб прыслаць яшчэ аднаго радыста з рацыяй. Кіраўніцтва згадзілася разгледзець гэту просьбу і пазней паведаміць пра час і месца высадкі радыста.
З’явілася інфармацыя пра актывізацыю дзейнасці нямецкай службы бяспекі з мэтай устанавіць дыслакацыю групы «Вірскага». У той жа час немцы пачалі распускаць чуткі, што з групай пакончана, каб прымусіць палякаў не аказваць партызанам ніякай дапамогі. Камандзір дэсантнікаў вырашыў нанесці нечаканы ўдар па ворагу, каб паказаць сілу партызан і дэсантнікаў. Якраз у гэтыя дні польскае населычіцтва паскардзілася на забойцу цывільных людзей, жорсткага і ганарлівага
каменданта нямецкай жандармерыі ў Чэрску, нейкага Касанку.
Паводзіны гэтага крыважэрцы былі разведчыкам ужо добра вядомы. Звычайна ў адказ на акцыю мясцовых слаба ўзброеных партызан ён асабіста ўзначальваў карную экспедыцыю на месца іх нападу. Для ўдзелу ў аперацыі стварылі дзве групы. Адна пад камандаваннем Мегера («Мана») павінна была раніцай напасці на прадуктовы магазін у Гутоўцы, а другая ў той жа час арганізаваць у зручным для дэсантнікаў месцы ў лесе паміж Гутоўцам і Чэрскам засаду на аўтастрадзе, якая вяла з Берліна да Крулеўца.
Група Мегера атрымала загад пры нападзе не карыстацца аўтаматычнай зброяй, каб зрабіць уражанне, што напад здзейсніў якісьці мясцовы слаба ўзброены атрад. Таму толькі партызаны, якія павінны былі ахоўваць групу Мегера ад любых нечаканасцей, мелі аўтаматы, а астатнія, хто павінен быўдзейнічацьу магазіне, узялі з сабой дубальтоўкі і штуцары. Група выканала заданне дакладна і хутка. Партызаны забралі цукар, шакалад, папяросы і касу, астатні тавар знішчылі. Работнікам магазіна строга наказалі не паведамляць да вечара мясцовым уладам пра напад.
Паблізу,кіламетры за два ад месца партызанскай акцыі, знаходзілася фашысцкая артылерыйская батарэя, якую ахоўвала падраздзяленне вермахта. Напад на магазін непадалёку ад батарэі, ды яшчэ сярод белага дня, павінен быў з пэўнасцю выклікаць неадкладную рэакцыю Касанкі. Партызаны з магазіна, заціраючы сляды, кружным шляхам вярнуліся на базу.
Праз нейкую гадзіну пасля аперацыі ў магазіне замаскіраваная ў лесе каля дарогі другая група заўважыла на аўтастрадзе атрад жандармерыі на веласіпедах. Афіцэр, што ўзначальваў калону, быў вельмі падобны на Касанку, хаця жандармы і з’явіліся не з боку Чэрска, як меркавалі разведчыкі, а з боку Хойніце. Камандзір засады падаў сігнал адкрыць агонь. Смяротныя чэргі з аўтаматаў па калоне палажылі яе на зямлю.У ход пайшлі гранаты. Было многа забітых і параненых, тым не менш уцалелыя фашысты прынялі бой. Храбра і ўмела дзейнічалі ўсе хлопцы, але асабліва праявіў сябе Эдмунд Эрнст вопыт партызанскіх засад у Беларусі саслужыў тут яму добрую службу. Але цягнуўся бой мінут 10-15. Адстрэльваючыся,дэсантнікі адступілі, заціраючы за сабою сляды.
Задаволеныя сваёй перамогай, пасля шматгадзіннага маршу вярнуліся яны на базу. Доўгі бой партызаны весці не маглі, бо на аўтастрадзе звычайна быў інтэсіўны рух, і працяг бою з мэтай поўнага знішчэння жандармаў мог скончыцца трагічна: у любы момант да фашыстаў прыйшла б дапамога. Тым не менш баявая аперацыя ў белы дзень паблізу моцных нямецкіх гарнізонаў настрашыла акупантаў, а польскаму насельніцтву прыдала аптымізму і надзеі, што час вызвалення недалёка. На лясных дарогах з’явіліся паказальнікі з надпісамі: «Увага! Партызаны!»
Фашысты прымалі і іншыя захады ў сувязі з актыўнасцю групы «Вірскага». Яны ўзялі некалькі дзясяткаў заложнікаў мужчын з мясцовага насельніцтва і размясцілі пад вартай у закінутай цагельні ў Шляхце. Заложнікаў сабралі ў асноўным з Чэрска і навакольных вёсак, падазраючы, што мясцовыя людзі супрацоўнічвюць з партызанамі,
хаця доказаў гэтага не мелі. За дапамогай мясцовыя палякі праз сувязных звярнуліся да «Вірскага». Ён вырашыў «паразмаўляць» з камендантам гарнізона ў Шляхце былым афіцэрам перадваеннага Войска Польскага паручнікам Бразоўскім. Яшчэ перад вайной Бразоўскі быў завербаваны фашысцкай разведкай і пасля акупацыі Польшчы, прыняўшы нямецкае грамадзянства, стаў Бюркнерам, ажаніўся з немкай з Гданьска і атрымаў чын оберлейтэнанта вермахта. Пастаянна жыў ён у Шляхце.
Спецыяльная група партызан і дэсантнікаў на чале з Францішкам Надольным ноччу падышла да добра асветленай вілы каменданта, размешчанай у некалькіх дзясятках метраў ад уваходу ў казармы ягдкаманды, дзе заўсёды знаходзіўся вартавы. Тым не менш, удалося незаўважанымі ўвайсці ў дом Бюркнера і нейтралізаваць яго дамачадцаў. Камендант быў настолькі ўражаны дзёрзкасцю дэсантнікаў, што не змог нават вымавіць ніводнага слова.Хлопцы прыступілі да «выхавання» рэнегата. Некалькі ўдараў дубінкай зрабілі яго вельмі памяркоўным.
-	Ты чалавек надзвычай уплывовы ў Шляхце, сказаў камандзір групы дэсантнікаў. Дык вось, ты павіненужыцьувесьсвойуплыўі вызваліцьнявінных заложнікаў-палякаў, інакш мы зноў сустрэнемся з табой і нават наведаем некаторых тваіх родзічаў, адрасы якіх не толькі ў Гданьску, але і ў Рэйху нам добра вядомы. Толькі наша наступная сустрэча не будзе такой бяскроўнай. I павер, што няма такога месца на зямлі.дзе мы цябе не адшукалі б.
-	Усё зраблю, што належыць, заікаючыся, прамовіў Бюркнер. Толькі пакіньце ў спакоі маю сям’ю і родзічаў!
-	He раім таксама паведамляць немцам пра нашу прысутнасць, калі мы выйдзем з памяшкання,заўважыў Надольны, гарнізон акружаны моцнымі сіламі партызан.
Перад гэтай аперацыяй разведчыкі папрасілі сваіх мясцовых інфарматараў, каб яны распусцілі чуткі, што бачылі дзве вялікія групы партызан, узброеных аўтаматамі. Бюркнер быў настолькі напалоханы, што наступным днём прыклаў усе намаганні і ўвесь свой немалы ўплыў, каб вызваліць усіх заложнікаў. Аўтарытэт партызан у вачах мясцовых людзей вырас нязмерна, і колькасць інфарматараў зноў павялічылася: радыст паранейшаму не спраўляўся. Давялося зноў адправіць на Вялікую зямлю просьбу аб дэсантаванні яшчэ аднаго радыста. А весткі ад групы «Вірскага» былі вельмі патрэбныя, і па іх Цэнтр адразу ж прымаў належныя захады.
«“Волга” Цэнтру: у порт Гдыня прыбыў адзін з самых буйных ваенных караблёў фашысцкага флоту крэйсер “Шанхорст”. Паспешліва загружаецца прадуктамі, палівам і амуніцыяй. Прысылайце “піяніста”. Вірскі».
На Гдыню наляцелі савецкія бамбардзіроўшчыкі і разбамбілі порт. Нямецкі карабель,на загрузіўшыся, быў вымушаны выйсці ў адкрытае мора.
У лістападзе са штаба прыйшла тэрміновая тэлеграма з загадам удакладніць раней атрыманыя звесткі пра рух ваенных цягнікоў на станцыі Быдгашч. Тут працавала група інфарматараў Леона Песіка. Адзін з іх, Максіміліян Плішка, чыгуначнік, мабілізаваўдля збору звестак многіх сваіх знаёмых. Сталі паступаць паведамленні пра дыслакацыю вайсковых часцей, абарончых збудаванняў, пра
ваенныя заводы і іх прадукцыю, пра інтэнсіўны рух ваенных эшалонаў. Менавіта іх расклад камандаванне і загадала ўдакладніць. На гэта надзвычай важнае заданне трэба было паслаць кагосьці проста ў Быдгашч. Дарога была нялёгкай: 100 кіламетраў па занятай ворагам тэрыторыі. Прааналізаваўшы ўсе магчымасці, вырашылі паслаць Леона Песіка і Вітольда Шмаглінскага. Ехаць яны павінны былі на таварняку па чыгунцы. Апранулі іх у такое адзенне, каб на першы погляд яны здаваліся людзьмі, якія едуць на работу. Тым не менш, яны былі ўзброены пісталетамі і фінскімі нажамі.
Прыехаўшы ў Быдгашч, Леон праз сувязнога звярнуўся да Максіміліяна з просьбай пісьмова пацвердзіць звесткі, якія запатрабаваў штаб. Але інфарматар чамусьці перастаў давяраць разведчыку і адным вечарам з’явіўся да яго бацькоў у Шляхце, не ведаючы, што Леон знаходзіцца дома. А якраз у гэты момант Леон Песік з Вітольдам Шмаглінскім, апранутыя ў вайсковыя мундзіры і ўзброеныя пісталетамі, сядзелі за сталом. Убачыўшы бравых салдат Войска Польскага ў поўным узбраенні, Плішка быў уражаны і перастаў сумнявацца. Ён пацвердзіў патрэбныя звесткі і працаваў далей бездакорна. Чарговае заданне Вялікай зямлі было выканана.
Вярнуўшыся з Быдгашча, Леон Песік пры дакладзе камандзіру групы пра выкананне разведзадання паведаміў таксама, што фашысты часта праводзяць у горадзе нечаканыя праверкі дакументаў. Прычынай такой пільнасці сталі незвычайныя паводзіны аднаго нямецкага афіцэра, які на гарадскіх вуліцах спыняў салдат вермахта,
ушчуваў і бэсціў іх, прымушаў паўторна вітаць яго. Гісторыя гэта ўсім здавалася сенсацыйнай, бо пруская ваеншчына ніколі не дапускала падобных паводзін афіцэраўу адносінахда салдат. На афіцэра звярнула ўвагу служба бяспекі і арыштавала яго. Як аказалася, у афіцэрскім мундзіры дзейнічаў савецкі разведчык. Здавалася б, нават такая дробязь прывялада правалу чалавека.якога доўга рыхтавалі ў разведшколе. Гэты факт прымусіў камандзіра дэсантнікаў і яго намесніка «Віктара» яшчэ раз задумацца пра канспірацыю і абмеркаваць усе падрабязнасці ў гэтай важнай справе.
Набліжалася зіма не вельмі спрыяльны час для паходаў за правіянтам, на дыверсіі, за разведданымі: сляды не снезе маглі дэмаскіраваць дыслакацыю групы. «Вірскі» з «Віктарам» пачалі думаць, як выйсці з гэтага становішча. Амаль тры месяцы дзякуючы строгай асцярожнасці разведчыкам удалося добра канспіраваць сваю базу і сваю дзейнасць. Стараліся дзейнічаць у розных паветах і ніколі не праводзілі акцый паблізу. Метады прымяняліся розныя, пачынаючы ад дэзінфармацыі да спецыяльных прыёмаў. Так, пры нападзе на магазіны і прадуктовыя склады разведчыкі і партызаны апраналі нямецкую форму і размаўлялі толькі па-нямецку. Мовай яны валодалі дасканала, бо многія служылі ў радах вермахта, а, напрыклад, Мегер доўга жыў у Берліне. Гэта прыносіла нечаканыя вынікі: мясцовыя акупацыйныя ўлады пачалі падазраваць у марадзёрстве сваіх салдат і афіцэраў, якія знаходзіліся тут на адпачанку пасля лячэння ў шпіталях. Інфарматары паведам лялі разведчыкам, што пасля чарговай іх «прадук-