Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
У адзін з дзён да падпаручніка Менткага звярнуўся шчуплы, падобны на падлетка капрал з савецкімі баявымі ўзнагародамі на мундзіры і папрасіў залічыць яго ў састаў групы. Падпаручнік са здзіўленнем агледзеў дробную фігуру капрала і запытаў:
- Як тваё прозвішча, імя і імя па бацьку?
- Эдмунд Эрнст, сын Леона! адным дыхам выгукнуў капрал.
- Дзе ваяваў і за што атрымаў узнагароды?
Быў байцом партызанскай брыгады «Штурмавая» на тэрыторыі Беларусі, ордэн Чырвонай Зоркі ўручылі мне за дыверсійную дзейнасць, медаль «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» атрымаўтам жа.
Так у саставе групы з’явіўся вопытны баец, які дасканала ведаў метады партызанскай барацьбы. Астатнія парашутысты былі таксама добра абучанымі воінамі, прайшлі надзейную падрыхтоўку ў батальёне. Некаторыя з іх паспелі панюхаць пораху на фронце. 3 дапамогай капітана Краузе быў сфарміраваны новы састаў групы, у якую ўвайшлі падпаручнікЯн Менткі.старшыя сяржанты Браніслаў Варчак, Францішак Надольны, Леон Песік, Алаіз Малахоўскі, старшына снайпер Станіслаў Мрочак і капрал Эдмунд Эрнст. Усе члены падраздзялення, як і сам камандзір, былі родам з Памор’я, дзе групе выпадала дзейнічаць у тыле ворага.
Адразу ж, як толькі вызначылі новую групу, яе камандзіра зноў выклікалі да падпалкоўніка Таруньчыка, дзе ў прысутнасці ўжо знаёмага яму савецкага афіцэра паведамілі, што разам з групай ён прыкамандзіраваны да штаба «Н» так абазначаўся штаб 1-га Беларускага фронта. Падпаручнік атрымаў загад падабраць і праверыць абмундзіраванне і ўзбраенне на дзевяць чалавек, бо ў саставе групы з’явяцца яшчэдва парашутысты.
Неўзабаве да дома, дзе размяшчаўся камандзір групы, пад’ехаў «віліс», з яго выйшаў знаёмы палкоўнік з двума маладымі савецкімі афіцэрамі. Палкоўнік пазнаёміў Менткага з новымі дэсантнікамі. Адзін з іх, сярэдняга ўзросту чарнявы, падобны на цыгана жвавы мужчына, насіў псеўданім «Віктар» і прызначаўся намеснікам камандзіра групы, другі, моцны фізічна, жыццярадасны, з шырокім тварам і заўсёднай папяросай у зубах, павінен быў выконваць ролю радыста. Прозвішча яго Уколаў. Абодва да гэтага часу некалькі разоў пабывалі за лініяй фронту ў саставе парашутных дэсантна-разведвальных груп і мелі вопытдзейнасці ўтыле ворага.
Раніцай 7 верасня палкоўнік загадаў аб’явіць членам групы стан гатоўнасці да адлёту. Камандзір праверыў узбраенне, рыштунак і абмундзіраванне кожнага парашутыста і загадаў падрыхтавацца да вячэрняга пастраення: перад адлётам кожнай групы праходзіла невялікая ўрачыстасць.
...На прасторнай плошчы выстраіўся батальён. Перад ім стаяла гатовая да адлёту група падпаручніка Менткага. Слова ўзяў куратар батальёна генерал брыгады Аляксандр Завадскі.
Жаўнеры! урачыста вымавіў ён. Настаў ваш час святога змагання за свабоду нашай дарагой Айчыны. Няхай спадарожнічае вам ваеннае шчасце ў гэтай барацьбе. Упэўнены, што кожны з вас застанецца дастойным высокага звання салдата новай Польшчы і зробіць усё, каб яна хутчэй паўстала з фашысцкай няволі.
Удачы дэсантнікам пажадаў і камандзір батальёна падпалкоўнік Таруньчык. Пасля перад камандаваннем і групай урачыстым маршам прайшлі падраздзяленні батальёна. Пастраенне закончылася.
Вечарам дэсантнікі селі ў самалёт і пераляцелі на адзін з палявых аэрадромаў. Тут затрымаліся на два дні, атрымалі сухі паёк сухары і кансервы, а таксама запасныя камплекты цывільнай адзежы і нямецкага абмундзіравання. 9 верасня камандзіра групы і яго намесніка зноў выклікалі да палкоўніка. Ён паведаміў.што вылетгрупы прызначаны на вечар, удакладніў асаблівасці задання, спосабы сувязі і дакладна вызначыў на карце месца прызямлення. Ён, між іншым, пацікавіўся настроем членаў групы і запытаў:
- Магчыма, хтосьці з парашутыстаў жадае застацца ў батальёне?
- Што вы, таварыш палкоўнік! здзівіўся Менткі. Кожны салдат ірвецца як найлепш выканаць заданне і наракае толькі на тое, што так доўга даводзіцца чакаць адлёту.
На заканчэнне размовы палкоўнік уручыў камплект ваенных геаграфічных карт Польскага Памор’я, у тым ліку рэгіёна будучай дзейнасці разведчыкаў. Ён уключаў тэрыторыю ў граніцах БыдгашчІнавроцлаў-ТоруньГрудзёндз-Эл fa-
бланг-Гданьск-Пуцк-Слупск-Шчэцінак; карты паветаў Хойніце, Тухоля, Старогард, а таксама паўночнай часткі павета Свеце. Выдаў вялікую суму грошай у нямецкіх марках і пяцісотзлотавых банкнотах, якія хадзілі ў акупіраванай Польшчы. Менткі таксама атрымаў чыстыя бланкі розных дакументаў.
У 9 гадзін вечара група села ў аўтамабіль і адправілася на палявы аэрадром пад Бялай Падляскай, дзе цэлую гадзіну давялося чакаць адлёту. Настрой быў вясёлы, хлопцы расказвалі анекдоты, жартавалі і смяяліся. Неўзабаве з’явіўся экіпаж самалёта і пачаў рыхтаваць «Дуглас» да палёту. Запусцілі рухавікі, палкоўнік дастаў бутэльку гарэлкі, некалькі шклянак і наліў кожнаму парашутысту. На развітанне ён сардэчна паціснуў ім рукі, і ўсе занялі месцы ў самалёце.
Як толькі зачыніліся дзверы самалёта, не стала паручніка Менткага з’явіўся «Вірскі», псеўданімы атрымалі і астатнія дэсантнікі: уступіла ў свае правы строгая канспірацыя. Узлёт. Запанавала агульная радасць, што ім давядзецца першымі сярод польскіх воінаў ступіць на родную зямлю Памор’я і змагацца за яе вызваленне. Траса палёту вяла над спавітай агнём і хмарамі дыму Варшавай і далей у кірунку Торунь Грудзёдз Тухоля.
- Наша «Волга», насуперак геаграфіі, плыве на захад, пажартаваў лейтэнант «Віктар».
Ляцелі на вышыні каля 1000 метраў. Ноч выдалася бясхмарная, ясна свяціў месяц. Праз ілюмінатары былі відаць аўтамабілі, якія з прытушанымі фарамі рухаліся па шашы. Некалькі разоў самалёт абстралялі рознакаляровымі трасамі з кулямётаў.
У цэлым жа палёт праходзіў спакойна, толькі над Грудзёндзам трапілі ў святло пражэктараў, і фашысцкія зеніткі адкрылі агонь. Дэсантнікі падумалі, што прыйшоў канец палёту. Пачалі ліхаманкава прыкідваць план дзеянняў у выпадку вымушанага прызямлення. У гэты час з кабіны выйшаў адзін з членаў экіпажа, падскочыў да кабінкі стралка і выпусціў каляровую ракету. Зеніткі адразу ж замоўклі, пражэктары згаслі, апроч аднаго.
Самалёт у святле пражэктара пачаў зніжацца, нібы маючы намер ісці на пасадку. Пасажыры не разумелі, што гэта значыць, і пачалі хвалявацца, што ім здрадзілі, але праз імгненне рухавікі ўзраўлі, «Дуглас» зрабіў нейкі дзіўны хітры манеўр і вырваўся з промня пражэктара. Самалётлітаральна дрыжэў ад непамерна высокіх абаротаў рухавікоў. У адкрытых дзвярах кабіны стаяў, усміхаючыся, камандзір экіпажа. Ён паглядзеў на парашутыстаў і сказаў:
- Спакойна, хлопцы. Усё ў парадку. He хвалюйцеся. Нервы трэба трымаць. Яны вам яшчэ спатрэбяцца...
Пасля ўжо іншым тонам дадаў:
- Камандзіра групы прашу ў пілоцкую кабіну.
Разгарнуўшы палётную карту, пілот паведаміў, што праз некалькі мінут месца высадкі, сігналам да яе падрыхтоўкі будзе святло чырвонага ліхтара над пілоцкай кабінай, а пры зялёным сігнале трэба пакінуць самалёт. Падпаручнік перадаў гэты загад парашутыстам. I калі над кабінай запалілася чырвонае святло, дэсантнікі ўсталі і па чарзе пачалі, дапамагаючы адзін аднаму, прымацоўваць да спецыяльнага каната карабіны парашутаў, каб яны пасля скоку адкрыліся аўтаматычна. Пасталі
ў шарэнгу па росту ад невысокага Станіслава Мрочака даволі цесна адзін за адным: у гэтым выпадку можна было прызямліцца непадалёку адзін ад аднаго.
Заззяў зялёны ліхтар, члены экіпажа выпхнулі мяшок з амуніцыяй, і парашутысты пакінулі самалёт. Першым скокнуў снайпер Станіслаў Мрочак, за ім Эдмунд Эрнст.дарэчы, гэта быўяго першы скачок, за ім астатнія. Прызямліліся.у прынцыпе.удала, калі не лічыць, што камандзір Ян Менткі завіс на сасне і не мог сам сцягнуць з дрэва парашут, а радыст Юрка зваліўся на страху недалёкага дома і таксама не даў рады парашуту, які сваім купалам поўнасцю накрыў чарапіцу і зачапіўся за комін. He пашанцавала і Мрочаку, які трапіў у ваду возера каля самага берага. Астатнія скокнулі і прызямліліся без прыгод.
Камандзір падаў умоўны сігнал да збору, і дэсантнікі падбеглі да яго. Агульнымі намаганнямі сцягнулі з сасны парашут і адправіліся на голас Юркі, які моцна кляў няшчасную страху. Пачалі шукаць драбіну, каб зняць парашут, але ў двары яе не знайшлі. Давялося стукаць у дзверы і будзіць гаспадароў. Пачуўшы польскую мову, гаспадар адчыніў дзверы і, убачыўшы салдат у жаўнерскім абмундзіраванні, усклікнуў:
0, JezusL Polsko wojsko!
Прыйшлося яго расчараваць і паведаміць, што яны толькі разведчыкі, а армія прыйдзе пазней. «Вірскі» паведаміў гаспадару, што за перажытае ім хваляванне пакідаюць яму парашуты, з шаўковых купалоў якіх можна пашыць шмат моднага адзення для яго жанчын і дзяцей.
У ваколіцы не змаўкалі сірэны, і гэта непакоіла дэсантнікаў: фашысты пачалі пошук парашутыстаў.
Трэба было як найхутчэй аддаліцца ад месца прызямлення. А між іншым кудысьці знік мяшок з харчамі, боепрыпасамі, запаснымі батарэямі да рацыі. Доўга шукаць прапажу не маглі: чуўся рокат матораў аўтамашын, і дэсантнікі паспешным маршам рушылі ўнапрамкуда мястэчка Шляхты. Iшлі кружным шляхам, заціраючы сляды і апрацоўваючы іх парашком супраць нюху сабак.
Напрамак выбралі з такім разлікам, каб адзін з парашутыстаў Леон Песік змог сустрэцца са сваёй раднёй у Шляхце і атрымаць звесткі пра варожыя гарнізоны. «Вірскі» таксама меў родных і знаёмых у вёсках каля Шляхты. Наперадзе крочыў Эдмунд Эрнст вопытны беларускі партызан. Ён выдатна арыентаваўся ў цемры,ямудапамагаўЛеон Песік, родам з тутэйшых мясцін. Ішлі фарсіраваным маршам.
На світанні група дайшла да краю лесу ў раёне безымяннага возера і аказалася на адлегласці 6 кіламетраў ад месца прызямлення. Крыху больш за паўкіламетра адсюль знаходзілася леснічоўка Звярынец. Заляглі на ўскрайку лесу і пачалі праз біноклі аглядаць мясцовасць. На скрыжаванні дарог за азярцом заўважылі нейкія агеньчыкі. Уважліва прыгледзеўшыся (у лесе яшчэ панаваў паўзмрок), зразумелі, што там размяшчаецца кулямётнае гняздо, а паблізу леснічоўкі стаяць патрулі. Было зразумела, што немцы перакрылі ўсе дарогі. Да таго ж, як высветлілася пазней, непадалёку ад месца часовага размяшчэння дэсантнікаў быў і варожы назіральны пункт.
Паволі ўставаўсвітанак.пелі птушкі,лёгкі ветрык ласкава прыгладжваў кусты і дрэвы; панавала насцярожаная цішыня. Нягледзячы на зморанасць