Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
товай» акцыі органы бяспекі строга правяралі не толькі дакументы адпускнікоў, але і іх чамаданы.
I вось набліжалася пара, якая магла звесці ў пусты канец усю канспірацыю разведчыкаў. «Вірскі» сабраў сваіх паплечнікаў і пацікавіўся, што яны мяркуюць рабіць, каб і далей заставацца «невідзімкамі».
-	Добра было б замяніць свае ногі на капыты аленяў ці кабаноў, жартам заўважыў хтосьці з прысутных.
-	А думка выдатная! усклікнуў лейтэнант «Віктар». У дзяцінстве мы хадзілі на хадулях, і калі зрабіць іх невысокімі, прымацаваць падэшвы з выявай звярыных капытоў, ніхто і не адрозніць сляды ад сапраўдных.
Прапанову прынялі на «ўра» і заселі за выраб хадуль, пачалі са смехам і жартамі трэніравацца ў хадзьбе. Паступова ўсе налаўчыліся карыстацца новымі прыладамі, і пытанне канспірацыі на зімовы час было паспяхова вырашана. А пакуль жыхары бункера папаўнялі прадуктовыя запасы і выконвалі заданні Цэнтра па разведцы...
«...“Цэнтр” “Волзе”: радыстка і доктар будуць высаджаны ў 24 гадзіны 22 снежня ў квадраце 27. Забяспечце ахову і суправаджэнне. Высылаем з імі “гасцінцы”...»
НЯЎДАЛАЕ ПРЫЗЯМЛЕННЕ
...Над лініяй фронту самалёт, у якім знаходзіліся радыстка і доктар, абстралялі зеніткі. Лётчыкі набралі вышыню і крыху змянілі курс. Гэта аказалася фатальным для парашутыстаў: яны пакінулі
самалётзусім у іншым квадраце,за многа кіламетраў ад вызначанага. Тым больш што ўмоўных сігналаў не было. Першай скокнула радыстка Юзэфа Катыньская («Зоя»), за ёй Павел Сегал «доктар Сускі». Перад гэтым лётчыкі выкінулі тры мяшкі, у якіх знаходзілася зброя і боепрыпасы, прадукты харчавання і медыкаменты.
Па легендзе «доктар Сускі» і яго асістэнтка медсястра Яніна Чарноцкая ўцяклі ад паўстанцаў з Варшавы і цяпер шукалі месца жыхарства і работу. Дакументы на гэты конт былі ў поўным парадку. «Зоя» прызямлілася не вельмі ўдала: парашутзавіс на дрэве, і дзяўчына паранілася аб востры сук. Але яна хуценька сцягнула парашут і схавала яго ў густых кустах, пасля пачала падаваць умоўныя сігналы доктару, але сігналаў у адказ не было. Пачула раптам, што хтосьці бяжыць напралом праз хмызняк. He было ўпэўненасці, што гэта Павел, таму яна перастала стукаць па дрэве, хуценька залезла наверх і ўважліва агледзелася.
Ноч была светлая, вакол ляжаў снег, і кожны прадмет можна было дакладна разгледзець. Непадалёку на паляне стаяў Сегал і ўважліва аглядаў наваколле. «Зоя» злезла з дрэва і зноў падала ўмоўны сігнал. Пасля сустрэчы пачалі шукаць мяшкі, але знайшлі толькі адзін з медыкаментамі і прадуктамі. Два іншыя, са зброяй, прапалі, і адшукаць іх не ўдалося, хаця рабілі гэта да самай раніцы. Трэба было падумаць над сітуацыяй, вызначыць месца, дзе яны знаходзіліся, і ісці на спатканне з групай «Волга».
Але ўсё аказалася не так проста. Вызначыць месца знаходжання па карце не ўдалося, бо прызямліліся яны зусім не ўтым раёне, і на іх карце
ён ужо не значыўся. Вырашылі дайсці да якоганебудзь населенага пункта ці хутара і распытаць пра мясцовасць у людзей. Зайшлі у бедную хаціну, якая стаяла на ўскраіне вёскі, на водшыбе, лічачы, што ў ёй жывуць палякі. Але гэтыя эканамічныя разлікі моцна іх падвялі. На сцяне халупы вісеў партрэт фюрэра, а на століку пад ім ляжала кніга “Майн камф”: жылі тут гітлераўцы. «Зоя» папрасіла ў гаспадыні малака, але тая жорстка адмовіла. Трэба было хутчэй выходзіць са змяінага гнязда.
Зноў вярнуліся ўлес і вырашылі зайсці з другога канца вёскі. Тут пашанцавала трапілі да палякаў. На просьбу дапамагчы тыя сказалі, што нічога самі не дадуць, але калі ім вельмі патрэбна, то можна ўзяць усё. Такія дзіўныя паводзіны гаспадароў былі абумоўлены тым, што акупацыйныя ўлады часта высылалі спецыяльных агентаў, якія пад выглядам партызан прасілі дапамогі, каб праверыць, як насельніцтва выконвае строгі загад не аказваць ніякай падтрымкі незнаёмым. Каб супакоіць гаспадароў, паведамілі ім, што ідуць на вяселле да сваякоў, але заблудзіліся. Запыталі дарогу да возера Белага, дзе і была абумоўлена сустрэча з прадстаўнікамі групы «Волга». Аказалася, што да возера даволі далёка кіламетраў 30.1 ўсё ж «Зоя» і Павел дайшліда возера і пачалі падавацьумоўныя сігналы. Ніхто не адказваў.
Трэба было вяртацца да месца прызямлення. Тут вельмі спатрэбіліся парашуты: з іх зрабілі сабе «домік». У невялікай лажбінцы насцялілі лапніку, накрылі адным парашутам, палажылі на яго палатку. Другім парашутам прыкрываліся. Пры сабе трымалі напагатове рацыю. Неаднаразова ў наступныя дні наведваліся да возера Белага, але ніхто іх там не
сустракаў. А дарога ж была няблізкай: у адзін бок каля 30 кіламетраў.
Ішлі дні за днямі, прадукты харчавання змяншаліся яны былі разлічаны на кароткі тэрмін. Засталося па банцы мясных і рыбных кансерваў і буханка хлеба, сухары. У мяшку з медыкаментамі знайшлося крыху цукру і некалькі пачкаў кашы. Трэба было гэтым запасам распараджацца вельмі ашчадна. Паволі наплываў адчай. Агонь разводзіць не асмельваліся. «Зоя» прымарозіла ногі і вельмі пакутавала і ад незагойнай раны і ад марозу...
СХВАТКА НАД ВОЗЕРАМ
...Каля 5-й гадзіны раніцай 22 снежня дазорны Ян Глінецкі ўляцеў у бункер і далажыў камандзіру, што чуваць гул аўтамабільных матораў, які набліжаецца да базы па дарозе з Курча да Любацені. Падпаручнік выйшаў наверх і таксама пачуў гул аўтамабіляў і, хаця было яшчэ цёмна, прыкмеціў нязвыклы рух на дарозе, што вяла з вёскі Астравітай да вёскі Краг. Ветру не было, мароз трашчаў: наступаў каляднік. Неба іскрылася міліярдамі зорак. Камандзір пераканаўся, што па дарогах рухаюцца дзве калоны аўтамашын і акружаюць базу. Такім чынам, усе шляхі адступлення аказаліся адрэзанымі. Сумненняў не засталося: мэтай фашысцкай карнай экпедыцыі была ліквідацыя базы разведчыкаў і партызан.
Камандзір аб’явіў баявую трывогу, загадаў выставіць наперад узмоцненыя дазоры, аднак забараніў адкрываць агонь без яго каманды. Дазорныя павінны былі толькі назіраць за рухам і дзеяннямі ворага, а калі пераканаюцца, што
немцы наступаюць на базу, адразу ж ціха адысці ў бункер, не выдаючы сваёй прысутнасці. Астатнія атрымалі загад скласці мяшкі і рукзакі, праверыць зброю і быць гатовымі па камандзе заняць баявыя пазіцыі. Дзяўчатам паступіла заданне скласці ў мяшкі запас прадуктаў.
-	Таварыш лейтэнант, звярнуўся падпаручнік да радыста, запакуйце рацыю, батарэі і трымайце яе ў поўнай гатоўнасці, але пакуль не ўключайце: магчыма, нас слухаюць і пеленгуюць.
Камандзір усё яшчэ спадзяваўся, што найгоршае абыдзе бокам, як не раз гэта было раней. Затым ён запрасіўда сябе «Віктара», і яны разам з радыстам пачалі ацэньваць сітуацыю. Абодва афіцэры ўхвалілі даручэнні камандзіра і яго загады. «Вірскі» сказаў пра свае планы ў выпадку, калі прыйдзецца прыняць бой: падпусціць ворага як мага бліжэй да агнявых кропак, адкрыць агонь з аўтаматаў, а пасля закідаць атакуючых гранатамі. Нечаканы агонь з блізкай дыстанцыі мог павялічыць страты ворага і выклікаць паніку ў яго радах. Меркавалася пасля ашаламляльнага адпору вызначыць найбольш зручны напрамак, разарваць варожае кальцо і вырвацца з акружэння.
-	Давайце цяпер вызначым парадак і шляхі адыходу, прапанаваў Віктар. Трэба таксама ўдакладніць месца будучага збору і новай базы.
-	Калі ўсё будзе па плану, то пасля прарыву для падману фашыстаў спачатку пойдзем углыб Тухольскіх лясоў, сказаў падпаручнік, а пасля акружной дарогай будзем ісці фарсіраваным маршам на наш пункт у Смольніку ў Старогардскім павеце пад Чорнай Вадой. Там і вырашым, дзе абсталюем новую базу. Прарывацца будзем
асобнымі групамі. Падраздзяленне Надольнага спачатку пойдзе лесам у напрамку вёскі Белае, пасля паверне направа ў Тухольскія лясы, каб завесці фашыстаў у зман і заблытаць сляды. Няхай думаюць, што мы падаліся лясамі.
Вызначылітаксама маршруты і для астатніх груп. Першым месцам збору выбралі дом Яжджэўскіх, другім, калі не ўдасца трапіць на першы пункт, лясны масіў каля возера Малая Лонтка на тэрыторыі лясніцтва Ліпова.
Абмеркавалі і іншую праблему, якая выклікала нямала занепакоенасці і трывогі. Справа была звязана з радыёграмай з Вялікай зямлі, у якой паведамлялася пра дэсантаваннедоктара і радысткі. Іх павінны былі выкінуць сёння ноччу, 22 снежня роўна ў поўнач на ўмоўныя сігналы электрычных ліхтарыкаў сярод ляснога масіву ў 7 кіламетрах на ўсход ад возера Белага. Змест гэтай шыфроўкі быў вядомы толькі траім, хто так зацікаўлена абмяркоўваў цяпер складаную сітуацыю. Вырашылі падрыхтаваць і перадаць у Цэнтр шыфроўку з паведамленнем, што трапілі ў акружэнне, вядуць няроўны бой і прыняць дэсантнікаў не могуць. Прасілі адтэрмінаваць вылет доктара і радысткі. Гэту шыфроўку радыст павінен быў перадаць падчас бою.
Радыст прыступіў да падрыхтоўкі шыфроўкі, а Менткі і Віктар выйшлі на разведку. Пераваліла ўжо на 7-ю гадзіну. Дазорныя шэптам далажылі, што як з боку Астравітай.так і з боку вёскі Краг гул матораў заціх, адтуль даносіліся толькі каманды на нямецкай мове, а пасля і гэта сціхла. Чуліся толькі адзінкавыя запускі рухавікоў і ашалелы брэх сабак у вёсках. Было зразумела, што калоны далей не
паехалі, а спыніліся паблізу бункера. Надзея на лёгкі зыход знікла. Значыць, аблава мела на мэце ліквідацыю групы «Вірскага», і месца яе базы немцам было ўжо добра вядома.
Вярнуліся ў бункер, пачалі падрыхтоўку да бою і між іншым сталі аналізаваць прычыну выкрыцця базы. Прыпомнілі, што на мінулым тыдні, 18 снежня, перад абедам прыбег адзін з аддаленых дазорных і паведаміў, што ў хвойнік увайшла група дзяцей і накіроўваецца проста да бункера. Дзеці ішлі, напэўна, за ялінкай: набліжаліся Каляды. Сярод іх паставы пазнаў сына нямецкага жандарма, які ваяваў супраць югаслаўскіх партызан і цяпер знаходзіўся на адпачынку. Дом яго стаяў непадалёку ад базы разведчыкаў, але гэта сям’я нават і не падазравала пра яе існаванне. I вось цяпер дзеці маглі наткнуцца на бункер і штосьці заўважыць. Трэба было хутка прымаць нейкае рашэнне.
Камандзір не змогтады аддаць загад знішчыць дзяцей. Таму ён выслаў насустрач ім Мегера, апранутага ў форму лесніка, каб той спыніў іх і завярнуў да дому. Мегер перапыніў няпрошаных гасцей метраў за 50 ад базы. Наўрад ці яны змаглі што-небудзь заўважыць падазронае, і таму ў той дзень партызаны не пакінулі бункер, бо, па-першае, свежы снег, які толькі што перад гэтым выпаў, дэмаскіраваў бы сляды вялікай групы людзей, а падругое, у бункеры знаходзіліся прадуктовыя запасы на ўсю зіму.