Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Камандзір загадаў стварыць ваенны трыбунал і разгледзець справу здрадніка. У састаў трыбунала ўвайшлі: старшыня лейтэнант «Віктар», радыст лейтэнант Юрка, «Мадзьяр», а таксама два парашутысты, адным з якіх быў Эдмунд Эрнст. Такім чынам, судзіць дэзерціра даручылі ў асноўным яго землякам. Уважліва разгледзеўшы справу, суд вызначыў віну падсуднага і, прымаючы пад увагу, што паводзіны здрадніка могуць прывесці да ліквідацыі групы і людзей, якія супрацоўнічаюць з разведчыкамі, прыгаварыў яго да смяротнага пакарання праз расстрэл.
Перад зацвярджэннем прыгавору падпаручнік задумаўся: усё-такі ўяго руках быўлёс чалавека. Ён з жалем падумаў, што дарэмна не пагаварыў адкрыта і шчыра з Алексам за ўвесь час яго знаходжання ў бункеры. Камандзір добра разумеў, што нервы былога фашысцкага вязня былі растрэсены, і яго паводзіны можна было ў нейкай меры апраўдаць. Калі б той звярнуўся да падпаручніка з просьбай аб дэмабілізацыі, то ён вызначыў бы яму работу ў бункеры і не даручаў баявых заданняў. А цяпер падстаў для паблажлівасці не знаходзілася. Прыгавор быў суровы, але ў тых абставінах цалкам апраўданы. «Вірскі» зацвердзіў яго і паведаміў
пра гэта ў Цэнтр, які згадзіўся з рашэннем суда. Прыгавор даручылі выканаць Эдмунду Эрнсту і «Мадзьяру». Праз некалькі дзён дызерціра яны знайшлі і расстралялі пры канале Чорнай Вады...
...У ваколіцах партызанскай базы здалёк над лясным масівам пачуўся знаёмы характэрны гул рухавікоў самалёта, які ляцеў на вышыні з паўкіламетра. Усе ажывіліся. Былі перакананы, што на борце «Дугласа» парашутысты або рыштунак для якой-небудзь раней дэсантаванай групы. Але наступнай раніцай разведчыкаў устрывожылі водгукі страляніны і разрывы гранат, якія чуліся даволі выразна з боку лясніцтва Лясная Гута. Яна працягвалася каля гадзіны, а пасля наступіла цішыня. «Вірскі» аб’явіў баявую гатоўнасць і загадаў выслаць патрулі ўтых напрамках, адкуль можна было чакаць з’яўлення ворага.
Раптам раздалося знаёмае пасвістванне умоўны знак супрацоўніка і інфарматара разведчыкаў старога Яжджэўскага. «Вірскі» выйшаў на ўскраіну лесу і сустрэў яго на грэблі. Яжджэўскі запытаў, ці чулі партызаны адгалоскі нядаўняга бою. Ён быў вельмі ўстрывожаны. «Вірскі» загадаў яму схадзіць у Лясную Гуту і даведацца аб прычыне страляніны. Вярнуўшыся апоўдні, Яжджэўскі расказаў, што разведчыкі не памыліліся: самалёт выкінуў дэсантную групу ў лесе, расцягнутым паміж лясніцтвам Лясная Гута і вёскай Вецк. Прызямленне парашутыстаў было ўдалым, але яны зрабілі некалькі фатальных памылак. Па-першае, пакінулі на дрэвах паблізу лясной дарогі парашуты, а падругое, схаваліся ў хвойніку непадалёку ад месца прызямлення. Парашуты заўважыў, спяшаючыся рана на работу, мясцовы лясны работнік і паведаміў
ляснічаму. Той патэлефанаваў у Чэрск, адкуль адразу ж выехалі аддзелы эсэсаўцаў і ягдкаманда. Прачосваючы блізкія каля парашутаў лясы, хутка выявілі дэсантнікаў. Пачаўся няроўны бой, і дэсантнікі ўсе загінулі.
3 расказаў эсэсаўцаў, якія пры лясных работніках каменціравалі здарэнне, вынікала, што парашутысты бараніліся ўпарта і ўмела. Апошнім загінуў камандзір. Ён знішчыў рацыю і шыфры, дабіў параненага радыста і застрэліўся сам. Трупы дэсантнікаў і іх рыштунак прывезлі ў Чэрск. Эсэсаўцы падазравалі, што гэта была савецка-польская група, і распусцілі чуткі пра ліквідацыю атрада «Вірскага». Трэба было прымаць контрмеры.
Якраз у гэты час непадалёку ад партызанскай базы ў лесе на поўдзень ад Студзеніц раскінула лагер група «Шышак» пад камандаваннем «Собаля» (Яна Шалеўскага) і «Ярэмы» (Альфонса Квічоры). Цяпер у гэтым атрадзе знаходзіліся два савецкія разведчыкі 3-га Прыбалтыйскага фронту. Атрад складаўся з 15 чалавек. «Вірскі» падтрымліваў пастаянныя кантакты з камандаваннем «Шышак» і дамовіўся пра ўзаемную дапамогу ў выпадку Hanafly фашыстаў. Цяпер ён прапанаваў сумесна ўдарыць на Чэрск у адказ на знішчэнне групы дэсантнікаў.
I гэта было цалкам магчыма, але кіраўніцтва «Шышак» адмовілася ўдзельнічаць у аперацыі, спаслаўшыся не нейкае заданне, якое яны цяпер выконваюць. Галоўнай жа прычынай адмовы сумесна праводзіць баявыя аперацыі была пралонданская палітыка, якой прытрымлівалася камандаванне гэтага атрада. Да таго ж «пралонданцы» баяліся ўплыву байцоў «Волгі» на сваіх радавых партызан і на канспіратыўнае падполле, бо сімпатыя такая
ўзрастала, і многія падпольшчыкі, што належалі да АК ці «Грыфу Паморскага», ахвотна выконвалі даручэнні «Вірскага».
У сувязі з адмовай сумеснымі сіламі ўдарыць па гарнізоне ў Чэрску «Вірскі» прыняў рашэнне ў якасці помсты за смерць дэсантнікаў раззброіць падраздзяленне вермахта, што размяшчалася ўлясніцтве Лясная Гута. Выкананне такой акцыі ён даручыў спецыяльнай групе пад камандаваннем Мегера («Мана»),
Група падышла да будынкаў лясніцтва і акружыла іх. Перад гэтым была пашкоджана тэлефонная сувязь з Чэрскам. «Ман» вырашыў прымяніць ваенную хітрасць: ён даручыў дзяўчыне, якая жыла ў лясніцтве, далажыць фашыстам, што ўся Лясная Гута акружана значнымі сіламі партызан, і калі акупанты жадаюць застацца жывымі, павінны здацца без бою. У адваротным выпадку Лясная Гута запалае пажарам,а яны будуць знішчаны ўсе да аднаго. У пацвярджэнне сваіх слоў пра вялікую колькасць партызан «Ман» загадаў дзяўчыне паглядзець навокал. Дзяўчына пабялела: у лесе маячылі постаці ўзброеных людзей. Яны бесперапынна мянялі месца, і стваралася ўражанне, штолес перапоўнены партызанамі.
Немцы запанікавалі і вырашылі здацца без бою. Група з некалькіх партызан на чале з Мегерам увайшла у казарму. Салдаты стаялі ля сцяны з паднятымі ўгору рукамі. Іх абшукалі, мяркуючы, што хто-небудзь з салдат пакінуў пры сабе пісталеты ці гранаты. Але нічога не знайшлі. Палонныя дрыжалі ад страху і малілі толькі аб адным: пакінуць іх жывымі. Тут былі ў пераважнай большасці пажылыя рэзервісты. Перад аперацыяй «Вірскі»
загадаў «Ману» ў выпадку добраахвотнай здачы ў палон пакінуць усіх салдат жывымі.
Рашэнне было прадыктавана ў першую чаргу той акалічнасцю, што ў адносінах да гэтых салдат не было ніякіх прэтэнзій: мясцовага насельніцтва яны не мардавалі, не крыўдзілі і не вельмі старанна выконвалі сваё асноўнае заданне барацьбу з партызанамі. Салдаты не толькі не праяўлялі ўгэтай справе ініцыятывы.але стваралася ўражанне, што многіх рэчаў яны проста не жадалі заўважаць. Патрулюючы лясы, голасна размаўлялі, каб іх чулі здалёку. Так яны, напэўна, падавалі сігнал, што выйшлі ў дазор, і папярэджвалі, каб не трапляліся ім на дарозе.
Партызаны забралі аўтаматычную зброю, а астатнюю вывелі са строю,зрабілі яе непрыгоднай. Мегер загадаў салдатам чым хутчэй падавацца ў Чэрск, а адтуль вяртацца да сваіх родных, бо пры наступнай сустрэчы яны могуць застацца тут назаўсёды. На жаль, яны і засталіся назаўсёды ў Памор’і: служба бяспекі расстраляла іх улесе пад Чэрскам.
Атрад «Вірскага» налічваў ужо 35 байцоў. Захопленую ў Лясной Гуце аўтаматычную зброю з вялікім запасам патронаў раздалі навічкам, якія мелі толькі карабіны.Такім чынам,узбраенне атрада цяпер складалі ў асноўным савецкія і нямецкія аўтаматы.
Кантакты з мясцовым насельніцтвам значна пашырыліся. 3 нецярплівасцю чакалі вясны, каб разгарнуць дыверсійную дзейнасць. «Вірскі» лічыў, што да вясны атрад яшчэ больш вырасце. Але здарылася так, што планы на будучую вясну кардынальна змяніліся. 3 вялікай радасцю парты-
заны пачулі па радыё пра зімова-вясновае наступленне Чырвонай Арміі і Войска Польскага, якое ўваходзіла ў састаў 1-га Беларускага фронту. Кожны дзень радыё даносіла весткі пра вызваленне ўсё новых польскіх населеных пунктаў і тэрыторый. На шасэйных дарогах і чыгунцы ўзрос рух ваеннага транспарту: фашысты перакідвалі свае апошнія рэзервы на фронт.
Давялося часта ўдакладняць абстаноўку на дарогах і маршруты транспарту. Павел Сегал з групай дэсантнікаў адправіўся за «языком». Ён павінен быў правесці разведку на дарогах з Тухоля да Свеце над Віслай. Падчас рэйда Павел арганізаваў засаду пры перакрыжаванні шасэйных дарог пад Малым Гацнам. Паказалася калона гітлераўцаў. Падпусціўшы яе бліжэй, партызаны адкрылі агонь з аўтаматычнай зброі. Сярод фашыстаў пачалася паніка, вельмі многа было забітых і параненых. Астатнія, не адстрэльваючыся, паспешліва ўцякалі.
Партызаны выбеглі з укрыцця, каб забраць у забітых дакументы і зброю. Калі над адным з іх нахіліўся Сегал, уяўны нябожчык выстраліў у яго з пісталета. Куля прабіладалоньПаўла.Хуткім рухам ён здаровай рукой схапіў гітлераўца за пісталет, з якога той спрабаваў стрэліць яшчэ раз. Немец аказаўся дужым і спрытным пачалася валтузня, падчас якой фашыст здолеў стрэліць у камандзіра групы з яго асабістага аўтамата, але прамахнуўся. Тут падбег Мегер і аўтаматнай чаргой паклаў канец паядынку. Пасля вяртання на базу Паўла адправілі на лячэнне да Луткоўскіх, дзе ён быў акружаны цеплынёй і ўвагай. Яму давялося ампутаваць два пальцы, і гэту аперацыю ён правёў сам.
Імклівае наступленне Чырвонай Арміі і Войска Польскага набліжала вызваленне тэрыторый у раёне дзейнасці групы «Волга». Кожны дзень савецкія самалёты штурмавалі ўсё новыя цэлі, пра якія разведчыкі па рацыі паведамлялі ў Цэнтр. 26 студзеня пасля трохдзённых баёў быў вызвалены Быдгашч. Перад гэтым «Вірскі» вырашыў сабраць усіх разведчыкаў на базе і выслаў групу на чале з Францішкам Надольным з заданнем прывезці радыстку «Зою» і разведчыкаў, якія яе ахоўвалі. Другая група павінна была прывесці параненага Паўла Сегала,які лячыўся ўЛуткоўскіх.
Надольны і яго група прыехалі за радысткай на санях, запрэжаных нямецкім біцюгом: фурманка незадоўга перад гэтым была рэквізавана ўфашыстаў. На сані пагрузілі рацыю, пасадзілі «Зою», якую, як сваю родную, з плачам адпраўлялі ў дарогу родзічы Леона Песіка. Па дарозе Надольны ўручыў «Зоі» маленькі Вальтэр-7 з патронамі як падарунак ад камандзіра. «Зоя» выстраліла з яго некалькі разоў, каб праверць сваю зброю, і засталася задаволенай. Да бункера дабраліся без асаблівых прыгод: немцы былі ў паніцы і не так пільна ўжо неслі службу, тым больш што была ноч.
Цяпер усе разведчыкі сабраліся разам. «Зоя» ўключылася ў работу і з Юркам пачала перадаваць на Вялікую зямлю звесткі пра дыслакацыю і перамяшчэнне фашысцкіх войск. Дарогі былі запруджаны ваенным транспартам. Група разведчыкаў далажыла, што ў раёне чыгуначных станцый Чорная Вада Чэрск Шаламая сабралася многа цягнікоў з варожай жывой сілай і тэхнікай. Пуці былі «закаркаваны» да апошніх граніц. Адразу ж па рацыі перадалі гэтыя даныя ў Цэнтр. Вялікая