Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
— Я ні разу не бачыла бацьку, не чула яго роднага голасу, гаварыла вучням дачка героя Людміла Уладзіміраўна. Дзякуючы вам я магу цяпер наведваць яго магілу і ведаць, што загінуў ён па-геройску.
Родныя Гарбунова расказалі многа цікавых падрабязнасцей пра яго даваеннае жыццё, пра высокія маральныя якасці Уладзіміра Міхайлавіча. Гэтыя аповеды дапоўнілі і радкі пісьмаў, што былі атрыманы ў адказ на запыты школьнікаў, якія яны адправілі на адрасы з запісной кніжкі камандзіра звяна штурмавікоў. Вось што напісаў з Арэнбурга A. I. Шышоў:
«Дарогія чырвоныя следапыты! Дзякуючы вашай рабоце стала вядома месца гібелі майго баявога камондзіра лейтэнанта У. М. Гарбунова і яго поветраного стралко I. Я. Чарвова.
3 Уладзімірам Міхайлавічам мы познаёміліся ў Чкалаўскім вучылішчы лётчыкоў дзе працавалі інструктарамі. Ён быў вопытным лётчыкам, лятаў на многіх тыпах машын, выдатна валодаў баявым самалётам Іл-2. За час работы ў вучылішчы навучыў лётнаму майстэрству некалькі дзясяткоў курсантаў якія посля громілі фашысцкіх захопнікаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У жыцці Уладзімір быў сціплым, чулым чаловекам, верным сябрам. На службе патрабавальным, спровядлівым камандзірам.
Бліжэй з ім мы познаёміліся ў студзені 1944 года, калі ў саставе групы лётчыкоў вучылішча адправіліся
но фронт на баявую стажыроўку. Мы з Уладзіміром трапілі ў 624-ы штурмовы авіяцыйны полк. Баявое хрышчэнне атрымолі над возерам г. Ідрыца. Пасля зоканчэння тэрміну стажыроўкі па хадойніцтве лётчыкаўуся група была пакінута ў дзеючай арміі.
3 пачаткам Беларускай аперацыі, у чэрвені 1944 года, наш полк знаходзіўся ў бесперапынных баях. Нягледзячы на неспрыяльнае надворё, лётчыкі рабілі no 2-3 і больш баявых вылетаўу дзень. Больш як 10 боявых вылетаў зрабіў у гэтыя дні і комондзір звяна У. М. Гарбуноў і показаў сябе храбрым, мужным і ўмелым поветраным бойцом. Пад вечор 24 чэрвеня полк атрымаў загад на знішчэнне групоўкі войск захопнікаў у раёне Багушэўско.
Група ў состове 16 сомалётаў Іл-2 (у тым ліку і звяно лейтэнанта Горбунова, о я ляцеў з ім у пары) вышла на зоданне. Пры падыходзе до цэлі група было сустрэта моцным зянітным агнём праціўніка. Пероадолеўшы паласу разрывоў мы спікіравалі. Бомбы, огонь пушак, кулямётаў абрынуліся на ворага. Перастроіўшыся ў боявы парадок “левы круг”, група почала паромі штурмаваць адступаючую калону расстрэльваючы фашыстаў якія разбяголіся.
Но другім заходзе ў момант пероходу ў атаку (у гушчыні разрываў зенітных снарадаў) сомалёт камандзіра раптам рэзка нохіліўся, розвярнуўся ў мой бок (я зноходзіўся справа метраў за 20-30) і знік под маім сомолётом. Вядучы ззаду спікіраваў за камандзірам. Мы некалькі дзён чакалі еяртання товарышаў. Але яны не вярнуліся...
Уходзе баёўза Беларусьлётчыкі палка адпомсцілі за смерць сеаіх баявых сяброў. За паспяховыя баявыя операцыі пры вызваленні Оршы, Віцебска,
Мінска і Маладзечна нашаму палку прысвоілі назву “Маладзечанскі”».
Пры абмеркаванні пісьма на пасяджэнні савета школьнага музея хтосьці са следапытаў звярнуў увагу на тую частку пісьма, дзе гаварылася, што за камандзірскім штурмавіком спікіраваў яшчэ адзін самалёт, і ён таксама не вярнуўся на аэрадром.
-	Значыць, праўду казалі жыхары Багушэўска, калі сцвярджалі, што ў той дзень загінулі два экіпажы, два штурмавікі. Трэба працягваць пошукі, тым больш што яны ведаюць і магілу другога экіпажа,вырашыў старшыня савета.
Некаторыя адрасаты з запісной кніжкі камандзіра звяна У. М. Гарбунова не толькі адгукнуліся на пісьмы следапытаў, але і прыехалі ў школу. У гасцях у настаўнікаў і вучняў пабывалі яго аднапалчане В. А. Анцух і A. I. Літаў. Баявыя сябры расказалі пошукаўцам пра абодва экіпажы, якія ўтой дзень не вярнуліся з баявога задання. Другім быў самалёт, які пілатаваў лейтэнант Хамініч. Каб удакладніць прозвішча другога члена экіпажа, госці параілі звярнуцца да былога камандзіра эскадрыллі Героя Савецкага Саюза А. Пуціна.
Неўзабаве адшукалі адрас Героя, які жыў у Разані. Ён і паведаміў школьнікам, што 24 чэрвеня 1944 года сам не вылятаў на баявое заданне, а эскадрыллю вёў яго намеснік лейтэнант Гарбуноў. 3 налёту на Багушэўск экіпажы лейтэнантаў У. М. Гарбунова і Л. М. Хамініча не вярнуліся, а штурмавікі, якія прыляцелі.далажылі, што самалёт Хамініча загарэўся ў паветры і ўзарваўся, напэўна, у яго трапіў варожы снарад. А прозвішча другога
члена экіпажа Пуцін не назваў, магчыма, за даўніной гадоў не змог прыпомніць. Прыйшлося звярнуцца ў ваенны архіў у Падольску. Адтуль прыйшоў кароткі адказ:
«24 чэрвеня 1944 годо з баявого задання ў нопромку г. п. Багушэўска не вярнуліся самалёты лётчыка Уладзіміра Міхайлавіча Гарбуново і стралка сяржанта Івано Ягоравіча Чарвова, лётчыка Лукі Макаравіча Хамініча і паветранага стралка Васіля Дзмітрыееіча Каракоўцава».
Так і гэта тайна была раскрыта, і яшчэ адна магіла перастала быць безыменнай, а школьны музей папоўніўся новымі экспанатамі...
...У 1974 годзе школа пераехала на новае месца, у новы будынак. Да гэтага часу першыя следапыты закончылі вучобу і разляцеліся нібы птушкі па вялікай краіне. Дзмітрый Тэндзітнікаў дабіўся сваёй мэты: стаў пілотам у 74-м авіяпалку, лятаў на «МіГ-17», а неўзабаве, як і Барыс Акрэсцін, камандаваў там эскадрылляй. I калі вырашылі не проста перанесці помнік Акрэсціну да новага памяшкання школы, а адкрыць у прасторным школьным двары мемарыял, прысвечаны экіпажам лётчыкаў, якія загінулі на тэрыторыі Беларусі, сталі хадайнічаць парад камандаваннем Беларускай ваеннай акругі аб перадачы ад шэфаў самалёта, на якім лятаў выпускнік школы акрэсцінец Дзмітрый Тэндзітнікаў. Хадайніцтва падтрымаў камандуючы авіяцыі БВАдвойчы Герой Савецкага Саюза генералпалкоўнік Леанід Бяда.
Мемарыял стваралі амаль чатыры гады, і 6 лістапада 1977 года ён быў урачыста адкрыты. Яго аўтарамі сталі архітэктар Есьман, скульптар Памяйчук, бюст Барыса Акрэсціна выканаў скульп-
тар Палякоў. Мемарыял складаецца з двух частак: уімклівымузлёценабіраевышынюсамалёт«МІГ-17», крыху воддаль у неба ўзнімаецца востраканечная стэла, ля падножжа якой выліта металічная пяціканцовая зорка з імёнамі загінуўшых лётчыкаў, выбітымі на яе гранях. Іх у настойлівым пошуку адкрылі і вывелі з небыцця чырвоныя следапыты 65-й мінскай школы.
Праз два гады за вялікую краязнаўчую работу і ўзорнае патрыятычнае выхаванне вучняў школа стала ўдзельніцай Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве. Але на той час, на жаль, пайшоў з жыцця Рыгор Ціханавіч Сівакоў, пакінуўшы нашчадкам сваю кнігу-даследаванне «Героікапатрыятычнае выхаванне школьнікаў», якая лягла ў аснову яго кандыдацкай дысертацыі. Новы кіраўнік педкалектыву Юльян Юльянавіч Сіліч і ўзначаліў дэлегацыю школы на ВДНГ. Адтуль настаўнікі і вучні прывезлі сярэбраныя медалі. Высокая ацэнка і прызнанне вынікаў патрыятычнай дзейнасці педагагічнага і вучнёўскага калектыву школы натхнялі на новыя пошукі.
ПРАЗ 66 ГАДОЎ: АПОШНЯЯ КРОПКА
Пошукі новых звестак пра Барыса Акрэсціна, пасля таго як школа стала насіць яго імя, працягваліся з яшчэ большай настойлівасцю. Збіраючы па крупінках матэрыялы, краязнаўцы адкрывалі новыя рысы яго характару, новыя старонкі яго біяграфіі, новыя грані баявога майстэрства свайго Героя.
Так, было ўстаноўлена, што Барыс Сямёнавіч пасля Крымскай аперацыі атрымаў амаль імянны самалёт, які ён выбраў сам на Куйбышаўскім авіязаводзе № 18, адкуль 74-ы полк пераганяў новыя штурмавікі для ўсёй дывізіі. Тут Акрэсціну прыглянуўся самалёт пад № 9299 з магутным фарсіраваным рухавіком АМ-38Ф. Якасці гэтага рухавіка і ўсяго самалёта прыйшліся даспадобы былому авіятэхніку, а цяпер пілоту-асу. Менавіта на гэтым штурмавіку і ўступіў Барыс Акрэсцін у аперацыю «Баграціён». I тут ён паказаў высокае снайперскае майстэрства.
26 чэрвеня Акрэсцін атрымаў надзвычай важнае заданне. Камандуючы 3-га Беларускага фронта генерал арміі I. Д. Чарняхоўскі паставіў авіятарам задачу: разбамбіць эшалоны, якія рухаліся на ўчастку Орша-Барысаў. Прычым трэба было знішчыць толькі паравозы, пакінуўшы цэлымі вагоны і платформы з дабром, якое фашысты імкнуліся вывезці ў Германію. Трапіць у паравоз, які на поўным хаду імчаўся па рэйках, было архіскладанай задачай. Тут нават мінімальная пагрэшнасць у прыцэльванні з сярэдняй вышыні палёту ў адзін градус крэну прыводзіла да стометровага адхілення бомбы ад цэлі.
Але ж Барыс Акрэсцін ва ўсёй 1-й гвардзейскай авіядывізіі нездарма лічыўся майстрам снайперскіх удараў. За ім даўно хадзіла слава знішчальніка танкаў ён не раз умудраўся палажыць бомбу амаль у танкавы люк. Камандаванне дывізіі было ўпэўнена, што і з нялёгкай задачай знішчэння паравозаў Акрэсцін паспяхова справіцца, і паслала
на перахват нямецкіх эшалонаў менавіта яго. Вылецеўшы са сваёй групай пад Оршу, камандзір эскадрыллі выявіў, што па абодвух чыгуначных пуцях у бок Барысава суцэльным патокам ідуць каля 20 цягнікоў.
Галаўныя Акрэсцін перахапіў каля Талочына і з першай атакі прамым ударам бомбы знішчыў паравоз. Развярнуўшыся, трапным агнём з гармат расстраляў і другі, які ішоў паралельным курсам. Рух па чыгунцы поўнасцю перапыніўся. Усе астатнія эшалоны аказаліся ў пастцы, і паравозы трапілі пад прыцэльныя снайперскія ўдары аднапалчан Акрэсціна гвардзейцаўДзмітрыя Капрына.Андрэя Каламойца, Уладзіміра Гамзіна, Рыгора Віктарава, Івана Фанарова. У выніку гэтага бяспрыкладнага бою 25 эшалонаўдасталіся нашым вайскам у якасці багатых трафеяў.
Найвышэйшае баявое майстэрства Барыса Акрэсціна атрымала глыбокае прызнанне камандавання: трэцяга ліпеня яму ўручылі палкаводчы ордэн Аляксандра Неўскага. Акрамя таго (і гэта рэдкі выпадак у гісторыі вайны), усе, хто прымаў удзел у аперацыі пад Барысавам, былі ўзнагароджаны нагруднымі знакамі «Ганаровы чыгуначнік» і форменнымі фуражкамі чыгуначнікаў. Дададзім, што за 6 дзён Віцебска-Аршанскай аперацыі 74-ы гвардзейскі полк зрабіў 537 баявых вылетаў, нанёс ворагу значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы. Гэта давалася вялікай цаной: загінулі 6 экіпажаў. У эскадрыллі Барыса Акрэсціна страт пакуль не было...
Пра гэты адметны факт з баявой біяграфіі Героя следапытам 65-й школы расказаў палкоў-
нік у адстаўцы М. Кучук у 2008 годзе ён наведаў школьны музей і пазнаёміўся са стэндам, прысвечаным подзвігу Героя. У свой час Мікалай Мікалаевіч служыўутым праслаўленым 74-м авіяпалку і заняўся пошукам невядомых фактаў біяграфіі і баявой дзейнасці славутага аднапалчаніна. Але самай важнай сваёй задачай М. Кучук лічыў знайсці дакладнае месца падзення самалёта гераічнага экіпажа і паспрабаваць выявіцьтам рэшткі штумавіка і астанкі лётчыкаў.