Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Наша пяхота, убачыўшы савецкі штурмавік, пачала абазначаць сябе сігнальнымі ракетамі ў раёне Волмы, Якімава, Вялікага Сціклева, Апчака, Загор’я. Пра гэта і далажыў камандаванню Барыс Акрэсцін. I на фашыстаў пасыпаліся ўдары штурмавікоў. Чацвёрка «Іл-2» лейтэнанта Байцова адбамбілася па калоне з 200 аўтамашын у раёне Якімава-Засценкі і з 6 танкаў за 2 кіламетры на ўсход ад вёскі Вялікае Сціклева. Група лейтэнанта Каламойца атакавала матарызаваную армаду з 10 танкаў і 400 аўтамашын, якая рухалася па трох дарогах ад Загор’я.
У 14.30 пад прыкрыццём 2 знішчальнікаў Барысаўскага гвардзейскага авіяпалка ў неба
ўзнялася пяцёрка штурмавікоў Барыса Акрэсціна, следам -шасцёрка гв. ст. лейтэнанта Івана Лысенкі, у саставе якой вылецеў і гамельчанін Герой Савецкага Саюза Уладзімір Гамзін. У час падлёту групы да цэлі У. Гамзін пачуў у эфіры: «Акрэсцін не выйшаў з піке! 3 левым крэнам ён урэзаўся ў самую гушчыню фашыстаў і іх тэхнікі». А хутка ўнебе паказалася асірацелая чацвёрка штурмавікоў, якую вёў дамоў баявы сябра Акрэсціна гв. ст. лейтэнант Віктараў. Ён расказаў, што месца гібелі Барыса Акрэсціна ўяўляе сапраўднае пекла, у неба ўздымаліся восем велізарных слупоў дыму, гарэў лес, каля 20 аўтамашын, усюды ляжалі трупы гітлераўцаў. Віктараў з таварышамі ў шасці заходах на цэль адпомсцілі за смерць камандзіра, яшчэ пяць удараў нанесла шасцёрка Івана Лысенкі. Ад вышыні 247 і да самага Апчака палалі дзясяткі нямецкіх танкаў і сотні аўтамашын. Бязлітасна помсціў за смерць баявога сябра У. Гамзін: на брыючым ён расстрэльваў фашыстаў.
Калі б не гэтыя ўдары штурмавікоў, невядома, што сталася б з Мінскам. Бо на наступны дзень, 7 ліпеня, гітлераўцам удалося захапіць аэрадром і прарвацца ў горад у раёне тэатра оперы і балета. А што, калі б сюды падышлі тыя дзясяткі тысяч фашыстаў, якіх з дапамогай штурмавікоў удалося знішчыць 6 ліпеня?..
Адразу пасля гібелі экіпажа Акрэсціна яго аднапалчане пачалі настойлівыя пошукі дакладнага месца падзення штурмавіка № 9299. «У нашым гвардзейскім палку была заведзена непахісная традыцыя: з вызваленнем часова акупіраваных гітлераўцамі тэрыторый знаходзіць астанкі загінуўшых таварышаў і хаваць іх з усімі воінскімі
ўшанаваннямі», успамінае камандзір палка Ф. Балдырыхін.
Пошук у 1944 годзе ўзначаліў асабіста намеснік кампалка па палітычнай частцы гвардыі маёр Каваленка. Іларыён Япіфанавіч быў сапраўдным палітычным кіраўніком, сам неаднаразова вылятаў на баявыя заданні ў якасці паветранага стралка, шчыра сябраваў з Барысам Акрэсціным. Пад кіраўніцтвам нампаліта шукалі і з паветра, і на зямлі. Але пошукам вельмі перашкаджала гарачыня, у лесе стаяў невыносны смурод ад тысяч трупаў, не дапамагалі і процівагазы. Сярод абломкаў тэхнікі знайсці канкрэтны самалёт было вельмі цяжка. Пры яго падзенні адбыўся магутны ўзрыў ад незрасходаваных боепрыпасаў, і гэта яшчэ больш ускладніла пошукі...
...У прыёмную першага сакратара ЦК КП(б)Б зайшлі два маёры-авіятары: намеснік камандзіра 74-га гвардзейскага палка Герой Савецкага Саюза Смольскі і нампаліт Каваленка. Яны папрасіліся на прыём у высокага партыйнага начальства. П. К. Панамарэнка адразу ж прыняў лётчыкаў. Госці расказалі Панцеляймону Кандратавічу пра подзіг свайго аднапалчаніна і прасілі знайсці яго астанкі, пахаваць і ўстанавіць помнік Герою.
Мы ўстановім такі помнік, што перад ім кожны будзе здымаць шапку, паабяцаў Панамарэнка.
Усхваляваны расказам авіятараў, Панцеляймон Кандратавіч асабіста выехаў на месца баёў. У выніку з’явілася яго данясенне на імя прадстаўніка Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршала A. М. Васілеўскага: «На днях мы агледзелі ў лясах на паўднёвы ўсход ад Мінска велі-
зарны ўмацаваны лагер немцаў, поўнасцю знішчаны нашай штурмавой авіяцыяй. Выявіла гэту групу 1-я авіядывізія. У лагеры (...) ляжала 5 тысяч трупаў нямецкіх салдат і афіцэраў і больш як 5 тысяч спаленых машын. Месца пабоішча знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Мінска па Магілёўскай шашы. Тут мы мяркуем паставіць помнік-абеліск доблесным лётчыкам».
3 гэтага месца неўзабаве прывезлі астанкі, як меркавалі, Барыса Акрэсціна і ўрачыста пахавалі іх у скверы на плошчы Саветаў ля Дома ўрада. Пазней іх перанеслі на Ваенныя могілкі па вуліцы Казлова, паставілі тут помнік Акрэсціну і яго паветранаму стралку гвардыі старшыне Віктару Лявонцьевічу Саладухіну. Прычым пераблыталі яго воінскае званне і імя па бацьку. На пліце было пазначана: «гвардыі старшы лейтэнант Віктар Лявонавіч Саладухін»...
БЮРАКРАТЫ СУПРАЦЬ ПАТРЫЁТАЎ
Каб яшчэ раз пераканацца, што нарэшце знойдзены менавіта самалёт і астанкі Барыса Акрэсціна, 28 верасня на месца раскопак прыехаў з Брэста Віталь Лунёў. Ён апазнаў астанкі лётчыка, знойдзеныя ў чэрвені 1990 года яго групай «Каскад». I ў той жа вераснёўскі дзень астанкі былі перададзены старшаму следчаму Мінскай райпракуратуры Андрэю Валасяну. Пошукаўцы спадзяваліся, што нарэшце справядлівасць будзе адноўлена, і да 65-й гадавіны Вялікай Перамогі астанкі Героя заспакояцца пад яго помнікам на
Ваенных могілках на сталічнай вуліцы Казлова. Але... зноў умяшалася містыка, а хутчэй, нават махровы бюракратызм, злачынная халатнасць і абыякавасць да памяці нашых вызваліцеляў.
...Прайшло многа часу, і ў рэдакцыі газеты «СБ. Беларусь сегодня», дзе друкаваліся артыкулы Мікалая Кучука пра подзвіг Акрэсціна і пошукі дакладнага месца яго гібелі, пачалі раздавацца тэлефонныя званкі: чытачы цікавіліся, што стала з астанкамі Акрэсціна, пра якога так многа пісала газета. А ў рэдакцыі нічога адказаць не маглі: звестак пра далейшы лёс астанкаў Героя не было. Карэспандэнт газеты Мікалай Казловіч па заданні рэдакцыі заняўся новымі пошукамі. Пачаў іх з Мінскай райпракуратуры. Там паведамілі, што следчыя, якія займаліся гэтай справай, перайшлі на іншае месца службы, і такім чынам пракурорская нітачка абарвалася.
Звярнуліся да мясцовых органаў улады. 3 Мінскага райвыканкама карэспандэнта пераадрасавалі ў Мінгарвыканкам, куды райвыканкам адправіў афіцыйнае пісьмо з прапановай вырашыць далейшы лёс астанкаў Героя. Адтуль пацікавіліся сутнасцю справы, і работнікі райвыканкама адаслалі іх да ліпеньскіх публікацый у «СБ. Беларусь сегодня». А на рэдакцыйны запыт у Мінгарвыканкам адказалі, што разбяруцца і адкажуць рэдакцыі па сутнасці. Але сутнасць аказалася несуцяшальнай: чыноўнікі параілі звярнуцца да камунальнікаў, а можа, ва ўпраўленне культуры ці...
Нарэшце ўдалося высветліць, што ўвесь гэты час астанкі Барыса Акрэсціна праляжалі... у халадзільніку Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай
службы медыцынскіх судовых экспертыз па Мінску і Мінскай вобласці. Іх маглі нават падзахаваць у любым месцы, як гэта дазваляецца законам. Пасля пастановы райпракуратуры аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы эксперты правялі даследаванні і адправілі астанкі Героя на захоўванне.
Пра вынікі сваіх пошукаў і пра тупік, у якім зноў з-за бюракратаў трапіў Барыс Акрэсцін, карэспандэнт газеты Мікалай Казловіч расказаў у публікацыі «Патрыёты супраць бюракратаў» («СБ. Беларусь сегодня» ад 28 жніўня 2010 года). Гэты артыкул прачытала траюрадная ўнучка Героя Юлія Акрэсціна, паслушніца Полацкага СвятаЕфрасіннеўскага манастыра. Адтуль і прыйшла афіцыйная просьба выдаць астанкі Акрэсціна, каб пахаваць на манастырскай тэрыторыі. I тут усе забегалі. Паведамілі ёй, што астанкі ўжо крэміраваны, і 10 верасня адбудзецца ўрачыстае іх пахаванне на Ваенных могілках...
...У храме на могілках ідзе малебен у памяць гераічнага экіпажа і ўсіх загінуўшых на той праклятай вайне. Пасля пад гукі ваеннага аркестра ўрачастым маршам да помніка Барысу Акрэсціну падыходзіць рота ганаровай варты. Слова бярэ ваенкам Савецкага раёна Мінска палкоўнік Алег Загорскі. Ён расказвае пра гераічнае жыццё Барыса Сямёнавіча, пра яго ваенныя подзвігі, пра палёт у бяссмерце пад беларускай сталіцай. Урну з прахам Героя кладуць да яго помніка, гучыць ваенны салют, льецца чуллівая мелодыя песні Яна Фрэнкеля «Журавы».
I раптам у вераснёўскім небе паказваецца клін аддятаючых журавоў. Ціха і павольна праплываюць
птушкі над помнікам, і прысутным здаецца, што ўгэтымжурботным страі ляціць і шматпакутная душа Акрэсціна, якая доўгіх 65 гадоў не магла знайсці заспакаення. Цяпер яна адлятае з грэшнай зямлі,ад грэшных перад ім людзей у вечнасць, застаючыся назаўсёды ў нашай удзячнай памяці!
Так адразу падумала і Тамара Генадзьеўна Лоскутава, якая з членамі савета Музея баявой і працоўнай славы прысутнічала на ўрачыстасці. Пошукавая работа следапытаў 30-й мінскай гімназіі (былой 65-й школы) у той дзень верасня атрымала чаканае завяршэнне.
Прыехала на Ваенныя могікі і Юлія Акрэсціна са сваім бацькам. Яны ўсклалі кветкі да помніка і магілы свайго славутага родзіча...
...Вялікая работа праведзена юнымі патрыётамі, нястомнымі следапытамі некалькіх пакаленняў 65-й мінскай школы. Пяць экіпажаў, 13 раней невядомых герояў-авіятараў знайшлі яны пад кіраўніцтвам афіцэра-франтавіка, кандыдата педагагічных навук Рыгора Ціханавіча Сівакова і яго паслядоўнікаў. Апошні экіпаж бамбардзіроўшчыка «Іл-4» акрэсцінцы знайшлі сумесна з камсамольцамі Раўкуцьеўскай сярэдняй школы Мінскага раёна на чале з яе дырэктарам Бойка. I не толькі знайшлі, але і запрасілі жывых членаў экіпажа палаючага бамбардзіроўшчыка, родных загінуўшых у тым няроўным баі над вёскай Камянец Мінскага раёна ў школьны музей.
На месца апошняга бою каля вёскі Камянец Мінскага раёна прыехалі ўцалелыя члены экіпажа яго былы камандзір Уладзімір Сашыхін і стралок-радыст Дзмітрый Янаў. На шчасце, Уладзіміра Сашыхіна ў той трагічны дзень 29 чэрвеня
1941 года пераапранулі ў вясковую адзежу і паказалі дарогу за лінію фронту. А цяжка параненага Дзмітрыя Янава спачатку хавалі ў гумне Кандрата Ангілевіча, а пасля адправілі ў Буцавіцкую сельскую бальніцу, дзе Дзмітрый Мітрафанавіч залячыў раны і стаў дапамагаць мясцовым падпольшчыкам, стаў сувязным партызанскага атрда «Штурм».
Імёны астатніх членаў экіпажа штурмана капітана Апанаса Дворніка і стралка сержаната Сяргея Зуева ва ўрачыстай абстаноўцы ўпрысутнасці іх родных занеслі на помнік «Гераічным экіпажам» ля 65-й мінскай сярэдняй школы.
Усе гэтыя экіпажы здзейснілі подзвігі ў франтавым небе Беларусі, і іх імёны павінны стаяць у адной шарэнзе з імёнамі легендарных лётчыкаў Вялікай Айчыннай Мікалая Гастэла, Аляксея Марэсьева, Віктара Талаліхіна, Барыса Акрэсціна і многіх іншых.