Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
амаль у тры разы. Аднак дакладная праграма рэарганізацыі ў кіраўнікоў краіны адсутнічала.
Пасля смерці Сталіна разгром сістэмы бяспекі толькі ўзмацніўся: новае кіраўніцтва СССРспяшалася ўстанавіць свой кантроль над спецслужбамі. Для гэтага вырашылі выключыць усіх стаўленікаў Берыі, якога арыштавалі 26 чэрвеня 1955 года і расстралялі ўснежні.Улікуарыштаваных«стаўленікаў» аказаўся і генерал-лейтэнант Судаплатаў. Hi Судаплатаву, ні Абакумаву, ні цэламу шэрагу вышэйшых кіраўнікоў дзяржбяспекі ніякія іх велізарныя ваеннныя заслугі не ўлічылі. Павел Анатольевіч Судаплатаў атрымаў пятнаццаць гадоў зняволення і выйшаў на волю ў 1968 годзе.
Калі б наша кіраўніцтва, Эйцігон і Судаплатаў, заставаліся на сваіх месцах ва ўладзе, то мой лёс склаўся б зусім іншым чынам, распавядае Аляксей Мікалаевіч. Гэта я цвёрда ведаю! Але іх арыштавалі, прыйшлі новыя людзі і абвясцілі, што ўсё, што рабілі нашы папярэднікі, гэта нікуды не варта, ідзе на шкоду савецкай уладзе. Пасля гэтага мяне безусякіх натоетлумачэнняўадклікалі. Было гэта на пачатку 1955 года. Я вярнуўся ў Маскву. Мая жонка і дачка засталіся ў Чэхаславакіі. ...Прыходжу на Лубянку і даведваюся, што мяне скаацілі. Мне кажуць: «Едзь у Беларусь!» Кажу: «Што я там, калгаснікам буду працаваць, ці што? Я абараняў Маскву дайце мне жылплошчу ў Маскве, і пайшлі вы ўсе к чортавай мацеры!» Вось так я, чэсна, і сказаў! Я пражыў сярод чужых людзей не прапаў, я і тут не прападу! Так і здарылася... Я быў звольнены па скарачэнні штатаў.
Аляксей застаўся адзін у вялікім горадзе і з Лубянкі накіраваўся проста ў невядомасць.
Нельга нават падлічыць, колькі таленавітых, адукаваных людзей згубіў гэты горад, якія, не паспеўшы збегчы адсюль, апускаліся на самае «дно», каб згінуць там бясследна. Але «чэкісты ніколі не здаюцца» гэты дэвіз Бацян памятаў цвёрда, і не толькі памятаў заўсёды кіраваўся і карыстаўся ім. Быўу яго просты выхад: плюнуць на ўсё і вярнуцца да сваёй сям’і ў Чэхаславакію, краіну больш спакойную, чым пасляваенны Савецкі Саюз. Там чакалі яго дом, прэстыжная работа і матэрыяльны дастатак. Такія думкі калі-нікалі на імгненне ўзнікалі, ды ён не даваў ім ходу: інстынктыўна Аляксей Мікалаевіч верыў, што яшчэ спатрэбіцца і зможа Радзіме паслужыць. Днямі ён хадзіў па горадзе, успамінаў ваенныя гады, трывожныя дні і ночы абароны Масквы, неаднаразова праходзіў каля дома.дзе ён займаў постля акна-амбразуры ў 1941-м.
I вось аднойчы проста на Кузнецкім мосце сустрэў свайго баявога таварыша, які таксама быў звольнены па нейкай смешнай падставе з органаў: ці то як «стаўленік», ці то па «справе аб сіянісцкай змове ў МДБ». А ў гэтага таварыша аказаліся вялікія сувязі, і ён паспеў ужо стаць намеснікам дырэктара рэстарана «Прага», аднаго з лепшых у Маскве.
Яны ў гэты час якраз падбіралі кантынгент з веданнем замежных моваў, дзеліцца ўспамінамі Бацян. А ў мяне чэшская, польская і нямецкая. «Слухай, Аляксей, калі хочаш, ідзі да мяне працаваць!» прапануе ён. Я прыйшоў, і мяне тут жа аформілі... Пасля была падрыхтоўка месяцы два, напэўна, мяне навучалі таму, як гасцей сустрэць, як правесці, якія стравы прапанаваць. I так я стаўтам працаваць...
I ЗНОЎ «ПРАГА»: «NEHMEN SIE, PLATZ, ВІТТЕ!»
Уявіце сабе: прыходзіць іншаземец у «Прагу», і ля дзвярэй яго сустракае элегентны, падцягнуты метрдатэль у беззаганным смокінгу, белай кашулі з «бабачкай», ветлівы, спакойны, праводзіць у залу, на яго роднай мове прапануе зручнае месца, усаджвае і кліча афіцыянта. Вось цяпер Аляксей быў цалкам падобны на сапраўднага Штырліца! Але чаму быў падобны? Ён і сапраўды заставаўся Штырліцам агентам спецслужбы, якая ад яго пазбавілася, але, тым не менш, не выпускала з-пад сваёй увагі.
У архіве службы знешняй разведкі (СЗР) знайшліся пацвярджэнні гэтаму: «Працуе ў рэстаране “Прага” з красавіка 1955 года на пасадзе адміністратара-перакладчыка. Праявіў сябе ініцыятыўным, добрасумленным работнікам. У правядзенні адказных абслугоўванняў праявіў сябе з лепшага боку. Спагнанняў не мае. Выконвае партыйныя даручэнні»; «За час работы ў рэстаране праявіў сябе з лепшага боку. 3 абавязкамі метрдатэля спраўляецца. Палітычна пісьменны, маральна ўстойлівы. Сістэматычна займаецца над павышэннем свайго ідэйна-палітычнага ўзроўню. 3 мэтай павышэння сваёй кваліфікацыі займаецца на курсах метрдатэляў»; «У рабоце праяўляе ініцыятыву, патрабавальны да сябе і таварышаў. Сярод калектыву карыстаецца заслужаным дзелавым аўтарытэтам. За добрую работу ў IV квартале 1956 года занесены на дошку гонару Мосрэстарантрэста».
Такія высокія адзнакі работы Бацяна на гэтай пасадзе змяшчаюць яго характарыстыкі за
1956-1957 гады. А якую ж ініцыятыву праяўляў Аляксей Мікалаевіч у рэстаране?
Калі трэба было, успамінае Бацян, я, як старшы метрдатэль, усаджваў «патрэбных людзей» за «патрэбны» падрыхтаваны столік... Уключаў тэхніку, слухаў размовы... Я ж падтрымліваў сувязь з нашымі з другім глаўкам.
Другое галоўнае ўпраўленне КДБ гэта, як вядома, контрразведка. Аляксей працягваў служыць Радзіме, свайму ведамству, не таіў доўга крыўды на яго, а даказаў сваю вернасць спецслужбе. I гэта неўзабаве атрымала высокую і чаканую адзнаку. Бацяна запрасілі на Лубянку.
-	Ну як, назад пойдзеце? спыталі там яго без усякіх рэверансаў.
-	3 вялікім задавальненнем! не раздумваючы адказаў Аляксей.
Вось тады, у 1957 годзе ён і атрымаў званне маёра дзяржбяспекі.
Тым часам сям’я таксама аказалася ў Маскве. Амаль год жонка з дачкою жылі ў бацькоў у Чэхаславакіі. Пасля Галіна Уладзіміраўна стала трывожыцца: ад мужа не было ніякіх вестак, і яна звярнулася да ўлад з патрабаваннем знайсці яго. Пра гэта стала вядома нашай разведцы, і да Галі прыехаў таварыш Аляксея Мікалаевіча Міша Анціпаў.
Вось як пра гэты эпізод распавядае Бацян: «Я прыехаў сюды адзін, а Галіна Уладзіміраўна толькі і ведала, што я паехаў у Расію. Але час ідзе, а мяне ўсё няма і няма! Нейдзе ўжо амаль год прайшоў і яна падняла шум: муж паехаў, і няма мужа. Дзе ён? Тады да яе прыехаў мой таварыш Міхаіл Анціпаў. Пытаецца: “Паедзеце за мужам?” -
“Паеду!”адказвае, не пытаючы, куды.“Тады кідайце рэчы і паехалі!” Яна хутка сабралася, пакінуўшы практычна ўсё, акрамя самага неабходнага, узяла з сабою маці і дачку, і Анціпаў прывёз іх на машыне проста ў Чоп. Гэта была пагранічная станцыя... Прывёз ён іх, правёў куды трэба і сам паехаў. He трэба было яму там доўга “адсвечваць”. Тут я пад’ехаў, сказаў пагранічнікам, хто мне патрэбен... Пагранічнік кажа Галіне: “Вось, прыехаў за вамі такі Бацян...” Яна адказвае: “He ведаю такога!” Я ж там Дворжак быў, а не Бацян! I яна мяне толькі як Дворжака ведала... Вечар, цемень, яна мяне не бачыць... Але тут Іра, дачка, яна маленькая чатыры гады ёй было, мяне ўбачыла. Яна вырвалася ад пагранічнікаў, крычыць па-чэшску: “Тацінка! Тацінка!” “Татачка! Татачка!” Пагранічнік змікіціў, прапусціў... Прыехалі мы ў Маскву кватэры не было, але добрыя таварышы, з якімі мы працавалі, на некалькі дзён у сябе прытулілі, а пасля мне далі пакой на Каляеўскай вуліцы...»
Так наладзілася і сямейнае жыццё нашага героя. Пра гэты перыяд, пра сямейны ўклад і ўмовы пражывання дачка Бацяна Ірына Аляксееўна так расказвала аўтару кнігі «Сапраўдная гісторыя “Маёра Віхра”» А. Ю. Бандарэнку: «У нас быў выдатны пакой у камунальнай кватэры ў цэнтры Масквы. А спачатку, калі мы толькі прыехалі, мы жылі наогул у знаёмых. Нас прытулілі татавы сябры, у невялікай двухпакаёвай кватэры жылі наша сям’я і іх сям’я нас было чацвёра і іх было чацвёра... Мая бабуля, я так скажу, наогул нічога не памяняла: яна там была хатняй гаспадыняй і тут была хатняй гаспадыняй. Яна ў нас вяла гаспадарку: магазіны, прыгатаванне ежы... Мама працавала.тата працаваў.
Прэтэнзій у нашым доме ніколі не было,дзякуй богу! Яны вельмі добра.дружна жылі! Хаця ў нас усё было падпарадкавана тату, усё наша жыццё хатняе. Да яго прыходу ў бабулі ўсё было гатова, усё на стале, свежанькае. Гэта было безагаворачна!.. Стравы былі розныя, утым ліку і з чэшскай кухні. I мама рабіла гэтыя кнедлікі, з бігусам і са свінінай, гэта таксама рабілі, я гэтаму, на жаль, не навучылася. Мне ўсялікія прысмакі, печыва, нават у форме розных звяркоў, варанае ў сметанковай поліўцы, усё гэта рабілася. Гэта тое, што у мяне засталося ў памяці прынамсі. Мама пасля перайшла на спрошчаны варыянт калі бабулькі не стала. He было ўжо калі. А бабуля памерла ў 1981 годзе, у жніўні... Дарэчы, мама з бабуляй называлі бацьку Лёнем. Я пасля здзіўлялася: чаму не Алёша, а менавіта Лёня? Толькі пасля я даведалася, што ў Чэхіі ён быў Леа Дворжак, і мама з ім пазнаёмілася, як з Леа, таму ён для яе так і застаўся Лёнем на ўсё жыццё. Ёй, як вернай сяброўцы, было ўсё роўна Аляксей гэта ці Алаіз. У яе ніколі не з’яўлялася ніякага шкадавання, што яна прамяняла Чэхію на Савецкі Саюз. Магчыма,яна ў свой час была ў нейкай ступені гэтым здзіўлена мне так здаецца, але я ведаю, што ўспрымала яна гэта нармальна. Мне здаецца, што тата больш здзіўляецца, калі гаворыць: Тэта ж трэба, выехала з СССР пасля вайны, здаецца б, там прыжылася, усё добра і назад вярнулася туды,дзе нарадзілася!”»
Аляксей Мікалаевіч хадзіў на службу і разумеў, што доўга ў Маскве ён не затрымаецца. Міжнародная абстаноўка ўскладнялася: халодная вайна працягвалася, і разведчыкам работы хапала, асабліва супрацоўнікам знешняй разведкі. Неўзабаве Бацяна запрасілі ў высокі кабінет на Лубянцы.
ЗАМЕЖНЫЯ КАМАНДЗІРОЎКІ
Ці не пара вам, пан Дворжак, наведаць свайго блізкага сваяка ў Чэхіі? з усмешкаю спытаў Бацяна гаспадар кабінета. Цесць даўно ўжо чакае зяця і сваю дачку. Збірайцеся і выязджайце неадкладна. Ваша асноўнае заданне... і генерал падрабязна растлумачыў Аляксею Мікалаевічу яго задачу.
УЧэхаславакіюБацян-Дворжаквыехаўзжонкай: меркавалася пражыцьтам даволі доўгі час. «У годзе 1958 ці 1959-м яны з мамай кудысьці паехалі ў доўгатэрміновую камандзіроўку, успамінае Ірына Аляксееўна. Думаю, што на нелегальную работу бо калі яны нам з бабуляй званілі, то не з дому, а аднекуль яшчэ. Гэта я добра памятаю! А мы ім не званілі ні разу. Пасля яны вярнуліся, а ў 1965 годзе тата легальна паехаў у Берлін».
Але да Берліна была адказная работа ў Чэхаславакіі. Праўда, у той час ён наведваўся і ў сваю «кантору» ў сталіцы ГДР. Пра тое сведчаць успаміны генерал-маёра Юрыя Драздова: «3 Аляксеем Мікалаевічам Бацяном я пазнаёміўся ў 1957 годзе. Да гэтага я яго не ведаў ніяк. Знаёмства наша адбылося на спартыўнай пляцоўцы, на задворках бальніцы Святога Антонія гэта ў Берліне, дзе мы кожную раніцу збіраліся для гульні ў валейбол. Замест фіззарадкі. Дык ён там быў рухавы, скачучы жыўчык, які працаваў, дакладней, служыў у адным з аддзелаў Берлінскага апарата... Там мы і пазнаёміліся. Тое, што ён весяльчак, гэта вядома, і калі прыйдзеш да іх туды, у падраздзяленне, то голас яго заўсёды быў чуцен. Жывы, энергічны і вельмі добры хлопецтакі! Больш я якіх-небудзь адносін у гады работы ў Германіі не