Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Зразумеўшы, што сувязі і дапамогі ён можа і не дачакацца, Аляксей Бацян вырашыў узяць лёс ва ўласныя рукі. Ён жа прайшоў вялікую школу выжывання ў розных экстрэмальных умовах: у начным заснежаным марозным лесе, пад прыцэльным агнём праціўніка, у варожым акружэнні. А тут спакойная дружалюбная краіна, цывілізаванае грамадства, людзі, якія паблажліва адносяцца да свайго земляка-сіраты, ёсць работа і жыллё. I наш герой прыняў адзінае правільнае ўтых умовах рашэнне: вучыцца і рухацца далей.
Вось я і задумаўся, працягвае свой аповед Аляксей Мікалаевіч, колькі ж я яшчэ буду слесарам працаваць? He ўвесь жа свой век! Трэба кудысьці выходзіць. Аказалася, што ў нашым горадзе можна атрымаць сярэднюю тэхнічную адукацыю тут знаходзілася так званая Вышэйшая прамысловая мотабудаўнічая школа. Канструктарскі факультэт. Аднак, каб трапіць туды, трэба было закончыць ФЗН, а для паступлення ў ФЗН належыла мець мінімальна восем класаў. Да таго ж патрабавалася рэкамендацыя майстра адтуль, дзе ты працуеш. Але гэта, як разумееце, для мяне было самае простае... Ды ніякіх дакументаў аб адукацыі ў мяне
не было, не гаворачы пра тое, што ніякага ФЗН я не заканчваў. Ну, прыходжу я туды, у гэту самую школу, кажу, што я рээмігрант, прыехаўз Валыні не з Расіі, не, нас так і называлі «валынскія чэхі», і хачу быць карысным сваёй Радзіме, Чэхаславакіі. Але дырэктар, ці хто там, гаворыць: «Трэба вам ехаць у Прагу.у Міністэрства вышэйшай і сярэдняй асветы, каб нам далі каманду!»
Аляксей неадкладна паехаў у Прагу. А там, у міністэрстве, аказаўся непрыёмны дзень!
Сказаў я дзяжурнаму, што я няшчасны чалавек, расказвае далей Аляксей Мікалаевіч. Маўляў, бацькі мае загінулі, я сам прыехаў на радзіму, цяпер вось хачу адукацыю атрымаць, а ўсе паперы мае згарэлі... Дзяжурны па міністэрстве мне паспачуваў і патэлефанаваў якомусьці рэферэнту. Няхай, адказалі дзяжурнаму, падыходзіць. Я падняўся наверх, на нейкі, не памятаю, высокі паверх, адкуль уся Прага цалкам была відаць. Лета было, вельмі ўсё прыгожа! Наогул, Прага гэта цудоўны горад! Зайшоў я ў той кабінет, куды мне было сказана, мне там усялякія хітрыя пытанні задаваць сталі, але я ведаў, як адказваць: я прыехаў на радзіму сваіх продкаў, хачу быць карысным роднай Чэхаславакіі!
Якімі былі гэтыя пытанні, можна меркаваць па тым, якое Бацяну задаў субяседнік пад канец аўдыенцыі: ці з’яўляецца ён членам партыі? Аляксей зрэагаваў правільна: ён ведаў, што ў Чэхіі тады, у 1948 годзе, сказаць пра сваё членства ў партыі камуністаў было яшчэ небяспечна, бо, хаця Клімент Готвальд нядаўна і стаў прэзідэнтам, старая апазіцыйная буржуазная інтэлігенцыя захавала
свае антысавецкія пазіцыі, і такія прызнанні былі б рызыкоўнымі.
«I там я ў партыі ніколі не знаходзіўся, і тут таксама я беспартыйны!» цвёрда і ўпэўнена адказаў Бацян. I па выразу твару свайго субяседніка зразумеў, што адказаў так, як і трэба. Ілгаць ён навучыўся прафесійна -такая служба ў нелегала.
«Ну,вяртайцесяда сябе.ая патэлефануюўшколу, дам каманду, каб вас прынялі з выпрабавальным тэрмінам».
Я прыйшоўтуды, у гэту школу, кажу, хто я такі. Мне адказваюць: так, з Прагі званілі, і з 1 верасня я стаў туды хадзіць, вучыцца, успамінае Аляксей Мікалаевіч. Чэшскай мовы я не ведаў, толькі польскую, так што спачатку на лекцыях я толькі здагадваўся пра нешта... Уяўляеце, як я жыў? Заняткі былі з 8 раніцы да 14 гадзін. Шэсць гадзін! Аз дзвюхда шасці на заводзе працаваў, жыцьтрэба было з нечага! Нашы ж пра мяне забыліся, ніякай матэрыяльнай дапамогі мне ніадкуль не было. Пасля я прыходзіў у свой пакойчык і займаўся... Мы вывучалі чэшскую мову і літаратуру. Але ж я ніякі не чэх, што я там ведаў? Трэба было ўсё вывучаць з нуля культура.традыцыі, быт, норавы, звычкі. На шчасце, прафесар па чэшскай мове і літаратуры аказаўся амаль маім равеснікам. Я расказаў яму, хто я такі і які я няшчасны... Ён мне кажа: «Леа, я ведаю, што, калі ты пачнеш пісаць, гэта кол. Але я табе даю падручнікі. Вывучы гэта і гэта. Ты павінен ведаць, што менавіта пісьменнік напісаў і што ён гэтым сказаць хацеў...» Я добра натрэніраваў за гэты час памяць, таму вывучаю неабходнае і прыходжу на заняткі. Ён мне: «Дворжак! Хто напісаў гэты твор?» Адказваю. «Што ён гэтым творам хацеў сказаць?»
Гавару. «Сядай, выдатна!» Так і вучыўся год. Цяжкавата мне было, бо мовы, паўтару, я не ведаў. Але ўсё-такі экзамены за першы курс здаў. А пасля ўсё наладзілася, і я закончыў гэту школу амаль ці не на выдатна, прынамсі, ніводнай тройкі ў мяне не было. Я атрымаў спецыяльнасць канструктара, так што любую канструкцыю магу зрабіць: масты, пад’ёмныя краны, аўтамабілі... Усё сам магу вылічыць які матэрыял патрэбен, што, як... Вельмі добрую адукацыю даюць чэхі! Пасля заканчэння школы мяне накіравалі ў Іакімавецкія ўранавыя руднікі я быў там механікам, на гэтых рудніках. Працаваўтам выдатна, зарплата вялікая была...
ЦЭНТР ПРЫСЫЛАЕ СУВЯЗНОГА
...Аляксей Бацян з таварышамі-аднакурснікамі адзначаў паспяховую здачу экзамена за першы курс і званне другакурснікаў у невялічкім утульным кафэ. Тут было светла і весела, студэнты нават запелі народныя песні, якія паспеў ужо вывучыць і Лео. У разгар застолля да іх падышоў незнаёмец і, звярнуўшыся да аднаго са студэнтаў, папрасіў запальнічку. Гэта быў пароль: нарэшце з’явіўся сувязнік. Умоўленай фразай яму адказаў Бацян. Тыя словы азначалі месца і час сустрэчы. Так была наладжана доўгачаканая сувязь з Цэнтрам.
Неўзабаве на канспіратыўную сустрэчу да Бацяна прыехаў начальнік аднаго з аддзелаў іх падраздзялення службы дыверсій і індывідуальнага тэрору Герой Савецкага Саюза Я. I. Міркоўскі. Праходзіў кантакт у вядомых Карлавых Варах. Гэта сустрэча была для Аляксея
вельмі важнай: па-першае, ён атрымаў адпаведныя інструкцыі, па-другое, Яўген Іванавіч уручыў Бацяну немалую суму грошай. Пры гэтым Міркоўскі папярэдзіў разведчыка, каб ён не вельмі раскідваўся грашыма на вачах сваіх сяброў: «Глядзі, каб ніхто не заўважыў, што ў цябе грошы ёсць! Можаш спажываць далікатэсы, але так, каб ніхто не бачыў!» Ну і самае галоўнае: Бацян атрымаў ад Міркоўскага вельмі адказнае даручэнне.
Міркоўскі мне сказаў, што яму неабходна сустрэцца з яшчэ адным нашым супрацоўнікам, чэхам па нацыянальнасці, які раней працаваў у нашым Жытомірскім упраўленні, гаворыць Аляксей Мікалаевіч. Я сказаў, што з’езджу і яго выклічу. Я яго ведаў, бо мы ў Чэхаславакію разам ехалі...
I паездка гэта для Леа Дворжака-Бацяна аказалася адметнай. У кватэры яго знаёмага акрамя гаспадара былі яго пляменніца і яе сяброўка Галіна Фіксель з нашых савецкіх чэшак, прыехала сюды з Украіны. Сям’я Галіны Уладзіміраўны была з тых «валынскіх чэхаў», што прыехалі ў Чэхаславакію на свабодныя сілезскія землі і пасяліліся на самай мяжы з Заходняй Германіяй. Прыгожая прыемная дзяўчына працавала зубным тэхнікам. Пры знаёмстве яна ласкава ўсміхнулася Дворжаку, падала руку і сарамліва вымавіла: «Галя».
Сэрца Аляксея забілася хутчэй, і на душы стала светла і ў той жа час трывожна: яму прыпомнілася іншая дзяўчына з партызанскім псеўданімам «Галя» Зіна Літвіненка, смелая радыстка з яго атрада, якая на нядоўгі час стала баявой сяброўкай Бацяна. Але ён узяў пачуцці ў кулак і таксама з прыемнай усмешкай назваў сябе. Так завязалася
гэта знаёмства, якое неўзабаве перарасло ў вялікае пачуццё, і Алаіз Дворжак прапанаваў Галі выйсці за яго замуж.
Жаніцьба для кожнага справа сур’ёзная і адказная, а для разведчыка тым болыл. Дадатны бок справы тут у тым, што жаніцьба ўмацоўвае тваю «легенду», не трэба заводзіць нейкія сумніўныя сувязі. А з другога боку, ты трапляеш пад пастаяннае назіранне тваёй новай сям’і. Пра сваё рашэнне жаніцца Аляксей далажыў куратару таму ж Міркоўскаму. Сказаў, што яна савецкая дзяўчына, была ў камсамоле.
Ну што ж, жаніся! пасля кароткага роздуму сказаў куратар. Але май на ўвазе: калі спатрэбіцца, ты яе пакінеш!
I Аляксей Мікалаевіч пасля гэтыхслоўканчаткова зразумеў, што Чэхія для яго была толькі трамплінам, каб ён, натуралізаваўшыся, ужо сапраўдным чэхам перабраўся ў іншую краіну. Там і павінна быць сапраўднае асяданне. А раптам жонка адмовіцца ехаць ці яшчэ што-небудзь здарыцца...
Наогул было ў мяне вяселле, гаворыць Аляксей Мікалаевіч, а нявеста, а пасля і жонка не ведала, хто я такі. Думала, што выйшла замуж за чэха. He ведала яна гэтага, аж пакуль не пераехалі мы ў Расію. У Карлавых Варах нарадзілася ў нас дачка... Бацька Галіны добра прыладкаваўся ён загадваў гаражом, і гэта яго і згубіла. Як і ў Расіі, усё ішло «праз гэту справу» тады ж быў велізарны дэфіцыт транспарту, таварышы прыходзілі і «дамаўляліся». Так што цесць выпіваў, і нямала. У доме паміж старэйшым пакаленнем, цесцем і цёшчай, здараліся скандалы... А наогул, «жыццё наладжвалася», і я паспяхова ўваходзіў у сваю ролю мужа і зяця.
А вось y Маскве было неспакойна: рэарганізацыя і барацьба спецслужбаў працягваліся з неаслабнай сілай. Пасля таго як Камітэт інфармацыі ўзначаліў В. С. Абакумаў вучань і фаварыт Берыі, уся разведка трапіла пад кантроль КДБ. Сталін адразу зразумеў, што зроблена вялікая памылка. На яго думку, стварэнне адной разведслужбы, нават пад лідарствам партыі, павінна было рана ці позна дазволіць ЧК поўнасцю падпарадкаваць і ўстанавіць абсалютную ўладу над гэтай арганізацыяй, што магло стаць смяротнай небяспекай для партыі. Быў толькі адзін шлях выхаду з падобнай сітуацыі неадкладна ліквідаваць Камітэт інфармацыі і раздзяліць разведвальную службу на два варожыя лагеры ваенная разведка ў арміі і палітычная разведка МДБ.
Каб вырашыць праблему, партыя знайшла падтрымку ў арміі, якая не згаджалася з манаполіяй дзяржаўнай бяспекі на разведслужбы. Па інструкцыях Сталіна, намеснік начальніка Генеральнага штаба Штаменка зрабіў даклад у Палітбюро на тэму «сляпога Генштаба», пасля чаго ГРУ было выведзена з-пад падпарадкавання Абакумава і перададзена арміі. Сталін неадкладна прызначыў генерала Штаменку начальнікам Генеральнага штаба і прысвоіў яму № 8776. Прайшло два гады, і Штаменка далажыў Сталіну пра змову сярод падначаленых Абакумава, прадставіў адпаведныя дакументы. Абакумава адразу ж расстралялі, Камітэт інфармацыі адмянілі, і пайшла звычайная чыстка ў радах дзяржаўнай бяспекі. Безумоўна, Міністэрства дзяржбяспекі неабходна было рэарганізаваць: яго штаты выраслі ў параўнанні з даваеннымі