Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Зрэшты, свабода была “аднабаковай” і мела вельмі дакладную антыдзяржаўную, антыкамуністычную накіраванасць. Рэальна гэта была ідэалагічная апрацоўка насельніцтва. I вось на гэтай
хвалі да ўлады ў краіне фактычна прыйшлі правыя: у красавіку быў сфарміраваны новы ўрад на чале з Чэрнікам. Неўзабаве “лібералы” пачалі пераходзіць ад слоў да справы, і чым далей тым больш рашуча. Пад рознымі нагодамі з усіх дзяржаўных органаў, у тым ліку з дзяржбяспекі, органаў унутраных спраў, контрразведкі было звольнена каля 300 тысяч чалавек, у асноўным тых, якія глядзелі на ўсход, г. зн. на Маскву. Быў ліквідаваны Чэхаславацкі саюз моладзі. А неўзабаве ўжо дайшло да лозунгаў: “Цягні на шыбеніцу ўсіх, хто супрацоўнічае з рускімі!”»
Чым гэта ўсё магло скончыцца, сведчаць сакрэтныя матэрыялы, якія пазней аказаліся ў руках савецкай дзяржбяспекі. У дакуменце «Запіс для старшыні ўрада Чэрніка» ёсць звесткі аб тым, што міністр унутраных спраў Й. Павел і загадчык аддзела ЦК КПЧ генерал Прхлік падрыхтавалі праект стварэння кіруючага цэнтра, які павінен быў узяць усю дзяржаўную ўладу ў свае рукі падчас палітычнай напружанасці ў краіне. Там жа сказана і аб прэвентыўных мерах бяспекі, накіраваных супраць выступлення кансерватыўных сіл, уключаючы стварэнне працоўных лагераў. Такім чынам, у Чэхаславакіі праводзілася тайная, але зусім рэальная падрыхтоўка да стварэння канцлагераў, куды саслалі б усіх, хто выступіў бы супраць рэжыму з такім «чалавечым тварам».
У Маскве сур’ёзна аднесліся да трывожнага становішча ў адной з краін Варшаўскага дагавора, і Чэхаславакія стала тэмай неаслабнай увагі кіраўнікоў на самым высокім узроўні. Вясной 1968 года Л. I. Брэжнеў выклікаў да сябе генералпалкоўніка A. М. Маёрава, які камандаваў
38-й арміяй Прыкарпацкай ваеннай акругі, а пасля Цэнтральнай групай войск, дыслацыраванай у Чэхаславакіі, і спытаў яго напрамую, чаго чакаць ад такіх падзей у Празе.
Як піша генерал у сваёй кнізе, набраўшыся смеласці, ён выпаліў тое, пра што думаў: «У адзін цудоўны ранак, Леанід Ільіч, пад Чопам, Мукачава, Ужгарадам могуць быць выкінуты 82-я і 101-я паветрана-дэсантныя дывізіі войск HATA. А цераз усю Чэхію і Славакію на максімальных хуткасцях пойдуць да іх на злучэнне пяты і сёмы армейскія карпусы ЗША (а гэта 9-11 дывізій), першы і другі армейскія карпусы ФРГ, гэта таксама 9-11 дывізій. Нам вядома: манеўры войск НАТА намечаны на пачатак верасня... А ноччу перад высадкай дэсанта будзе сфарміраваны марыянетачны ўрад Чэхаславакіі. Ён абвесціць нейтралітэт, заявіць пра выхад з Варшаўскага дагавора, звернецца з просьбай да НАТА абараніць краіну ад савецкага ўварвання. Чэхаславакія можа быць страчана. Або вялікая вайна».
Назвы гарадоў, пра якія гаварыў генерал, напомнілі Брэжневу яго ваенныя дарогі ў саставе вядомай 18-й арміі, якой на заключным этапе Вялікай Айчыннай вайны камандаваў наш зямлякбеларус генерал-лейтэнант A. I. Гасціловіч. Леанід Ільіч займаў тады пасаду начальніка армейскага палітаддзела і разам з камандармам і начальнікам штаба ўдзельнічаў у распрацоўцы аперацый па вызваленні гэтых населеных пунктаў. Прычым зузяццем станцыі і горада Чоп атрымалася закавыка. Штабныя работнікі паспяшаліся тады паведаміць пра ўзяцце Чопа па інстанцыі, і ў паведамленні Саўінфармбюро агучылі гэту інфармацыю.У час, калі
яна прагучала на ўсю краіну, фашысты конратакавалі і занялі гэты Чоп. Непрыемны асадак ад тых падзей застаўся ў камандавання 18-й арміі надоўга.
Магчыма, прыпомніўшы тыя дні, Брэжнеў пад уздзеяннем горычы ад былой непрыемнай падзеі і прыняў у далейшым рашэнне пра папераджальныя меры ў адносінах да Чэхаславакіі. Але хутчэй за ўсё кіраваўся ён горкім вопытам Венгрыі 1956 года. Думаю, абодва бакі канфлікту выдатна памяталі, што адбылося тады ў гэтай краіне, і не жадалі паўтарыць мінулае. Прычым савецкі ўрад не хацеў паўтарэння першага этапу таго «сцэнарыя»: народнае абурэнне ў Венгрыі, якое перайшло ў крывавы мяцеж, калі партыйных служачых, супрацоўнікаў службы бяспекі, звычайных мірных грамадзян проста расстрэльвалі на вуліцах. У сваю чаргу, чэхаславацкія стваральнікі «пражскай вясны» не жадалі паўтарэння «другога акта», а менавіта падаўлення паўстання сілай савецкай зброі.
Таму чэхі стараліся не дапусціць і не справакаваць савецкага ўзброенага ўмяшання, не лезлі на ражон, стрымліваліся ад рэзкіх заяў і рухаў, а савецкі бок пачаў прымаць прэвентыўныя меры, каб не дапусціць кровапраліцця. У русле гэтых мер нашаму герою давялося зноў нечакана для сябе наведаць Чэхаславакію.
«Вясной нам стала вядома і нашы таварышы пра гэта даносілі, і па іншых лініях інфармацыя ішла, што ў Чэхаславакіі працвітае антысавеччына, распавядае былы калега Бацяна Валянцін Іванавіч. -Тады яшчэ не быў адпрацаваны механізм “каляровых рэвалюцый”, але контрразведвальны апарат у іх стаў антысавецкім, паліцыя тое ж самае, на адказныя пасады ў дзяржаве ціхенька
вылучалі людзей, якія былі супраць нашага блока... Наогул абстаноўка ўскладнялася. I тады кіраўніцтва наша (...) паставіла нам задачу: “Трэба дапамагчы”. У маі наш аддзел быў падняты па трывозе, паступіла каманда: вылецець, знаходзіцца там і чакаць распараджэнняў... Праз дзень мы былі ў Берліне, дзе падхапілі Бацяна, і наступным днём цераз Мюнхен выехалі ў Прагу на дзвюх машынах з дыпламатычнымі нумарамі. Бацян кіраваў адной з іх. Ён патрэбен быў нам як чалавек, які ведаў мову, ведаў рэгіён. Прага была яшчэ не “франтавая”, але адносіны да рускіх былі не вельмі добрыя...»
Падчас таго майскага візіту Аляксей Мікалаевіч і яго спадарожнікі наладжвалі цесныя кантакты з асобамі, якія цвёрда стаялі на сацыялістычных пазіцыях і былі за тое звольнены з органаў чэшскай службы бяспекі і іншых ведамстваў. Яны ахвотна ішлі на супрацоўніцтва з нашымі разведчыкамі, і таму ўдалося дакладна высветліць абстаноўку ў Празе. Вядучую ролю тут, безумоўна, сыграў былы «валынскі чэх» Алаіз Дворжак Бацян. Ён звязваўся са сваімі былымі таварышамі па вучобе, па рабоце на заводзе і па месцы былога жыхарства. Дзякуючы валоданню мовай яго ўсюды прымалі за свайго і ахвотна дзяліліся навінамі. У прыватнасці, удалося высветліць адрасы арсеналаў зброі, якую рыхтавалі да дня «Ч».
У Празе група пабывала два разы у маі і чэрвені. Пасля нечакана ёй чамусьці загадалі неадкладна і тэрмінова пакінуць Прагу і выехаць у Польшчу. Варшава сустрэла гасцей прыхільна, і тут адбыліся падзеі, якія вельмі здзівілі членаў групы. Бацян папрасіў у кіраўніка дазволу на некалькі тэлефонных званкоў.
Я там пачаў шукаць і знайшоў людзей, якія ў мяне былі ў партызанах, расказвае Аляксей Мікалаевіч. Толькі набіраю тэлефон аднаго з іх і кажу: «Дзень добры, Сташу!» ён мяне тут жа пазнаў! «Аляксей, дзе ты?!» «У гандлёвым прадстаўніцтве» «Неадкладна прыязджай да мяне!» Ён мяне забраў паездзілі па Польшчы. Ён знайшоў тых таварышаў, з якімі я працаваў у час вайны... Мне там такі прыём наладзілі!»
Аповед гэты пацвярджае і Валянцін Іванавіч: «Калі прыехалі ў Варшаву, дзе нас чакалі, Бацян кажа кіраўніку групы: “Дазвольце я пазваню?” Мінут праз сорак пасля таго, як Бацян пазваніў, прыязджае машына, выходзіць палкоўнік, кажа: “Мы ўжо намецілі мерапрыемствы, калі ёсць час паехалі спачатку ў горад Радам, гэта цэнтр Радамскага ваяводства, а пасля ў горад Ілжу!” А мы ж нічога гэтага не ведалі! Вось да чаго чалавек сціплы! Пра яго ўжо кніга выдадзена ў Польшчы, якая называлася “Партызан Алёша”. Гэту кнігу напісаў палкоўнік Вісліч, які быў паручнікам у час вайны, калі яны пазнаёміліся.
...Калі мы з Аляксеем Мікалаевічам былі ў горадзе Ілжа, я сваімі вачыма бачыў той самы абеліск, дзе пра Бацяна напісана.Ля гэтага помніка быў арганізаваны ўрачысты мітынг, і мне было вельмі прыемна чуць, калі ўсе, нават маленькія піянеры звярталіся да яго:“Дарагі партызан Алёша!” I ветэраны, звяртаючыся да ягодаксама гаварылі не “Аляксей Мікалаевіч” а “партызан Алёша”. Прыліпла да яго гэта званне!»
Тым часам паміж савецкім і чэхаславацкім бакамі вяліся напружаныя перамовы, якія, на жаль, не прынеслі чаканага выніку. Тады было
прынята рашэнне пра ўвядзенне ў Прагу і іншыя гарады Чэхіі кааліцыйнай групы войск краін Варшаўскага дагавора. Аляксею Мікалаевічу зноў давялося выехаць у Чэхаславакію, але ўжо не пад дыпламатычным прыкрыццём: машына была звычайная,а сам пасажыр выглядаў даволі камічна, бо адзелі яго ў гімнасцёрку не таго памеру.
«Неўзабаве пасля таго, як нашы войскі ўвайшлі ў Чэхаславакію, мяне без ведама майго аэрафлоцкага начальства забралі, і я туды паехаў, распавядае Аляксей Мікалаевіч. Мяне тады пераадзелі ў салдацкую форму, але тым людзям, якія мяне акружалі, было сказана: майце на ўвазе, усё, што ён загадае, выконвайце!»
У той візіт Бацян зноў вызначыўся: ён знайшоў вялікі арсенал зброі, якую планавалі раздаць паўстанцам напярэдадні рашаючых падзей. Ніхто не могзнайсці гэты склад, а ён знайшоў!
Прыехалі туды, працягвае аповед Бацян. Добра, што я ведаў чэшскую мову! Чэхі перакрылі ўсе дарогі, усе ўказальнікі былі зняты, невядома, куды ехаць. Нічога, разабраліся! Хаця стаўленне да нас было варожым, але я знайходзіў людзей, якія разумелі, за кім праўда, ну і супрацоўнічалі з намі. Я вельмі добрых людзей знайходзіў, якія нам дапамагалі! Да таго ж у Марыянскіх Лазнях і Карлавых Варах тады адпачывалі нашы супрацоўнікі, я ездзіўтуды, мы ўсіх забралі... Чэсна скажу, колькі я там часу прабыў не памятаю. I як мяне ціха ўзялі.так жа ціха і адпусцілі. Я вярнуўся ў Германію, але маё месца ў «Аэрафлоце» аказалася занятым. Што ж рабіць, знайшлі іншае!
Намаганнямі A. М. Бацяна і яго таварышаў давялося пазбегнуць вялікага кровапраліцця, па-
шчасціла захаваць спакой і мір у Празе і іншых чэхаславацкіх гарадах і пасёлках. Ноччу на 21 жніўня, калі планавалася выдаць «апалчэнцам» зброю, усе склады і арсеналы былі заблакіраваны. Некалькі дзясяткаў тысяч адзінак зброі былі канфіскаваны. За гэта трэба падзякаваць Аляксею Мікалаевічу, Валянціну Іванавічу і іншым нашым разведчыкам.
«СПАКОЙ НАМ ТОЛЬКІ СНІЦЦА...»
Служба ў Германіі пасля гэтага працягвалася. Дарэчы, прабыў Аляксей Мікалаевіч там не пяць лімітных гадоў, а цэлых сем: яго дзелавыя якасці высока цанілі і не адпускалі. Толькі ў 1972 годзе ён вярнуўся ў Маскву і збіраўся выйсці на заслужаны адпачынак яму споўнілася 55 гадоў. На яго заяву пра пенсію кіраўніцтва адрэзала: «Куды табе на пенсію? Пойдзеш працавацьу 13-ы аддзел. Аддзел баявы!»