Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Вось і Аляксей Мікалаевіч вярнуўся ў Маскву падчас чарговага рэфармавання органаў дзяржбяспекі. Неўзабаве было ліквідавана Чацвёртае
упраўленне НКДБ СССР.якое выканала свае задачы, а перад гэтым у МДБ стварылі аддзел «ДР» служба дыверсій і індывідуальнага тэрору, начальнікам якога стаў генерал-лейтэнант Судаплатаў. Аддзел працаваў на перспектыву рыхтаваўся да актыўных дзеянняў у «асобы перыяд» так на жаргоне спецслужбаў называецца ваенны час і падрыхтоўка да яго. Адразу ж пасля Перамогі нашы былыя саюзнікі ўжо распрацоўвалі планы новай сусветнай бойні. А «закляты сябра» Сталіна брытанскі прэм’ер Уінстан Чэрчыль яшчэ ў красавіку 1945 года даручыў Аб’яднанаму штабу планавання ваеннага кабінета Вялікабрытаніі падрыхтаваць план экстранай аперацыі, у якім будуць сфарміраваны мэты і напрамкі ўдараў заходніх саюзнікаў супраць Чырвонай Арміі.
Праўда, спецыялісты гэтага штаба зрабілі несуцяшальную выснову: «...Мы лічым, што, калі пачнецца вайна, дасягнуць хуткага абмежаванага поспеху будзе па-за нашымі магчымасцямі, і мы акажамся ўцягнутымі ў працяглую вайну супраць пераўзыходзячых сіл». Іншага меркавання прытрымліваліся заакеанскія саюзнікі. Вось вытрымка з мемарандума намесніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дж. Гру ўраду ад 18 мая 1945 года: «Будучая вайна з Расеяй відавочная... Яна можа пачацца ў бліжэйшыя некалькі гадоў. Нам належыць таму падтрымліваць у гатоўнасці нашы ўзброеныя сілы». Вось чаму савецкай разведцы трэба было ўсур’ёз рыхтавацца да «асобага перыяду», і Аляксей Бацян павінен быў стаць разведчыкам-нелегалам. Пачалася падрыхтоўка да ўкаранення яго ў чужыя спецслужбы за граніцай. На пачатковым перыядзе быў выбраны шлях праз Чэхаславакію.
У 1947 годзе было заключана пагадненне паміж СССР і Чэхаславакіяй аб тым, што чэхі, якія пражываюць на тэрыторыі Кіеўскай, Жытомірскай і Валынскай абласцей, маюць магчымасць выехаць у Чэхію, расказвае Аляксей Мікалаевіч. Чаму? Таму што немцаў выселілі з Судэцкай вобласці, і, так сказаць, свабодныя месцы былі. Я пазнаёміўся з маладымі чэхамі пад выглядам чэха і ў якасці рэпатрыянта паехаў разам з імі ў Чэхаславакію. Называлі цяпер мяне Алаіз Дворжак. Якой нагодай я тлумачыў сваё рашэнне «вярнуцца на радзіму», ужо не памятаю, але быў я малады, мог прыдумаць усё, што належыць. Прычым у мяне не было абсалютна ніякіх дакументаў ні па нараджэнні, ні па адукацыі нічога, ніякай даведкі! Тлумачыў, што, маўляў, нас бамбілі, і ўсе мае дакументы згінулі пры бамбёжцы, усіх сваіх родных я згубіў у акупацыі, застаўся на белым свеце адзінадзінюткі. I гэта «легенда» прыдалася, тым больш што ніхто яе не правяраў. Я ведаў польскую мову гэта мне дапамагло, што не рускую, так было больш прасцей. Адносіны з Чэхаславакіяй тады былі самыя сяброўскія, а людзей без роду і племені пасля вайны было многія тысячы.
Вось раздолле адкрывалася для Штырліцаў рознага напрамку! Так і ў Чэхаславакіі Бацян даволі хутка прыжыўся і пачаў «натуралізавацца», як гэта называецца на мове спецслужбаў. Тым больш, што «па Чэхаславакіі» яму працаваць было не патрэбна: тут ён павінен быў правесці нейкі час, адчуць сябе сапраўдным чэхам, пасля чаго эмігрыраваць у нейкую краіну, адкуль сыходзіла пагроза для Савецкага Саюза. Такіх краін былотады нямала.
Прыехалі мы ў Чэхію, распавядае далей Аляксей Мікалаевіч, там размеракаванне было такое, што нас накіравалі кіламетраў за сто на захад ад Прагі: Судэцкая вобласць, горад Жацец. А далей хто куды. Як аказалася, у чэхаў, якія ехалі адсюль, спецыяльнасць была: хто быў мясніком, хто сталяром, хто яшчэ чорт ведае кім, але месцы яны сабе знаходзілі. А што мне рабіць пры маім слабым валоданні чэшскай мовай? Настаўнікам у школу не пойдзеш. Пра іншыя мае навыкі, як вы разумееце, на гэты час трэба было забыцца... Вось і вырашыў я ісці на завод у горад Хамутоў, што непадалёку ад Жацеца. Там было прадпрыемства па вытворчасці бясшоўных труб для нафтавай і газавай прамысловсці. Мне прапанавалі працаваць слесарам. Ну, ладна, пайшоў, хаця я ніколі не працаваў слесарам і нават ніякага ўяўлення аб гэтым не меў! Але я ніколі не маркоціўся чаго не ведаў, пра тое пытаўся. Мне расказваюць я калі не разумею, то прашу паўтарыць або паказаць... Людзі там да мяне вельмі добра ставіліся разумелі, што я рээмігрант, што нікога ў мяне не засталося, таму спачувалі і дапамагалі. Для таварышаў я быў Лозіка, Лео... He хачу сябе хваліць, але кумекаў я хутка, так што неўзабаве стаў сапраўдным слесарам. Але я сваім майстэрствам не ганарыўся і для далейшага стараўся больш пытацца, каб як мае быць ва ўсё ўнікнуць... Што яшчэ? Жыў як усе. Атрымаў невялікі пакойчык, хадзіў на работу, кармілі нядрэнна; сам сабе шкарпэткі цыраваў. Цяжка, праўда, жылося ў пасляваеннай Чэхаславакіі...
Кожны тыдзень у вызначаны час Алаіз Дворжак з’яўляўся у вызначаным месцы і чакаў сувязніка. Міналі тыдні, месяцы, а сувязі ўсё не было. Hi сувязі,
ніякай дапамогі, як быццам у далёкай Маскве пра яго наогул забыліся. Баявы афіцэр дзяржбяспекі, кавалердвухордэнаўЧырвонага Сцяга стаўчэшскім слесарам, прычым невядома, ці надоўга. Магло быць, што і назаўсёды, да канца свайго жыцця, як сталася з адным чэкістам, сябрам Бацяна па атрадзе Карасёва. Ёнтаксама быўнакіраваны ўЧэхаславакію адначасова з Бацяном, асеў дзесьці пад горадам Пльзень.уладкаваўся на работу грузчыкам,таму што спецыяльнасці грамадзянскай таксама не меў. Пасля ў яго рэзка пагоршылася здароўе, разведчык цяжка захварэў. Пра гэта паведамілі ў Цэнтр, але вывезці яго не паспелі, ён хутка памёр, і яго пахавалі пад чэшскім прозвішчам. Так магло стацца і з Аляксеем Бацяном.Ды што Цэнтрубылода нейкагалейтэнанта дзяржбяспекі, калі лбы трашчалі ў генаралаў!
У гэты перыяд органы дзяржаўнай бяспекі трапілі пад чарговую рэарганізацыю, звязаную з заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны. Была яна цалкам лагічнай і неабходнай. У сакавіку 1946 года на сесіі Вярхоўнага Савета СССРбыўствораны Савет Міністраў замест Савета Народных Камісараў, гісторыя якога бярэ пачатак з 1917 года. У ліку іншых міністэрстваў было створана і Міністэрства дзяржаўнай бяспекі (МДБ) СССР, у састаў якога ўвайшлі ўсе структуры былога НКДБ. Міністрам дзяржбяспекі стаў В. С. Абакумаў, які ў гады вайны кіраваў контрразведкай «Смерш». Яму прысвоілі званне генерал-палкоўніка.
Між тым савецкія спецслужбы зноў пачалі трэсці чарговыя пераўтварэнні. Вось што з гэтай нагоды пісаў генерал-лейтэнант Судаплатаў: «Вайна паказала, што палітычная і ваенная разведка не заўсёды кваліфікавана спраўлялася з ацэнкай
і аналізам усёй інфрамацыі, якую яна арымлівала па сваіх каналах. I тады Молатаў, які перад Ялцінскай канферэнцыяй некалькі разоў старшынстваваў на нарадах кіраўнікоў спецслужбаў, прапанаваў аб’яднаць іх у адну цэнтралізаваную арганізацыю. Сталін згадзіўся з гэтай прапановай -так з’явіўся на свет Камітэт інфармацыі, куды ўвайшлі 1-е ўпраўленне МДБ і Галоўнае разведупраўленне Міністэрства абароны. Што тычыцца Міністэрства дзяржбяспекі, то вырашана было захаваць у яго складзе спецыяльную службу разведкі і дыверсій на выпадак магчымай вайны ці лакальных канфліктаў на Бліжнім Усходзе,у Еўропе, на Балканах або на Далёкім Усходзе. Аналагічнае падраздзяленне было захавана і ў Міністэрстве абароны». Такім чынам, аддзел «ДР» усё-такі застаўся ў сістэме МДБ.
А вось што сведчаць пра стварэнне Камітэта інфармацыі тыя ж замежныя крыніцы: «...У гэты час партыя і Сталін клапаціліся, каб аслабіць армію і МДБ, якія ўзмацнілі свае пазіцыі на працягу вайны да такой ступені, што яны перасталі пацвярджаць грамадзянскае падпарадкаванне партыі. Вядучыя камандуючыя, якіх узначальваў Жукаў, былі звольнены з арміі, а Берыю пазбавілі лідэрства ў МДБ... Каб аслабіць армію і Міністрства дзяржаўнай бяспекі, Сталін вырашыў выдаліць разведку з арміі і МДБ. Гэты план выканалі ў 1947 годзе. ГРУ і органы палітычнай разведкі Міністэрства дзяржбяспекі былі злучаны ў адну арганізацыю Камітэт інфармацыі... Уся разведка на далейшае была залежнай ад партыі. Такая сітуацыя не задавальняла армію і МДБ, і яны ўпершыню аб’ядналіся супраць партыі.
3 самага пачатку Камітэт інфармацыі аказаўся вельмі неэфектыўнай арганізацыяй. Афіцэры
разведкі МДБ і ГРУ, якія сфарміравалі асноўнае ядро Камітэта, імкнуліся выйсці з-пад кантролю партыі назад да ўласных былых арганізацый. Абодва саставы афіцэраў імкнуліся сарваць дзейнасць Камітэта інфармацыі. МДБ і армія, дзейнічаючы ў змове, інфарміравалі Цэнтральны Камітэт, што яны не могуць больш працаваць эфектыўна, бо атрымліваюць інфармацыю з другіх рук. Яны націснул і на сваіхбылыхафіцэраў.каб паспрабаваць разваліць Камітэт інфармацыі знутры. Цэнтральны Камітэт партыі прыкладваў усе намаганні, каб палепшыць эфектыўнасць Камітэта інфармацыі. Менш чым праз год чатыры кіраўнікі Камітэта былі прызначаны і звольнены з той прычыны, што яны не маглі супрацьстаяць аб’яднанай сіле Міністэрства дзяржаўнай бяспекі і арміі...»
Так што справа тут не ў тым, што «палітычная і ваенная разведка не заўсёды кваліфікавана спраўляліся з ацэнкай і аналізам усёй інфармацыі», як піша пра гэта Судаплатаў. Камітэт інфармацыі быў створаны для іншай мэты, а менавіта для таго, каб аслабіць уплыў арміі і МДБ, захаваць уладу партыі нават пры той умове, што гэта здорава пашкодзіла б органам разведкі. У выніку рэарганізацыі органаў былое разведупраўленне НКУС-НКДБ, якое з’яўлялася асноўным інструментам забеспячэння інтарэсаў дзяржбяспекі за мяжой, ператварылася ў прыдатак Міністэрства замежных спраў, асноўная дзейнасць якога дыпламатыя, а не разведка. Як і Камітэт інфармацыі, міністэрства знаходзілася пад кантролем Молатава, а значыць партыі.
Напэўна, ужо так павялося, што на ўсе часы ў Расіі палітыкі лічылі сябе самымі разумнымі нават больш разумнымі за розных прафесараў
і прафесіяналаў, пісьменнікаў і мастакоў, усіх шырокіх народных мас. Усіх яны спрабавалі вучыць, усім давалі «каштоўныя ўказанні», усіх настаўлялі, як жыць. I зразумела, што такім «вялікім кіраўнікам» у Цэнтры за ўсімі «перабудовамі» было ўжо зусім не да замежных нелегалаў, нават тых, хто па «заданні Радзімы» рыхтаваўся да важнай місіі ў іншай, далёкай краіне. Нягледзячы на тое, што краіна гэта ўяўляла значны аператыўны інтарэс, вялікую цікавасць для разведкі.