Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
радасць агарнула разведчыкаў, калі наляцелі эскадры савецкіх штурмавікоў і пачалі бамбіць гэты транспарт...
...Ціхім лютаўскім ранкам партызан рабудзілі некалькі стрэлаў. Неўзабаве прыбегЛеон Шмаглінскі, які перад гэтым адправіўся да Яжджэўскіх за прадуктамі. Ён убачыў гітлераўцаў і, прыкрываючыся будынкамі і густымі кустамі, вярнуўся на базу. Яго ніхто не праследаваў, і незаўважаным ён без перашкод прыйшоў у бункер. Пачуліся адчайныя крыкі з боку будынкаў Яжджэўскіх. «Вірскі» занепакоіўся і аб’явіў баявую трывогу, загадаў падрыхтавацца да маршу, выставіць дазоры з мэтай назірання за мясцовасцю ў напрамку возера Смольнік.
Каля 11 гадзін дазоры заўважылі калону санных падвод, якія рухаліся па лясной дарозе. Дзень, поўны нервовага напружання, цягнуўся доўга. Вечарам «Вірскі» выслаў дазор з мэтай устанавіць прычыну крыкаў з сядзібы Яжджэўскіх, загадаўшы захоўваць асцярожнсць. Вярнуўшыся на базу, дазорныя паведамілі, што на світанні на сядзібу Яжджэўскіх прыехаў вялікі атрад эсэсаўцаў, выцягнулі ўсіх з ложкаў і патрабавалі ўказаць базу партызан. Гераічная сям’я Яжджэўскіх аднагалосна сцвярджала, што нічога пра партызан не ведае.
Раз’юшаныя гітлераўцы пачалі па чарзе біць усіх. Аднак ніхто нічога не сказаў. Дамачадцаў у адной бялізне выгналі на снег і старанна абшукалі ўсе будынкі і памяшканні. Нямецкія вырадкі бязлітасна збівалі жонку і дачок гаспадара. Урэшце акрываўленых жанчын эсэсаўцы пакінулі ў спакоі, а гаспадара пачалі біць прыкладамі карабінаў і палкамі, дамагаючыся пачуць ад яго,
дзе месца партызанскай базы. Калі Яжджэўскі траціў прытомнасць, аблівалі яго халоднай вадой і працягвалі допыт і катаванне. Яжджэўскі гераічна цярпеў і не выдаў партызанскай дыслакацыі, хаця выдатна пра яе ведаў. He адкрылі гэтага сакрэту таксама яго жонка Марыя, дочкі, хаця не раз яны прыносілі ў бункер хлеб і добра ведалі, дзе ён знаходзіцца.
Акрываўленага, непрытомнага ад болю дзеда з паламанымі рукамі і нагамі палажылі ў сані і павезлі ўЧэрск. Па дарозе ён памёр і быўзакапаны ў лесе пры дарозе Лясная Гута Чэрск. Самая крыўднае, што загінуў гераічны патрыёт за некалькі дзён да вызвалення.
НАПЕРАД.ДА ЛІНІІ ФРОНТУ
15 лютага былі вызвалены Тухоля і Хойніце, да базы партызан ужо даносіліся раскаты артылерыйскай кананады, радыё паведамляла пра вызваленне ўсё новых населеных пунктаў, і гэтыя назвы аказваліся ўсё бліжэй. «Вірскі» сабраў на кароткую нараду афіцэраў і сказаў:
Фронт няўхільна набліжаецца да нашай базы. Да гэтага часу месца яе добра адпавядала і нашай бяспецы, і выкананню разведзадач. Але ў сувязі з наступленнем савецкіх і нашых войск фашысты могуць сканцэнтраваць у гэтым раёне, дзе праходзяць важныя камунікацыйныя шляхі, вялікія сілы і выкарыстаць дарогі як лініі абароны. Трэба неадкладна прыняць рашэнне пра далейшыя дзеянні. Якія будуць прапановы?
-	Нам трэба падавацца на поўдзень, насустрач наступаючымчасцям.усялякпазбягаючыважнейшых дарог, заўважыў «Віктар». На поўнач ад нашай базы ў раёне лясніцтваў Лясная Гута і Бартэль Вялікі сканцэнтравана вялікая колькасць нямецкай пяхоты і артылерыі, і фашысты, каб забяспечыць свае тылы, могуць прачосаваць лясы і знайсці нашу базу.
-	Пойдзем насустрач фронту вялікімі ляснымі масівамі, прапанаваў Павел Сегал. Але, можа, хтосьці з мясцовых партызан захоча застацца ў родных мясцінах і дачакацца вызвалення. I мы павінны даць ім такую магчымасць.
-	Думка слушная, згадзіўся «Вірскі». Звесткі пра канцэнтрацыю варожых войск у лясніцтвах трэба неадкладна перадаць у Цэнтр. А з мясцовымі хлопцамі я пагавару сам.
Але гэтага не спатрэбілася: неўзабаве да «Вірскага» звярнуліся некалькі мясцовых партызан з просьбай вызваліць іх з атрада, бо яны вырашылі пайсці дадому і дачакацца ў сваякоў і родных вызвалення. Ім выдалі даведкі на рускай і польскай мовах, якія пацвярджалі іх знаходжанне ў партызанскім атрадзе пры дэсантнай групе разведчыкаў. «Вірскі» адпусціў іх да родных з той умовай, каб пасля вызвалення тэрыторый, дзе яны будуць знаходзіцца, яны з’явіліся да мясцовых улад і дапамагалі ім арганізоўваць адміністрацыйны апарат.
Радысты перадалі звесткі пра канцэнтрацыю фашысцкіх воінскіх часцей у Цэнтр і адначасова паведамілі пра рашэнне ісці да лініі фронту. «Вірскі» лічыў, што лепш было б перайсці лінію фронту большымі сіламі, і адправіўся да сваіх суседзяўпартызан з атрада «Шышкі». Хацеў прапанаваць
ім разам прабівацца на ўсход, а таксама расказаў пра канцэнтрацыю ворага непадалёку ад іх базы. Камандаванне атрада негатыўна паставілася да прапановы «Вірскага», спасылаючыся на тое, што атрымалі іншае заданне. Затое прапанову падпаручніка з радасцю прынялі разведчыкі 3-га Прыбалтыйскага фронта, якія доўгі час знаходзілася пры атрадзе «Шышкі».
Вечарам 22 лютага партызаны склалі свой няхітры скарб і сабраліся разам у бункеры, каб выслухацьзагады камандзіра.Перадгэтымфурманку з санямі падарылі Кавалеўскаму са Студзеніц за дапамогу разведчыкам. «Вірскі» паглядзеў на таварышаў па зброі, крыху памаўчаў. Маланкава пранесліся малюнкі баявой дзейнасці, эпізоды нялёгкага змагання ў тыле бязлітаснага ворага, страты, што панеслі ў гэтай барацьбе. Ён з радасцю падумаў, што страт гэтых аказалася нямнога і што салдацкае шчасце часта спадарожнічала ім.
-	Слухайце баявы загад! урачыстым голасам вымавіў падпаручнік. Выступаем неадкладна. Рухацца будзем калонай па адным. Наперадзе калоны на адлегласці 80-100 метраў ідзе трохасабовы дазор, у сярэдзіне асноўных сіл выступаюць дзяўчаты, радысты і параненыя Мрочак, «Віктар» і Сегал. 3 тылу нас абараняе дазор з двух байцоў.
Такой паходнай калонай рушылі дарогай, што вяла лесам паблізу азярца Плашчкі да насыпу чыгуначнай лініі Хойніце Тэзаў. Уздоўж чыгункі ішлі хуткім маршам да лагера атрада «Шышкі», каб забраць з сабою савецкіх парашутыстаў. На змярканні дасягнулі партызанскага лагера, адкуль, узмоцненыя групай савецк-іх дэсантнікаў, рушылі
ўздоўж дарогі Студзеніц-Любік да аўтастрады, дзе затрымаліся на кароткі адпачынак у лесе, а патруль пайшоў на разведку па той бок аўтастрады.
Хутка разведка данесла, што дарога свабодная. Аўтастраду некалькімі групамі пераскочылі, выкарыстоўваючы хвілінныя перапынкі ў руху ваеннага транспарту. Захоўваючы ўсе меры асцярожнасці, памаршыравалі ў напрамку мясцовасці Зімняя Здроя, каб пераправіцца праз раку Чорная Вада па ўцалелым ужо добра знаёмым ім мосціку. Рэчку перайшлі без перашкод і накіраваліся да Шляхты. У гэтым раёне меркавалася перайсці праз лінію фронту. Таксама, як і цераз аўтастраду, асцярожна праскочылі чыгуначныя пуці Чэрск-Шляхта, Шлёнск Гдыня і заляглі ў маладым густым лесе.
3 боку вёсак Ліпова, Асечна, Асувак, Бэндзіміравіце выразна даносіўся водгалас баёў. На разведку адправілі Леона Песіка разам з двума партызанамі. Яго родзічы і сям’я жылі ў гэтай мясцовасці, у Шляхце. Пад раніцу разведчыкі вярнуліся з хлебам і кавай у бутэльках і далажылі, што напярэдадні вечарам нямецкія ўлады і аддзел ягдкаманды паспешліва пакінулі Шляхту. У раёне Класкавы заўважана канцэнтрацыя варожай артылерыі, а на шашы Чэрск-Слівіца рух танкаў. «Вірскі» прыняў рашэнне застацца на месцы і пачакаць прыходу нашых войск.
Усе атрымалі загад захоўваць цішыню і асцярожнасць і толькі ў самым крайнім выпадку прымяняць зброю. Раніцай паблізу размяшчэння партызан праходзілі групы нямецкіх салдат, якія пра нябяспеку і не падазравалі. «Вірскі» загадаў агню не адкрываць. Цэлы дзень байцы пільна ўслухоўваліся ў адгалоскі страляніны. Пад вечар
над партызанамі пачалі пралятаць снарады. Ноччу артылерыйскі паядынак узмацнеў, снарады пачалі рвацца зусім блізка,чувацьбылі загады на нямецкай мове адступаць.
Раптам хтосьці з партызан, аглядаючы на світанні прасеку, заўважыў некалькі постацей на адлегласці 600 метраў. 3 таго месца неўзабаве пачала страляць гармата. Нельга было, на жаль, нават з дапамогай бінокляў разгледзець яе абслугу, бо густыя кусты перашкаджалі. Але здавалася, што там былі савецкія салдаты. «Вірскі» загадаў выслаць дазорных, каб устанавіць ісціну. На чале з Надольным у разведку адправіліся «Мадзьяр» і адзін з савецкіх разведчыкаў з атрада «Шышкі». На ўсякі выпадак яны падрыхтавалі белую хустачку і незаўважна пайшлі ў бок гарматы. Нарэшце, махаючы хустачкай, адкрыта наблізіліся да гарматнага разліку. Гармата аказалася савецкай...
Так 24 лютага група «Волга» партызаны і разведчыкі перайшла лінію фронту. Сустрэча з савецкімі салдатамі была радаснай і сардэчнай. Доўга не затрымліваючыся, адкрытым маршам пайшлі ў напрамку чыгуначнай станцыі Ліпова Тухольская, дзе размяшчаўся камандны пункт савецкага генерала. «Вірскі» аддаў яму ўрачысты рапарт перад строем разведчыкаў і партызан, якія са зброяй стаялі ў дзвюх шарэнгах. Генерал павітаўся з байцамі. У адказ пачуліся нястройныя галасы: «Здравмя желаем, товармід генерал!», «Czolem, obywatelu!», «Czolem, panie generate!». Генерал y кароткай прамове падзякаваў разведчыкам за іх гераічную выніковую дзейнасць і сказаў, што кожны з іх у тыле ворага быў варты цэлага стралковага палка на фронце. Салдаты забяспечылі
партызан тытунём, накармілі з паходнай кухні, а «Вірскага» генерал запрасіў да сябе на кватэру, дзе пачаставалі сціплым салдацкім пачастункам. Тут падпаручнік паведаміў генералу шэраг разведданых, якія тычыліся паласы наступлення яго часцей, прапанаваў выкарыстаць у якасці праваднікоў і разведчыкаў сваіх байцоў. Па просьбе начальніка штаба «Вірскі» аддаў ім адну сваю рацыю.
У суправаджэнні афіцэра-сувязнога памаршыравалі да Слівіц, дзе ў асобым аддзеле пачалі ўстанаўліваць асобу кожнага з разведчыкаў і партызан. Тут запатрабавалі здаць зброю, але падпаручнік з гэтым не пагадзіўся. Ён пераканаў начальніка асобага аддзела ў слушнасці сваёй пазіцыі, і той згадзіўся пакінуць ім узбраенне пад поўную адказнасць камандзіра за парадак і дысцыпліну. «Вірскі» гэтага не баяўся, бо добра ведаў сваіх хлопцаў. Ім выдзелілі кватэры, паставілі на харчовае забеспячэнне і сказалі чакаць дакументаў.
Прайшлі два дні, а патрэбных дакументаў не было, як не было і адраса дыслакацыі паветранадэсантнага штурмавога батальёна роднага падраздзялення разведчыкаў. «Вірскі» загадаў радысту выслаць у Цэнтр шыфроўку з негатыўнай ацэнкай далейшага чакання і бяздзейнасці. Назаўтра атрымалі шыфроўку, у якой паведамляўся адрас батальёна. Ледзьве Юрка расшыфраваў і далажыў падпаручніку змест тэлеграмы, яго выклікалі ў асобы аддзел, дзе прад’явілі прэтэнзіі, што ён без дазволу выкарыстаў рацыю. Хутка ўсё высветлілі, асабіст уручыў падпаручніку патрэбныя дакументы, і на гэтым сардэчна развіталіся. Адправіліся