Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Як паказаў час, гэта было фатальнай памылкай. Пазней высветлілася, што сын жандарма ўсётакі заўважыў расцягнутую над бункерам антэну і паведаміў пра гэта бацьку,а той далажыў мясцовай службе бяспекі. Праз некалькі дзён пасля дзіцячай
экскурсіі ў ваколіцы паміж вёскамі Астравіта і Краг паляўнічыя арганізавалі аблаву на зайцоў. Некалькі чалавек прайшлі праз густы хвойнік непадалёку ад бункера. Складалася ўражанне, што яны нічога не ведаюцьабпрысутнасцібазы.Гэтаўпэўнілапартызан, што дзеці нічога не паспелі заўважыць. А паляванне на зайца было толькі на руку разведчыкам: да новага снегу яны маглі бесперашкодна выходзіць на заданні.
Цяпер жа прыйшлі да высновы, што пад выглядам палявання фашысты правялі разведку. Але было ўжо позна пакідаць бункер, і падрыхтоўка да агнявога адпору, да бою ішла хуткімі тэмпамі. У агульным памяшканні сабраўся ўвесь асабовы састаў партызан і дэсантнікаў, запрасілі сюды і дзяўчат. Менткі кожнаму вызначыў яго агнявую пазіцыю, дзяўчатам загадаў ладкаваць магазіны аўтаматаў і падаваць іх байцам, а таксама падрыхтаваць медыцынскія сродкі. Прынеслі скрынкі з патронамі і гранатамі, паставілі іхуадным месцы. Падлічылі свае баявыя прыпасы і сілы.
У 22 парашутыстаў і партызан было 18 аўтаматаў, 20 пісталетаў, 10 адзінак іншай зброі, у тым ліку карабіны з аптычнымі прыцэламі, 150 гранат, кожны меў ад 140 да 180 аўтаматных патронаў у магазінах. Колькасна атрад быў невялікім, але складаўся з вопытных, загартаваных байцоў і валодаў вялікай агнявой сілай. Людзі трымаліся спакойна. Падпаручнік распарадзіўся заняць баявыя месцы толькі з моманту, калі фашысты выявяць іх дыслакацыю. Ён хацеў як надалей не адкрываць агнявых пазіцый, падпусціць ворага вельмі блізка і знянацку пачаць агонь, закідаць варожы ланцуг гранатамі. Сігнал да агню павінен быў даць сам
камандзір аўтаматнай чаргой. Ён яшчэ раз звярнуў увагу на захаванне безумоўнай дысцыпліны і дакладнае выкананне загадаў падчас бою. Глядзеў на крыху пабялелыя твары сваіх хлопцаў, заўважыў, як напружана сочаць за яго паводзінамі, і таму быў спакойны аж да фізічнага болю. Час ішоў марудна, пакуль нічога не адбывалася. Нервы былі напружаны да апошняга, але ўсе вытрымлівалі.
Пасля 8-й гадзіны ў бункер вярнуліся паставыя аддаленых сакрэтаў і далажылі, што на дарозе паміж вёскамі немцы ўстанавілі заслоны. Такія ж заслоны былі таксама на лініі дарог, якія вялі з сядзібы Конаўка да лясніцтва Звяжынец і з вёскі Жэпічнай да скрыжавання з дарогай на вёску Астравіта. На падставе пачутых урыўкаў нямецкіх каманд стала зразумела, што аблава неўзабаве рушыць у кірунку базы ад сядзібы Конаўка і вёскі Жэпічнай аж да возера Сляпога. Камандзірдаўзагад заняцьагнявыя пазіцыі каля бункера ў густым маладым хвойніку. Сам ён стаў каля аднаго з уваходаў у бункер.
Нарэшце аблава рушыла. Фашысты ішлі павольна расцягнутай лініяй, страляючы кароткімі чэргамі і адзіночнымі стрэламі, стараючыся вытрымліваць дыстанцыю і не парушаць лінію атакі. Партызаны маўчалі. Як толькі лінія атакі наблізілася метраў на 3040, пачуліся воклічы: «Halt! Achtung! Sie sind hier! Vorsichtig sein! Gut aufpassen!» («Стой! Увага! Яны mym! Будзьце асцярожныя! Беражы сябе!») Лінія салдат на кароткі момант спынілася, былі выразна чуваць ажыўленыя галасы. Нарэшце раздалася новая каманда: «Achtung! Vorsichtig und langsam vor, marsch!» («Увага! Асцярожна / павольна н one pad, марш!»)
Лінія наступаючых з вялікай асцярожнасцю пасунулася наперад.Угустымхвойнікупарашутыстаў яны яшчэ не бачылі.тыя іх таксама. Праз некалькі хвілін паміж пнямі і маладымі густымі сасонкамі Менткі на адлегласці 15-20 крокаў ад бункера заўважыў лінію ног нямецкіх салдат і адкрыў агонь са свайго аўтамата. Доўгай рассеянай чаргой ён ударыў па лініі аблавы і кінуў у яе дзве гранаты. Пачаўся бой. Дэсантнікі і партызаны стралялі з аўтаматаў і кідалі гранаты. Наступаючая лінія зламалася, парадак у ёй парушыўся, пачуліся крыкі раненых. Фашысты адступілі. Партызаны спынілі агонь.
Каля 10-й гадзіны пачалася новая атака, якую партызаны і дэсантнікі таксама адбілі. Атакі ішлі ажно да 12-й гадзіны адна за адной з розных кірункаў без перапынку, але выніку не прынеслі, акрамя параненых і забітых фашыстаў.
Дзяўчаты паспешліва начынялі магазіны і падавалі гранаты. Раптам проста на бункер пасыпаліся доўгія чэргі з кулямётаў. Адна з іх трапіла ў «Віктара», які высунуўся з улазу, яго параніла ў правую далонь і, як аказалася пазней, у прадплечча. Дзяўчаты адразу ж перабінтавалі яму далонь. Падпаручнік аддаў загад усім вярнуцца ў бункер, каб у спрыяльны момант кантратакаваць і разарваць кальцо акружэння.
ПРАРЫЎ
Падраздзяленне Францішка Надольнага займала баявыя пазіцыі злева ад выхаду з бункера, з якога вёў агонь падпаручнік. Снайпер Станіслаў
Мрочак цярпліва выбіраў цэлі і дакладна паражаў іх. У адзін момант ён заўважыў гітлераўца, які цэліўся ў яго, і не паспеў стрэліць першым. Ад болю ў назе Мрочак голасна застагнаў і гучна папрасіў:
Франак, дапамажы мне!
Уадказ на голасфашысты пачалі весці інтэнсіўны аўтаматны агонь. Загаварыў варожы кулямёт, ад куль ламаліся галінкі і маладыя дрэўцы. Склалася пагражальнае становішча. На дапамогу параненаму падпоўз Браніслаў Варчак, які ў групе выконваў ролю санітара. Ён налажыў павязку на нагу Мрочака і перадаў яго Эдмунду Эрнсту і Франку Надольнаму.
Падпаручнік узмахам рукі загадаў Надольнаму прарывацца. Той зразумеў і аддаў загад шасці сваім байцам падабрацца пад варожае акружэнне. Падпоўзшы пад самы варожы ланцуг, адкрылі агонь з аўтаматаў, закідалі фашыстаў гранатамі, знішчылі іх кулямётнае гняздо. Раненага Мрочака вялі Эдмунд Эрнст і Бронек Варчак. Прарвалі ланцуг акружэння і выйшлі ўТухольскі бор. Адышоўшы з кіламетр ад месца бою, Мрочака зноў перавязалі і падаліся вызначаным папярэдне шляхам, каб адцягнуць на сябе ўвагу ворага...
Каля палавіны першай гадзіны камандзіру далажылі, што заканчваюцца боепрыпасы. Ён загадаў раздзяліць патроны і гранаты, а Мегеру сказаў аддаваць такія каманды па-нямецку, каб у фашыстаў склалася ўражанне, што тут дзейнічае буйны партызанскі атрад. «Erster Zug Links! Zweiter rechts! Dritter in die Mitte!» («Першаепадраздзяленне налева! Другое направа! Трэцяе пасярэдзіне»), голасна пачаў выгукваць Мегер. Bopara гэтыя каманды збянтэжылі, і агонь на кароткі час спыніўся.
Парашутысты непрыкметна пакінулі бункер, у баявым парадку «клінам наперад» падышлі да лініі акружэння і з крыкам «ура!» кінуліся на штурм, страляючы на бягу. У сярэдзіне атакуючых беглі паранены «Віктар», партызан,які яго ахоўваў.радыст і дзяўчаты. Атакуючых прыкрывалі партызаны Шмаглінскі і Глінецкі, страляючы з бункера. Яны вялі вельмі інтэнсіўны агонь, што дапамагло адцягнуць увагу ворага і прарваць кальцо. У апошні момант, карыстаючыся разгубленасцю фашыстаў, два партызаны таксама пабеглі ўслед за таварышамі. Наўздагон не раздалося ніводнага стрэлу: фашысты былі дэзарыентаваныя і нават не наладзілі пагоні. Як пазней высветлілася, яны вырашылі, што з акружэння вырвалася невялікая група партызан, а асноўныя іх сілы застаюцца ў бункеры: каманды Мегера ўвялі іх у зман. Тады фашысты прымянілі сваю звычайную тактыку: яны сагналі мясцовых палякаў і пусцілі наперад да партызанскай базы. Прыкрываючыся жывым ланцугом, уварваліся ў бункер, але знайшлі там толькі... коціка, які «не захацеў» пайсці з разведчыкамі.
Вырваўшыся з варожага кальца, партызаны і дэсантнікі пасля трохкіламетровага фарсіраванага марша крыху перадыхнулі на невялікай палянцы і нацянькі праз высокі лес накіраваліся згодна з планам у напрамку Любацені. Каля лясной вышыні Малая Галоўка спыніліся на адпачынак. Калі пачало вечарэць, адправіліся далей, у вёску Зімняя Здроя. Перасеклі тры чыгункі: Шлёнск Гдыня, Чэрск Шляхта Слівіца і Шляхта Оцыпаль. Апошнюю з іх перайшлі з вялікай асцярожнасцю і спыніліся на кароткі адпачынак.
Пасля 25-кіламетровага маршу па глыбокім снезе ўсе адчувалі страшную зморанасць. Асабліва цяжка даводзілася параненаму «Віктару», але ён ніводнага слова пра гэта не прамовіў. Усе былі галодныя, бо з самай раніцы зярнятка макавага ў роце не мелі. Выдатна трымаліся і дзяўчаты. Менткі паклікаўда сябе Мегера, і разам вызначылі далейшы шлях: дайсці заходнім ускрайкам лесу да сядзібы, што стаяла асобна каля вёскі Кэнша, дзе збіраліся зноў адпачыць, падсілкавацца і перавязаць раны «Віктара». Па словах Мегера, тут жыла польская сям’я.
Да сядзібы дабраліся без перашкод, акружылі і праверылі ўсе будынкі, частка людзей засталася на двары, астатнія ўвайшлі ў дом. Тут знаходзіліся гаспадар мужчына сталага ўзросту,яго жонка ідзве дачкі. Папрасілі накарміць байцоў, але ўражаныя жыхары заявілі, што калі партызаны галодныя, то няхай возьмуць усё самі насуперак гаспадарскай волі. Камандзір загадаў дзяўчатам выкарыстаць запасы гаспадароў, згатаваць вячэру і закіпяціць малако для параненага лейтэнанта, якому прамылі і зноў перавязалі рану.
Дзяўчаты пачалі завіхацца на кухні, а гаспадар папрасіў у Менткага дазволу схадзіць за тытунём усуседні з кухняй будынак. Прайшло некалькі мінут, а гаспадар усё не вяртаўся. Мегер і Менткі забеглі ўбудынак.куды пайшоў гаспадар.і ўбачылі адкрытае акно. Падышлі бліжэй і... убачылі, як метраў за 600 ад хаты гаспадар бег па полі. He доўга думаючы, падпаручнік выпусціў услед уцекачу аўтаматную чаргу, але не трапіў: мужчына знік за пагоркам. Сітуацыя вымагала неадкладных дзеянняў.
Забраўшы крыху прадуктаў і прыгатаваную ежу, пакінулі негасцінны прытулак.
Фарсіраваным маршам прыйшлі пад раніцу да вёскі Зімняя Здроя, праз якую цякла рэчка Чорная Вада. Перабраўшыся праз раку па кладцы ўсярэдзіне вёскі,спыніліся на адпачынакузнаёмага гаспадара, сядзіба якога стаяла наводшыбе. Спалі мёртвым сном на сене ў стадоле. Каля палудня іх раптоўна разбудзілі. Аказалася, што гаспадар атрымаў паведамленне пра жандармаў, якія наехалі на той бок вёскі за ракой і распытваюцьлюдзей пра партызан. Камандзір аб’явіў трывогу і тэрміновы марш. Кружным шляхам увайшлі ў густы лес, што прымыкаў да стадолы, і паспешліва рушылі да сядзібы Малыя Любікі, дзе ў маладым густым сасонніку прычакалі вячэрняга змроку.
Пераначавалі ў доме ў Любіках. Гаспадар Гурновіч накарміў партызан смачным хлебам з мясам і напаіў малаком. Ноччу Мегер сказаў Менткаму, што чуў, быццам у блізкім лесе ў бункеры хаваюцца мясцовыя партызаны, якіх ён добра ведае, і прапанаваў звязацца з імі. Той жа ноччу адбылася сустрэча, і раніцай парашутысты перайшлі ў невялікі бункер.