Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Фашысцкае камандаванне адчувала, што Чырвоная Армія неўзабаве пяройдзе ў наступленне на Цэнтральным фронце. I як толькі нашы войскі рушаць наперад, партызаны зноў нанясуць удары па камунікацыях і запруць ворага ў Беларусі, як у пастцы. Каб пазбегнуць гэтага і аблегчыць сваё становішча, пераемнік Кубэ фон Готберг запатрабаваў ад беларускіх нацыяналістаў больш актыўна дапамагаць нямецкай арміі і акупацыйным уладам. Па ўказцы Готберга на пачатку сакавіка 1944 года прэзідэнт Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) Р. Астроўскі выдаў загад аб фарміраванні так званай Беларускай краёвай абароны (БКА).
Аб’яўлялася мабілізацыя ў БКА мужчын ажно 15 узростаў: 1908-1924 гадоў нараджэння, усіх афіцэраў і унтэр-афіцэраў былых царскай і польскай армій. Прызыўнікі павінны былі з’явіцца на зборныя пункты празтры гадзіны пасля ўручэння павесткі. У выпадку няяўкі або дызерцірства з БКА расстрэл усёй сям’і і канфіскацыя маёмасці. I многія мужчыны, напалоханыя пагрозамі, пайшлі на прызыўныя пункты, асабліва з населеных пунктаў, дзе былі моцныя варожыя гарнізоны.
Партызаны неадкладна адрэгавалі на гэту акцыю. Штаб брыгады і Заслаўскі падпольны РК КП(б)Б правялі нараду камандна-палітычнага саставу і партыйна-камсамольскага актыву, на якой прынялі рашэнне разгарнуць масава-растлумачальную работу сярод насельніцтва сваёй зоны, выпусціць вялікім тыражом зваротда насельніцтва Лагойскага, Заслаўскага, Мінскага і Радашковіцкага раёнаў, у якім раскрывалася здрадніцкая сутнасць БЦР
і БКА. У кожным населеным пункце правялі мітынгі і сходы, распаўсюдзілі гэты зварот, давалі парады, дзе можна схавацца ад рэпрэсій ворага.
Па брыгадзе «Штурмавая» выдалі загад, у якім камандаванню і асобым аддзелам кожнага атрада было прадпісана падабраць па 2 чалавекі і накіраваць іх на мабілізацыйныя пункты для ўступлення ў рады «краевікоў». Так, у састаў Заслаўскай прызыўной камісіі асобы аддзел атрада «Штурм» заслаў сваіх агентаў, якія пад рознымі прычынамі вызвалілі некаторую частку прызыўнікоў ад службы. Сёмага сакавіка група партызан спаліла прызыўны пунктувёсцы Раткавічы Вілейскага раёна разам з усімі дакументамі.
Перад партызанскімі разведчыкамі паставілі задачы сачыць і інфармаваць камандаванне брыгады пра ход і вынікі камплектацыі атрадаў БКА, устанавіць парадак арганізацыі, узбраення і нумарацыю часцей і падраздзяленняў, вызначыць палітыка-маральны стан і настрой асабовага саставу, бліжэйшыя задачы і планы новых ахоўных фарміраванняў. Начальнік брыгаднай разведкі I. М. Клюй трымаў з агентамі цесную сувязь праз пасыльных. У якасці сувязных выкарыстоўвалі жанчын і мужчын непрызыўнога ўзросту.
Вялікая работа па зрыву мабілізацыі ў БКА не прапала марна. Насельніцтва партызанскай зоны паўсюдна ўхілілася ад прызыву, за выключэннем гарадоў і буйных вёсак, дзе стаялі гарнізоны. Але і адсюль неўзабаве пачалося масавае дэзерцірства «краевікоў». У іх рады заслалі партызанскіх агентаў для падрыўной работы і прапаганды. Вынікі іх дзейнасці праявіліся адразу ж. 3 гарнізона ў Заслаўі, дзе былі сабраны 264 чалавекі, у nep-
шую ж ноч збеглі 33, a 46 перайшлі да партызан, як толькі атрымалі зброю. Так адбывалася і ў астатніх гарнізонах.
У выпадку пераезду часцей БКА з Мінска, Заслаўя і Радашковіч у раёны, адкуль трымаць сувязь з разведкай і штабам брыгады было цяжка ці немагчыма, агенту дазвалялася дэзерціраваць і вярнуцца ў атрад, прыхапіўшы з сабою добраахвотнікаў з ліку «краевікоў». I неўзабаве ў партызанскія атрады пачало прыбываць многа мужчын, якія пад ўплывам і ў выніку прапагандысцкай работы агентаў уцяклі з радоў самаабароны або ўхіліліся ад мабілізацыі ў гэтыя фарміраванні. Па 30-35 чалавекнакіравалі байцамі ў партызанскія атрады, а астатніх, у каго не было зброі, выкарыстоўвалі для ўмацавання і ўзвядзення абарончых рубяжоў.
3 архіўных дакументаў.
Службовая запіска на афіцыйным бланку«Камісар партызанскай брыгады “Штурмавоя”»:
«Іван Мартынавіч! Заўтра да 12.00 прышліце звесткі пра работу праведзеную Вошым атрадам па зрыву нямецкай мабілізацыі ў Кроёеую обарону Канкрэтна: колькі заслана сваіх агентоў у К. 4., колькі праведзена гутарак і даклодаўпа розаблачэнні Беларускай Цэнтральнай Рады і БКА, колькі закінута літаратуры, колькі людзей, якія падпадаюць пад мобілізацыю, прынялі ў атрад, колькі сем’яў схавана ў своім раёне і да т.п. Наогул асеяціце ўсю работу. Трэба часцей заглядвацьу штаб брыгады. 06.04.44 г. ФЁДАРАЎ».
3 гэтай запіскі, адрасаванай камандзіру атрада імя Фрунзэ Петрашкевічу, відаць, што камісар
быў сапраўднай арганізуючай і кіруючай асобай. Ён унікаў у кожную баявую аперацыю, трымаў пад кантролем усе справы і клопаты брыгады, часта выступаў ініцыятарам буйных баявых аперацый. I пры гэтым ён надзвычай чула ставіўся да падначаленых, клапаціўся пра іх аўтарытэт. I прыведзеная вышэй службовая запіска яскрава сведчыць пра тое.
Цікава разгледзець і прыгадаць, як планавалася і праводзілася адна са шматлікіх баявых аперацый брагады па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле Фёдарава.
Лютаўскім марозным днём 1944 года ў штаб ад сувязнога «Юзіка» паступілі звесткі пра актывізацыю фашыстаў і ўмацаванне варожага гарнізона ў Лускаве. Тут налічвалася больш за 200 салдат, узброеных 10 батальённымі і ротнымі мінамётамі, станкавымі і ручнымі кулямётамі. Гарнізон строга ахоўваўся, нават на подступах да Лускава ўздоўждарогі хадзілі ўзмоцненыя патрулі. Ілля Мартынавіч прапанаваў штабу дакладна распрацаваць баявую аперацыю па разгроме гэтага асінага гнязда, адкуль вораг рэгулярна выязджаў на карныя аперацыі ў навакольныя вёскі. Фёдараў асабіста ўдзельнічаў у распрацоўцы плана баявых дзеянняў і ўнёс некалькі сур’ёзных прапаноў у расстаноўку падраздзяленняў і па тактыцы бою. Вось яго прапановы ў план аперацыі ў канчатковым варыянце.
3 архіўных дакументаў:
«Загад па брыгадзе “Штурмавая”ад 17.02.44 г.
3 мэтай разгрому фашысцкага гарнізона ў Лускаве загадваю: ноччу 18.02.44 г. у 0.30 гадзін
атрадам “Штурм”, імя Фрунзэ, імяЖукава, “ЗаАйчыну” штурмам заняць паўднёва-ўсходнюю ваколіцу Лускава, знішчыць праціўніка і вывезці са складоў боепрыпасы і ўзбраенне. Адначасова з выхадам у роён вёскі выслаць правы заслон да маста, каб скаваць праціўніка ў паўночнай частцы вёскі. Гоупа заслону мае батальённы і ротны мінамёты / 2 супрацьтанкавыя ружжы. Камандзір групы камроты атрада імя Жукава Бацян.
Групе ў саставе стралковага ўзвода атрада “Штурм” і кулямётнага ўзвода атрада “За Айчыну” з батольённым мінамётам і супрацьтанкавым ружжом заняць рубеж на паўднёвай паляне на паўночны ўсход ад Лускава з задачай скаваць праціўніка ў паўночнай частцы вёскі і забяспечыць дзеянні ўдарнай групы.
Праваму заслону ў саставе ўзвода атрада “Штурм” і ўзвода атрада імя Фрунзэ з адным супрацьтанкавым ружжом і ротным мінамётом заняць рубеж на паўднёвай паляне лесу на поўнач ад вёскі Маславічы, прыкрыцца сілай аднаго аддзялення ад дарогі Маславічы-Дуды, каб не дапусціць контратакі праціўніка з Лускава-Маславічы. Камандзір групы малодшы лейтэнант Руткоўскі.
Леваму заслону ў саставе 70 чалавек з супрацьтанкавым ружжом і станкавым кулямётам заняць рубеж у раёне вышыні но паўночны ўсход ад развілкі дарог на поўдзень ад Лускава. Задача не дапусціць праціўніка з Астрашыцкага Гарадка, Паперні ў напрамку Лускава. Замініраваць дарогу і парваць сувязь Лускава Астрашыцкі Гарадок. Камандзір заслону камісар атрада “За Айчыну” малодшы палітрук Мартынаў.
Камандзіру атрада “За Айчыну” выдзеліць санітарную групу з 15 чалавек для зобеспячэння бою ўдарнай групы. Командзіру санітарнай групы ў 20.00 17.02 з’явіцца ў рапараджэнне Бацяна.
Абозу з 40 падвод (па 10 з кожнага отрада), рухоючыся па маршруце Жукаўка-МоркавічыАлексічы, да пачатку аперацыі згуртавоцца ў лагчыне зо 1,5 км на поўднёвы захад од Вячы з зодочой выеезці боепрыпасы і ўзбраенне з Лускава. Начальнік абозу помочнік камандзіро атрада “За Айчыну” малодшы лейтэнант Малькоў.
Рэзерву камандзіро брыгады рэшткі атрадаў “Штурм” і імя Жукава до 24.00 размясціцца ў лесе на поўнач ад Лускава і быць гатовым падтрымаць дзеянні ўдарнай групы. Камандзір рэзерву камроты атрада “Штурм”Казіцын.
Камандны пункт камбрыга / штаба брыгады паўднёвая поляна лесу но поўнач ад Лускава. Сувязь праз конных сувязных. Сігнал да пачатку аперацыі серыя фіялетавых ракет з КП.
Збор пасля аперацыі Жукаўка».
Як вынікае з загада, Ілля Мартынавіч валодаў немалым тактычным майстэрствам і ваеннымі ведамі, камандзірскімі навыкамі і прывіваў гэтыя якасці камандаванню брыгады і атрадаў. Менавіта таму «Штурмавая» стала сапраўдный воінскай баявой адзінкай, спаянай моцнай дысцыплінай, глыбокай палітычнай работай. Было вырашана пераўтварыць яе шматлюдныя атрады ў палкі і батальёны. Неўзабаве выйшаў загад ад 10 сакавіка 1944 года аб рэарганізацыі і прызначэнні каманднага саставу новых падраздзяленняў. Але штаб партызанскага руху не падтрымаў гэтай ініцыятывы, і давялося вярнуцца да ранейшай структуры і назваў падраздзяленняў.
...Наступіў красавік. Брыгада вяла амаль бесперапынныя баі з карнікамі, якія не пакідалі думкі знішчыць «Штурмавую» і выкарыстоўвалі для гэтага розныя метады і тактыку. Яны спрабавалі спаліць вёскі партызанскай зоны, каб пазбавіць лясных салдат надзейнай апоры і матэрыяльных рэзерваў. 8 красавіка брыгадная разведка далажыла камандаванню, што вораг з гарнізонаў Дафарэнцыя, Астрашыцкі Гарадок, Аколіца і Лагойск мяркуе выйсці ў Меркавічы, Прыседкі, Сёмкава, Закрынічча з мэтай рабаўніцтва вёсак і ўгону насельніцтва ў Германію.
Па загадзе камандавання ў названыя вёскі накіравалі атрады імя Фрунзэ, імя Панамарэнкі і імя Жукава, дзе ім загадана было заняць абарону, узмацніць разведку і даць адпор акупантам. Даведаўшыся пра гэту партызанскую аперацыю, фашысты ўстрымаліся ад карнай экспедыцыі.Так быў сарваны чарговы карны паход ворага і выратаваны жыхары вёсак і іх маёмасць...
3 архіўных дакументаў.
Загод од 06.04.44 г.:
«Вілейскае СД падрьіхтавала з ліку военнапалонных шпіёнаў якіх думае закінуцьупартызанскія брыгады пад выглядам савецкіх дэсантнікаў. Яны маюць дакументы і формувоеннаслужачых Чырвонай Арміі. Пры затрыманні такіх неадкладна дастаўляць іх у штаб брыгады».