Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Тутбылі наватдзеці з іншых краін аўстрыйскі хлопчык Уладлен Бадзіян, румын Уладзік Макараў і іншыя. Іх вайна застала ў інтэрнацыянальным піянерскім лагеры пад Баранавічамі. Умовы жыцця дзяцей у Сёмкавым Гарадку ператварыліся ва ўмовы выжывання. Успамінае вязень Сёмкава-Гарадоцкага лагера Ніна Казлова-Басыгіна: «Нас сустрэлі голад, холад і хваробы... Я многа хварэла: залатуха з калтуном, кароста, цынга. Ногі былі абмарожаныя і распухлі. А голад рабіўсваё... I мы босымі поўзалі па снезе, шукалі ліпавыя зярняткі, каб наталіць голад».
Дырэктарам Сёмкава-Гарадоцкага «прытулку» немцы прызначылі нейкага Генералава. Абслуговы персанал ён набраў у большасці з такіх жа, як і сам, здраднікаў і прахадзімцаў, якія нажываліся на дзіцячым горы і пакутах. Кожны дзень яны наладжвалі папойкі, цягнулі з дзетдома ўсё, што
маглі, а дзяцей марылі голадам. Каб выратаваць насельнікаў «прытулку» ад немінучай смерці, партызаны вырашылі ўзяць шэфства над маленькімі вязнямі. Яны прыйшлі ў Сёмкаў Гарадок летам 1942 года, пагутарылі з тымі, хто заставаўся патрыётамі, і з маленькімі насельнікамі лагера.
Пасля агляду памяшканняў і знаёмства з умовамі жыцця дзяцей партызаны папярэдзілі Генералава, што ўстанова цяпер будзе пад іх кантролем, што адміністрацыя яе павінна выконваць толькі распараджэнні народных мсціўцаў і павінна неадкладна і рэзка палепшыцьумовы жыцця дзяцей і карміць іх згодна з даваеннымі нормамі. Дырэктар абяцаў выканаць усе распараджэнні, але, як толькі партызаны паехалі, стаў яшчэ больш здзекавацца з вязняў і выхавальнікаў, якія заставаліся людзьмі. Ён паехаў у Мінск прасіць узброенай аховы. Ва ўправе аховы яму не далі, а ўручылі зброю і загадалі паведамляць пра візіты партызан.
Даведаўшыся пра гэта, лясныя салдаты неадкладна прыехалі ў Сёмкаў Гарадок. Яны запатрабавалі ад Генералава здаць зброю і адразу ж знікнуць з дзетдома. Перапалоханы да смерці здраднік поўзаў на каленях і прасіў літасці. Узрадаваны, што партызаны яго не расстралялі, ён уцёк у Мінск пад ахову сваіх гаспадароў.
На яго месца прыбыў I. С. Канькоў, да вайны начальнік планава-фінансавага сектара Мінскага аблана. Ён заверыў, што будзе працаваць у цесным кантакце з партызанамі, калі яму ўдасца ашукаць акупантаў. Цяпер народныя мсціўцы прыходзілі ў Сёмкаў Гарадок як на сваю прамежкавую базу, каб адпачыць пасля дыверсій на чыгунцы або пасля іншай баявой аперацыі ў гэтай зоне. Многія
работнікі дзетдома сталі сувязнымі і аказвалі вялікую дапамогу разведкай у гарнізонах Заслаўя, Масюкоўшчыны, Ратамкі і Мінска, распаўсюджвалі лістоўкі і газеты.
Да 1943 года фашыстыамальнебыліўдзетдоме, баяліся партызан. Вясною яны прыехалі сюды на некалькіх легкавых і грузавых аўтамашынах, ачапілі тэрыторыю, і афіцэры-медыкі загадалі сабраць дзяцей у самым вялікім пакоі, каб зрабіць ім прышчэпкі нібы ад тыфу. Але разведчык з Мінска М. М. Владысік паведаміў у штаб брыгады, што фашысты будуць на дзецях выпрабоўваць якісьці новы прэпарат. Дзеці наадрэз адмовіліся рабіць прышчэпкі і, калі іх пачалі хапаць, каб сілком ўвесці прэпарат, узнялі гвалт, пачалі адбівацца. Гітлераўцы адмовіліся ад сваіх намераў.
Але неўзабаве яны прыехалі сюды зноў, ужо з іншай мэтай: браць кроў у маленькіх насельнікаў. Фашысцкія шпіталі патрабавалі ўсё больш крыві для параненых, і дзяцей ператварылі ў бясплатных донараў. Бралі кроўбезўсялякіхнормаўузнясіленых вязняў, нягледзячы на іх адчайнае супраціўленне. Большага дзікунства і жорсткасці цяжка сабе нават уявіць.
У студзені 1944 года фашысты канчаткова разрабавалі маёмасць дзіцячага дома, абслуговы персанал забралі ў нямецкае рабства, часткова ён сам разбегся. Шпіталь і санаторый адсюль перавялі ў іншыя населеныя пункты, і маленькія донары былі ўжо непатрэбныя. Дзеці зноў пачалі галадаць, ім пагражала немінучая смерць. Каб замесці сляды свайго злачынства над нявіннымі ахвярамі, іх вырашылі спаліць у Трасцянцы, дзе працавалі газавыя камеры. На парадакдня брыгады
стала пытанне пра выратаванне вязняў СёмкаваГарадоцкага дзіцячага канцлагера.
У штабе па ініцыятыве камісара Фёдарава абмяркоўвалі гэта пытанне. Яно здавалася простым толькі на погляд дылетанта. Простыя на вырашэнне задачы тояць у сабе многа невядомых, якія, у сваю чаргу, патрабуюць няпростых падыходаў і могуць прынесці нечаканыя наступствы. Так і тут. Калі дзяцей вывезці ў сваю зону і размеркаваць па атрадах, як прапаноўвалі некаторыя, на кожны атрад прыпадзе па 50 чалавек. Гэта ляжа значным цяжарам на атрады і адаб’ецца на іх баяздольнасці. Была прапанова размясціць дзяцей у вёсках сярод насельніцтва, але трэба было папярэдне правесці растлумачальную работу, і гэта раскрыла б сакрэтную выратавальную аперацыю.
Больш за тое, камбрыг Лунін катэгарычна выступіў супраць аперацыі і заявіў, што не дазволіць дзеля дзяцей рызыкаваць жыццямі партызан брыгады,бо блізка вакол Сёмкава Гарадка размешчаны буйныя і моцныя гарнізоны ворага у Мінску, Заслаўі, Змееўцы. Стаялі лютыя марозы, і паўраздзетых і босых дзяцей трэба было абуць і апрануць, мець цёплыя пакрывалы і кажухі. Каб вывезці ўсіх 276 дзяцей, патрэбна было 60 падвод, а працягнуць такі вялікі абоз праз сістэму варожых гарнізонаўнялёгкая задача.
Лёс і сумленне не даруюць нам, калі мы не выратуем дзяцей, цвёрда заявіў на паўторнай нарадзе камандавання атрадаў Фёдараў. Каб правесці гэту самую важную аперацыю, трэба максімальна забяспечыць яе ўсімі нашымі атрадамі, выкарыстаць усё ўзбраенне. Неабходна папоўніць
нашы арсеналы. У гэтым я буду прасіць дапамогі Рамана Навумавіча Мачульскага.
Фёдараў паехаў да камандуючага БарысаўскаБягомльскай партызанскай зоны, прывёз многа боепрыпасаў і новай зброі, а таксама палотнішчы парашутаў,кабзамаскіравацьпадводы і коней.Пасля вайны Ілля Мартынавіч прыпамінаў падрабязнасці той самай важнай партызанскай аперацыі. Вось як гэта адбывалася.
...Лютаўскай марознай ноччу да памяшкання Сёмкава-Гарадоцкага дзетдома пад’ехаў санны абоз. Дзяцей захуталі ў цёплую адзежу і пасадзілі на падводы.Якраз.на шчасцедой ноччуўсчалася вялікая мяцеліца, і фашысты ціха сядзелі ў сваіх гарнізонах. Баявыя партызанскія атрады, расстаўленыя ўздоўж дарогі, па якой павінен быў рухацца абоз з дзецьмі, засталіся без работы. Без перашкод гадаванцаў дзетдома даставілі ў партызанскі шпіталь, дзе медыцынскі персанал пад кіраўніцтвам начальніка медслужбы Д. С. Рыдлеўскага агледзеў маленькіх пацыентаў, правёў санапрацоўку і накарміў.
Цяпер камандаванню атрадаў даручылі размеркаваць дзяцей у вёсках сваёй зоны. Ваенныя каменданты вёсак павінны былі сістэматычна назіраць за ўмовамі жыцця дзяцей у сялянскіх хатах і пры неабходнасці ставіць перад партызанскім камандаваннем пытанне пра матэрыяльную дапамогу сем’ям, у якіх жылі малыя. Сотні сялян і сялянак з Вялікіх і Малых Бясяд,Дашак, Вялікіх і Малых Гаян, Шаршун, Маныл, Лоўцавічаў, Лысай і Сухой Гары, Забор’я, Буцек, Сычавічаў і іншых вёсак прынялі адно-два дзіця і клапаціліся пра іх, як пра сваіх родных.
Сярод партызанскіх камендантаў і ў атрадах аказалася нямала педагогаў. Міхаіл Ціханавіч Кандрацьеў, Аляксей Максімавіч Клюй, Мікалай Трафімавіч Міхайлаў і іншыя многае зрабілі, каб дзеці, выбаўленыя з фашысцкага пекла, знайшлі нарэшце мацярынскую ласку, бацькоўскі клопат, цеплыню чалавечых сэрцаў.
У маі 1944 года акупанты пачалі самую буйную карную аперацыю супраць партызан і насельніцтва, якая працягвалася каля месяца. (Пра гэту апошнюю карную экспедыцыю фашыстаў раскажам ніжэй.) Разам з партызанамі ўглыб лясоў адыходзілі і мірныя жыхары, многія тады загінулі, але ніводная сям’я не выраклася прынятых дзяцей, не пакінула іх у мінуту смяротнай небяспекі...
Як толькі наша армія вызваліла Беларусь ад фашысцкай погані, Сёмкава-Гарадоцкі дзіцячы дом быў адноўлены. Большасць дзяцей вярнуліся сюды ці ў іншыя дзіцячыя дамы вобласці, некаторым пашчасціла знайсці сваіх бацькоў. А некаторыя засталіся ў прыёмных сем’ях. Так, Аню Саўрыцкую ўдачарыла жыхарка вёскі Пецькавічы Хрысціна Стасевіч. У прыёмных бацькоў у вёсцы Манылы прыжыліся сёстры Аня і Марыя Сержановічы.
У сакавіку 1964 года па справах аўстрыйскай фірмы «Ангер-пластык-машыненбау» прыехаў у Маскву яе прадстаўнік Уладлен Бадзіян былы вязень Сёмкава-Гарадоцкага лагера. Карэспандэнты Агенцтва друку «Навіны» ўзялі ў яго інтэрв’ю для «Учмтельской газеты». Вось што ён тады сказаў:
«Я схіляюся перад мужнасцю і веліччу людзей, якія рызыкавалі жыццём, каб выратаваць дзяцей ад фашысцкай расправы. Па-мойму, гэта адзін з найвялікшых подзвігаў, які ведае партызанскі рух.
Бо аперацыя прайшла за 12 кіламетраў ад Мінска, які на той час знаходзіўся ў глыбокім тыле ворага. Пра бязмежную сціпласць гэтых людзей гаворыць той факт, што да гэтага часу ў друку не было ўспамінаў пра гэты геройскі ўчынак. Натуральна, што я цікаўлюся гісторыяй партызанскага руху і сачу за літаратурай. Нядаўна я прачытаў кнігу ‘Тісторыя партызанскага руху ў Беларусі”. I мяне вельмі здзівіла, што там ні слова не сказана пра гэту аперацыю. Я хачу праз вашу газету перадаць, што нізка схіляюся перад чалавечай велічнасцю гэтых людзей! Пасля вызвалення партызанамі я жыў у сям’і Паныш у партызанскай вёсцы Дашкі. Я прашу перадаць сардэчнае прывітанне Праскоўі Канстанцінаўне Паныш і яе сынам, удзельнікам партызанскага руху» («Учйтельская газета» за 28 сакавіка 1964 года).
Прайшлі пасляваенныя дзесяцігоддзі, былыя вязні Сёмкава-Гарадоцкага лагера знайшлі сваю дарогуўжыцці.працавалі ўрозныхгалінахнароднай гаспадаркі, выйшлі на пенсію, але і да гэтага часу памятаюць сваё выратаванне, часта збіраюцца на сустрэчы ў Сёмкаў Гарадок, дзе на месцы былога дзетдома выраслі новыя карпусы школы-інтэрната. Тут створаны музей на матэрыялах дзіцячага дома. Чырвоныя следапыты школы-інтэрната адшукалі тых, хто пакутаваў у няволі, і яны штогод сустракаюцца тут са сваімі выратавальнікамі. Нядаўна тут аднавілі мемарыяльную дошку, прысвечаную самай важнай партызанскай аперацыі.
Пра яе напісана цяпер нямала артыкулаў і нарысаў, знята кінастужка, расказ пра выратаванне дзяцей змешчаны ў гісторыка-дакументальнай хроніцы «Памяць. Заслаўе», якая прысвечана гісторыі былога Заслаўскага раёна.
КРАЁВАЯ АБАРОНА HE АБАРАНІЛА