Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Партызанскія разведчыкі К. Няхай, М. Гарачун і іншыя дакладвалі, што франтавыя гітлераўцы абарваныя, брудныя, галодныя і вельмі злыя. Некаторыя з іх шукаюць сувязі з савецкімі людзьмі. Першыя, хто ў 1943 годзе пачаў пераходзіць на бок партызан, былі чэхі, славакі, палякі, галандцы, пасля французы, італьянцы і, нарэшце, самі немцы. Iшлі са зброяй у руках і, як правіла, пасля выканання якога-небудзь партызанскага задання.
Напачатку верасня ў атрад імя Фрунзэ прыйшлі славакі Іван Мінярчыц і Густаў Сядладчык ураджэнцы Браціслаўскага краю, Людвік Лажакоўскі з горада Пячэны. 9 верасня разведчык атрада Рыгор Сташкевіч прывёў з Мінска шэсць чэхаславакаў са зброяй.а начальнік разведкі гэтага ж атрада Чарнецкі 8 чэхаславакаў з мястэчка Краснае. Так у атрадзе з’явіўся асобны чэхаславацкі
ўзвод, які паказаў прыклад дысцыпліны, адвагі і мужнасці.
13 верасня без папярэдняй сувязі ў атрад імя Панамарэнкі з батальёна Дзірлівангера прыйшлі, як мы расказвалі пра гэта ўжо вышэй, аўстрыец Альфрэд Цынхобль і два немцы Леон Заўэр і Герман Цынканд. Гэта быў новы ўдар па прэстыжы любімчыка Гітлера. Штурмбанфюрэр раней часта злараднічаў з тых камандзіраў, у якіх былі выпадкі непадпарадкавання або дэзерцірства салдат і унтэр-афіцэраў. А тут здарылася праява яшчэ больш ганебная, чым нават дызерцірства: пераход немцаў на бок партызан надзвычайная падзея. Гэта група таксама здзейсніла многа слаўных спраў, асабліва нямецкія таварышы.
Былі і такія немцы, якія заставаліся на службе і тайна ўступалі на шлях антыфашысцкай барацьбы. Начальнік станцыі Беларусь са жніўня 1943 года пачаў рэгулярна перадаваць партызанскай агентуры весткі пра рух эшалонаў па чыгунцы ВільнюсМінск: колькасць эшалонаў, найменне грузаў, колькасць і нумарацыю воінскіх часцей, якія ішлі на фронт. Ён кожны раз перасылаў распарадак руху цягнікоў, які часта мяняўся ў сувязі з пастаяннымі дыверсіямі партызан. А салдат Заслаўскага гарнізона Генрых Шмугле дапамагаў боепрыпасамі: 10 кастрычніка ён перадаў праз сувязную атрада імя Жукава 150 патронаў і 5 гранат.
Узрос прыток у партызаны і суайчыннікаў, якія вольна або нявольна трапілі на службу да ворага. Так, разведчык атрада «За Айчыну» Чорны прывёў у свой атрад з ахоўнага батальёна 10 украінцаў са зброяй і 9 ваеннапалонных, якім яны дапамаглі збегчы з канцлагера. Пасля працяглай агітацыі,
якую праводзіў разведчык атрада «Штурм» Мікалай Рашэўскі, да партызан перайшоў загадчык гандлёвага аддзела Заслаўскай управы Токараў. Ён разам з шафёрам прывёз на грузавіку 300 кг солі і 250 м мануфактуры.
Сувязныя з Заслаўя паведамілі, што галоўны ўрач мясцовай бальніцы Абражэвіч шукае дарогі да партызан і гатовы разам з усім персаналам і асноўным абсталяваннем і маёмасцю ўстановы перайсці ў партызанскі шпіталь. Гэта было дзіўна, бо Абражэвіч верай і праўдай служыў акупантам. А між тым зубны ўрач гэтай бальніцы Марыя Шымагонава і некаторыя іншыя супрацоўнікі даўно былі партызанскімі сувязнымі і перадавалі ў атрад медыкаменты і звесткі з гарнізона. Абражэвіч ведаў пра гэта, пагражаў, але нікога не выдаў. Было вырашана звязацца з ім і, калі ён сапраўды захоча перайсці на бок партызан, вывезці з цэнтра гарнізона персанал і маёмасць бальніцы. Аперацыя магла быць рызыкоўнай, бо не было гарантыі, што Абражэвіч не правакатар.
Весці перамовы з ім непасрэдна камандаванне «Штурма» даручыла начальніку асобага аддзела атрада Фёдару Крастову. Фёдар Іванавіч прама сказаў Абражэвічу, калі яны спаткаліся:
Мы вядзем з вамі перамовы толькі таму, што шкадуем былога ваенурача другога ранга, які заблытаўся і пайшоў на здраду Радзіме. У нас у атрадзе і ў брыгадзе дастаткова высокакваліфікаванага медперсанала, а абсталяванне брыгаднага шпіталя такое, што пазайздросціць любы ваенны шпіталь.
Трэба адзначыць высокія прыроджаныя дыпламатычныя якасці Ф. I. Крастова. У яго быў багаты жыццёвы вопыт, веданне псіхалогіі людзей,
разважлівасць, і пры самых вострых формах размовы ён усміхаўся і спакойна размаўляў, так, быццам у яго ў гэтай справе няма ніякай зацікаўленасці.
Чырвоная Армія падышла ўжо ўшчыльную да румынскай граніцы,мімаходзьзаўважыўКрастоў,а на цэнтральным фронце баі ідуць на тэрыторыі Беларусі. Неўзабаве наша армія ўжо будзе тут, і што тады? 3 немцамі пабяжыце?
He, з гітлераўцамі мне шляху няма, адказаў Абражэвіч. Спачатку мне сапраўды ўсё падабалася ў немцаў: іх арганізаванасць, патрабавальнасць, пунктуальнасць. Гэта таму, што я дрэнна ведаў іх. Цяпер я ведаю іх лепш, і гэта дапаможа мне з імі змагацца.
Трэцяга кастрычніка цёмнай ноччу партызаны Імполь Пятліцкі, Леанід Тарлецкі і галоўны ўрач Шаршунскай бальніцы пад кіраўніцтвам Фёдара Крастова ціха і непрыкметна на трох падводах заехаліўдворЗаслаўскайбальніцы.Іхчакалі галоўны ўрач Абражэвіч, стаматолаг Шымагонава і іншыя супрацоўнікі. Без спешкі пагрузілі абсталяванне кабінетаў, медінструменты і спакойна прыехалі на базу партызанскага брыгаднага шпіталя. Марыя Ігнатаўна Шымагонава лячыла не толькі партызан, але і жыхароў блізкіх населеных пунктаў.
Масавы пераход на бок партызан не толькі суайчыннікаў, але і іншаземцаў сведчыў пра пачатак развалу фашысцкай ваеннай машыны. Але гэта быў яшчэ не канец вайны, і трэба было рабіць усё, каб наблізіць перамогу, узмацніць удары па камунікацыях ворага, граміць гарнізоны. I, нягледзячы на ўзмоцненую падрыхтоўку атрадаў да наступнага этапу «рэйкавай вайны», баявыя аперацыі не перапыняліся ні на адзін дзень.
3 архіўных дакументаў:
«07.09.43 г. Партызаны атрода імя Жукова Васіль Мацуральнік, Іеан Бацян / ЯўгенЛіпніцкі зрабілі налёт на гарнізон Жданоеічы. Гітлераўцы збеглі ў Мінск, мяркуючы, што партызан не тры чалавекі, а цэлы батальён. Захоплена 55 кароў 60 авечак, 22 свінні, 15 коней. Спалены пабудовы для скаціны, склод са збожжам, 3 жняяркі, 2 малаторні, малочны пункт.
10.09.43 г. Камандзір узвода атрада імя Жукава 1.I. Бацян з групай падрыўнікоў з трох чалавек пусціў пад адхон эшалон з жывой сілай і баявой тэхнікай. Зобіта 68 гітлераўцаў.
12.09.43 г. Па зоданні сувязной атрада імя Панамарэнкі Дзіны Пілкоўскай ваеннаслужачы вермахта галандзец Петэр Рос спусціў пад адхон эшалон, які ішоў на фронт. Разбіты паравоз і 8 платформаў з танкамі “Тыгр”.
17.09.43 г.Чацвёртая рота атрада “За Айчыну” ў састаее 30 чоловек разгроміла гарнізон праціўніка на торфапрадпрыемстве “Раманаўка” Мінскага раёна. 10 гітлероўцаў забіта, захоплены станкавы і 4 ручныя кулямёты, 6 вінтовак / больш як 10 тыс. патронаў 59 гронот, грузавоя мошына. Спалены ўсе пабудовы».
Нарэшце 24 верасня партызаны атрымалі загад камандуючага Барысаўска-Бягомльскай зоны Р. Н. Мачульскага правесці ноччу з 25 на 26 верасня аперацыю «Канцэрт». Да яе ўсе атрады падрыхтаваліся і чакалі толькі сігналу. Цяпер у іх ужо быў вопыт выхаду на «жалезку», і таму вялікай падрыхтоўкі не спатрэбілася. Кожны атрад зноў павінен быў дзейнічаць на сваім папярэднім участку. Да гэтага часу гітлераўцы аднавілі чыгунку,
і эшалоны адзін за адным зноў ішлі на фронт. Была значна ўзмоцнена ахова дарогі, больш выкапана траншэй, пабудавана дзотаў і іншых умацаванняў. Але гэта мала дапамагло фашыстам.
Ночы сталі даўжэйшыя і цямнейшыя, і гэта паспрыяла партызанам. Іх ударныя групы пад покрывам начной цемры падпаўзлі амальушчыльную да траншэй і дзотаў, пусцілі ў ход гранаты, уварваліся ва ўмацаванні і ўдарылі з аўтаматаў. На працягу некалькіх мінут ворага змялі і знішчылі, і толькі адзінкавым гітлераўцам удалося збегчы. Падрыўнікі хутка рассыпаліся ўздоўж палатна і залажылі тол пад рэйкі, па камандзе падпалілі канцы бікфордавых шнуроў і скаціліся з насыпу. I вось на сотні метраў уздоўж палатна заблішчалі агеньчыкі і загрымелі ўзрывы. Гэта было прыгожае відовішча.
Аперацыю на гэты раз правялі яшчэ хутчэй, чым у мінулы. У партызан цяпер не было ніякіх страт, а вынік аказаўся яшчэ больш значным. Брыгада «Штурмавая» перабіла каля 2300 рэек і болыл як 5 тысяч шпал, знішчыла больш за 80 гітлераўцаў. На ўчастку Маладзечна-Мінск чыгунка не працавала да 5 кастрычніка,толькі ноччуз4на 5-еда станцыі Ждановічы дабраўся эшалон з жывой сілай. Далей ён не пайшоў: байцы атрада імя Жукава пад кіраўніцтвам камандзіра ўзвода Івана Бацяна наляцелі на станцыю, знішчылі ахову, спалілі ўсе станцыйныя пабудовы. 3 супрацьтанкавага ружжа яны падбілі паравоз, ружэйна-кулямётным агнём абстралялі вагоны. Было забіта 87 і паранена 120 салдат і афіцэраў.
3 архіўных дакументаў:
«08.11.43 г. Па даручэнні тав. Калініна выведзены co строю адрэзак дарогі Краснае Астрашыцкі Гарадок Лагойск. Знішчаны масты, зроблены перакопы, зовалы, асобныя ўчасткі замініраваны.
10.11. -11.11. Поўнасцю выведзены са строю адрэзак дарогі Краснае Астрошыцкі Горадок Лагойск. По зогодзе Беларуского штаба партызанскаго руху тут узорвоны і спалены ўсе мосты, зроблены глыбокія равы, завалы, асобныя ўчасткі замініраваны. На працягу некалькіх сутак ніводная оўтомошыно праціўніка не прайшла тут да фронту».
Партызаны перанеслі свае дзеянні на іншыя ўчасткі барацьбы з ворагам: перасякалі кабель сувязі Берлін фронт, выходзілі на засады да шасэйных дарог, праводзілі дыверсіі ў Мінску. Пад кіраўніцтвам разведчыка атрада «За Айчыну» Еліна сувязныя Гоман і Раманоўскі трэцяга кастрычніка ўзарвалі цэх радыёзавода ўМінску, а сувязны гэтага атрада Юдзінскі ўтой жа дзень на Слонімскім тупіку спаліў цыстэрну з 16 тонамі бензіну.
САМАЯ ВАЖНАЯ АПЕРАЦЫЯ «ШТУРМАВОЙ»
У Сёмкавым Гарадку, які размясціўся крыху больш як за 10 кіламетраў ад беларускай сталіцы, да вайны быў дзіцячы дом. Фашысты ператварылі яго ў свайго роду канцлагер для здзекаў і знішчэння маленькіх насельнікаў. Сюды звозілі дзяцей з іншых «прытулкаў» Ратамскага, Астрашыцка-Гарадоц-
кага, Дукорскага, Слуцкага, дзе былі гадаванцы амаль з усёй акупіраванай тэрыторыі Савецкага Саюза.
Восьшто расказала Ангеліна Скобелева-Зайцава, якая прайшла праз пякельныя колы Слуцкага, а пасля і Сёмкава-Гарадоцкага дзіцячага канцлагера: «Я, мой брат Барыс і сястра Вера нарадзіліся і жылі ў горадзе Ржэве. Бацьку фашысты замучылі, а мама памерла з голаду. Мне было 12, Барысу 6, а Веры 3 гады. Фашысты ўсё разрабавалі, быў страшэнны голад. Нас схапілі фашысты і прывезлі ў Слуцкі лагер, дзе пакутавалі некалькі тысяч дзяцей і падлеткаў: брудныя,апухлыя ад голаду, абарваныя. Акрамя нас, Скобелевых.у Слуцкім канцлагеры былі Кабанавы Клава і Ніна, Паяркова Зоя, Някрасаў Коля, Заяц Паша і многія іншыя. Я памятаю толькі тых, з кім мяне перавезлі ў Сёмкаў Гарадок».