Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
3 архіўных дакументаў:
«...Атрады “Штурм”, імя Фрунзэ акружаюць гарнізон Хаценчыцы, арганізуюць сістэму абароны ва ўсе бакі па ўзводах і аддзяленнях. Правесці рэкагнасцыроўку мясцовасці. Скрытна заняць баявыя пародкі і выставіць пасты назірання. Сусед справа атрад імя Фрунзэ (старшы лейтэнант Гурко) займае населены пункт Цесны (на паўднёва паўднёвы ўсход ад Раёўкі 1,5 км). Калі гарнізон Раёўкі выйдзе раніцой на падмогу да Хаценчыц, днём сілай аднаго ўзвода знішчыць ахову гарнізона Раёўка. Забяспечыць заслонамі сілай двух аддзяленняў дарогі Раёўка Краснае, Раёўка Ілля Хаценчыцы. Астатнім прыступіць да знішчэння кардоннага і лесапільнага заводаў казарм, вялікіх пабудоў мастоў / ўстаноў.
Атраду “Грозны” заняць хутар Боравы (зыходны пункт паміж Хаценчыцамі і Зачарэтам). Дзейнічоць у тыле праціўніка, які выйдзе з гарнізоно Ілля. Забяспечыць сябе дазорамі па дарозе на паўднёвы ўсход населенага пункта Казлы за 2 кіламетры на ўзлеску.
Пункт медыцынскай дапамогі размясціць у в. Дварэц. Параненых адпраўляць на падводах.
Сігналы: б’ю з тылу адна чырвоная і адна зялёная ракеты, адступаю 2 зялёныя, прашу дапамогі 2 чырвоныя ракеты.
Камбрыг ЛУНІН, Камісар ФЁДАРАЎ, Начштоба ФОГЕЛЬ».
Такая дакладная прапрацоўка тактыкі аперацый прыносіла поспех: перамогай народных мсціўцаў закончыўся і гэты бой. Баявым поспехам атрадаў, безумоўна, садзейнічала і вучоба партызан, арганізаваная ў кожным атрадзе па прапанове камісара Фёдарава. Была зацверджана 28-гадзінная праграма заняткаў па тактыцы партызанскай барацьбы, страявой і стралковай падрыхтоўцы, інжынернай справе. На занятках па тактыцы разглядаліся такія тэмы: засады, марш па дарозе і бездарожжы, дысцыпліна, узаемадапамога і ўзаемаадносіны на маршы, часовыя прыпынкі, адкрыты бой з праціўнікам, разгром гарнізонаў, прарыў і выхад з акружэння.
Баявы рахунак брыгады з 1 красавіка па 1 чэрвеня 1943 года павялічыўся на 7 разгромленых гарнізонаў, 11 спушчаных пад адхон эшалонаў, 27 падбітых аўтамашын, 4 танкі і дзве танкеткі, 12 узарваных і спаленых чыгуначных і шасейных мастоў, 1144 тон паліва. У баях з карнікамі, пры крушэнні эшалонаў і знішчэнні аўтамашын забіта 672 і паранена 248 гітлераўскіх салдат і афіцэраў.
...Фёдараў стараўся трымаць пад сваім кантролем наватдробязі брыгаднага жыцця і быту, часта быў у атрадах, дзе стварылі партыйныя арганізацыі або ячэйкі, склікаў агульныя партыйныя сходы. На адным з партыйных сходаў Ілля Мартынавіч зноў паставіў пытанне аб воінскай дысцыпліне, аб паводзінах партызан у населеных пунктах, у паўсядзённым побыце. Прыпомнілі выпадкі, калі з-за нізкай дысцыпліны, п’янак двое партызан з атрада Захарава былі забіты, а адзін заснуў на варце і трапіў у палон.
- Аднымі выхаваўчымі мерамі з гэтым злом змагацца цяжка, сказаў Фёдараў. Таму прапаную падумаць і пра спосабы дысцыплінарнай адказнасці.
- Што тут доўга думаць і абмяркоўваць, падаў голас начальнік асобага аддзела Белік. Каб захаваць прынцып законнасці, трэба стварыць ваенна-рэвалюцыйны трыбунал, і справы па ўсіх сур’ёзных парушэннях разглядаць на пасяджэнні гэтага прававога органа.
Па загаду ад 25 красавіка 1943 года ваеннарэвалюцыйны трыбунал узначаліў батальённы камісар Патомскі (камісар атрада «За Айчыну»), следчым прызначылі Данскога (упаўнаважаны асобага аддзела атрада імя Жукава), членамі трыбунала сталі Чугуеў (начальнік штаба атрада «Грозны»), Петрашкевіч (камісар атрада імя Фрунзэ), сакратаром загадчык спарававодства штаба брыгады Ярастаў.
I ўжо ў маі 1943 года трыбунал разгледзеў справу партызан атрада імя Фрунзэ Канстанціна Л. і Соф’і Ж. Старшы лейтэнантЛ. сістэматычна парушаў воінскую дысцыпліну, п’янстваваў, на заўвагі камандзіраў не рэагаваў, займаўся марадзёрствам. 3 мэтай уцёкаўз атрада стаўзгрупоўваць вакол сябе такіх жа п’яніц. У сакавіку яго выключылі з партыі, але і гэта сур’ёзная мера не дала жаданых вынікаў. Ён стаўяшчэ больш прыкладвацца да чаркі,звязаўся з Соф’яй Ж., якая вяла амаральны спосаб жыцця. Трыбунал абодвум фігурантам вынес справядлівы прыгавор.
Судовы орган брыгады разглядаў справы не толькі партызан, але і жыхароў вёсак сваёй зоны, якую надзейна кантралявала «Штурмавая» і яе атрады. На разгляд трыбунала, напрыклад, была
вынесена справа па абвінавачанні сям’і з адной з вёсак Лагойскага раёна ў супрацоўніцтве з фашыстамі. Пад следства трапіў гаспадар, яго жонка, сын і дачка. Падставай для падазрэння паслужыў той факт, што у час карнай экспедыцыі ў Прудзішчанскай воласці,сям’я не выехала са сваёй вёскі, а часта бесперашкодна наведвала Лагойск, і карнікі яе чамусьці не чапалі.
За час карных мерапрыемстваў фашыстаў тут былі спалены 64дамы,21 чалавекзагінуўу пажарах. Хтосьці выдаўмясцовую падпольную камсамольскамаладзёжную групу, і яе членаў разам з сакратаром камсамольскай арганізацыі Верай Качан расстралялі. Падазрэнні ў гэтай цяжкай здрадзе са слоў мясцовых «добразычліўцаў» таксама ляглі на гэту сям’ю. На пасяджэнні ваенна-рэвалюцыйнага трыбунала скрупулёзна разглядаліся ўсе доказы следства і паказанні саміх абвінавачаных. Следства і члены трыбунала не знайшлі пераканаўчых фактаў здрады, і сям’я была апраўдана...
3 архіўных дакументаў:
«27.05. Зогад № 00-42. Зо апошнія дні з Мінска ў партызанскія раёны выпушчана 300 шпіёнаў узброеных асабістай зброяй, вінтоўкамі і ядамі мыш’як, стрыхнін і да т. п. Прыём у атрады людзей з Мінска скараціць да мінімуму, прыбыўшых правяраць у асобым аддзеле. У народ на кухню толькі провераных людзей, не дапускаць туды прынятых у атрады нядаўна».
На пачатку ліпеня 1943 года карныя падраздзяленні фашыстаў зноў запоўнілі мінскую партызанскую зону. Яны вярталіся
ў Мінск з Дамжэрыцкіх і Палікоўскіх балот, дзе беспаспяхова вялі барацьбу з лясымі салдатамі брыгад «Народны мсцівец», імя Фрунзэ,«Жалязняк», «Дзядзі Колі», Лабанка, Дуброўскага, Мельнікава і іншых. Яны спадзяваліся мімаходзь агульнымі сіламі расправіцца з брыгадай «Штурмавая», але наткнуліся на шматлікія перакопы дарог, лясныя завалы, на ўзарваныя або спаленыя масты.
Двое сутак яны рамантавалі дарогі і масты, а на трэція нечакана зніклі. Партызаны спачатку не маглі зразумець такога паспешлівага адыходу ворага, толькі вечарам 5 ліпеня па радыё пачулі, што гітлераўская армія пачала наступленне на курскаарлоўскім напрамку. Наступленне, як мы ведаем, адразу ж захлынулася, і таму фашыстам было не да экспедыцый. Так бясслаўна завяршылася яшчэ адна карная аперацыя пад кодавай назвай «Котбус».
...Ілля Мартынавіч часта наведваў вёскі сваёй зоны, праводзіў там мітынгі, сустракаўся з мясцовымі падпольшчыкамі і сувязнымі, камендантамі і старастамі. Гэта давала магчымасць дасканала з першых рук ведаць абстаноўку ў наваколлі, пажаданні і патрэбы людзей, своечасова дапамагаць ім. Такая зваротная сувязь прыносіла ўзаемную карысць. Цяпер, напярэдадні жніва, трэба было вызначыць, якімі сіламі дапамагчы сялянам сабраць тое, што вырасла на іх ніве, надзейна схаваць і зберагчы ўраджай. Удзел у пасяўной і жніве стаў ужо добрай партызанскай традыцыяй брыгады «Штурмавая», і першую скрыпку тут заўсёды ігралі партыйныя і камсамольскія арганізацыі і, зразумела ж, важак камуністаў і камісар Фёдараў.
Выслухаўшы і занатаваўшы пажаданні сялян, Ілля Мартынавіч адправіўся на базу. У штабе бры-
гады нікога не аказалася, акрамя радыста, які якраз прымаў чарговую радыёграму. Закончыўшы прыём, радыст падаў Фёдараву бланк з тэкстам расшыфраванай дэпешы і па знаку камісара вярнуўся ў свой пакойчык. Фёдараў уважліва прачытаў радыёграму, якую падпісаў Р. Н. Мачульскі. У ёй гаварылася пра школы гестапа, што перадыслацыраваліся ў Мінск з вызваленых гарадоў Расіі.
Камісар выклікаўдзяжурнага па штабе і загадаў паслаць сувязнога за начальнікам разведкі брыгады і начальнікам асобага аддзела, якія ў гэты час заканчвалі нараду з партызанскімі разведчыкамі. У штаб зайшоў намеснік камандзіра брыгады па разведцы A. М. Клюй да вайны дырэктар Траскоўскай школы. У канцы чэрвеня былы камандзір брыгаднай разведкі М. I. Казлоў выбыў з брыгады, і на гэту пасаду быў прызначаны яго намеснік.
- Што думаеш, Аляксей Максімавіч? спытаў яго Фёдараў, пасля таго як той прачытаўтэрміновую дэпешу ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б.
- Я даўно прапаноўваў яшчэ больш узмацніць нашу агентурную разведку ў ваколіцах Мінска і ў самім горадзе. Тое-сёе ў гэтым кірунку зроблена, але, відаць, недастаткова, раз пра такія факты мы даведваемся не ад сваіх агентаў, а з радыётэлеграм вышэйшага кіраўніцтва.
У суправаджэнні пасыльнага ў штаб увайшоў начальнік асобага аддзела брыгады лейтэнант дзяржбяспекі Белік, яго толькі нядаўна павысілі ў званні. Фёдараў падаў яму тэлеграму і загадаў далажыць пра стан агентурнай разведкі ў Мінску.
- Пра школы гестапа з вызваленых гарадоў у нас вестак малавата. Ведаем толькі, што яны
размясціліся на былой Інтэрнацыянальнай, але нашым разведчыкам не ўдалося пакуль больш дакладна ўстанавіць іхсастаў і напрамак падрыхтоўкі агентуры. Думаю, неўзабаве мы гэта зробім і адразу ж паведамім у штаб партызанскага руху.
- Мы дакладна ўстанавілі, што штаб Мінскага СД стварыў разведцэнтр з філіяламі ў Баранавічах, Вілейцы, Ганцавічах, Маладзечне і Лідзе,заўважыў Аляксей Максімавіч. Іх задача арганізацыя шпіянажуўпартызанскіхатрадах.Усярэдзінеснежня пад выглядам перабежчыкаў у зоны Баранавіцкай і Мінскай абласцей накіравана 50 дыверсантаўразведчыкаў са зброяй. Яны закончылі спецыяльныя курсы і павінны ўстанавіць дыслакацыю атрадаў і брыгад, іх колькасны і камандны састаў.узбраенне. Наша разведка цяпер узмоцнена працуе, каб выявіць такіх агентаў.
- Значыць, іх тактыка з засылкай дробных груп пад выглядам партызан, якія нібы адсталі ад сваіх атрадаў, не спрацавала, задуменна вымавіў Фёдараў. Памятаю, у сакавіку была выяўлена і ліквідавана такая група. Цяпер, таварышы, нам трэба дапамагаць нашай гераічнай Чырвонай Арміі не толькі ўзмацненнем баявой і дыверсійнай дзейнасці, але і глыбокай, усебаковай і дакладнай разведкай. Гэта задача не толькі ваша, Аляксей Максімавіч, але і нашых асабістаў. Трэба падрыхтаваць адпаведны загад па разведцы і контрразведцы. У ім спасылацца на гэту радыёграму і дэпешут. Калініна.
Неўзабаве такі загад па брыгадзе «Штурмавая» быў падрыхтаваны і даведзены да ведама камандавання атрадаў і іх разведак.